АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-прафтэх "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI", ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ I ТАБЛIЦЫ 2-прафтэх "ЗВОДНАЯ СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI ЎСТАНОЎ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI"
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2005 г. № 50
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"* перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года;
1.2. таблiцу 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"* перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"* i ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года.
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
3.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" - на ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, i iх фiлiялы;
3.2. таблiцу 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" - на ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 2003 г. № 65 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача ўстановы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi", указанняў па яе запаўненнi i таблiцы 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi".