АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 26 ЖНIЎНЯ 2002 г. № 85
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2005 г. № 46
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2002 г. № 85 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 4-сг "Заключная справаздача аб вынiках сяўбы пад ураджай", 29-сг "Справаздача аб зборы ўраджаю сельскагаспадарчых культур", 3-сг "Справаздача аб сяўбе яравых культур", 7-сг "Справаздача аб ходзе ўборкi ўраджаю i сяўбе азiмых культур" наступныя змяненнi:
1.1. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 29-сг "Справаздача аб зборы ўраджаю сельскагаспадарчых культур", зацверджанай дадзенай пастановай:
1.1.1. у загаловачнай частцы словы "на 1 снежня" замянiць на словы "на 15 лiстапада";
1.1.2. у адраснай частцы словы "5 снежня" замянiць на словы "20 лiстапада";
1.1.3. раздзел I "Збожжавыя i зернебабовыя культуры" дапоўнiць радкамi 1137, 1138 наступнага зместу:
"З радка 1136: ячмень пiваварны
|
1137
|
|
|
|
|
|
|
|
закладзена зерня метадам плюшчэння
|
1138
|
|
|
|
|
|
|
";
|
1.1.4. раздзел VII "Сады, ягаднiкi, вiнаграднiкi i хмельнiкi" пасля радка 2101 дапоўнiць радкамi 2110, 2112 наступнага зместу:
"з iх:
яблыня
|
2110
|
|
|
|
|
|
груша
|
2112
|
|
|
|
|
";
|
пасля радка 2102 дапоўнiць радкамi 2103, 2104 наступнага зместу:
"з iх:
слiва
|
2103
|
|
|
|
|
|
вiшня
|
2104
|
|
|
|
|
";
|
1.1.5. пасля раздзела VII словы "Даведка: Сярэднеспiсачная колькасць працуючых, чал. ____ (радок 2203)" замянiць на словы "Даведка (запаўняецца толькi сялянскiмi (фермерскiмi) гаспадаркамi): Колькасць работнiкаў, занятых сельскагаспадарчай вытворчасцю (у раслiнаводстве i жывёлагадоўлi), за студзень-кастрычнiк 200_ г., чалавек ____ (радок 2203)";
1.2. ва Указаннях па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 29-сг "Справаздача аб зборы ўраджаю сельскагаспадарчых культур", зацверджаных дадзенай пастановай:
1.2.1. у загаловачнай частцы словы "на 1 снежня 200_ г." выключыць;
1.2.2. у пункце 1 частку трынаццатую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Фактычны збор ураджаю збожжавых i зернебабовых культур паказваецца як ў першапачаткова апрыходаванай вазе, так i ў вазе пасля дапрацоўкi зерня (за вылiчэннем нявыкарыстаных адыходаў i ўсушкi пры яго дапрацоўцы).";
1.2.3. у пункце 6:
частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"6. У графе 1 па радках 2101, 2110, 2112, 2102, 2103, 2104, 2201, 2202 раздзела VII паказваецца агульная плошча садоў i ягаднiкаў усiх узростаў, у графе 2 па адпаведных радках - у тым лiку ў пладаносным узросце.":
дапоўнiць пасля часткi дванаццатай часткай наступнага зместу:
"Радок 2203 запаўняецца толькi сялянскiмi (фермерскiмi) гаспадаркамi. У колькасць работнiкаў, занятых сельскагаспадарчай вытворчасцю (у раслiнаводстве i жывёлагадоўлi), павiнны ўключацца ўсе члены гэтай сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, а таксама наёмныя работнiкi, прыцягнутыя як на пастаянную, так i на часовую або сезонную работу. Асобы, якiя навучаюцца на дзённых аддзяленнях вучэбных устаноў i якiя працуюць у iншых арганiзацыях, па гэтым радку не паказваюцца. У выпадку адсутнасцi дакладных звестак аб колькасцi прыцягнутых работнiкаў, iх колькасць паказваецца разлiкова.".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з даты яе падпiсання.