АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ЗААХВОЧВАННI I ЎЗАЕМНАЙ АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ I ПАДПIСАННI ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 чэрвеня 2005 г. № 256
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 13.06.2005, № 91, рег. № 1/6505 от 08.06.2005)
1. Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб заахвочваннi i ўзаемнай ахове iнвестыцый у якасцi асновы для правядзення перагавораў (прыкладаецца)*.
* Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Мiхневiча Аляксандра Юр'евiча:
на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб заахвочваннi i ўзаемнай ахове iнвестыцый, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару;
пры дасягненнi дамоўленасцi ў межах адобранага праекта - на падпiсанне гэтага Пагаднення.
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
|
А.Лукашэнка
|