АБ ПРАЕКЦЕ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ"
ПАСТАНОВА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНIКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 красавiка 2005 г. № 106-П3/II
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 18.04.2005, № 58, рег. № 4/4104 от 12.04.2005)
Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць у першым чытаннi праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны".
2. Накiраваць указаны законапраект Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, у Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь для ўнясення прапаноў i заўваг.
Заўвагi i прапановы па ўказанаму законапраекту накiроўваюцца ў Пастаянную камiсiю Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу.
3. Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу дапрацаваць праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" з улiкам паступiўшых заўваг i прапаноў i ўнесцi яго на разгляд трэцяй сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання ў другiм чытаннi.
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
|
У.Канаплёў
|