АБ ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМI СIЛУ НЕКАТОРЫХ НАРМАТЫЎНЫХ ПРАВАВЫХ АКТАЎ МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 сакавiка 2005 г. № 27
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 21.04.2005, № 60, рег. № 8/12427 от 13.04.2005)
У адпаведнасцi з падпунктам 4.6 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Лiчыць страцiўшымi сiлу:
Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, зацверджанае загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203 "Аб зацвярджэннi палажэнняў аб адукацыi i выхавыўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi";
загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 3 чэрвеня 1998 г. № 314 "Аб дапаўненнях i зменах, якiя ўносяцца ў Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28.06.1993 г. № 203" (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1998 г., № 14);
падпункт 1.1 пункта 1 загада Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 2 лютага 1999 г. № 40 "Аб унясеннi дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе, Прыкладнае палажэнне аб вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе, Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы i змянення ў Прыкладнае палажэнне аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 15, 8/90);
пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка 2001 г. № 28 "Аб унясеннi змянення ў Прыкладнае палажэнне аб агульнаадукацыйнай школе" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 50, 8/5782).
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў Рэспублiкi Беларусь
М.П.Корбут
30.11.2004
|
|
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр працы i сацыяльнай аховы Рэспублiкi Беларусь
А.П.Морава
30.11.2004
|