ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 7 сентября 2005 года

<<< Главная страница | < Назад


АБ III РЭСПУБЛIКАНСКIМ АГЛЯДЗЕ-КОНКУРСЕ НА ЛЕПШУЮ ПАСТАНОЎКУ РАБОТЫ БIБЛIЯТЭК ПА ЭКАЛАГIЧНАЙ АСВЕЦЕ I IНФАРМАВАННЮ НАСЕЛЬНIЦТВА Ў 2004-2005 ГАДАХ
 
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ,
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 студзеня 2005 г. № 4/3/1
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 10.02.2005, № 22, рег. № 8/12074 от 31.01.2005)
 
З мэтай рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi, накiраванай на пашырэнне экалагiчнай асветы насельнiцтва, выхаванне пачуцця адказнасцi за стан навакольнага асяроддзя i ўзмацненне дзейнасцi бiблiятэк у гэтым напрамку, у адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 2001 г. № 1586, Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554, Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. № 1558, Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:
 
1. Правесцi ў 2004-2005 гадах III рэспублiканскi агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва (далей - агляд-конкурс).
 
2. Зацвердзiць:
прыкладзенае Палажэнне аб III рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва ў 2004-2005 гадах;
 
склад рэспублiканскага аргкамiтэта агляду-конкурсу згодна з дадаткам.
 
3. Ускласцi работу па арганiзацыi i правядзенню агляду-конкурсу на аддзел iнфармацыi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь (Фёдарава Н.Ю.), упраўленне агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (Шчэрба У.К.), упраўленне ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (Стружэцкi Т.I.), дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (Матульскi Р.С.).
 
4. Рэкамендаваць тэрытарыяльным органам Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, органам адукацыi i культуры абласных, Мiнскага гарадскога, раённых i гарадскiх выканаўчых камiтэтаў стварыць сумесна з зацiкаўленымi ўстановамi i арганiзацыямi абласныя, гарадскiя i раённыя аргкамiтэты агляду-конкурсу, вызначыць формы ўзнагарод i крынiцы матэрыяльнага заахвочвання пераможцаў першага i другога тураў.
 
5. Рэспублiканскаму аргкамiтэту агляду-конкурсу:
 
5.1. падвесцi вынiкi i правесцi ўзнагароджанне пераможцаў трэцяга тура агляду-конкурсу да 1 лiстапада 2005 г.;
 
5.2. арганiзаваць асвятленне ходу правядзення i вынiкаў агляду-конкурсу ў сродках масавай iнфармацыi, у тым лiку электронных.
 
6. Дзяржаўнай установе "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" (Матульскi Р.С.) падрыхтаваць iнфармацыю па вынiках агляду-конкурсу.
 
7. Аддзелу iнфармацыi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь (Фёдарава Н.Ю.), галоўнаму ўпраўленню сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (Субоцкая Л.I.), эканамiчнаму ўпраўленню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (Казiмiрская Н.М.) унесцi прапановы аб выдзяленнi ў 2005 годзе сродкаў на арганiзацыю i правядзенне агляду-конкурсу ў адпаведнасцi з зацверджаным каштарысам.
 
8. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласцi на намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь Апацкага А.М., намеснiка Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь Гедройца В.К., намеснiка Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь Фарыно К.C.
 
9. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь
Л.I.Харужык
Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь А.М.Радзькоў
Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь Л.П.Гуляка
 
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
14.01.2005 № 4/3/1
 
ПАЛАЖЭННЕ аб III рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва ў 2004-2005 гадах
 
ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
 
1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак правядзення III рэспублiканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва ў 2004-2005 гадах (далей - агляд-конкурс).
 
2. Мэты агляду-конкурсу:
удасканаленне сiстэмы iнфармацыйнага забеспячэння насельнiцтва рэспублiкi матэрыяламi па экалогii, прыродакарыстанню i ахове навакольнага асяроддзя;
актывiзацыя работы бiблiятэк па рэалiзацыi палiтыкi дзяржаўных органаў улады ў сферы павышэння экалагiчнай свядомасцi i адукацыi насельнiцтва;
далейшае пашырэнне супрацоўнiцтва бiблiятэк з арганiзацыямi, якiя маюць экалагiчныя напрамкi дзейнасцi;
выяўленне i распаўсюджванне лепшага вопыту работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва.
 
ГЛАВА 2. ЗАСНАВАЛЬНIКI, ЭТАПЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
 
3. Заснавальнiкамi агляду-конкурсу з'яўляюцца:
Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь;
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
Арганiзацыйную, фiнансавую i матэрыяльна-тэхнiчную падтрымку агляду-конкурсу могуць аказваць любыя юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку грамадскiя арганiзацыi i аб'яднаннi.
 
4. Агляд-конкурс праводзiцца ў тры туры:
у першым туры (люты 2005 года - 1 красавiка 2005 г.) вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на раённым i гарадскiм узроўнях;
у другiм туры (15 красавiка 2005 г. - 15 чэрвеня 2005 г.) вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на абласным узроўнi (сярод тых, якiя занялi першае, другое, трэцяе месца ў першым туры);
у трэцiм туры (15 лiпеня 2005 г. - 1 кастрычнiка 2005 г.) вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на рэспублiканскiм узроўнi (сярод тых, якiя занялi першае, другое i трэцяе месца ў другiм туры).
 
ГЛАВА 3. АРГАНIЗАЦЫЯ, ТЭРМIНЫ I ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ
 
5. Для арганiзацыi, правядзення i падвядзення вынiкаў першага, другога i трэцяга тура агляду-конкурсу ствараюцца адпаведна раённыя, гарадскiя, абласныя i рэспублiканскi аргкамiтэты.
 
6. Абласныя, гарадскiя i раённыя аргкамiтэты агляду-конкурсу ствараюцца з прадстаўнiкоў тэрытарыяльных органаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, органаў адукацыi i культуры мясцовых выканаўчых камiтэтаў сумесна з зацiкаўленымi арганiзацыямi. У г.Мiнску ствараецца гарадскi аргкамiтэт, якi дасылае вынiкi першага тура агляду-конкурсу непасрэдна ў рэспублiканскi аргкамiтэт. Аргкамiтэты выконваюць таксама функцыi журы.
 
7. У аглядзе-конкурсе маюць права ўдзельнiчаць усе бiблiятэкi незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi, якiя маюць вопыт работы ў напрамку экалагiчнай асветы i iнфармавання насельнiцтва.
 
8. Вылучэнне пераможцаў будзе ажыццяўляцца па наступных намiнацыях:
А - лепшая абласная бiблiятэка;
Б - лепшыя гарадская i раённая бiблiятэкi;
В - лепшая сельская бiблiятэка;
Г - лепшая бiблiятэка навучальнай установы.
 
9. Бiблiятэкi, якiя прымаюць удзел у аглядзе-конкурсе, накiроўваюць у адпаведны тэрытарыяльны аргкамiтэт тлумачальную запiску, якая можа дапаўняцца нагляднымi матэрыяламi, публiкацыямi ў сродках масавай iнфармацыi i iнш.
 
10. У тлумачальнай запiсцы, накiраванай у аргкамiтэт, павiнны быць адлюстраваны наступныя напрамкi работы:
стварэнне сiстэмы садзейнiчання экалагiчнай асвеце i iнфармаванню грамадскасцi (канцэпцыi, планы, праграмы, праекты работы бiблiятэк у гэтым напрамку);
развiццё сiстэмы даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання, стварэнне адпаведных баз даных, iнфармацыйных цэнтраў па экалогii i Орхускiх цэнтраў (цэнтраў iнфармавання насельнiцтва, ствараемых у адпаведнасцi з Канвенцыяй аб доступе да iнфармацыi, удзеле грамадскасцi ў працэсе прыняцця рашэнняў i доступе да правасуддзя па пытаннях, якiя тычацца навакольнага асяроддзя, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 снежня 1999 г. № 726 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 1, 1/837) (Орхуская канвенцыя);
планамернасць папаўнення бiблiятэчнага фонду даведачна-энцыклапедычнымi выданнямi, падручнiкамi, навукова-папулярнай i iншай лiтаратурай па экалагiчнай тэматыцы;
iнфармаванне насельнiцтва аб экалагiчным становiшчы рэгiёна, у тым лiку прадстаўленне звестак, якiя тычацца радыяцыйнай бяспекi;
iнфармацыйнае супрацоўнiцтва з тэрытарыяльнымi органамi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкамi прадпрыемстваў, iншых арганiзацый у галiне экалогii;
садзейнiчанне экалагiчнай адукацыi ў дашкольных i школьных установах адукацыi;
iнфармацыйная падтрымка спецыялiстаў-эколагаў, а таксама распаўсюджванне iх вопыту;
метадычная дапамога ў арганiзацыi экалагiчнага выхавання;
узаемадзеянне з арганiзацыямi, якiя маюць экалагiчны напрамак дзейнасцi, для выкарыстання матэрыялаў аб iх дзейнасцi ў мэтах экалагiчнага адукавання насельнiцтва;
вывучэнне чытацкага попыту (метады, перыядычнасць, вынiкi вывучэння);
распрацоўка i ўкараненне, рэалiзацыя iнавацыйных форм iндывiдуальнай i масавай работы па экалагiчнай асвеце;
павышэнне ўзроўню экалагiчнай адукацыi работнiкаў бiблiятэк (тэматычныя семiнары, спецыяльныя курсы ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi, стажыроўкi i iншыя формы экалагiчнай адукацыi).
 
11. Па вынiках першага тура агляду-конкурсу раённыя, гарадскiя аргкамiтэты вызначаюць пераможцаў i накiроўваюць у абласныя аргкамiтэты матэрыялы-прадстаўленнi на бiблiятэкi, якiя занялi першае, другое i трэцяе месца, абласныя аргкамiтэты - у рэспублiканскi аргкамiтэт на пераможцаў другога тура, заняўшых першае, другое i трэцяе месца.
 
12. На кожную бiблiятэку, якая прадстаўлена для ўдзелу ў трэцiм туры агляду-конкурсу, абласныя аргкамiтэты накiроўваюць наступныя матэрыялы:
рашэнне абласнога аргкамiтэта аб вылучэннi бiблiятэкi на трэцi тур агляду-конкурсу;
даведку аб рабоце бiблiятэкi па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва;
рэквiзiты бiблiятэкi: назва, ведамасная прыналежнасць, адрас, тэлефон, факс, электронная пошта; бюджэтны i пазабюджэтны разлiковыя рахункi, код банка, улiкова-падатковы нумар; прозвiшча, iмя i iмя па бацьку дырэктара (загадчыка) бiблiятэкi, а таксама работнiкаў, якiя ажыццяўляюць работу па экалагiчнаму адукаванню i iнфармаванню насельнiцтва.
 
13. Конкурсныя матэрыялы на трэцi тур накiроўваюцца на адрас: 220636, г.Мiнск, вул.Чырвонаармейская, 9, Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, аддзел бiблiятэказнаўства. Даведкi па тэлефоне: 227-30-12.
 
14. Тэрмiны прадстаўлення матэрыялаў у аргкамiтэты агляду-конкурсу:
на першы тур - да 15 сакавiка 2005 г.;
на другi тур - да 15 мая 2005 г.;
на трэцi тур - да 15 лiпеня 2005 г.
 
15. Матэрыялы, якiя дасланы пазней тэрмiну, азначанага пунктам 14 дадзенага Палажэння, да разгляду не прымаюцца.
 
ГЛАВА 4. УЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
 
16. Узнагароджванне пераможцаў першага тура агляду-конкурсу праводзяць раённыя, гарадскiя аргкамiтэты, другога - абласныя аргкамiтэты, трэцяга - рэспублiканскi аргкамiтэт.
 
17. Удзельнiкi першага, другога i трэцяга тура агляду-конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi пераможцаў, грашовымi прэмiямi, камплектамi адпаведнай лiтаратуры, тэхнiчнымi сродкамi. Па вынiках агляду-конкурсу могуць быць узнагароджаны грашовымi прэмiямi асобныя работнiкi бiблiятэк, якiя дасягнулi значных вынiкаў у рабоце па тэме агляду-конкурсу.
 
18. Парадак узнагароджвання пераможцаў (вiд, форма ўзнагароды i крынiцы заахвочвання) першага i другога тура агляду-конкурсу зацвярджаецца сумесным загадам тэрытарыяльных органаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, органаў культуры i адукацыi мясцовых выканаўчых камiтэтаў, трэцяга тура - загадам заснавальнiкаў рэспублiканскага агляду-конкурсу.
 
19. Усе ўдзельнiкi трэцяга тура агляду-конкурсу атрымлiваюць дыплом удзельнiка або пераможцы агляду-конкурсу.
 
Дадатак
да пастановы Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
14.01.2005 № 4/3/1
 
СКЛАД аргкамiтэта III рэспублiканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва ў 2004-2005 гадах
Апацкi Аляксандр Мiкалаевiч
- намеснiк Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, старшыня рэспублiканскага аргкамiтэта
Гедройц Валерый Карлавiч
- намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь, намеснiк старшынi рэспублiканскага аргкамiтэта
Матульскi Раман Сцяпанавiч
- дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi", намеснiк старшынi рэспублiканскага аргкамiтэта
Фарыно Казiмiр Сцяпанавiч
- намеснiк Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь, намеснiк старшынi рэспублiканскага аргкамiтэта
Белая Алёна Леанiдаўна
- намеснiк дырэктара Навукова-педагагiчнай бiблiятэкi Навукова-метадычнай установы "Нацыянальны iнстытут адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"
Кiрухiна Людмiла Генадзьеўна
- намеснiк дырэктара па навуковай рабоце i сувязях з грамадскасцю дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"
Крушынская Людмiла Аляксееўна
- дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура i мастацтва"
Сабалеўская Вольга Анатольеўна
- загадчык аддзела бiблiятэказнаўства дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"
Савiч Вольга Уладзiмiраўна
- намеснiк начальнiка аддзела iнфармацыi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь
Шыманскi Мiхаiл Вiктаравiч
- галоўны рэдактар часопiса "Родная прырода"
Шышкiн Уладзiмiр Аляксеевiч
- намеснiк начальнiка ўпраўлення ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь

<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России