ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 7 сентября 2005 года

<<< Главная страница | < Назад


АБ ПРЫСУДЖЭННI ПРЭМII "ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ" 2004 ГОДА
 
УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 студзеня 2005 г. № 8
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 17.01.2005, № 5, рег. № 1/6156 от 11.01.2005)
 
Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:
 
1. За актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне, накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i братэрства памiж людзьмi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў, прысудзiць прэмiю "За духоўнае адраджэнне" 2004 года:
Бондар Таiсе Мiкалаеўне - дырэктару рэдакцыйна-выдавецкай установы "Лiтаратура i Мастацтва";
Бульку Юозасу Вiнцавiчу - настаяцелю рэлiгiйнай абшчыны "Парафiя касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Вiцебскай дыяцэзii Рымска-каталiцкага Касцёла ў Рэспублiцы Беларусь";
Загорскай Нiне Сямёнаўне - дацэнту кафедры тэатральнай творчасцi факультэта традыцыйнай беларускай культуры i сучаснага мастацтва ўстановы адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў", заслужанаму работнiку культуры Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiку рэспублiканскай навукова-асветнай экспедыцыi "Дарога да святыняў з Дабратворным агнём ад Труны Гасподняй";
Савiну Аляксандру Альбертавiчу - старшынi праўлення таварыства з абмежаванай адказнасцю "Экспасервiс", кiраўнiку выставачнага праекта "Беларусь Праваслаўная";
аўтарскаму калектыву па падрыхтоўцы i выданню фотаальбома "Спадчына Беларусi" ў складзе Аляксеева Аляксандра Аляксеевiча - рэдактара аддзела спецпраектаў галоўнай (генеральнай) дырэкцыi тэлевытворчасцi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, Лукашэвiча Алега Вацлававiча - спецыяльнага карэспандэнта аддзела спецпраектаў галоўнай (генеральнай) дырэкцыi тэлевытворчасцi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, Шынкевiча Аляксея Рыгоравiча (архiмандрыта Алексiя) - свяшчэннаслужыцеля Свята-Духава кафедральнага сабора ў г.Мiнску.
 
2. Устанавiць памер прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2004 года - 100 базавых велiчынь.
 
3. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй "За духоўнае адраджэнне" 2004 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
 
4. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.
 
5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
А.Лукашэнка

<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России