ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 19 июня 2006 года

<<< Главная страница | < Назад


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 июня 2006 г. №752 "Аб зацвярджэннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетнiх у дзяржавы iх пастаяннага пражывання"

 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      14 чэрвеня 2006 г. № 752

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ
ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНІЦ САДРУЖНАСЦІ НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ ПА
ПЫТАННЯХ ВЯРТАННЯ НЕПАЎНАЛЕТНІХ У ДЗЯРЖАВЫ ІХ
ПАСТАЯННАГА ПРАЖЫВАННЯ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.   Зацвердзіць   Пагадненне  аб  супрацоўніцтве   дзяржаў   -
удзельніц  Садружнасці  Незалежных  Дзяржаў  па  пытаннях   вяртання
непаўналетніх  у  дзяржавы іх пастаяннага пражывання,  падпісанае  ў
г. Кішынёве 7 кастрычніка 2002 года.
     Вызначыць  у  адпаведнасці  з артыкулам  10  гэтага  Пагаднення
кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь, адказнымі за  рэалізацыю
яго палажэнняў:
     Міністэрства   ўнутраных   спраў  -  за   ажыццяўленне   вышуку
непаўналетніх,   якія  засталіся  без  папячыцельства   і   пакінулі
Рэспубліку   Беларусь   або  дзяржаву  іх  пастаяннага   пражывання;
устанаўленне асобы, прычын і ўмоў прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь або
дзяржаву  знаходжання непаўналетніх, якія змешчаны ў спецыялізаваныя
ўстановы; інфармаванне фізічнай або юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе
права  бацькоўскай апекі і папячыцельства, а таксама  дыпламатычнага
прадстаўніцтва    (консульскай   установы)   дзяржавы    пастаяннага
пражывання  непаўналетняга  ў  Рэспубліцы  Беларусь  аб  яго   месцы
знаходжання; суправаджэнне непаўналетніх са спецыялізаваных  устаноў
дзяржавы   знаходжання  ў  Рэспубліку  Беларусь  і  ў   найбліжэйшыя
спецыялізаваныя ўстановы дзяржавы пастаяннага пражывання, названыя ў
дадатку  да  дадзенага  Пагаднення,  з  Рэспублікі  Беларусь;  абмен
вопытам   работы  спецыялізаваных  устаноў,  нарматыўнымі  прававымі
актамі,  навучальнай  і метадычнай літаратурай,  якія  адносяцца  да
сферы іх дзейнасці;
     Міністэрства адукацыі - за інфармаванне фізічнай або  юрыдычнай
асобы,  якая ажыццяўляе права бацькоўскай апекі і папячыцельства,  а
таксама   дыпламатычнага   прадстаўніцтва   (консульскай   установы)
дзяржавы пастаяннага пражывання непаўналетняга ў Рэспубліцы Беларусь
аб   месцы   знаходжання   непаўналетняга;  абмен   вопытам   работы
спецыялізаваных устаноў, нарматыўнымі прававымі актамі,  навучальнай
і метадычнай літаратурай, якія адносяцца да сферы іх дзейнасці;
     Міністэрства  замежных  спраў - за  аказанне  садзейнічання  па
ўстанаўленню  асобы непаўналетніх, якія змешчаны  ў  спецыялізаваныя
ўстановы;  бязвыплатнае  прадстаўленне па  запыту  інфармацыі,  якая
дазваляе  вызначыць дзяржаву пастаяннага пражывання  непаўналетняга,
што  знаходзіцца  на  тэрыторыі другой дзяржавы;  прадстаўленне  пры
неабходнасці  дакументаў,  неабходных  для  перасячэння   дзяржаўнай
граніцы   непаўналетнім;   аказанне   садзейнічання   асобам,   якія
суправаджаюць  непаўналетніх у Рэспубліку Беларусь або  дзяржаву  іх
пастаяннага   пражывання,   пры   вяртанні,   транзітным   праездзе,
афармленні  віз і вырашэнні іншых пытанняў, якія ўзнікаюць  у  гэтай
сувязі.
     2.   Міністэрству   замежных  спраў   накіраваць   паведамленне
дэпазітарыю   аб  выкананні  Рэспублікай  Беларусь  унутрыдзяржаўных
працэдур,   неабходных   для  ўступлення  ў   сілу   Пагаднення   аб
супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па
пытаннях   вяртання   непаўналетніх  у   дзяржавы   іх   пастаяннага
пражывання.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі

<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России