ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 19 июня 2006 года

<<< Главная страница | < Назад


Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 июня 2006 г. №701 "Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       3 чэрвеня 2006 г. № 701

АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ 
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Узнагародзіць  Ганаровай граматай Савета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь:
     Акалатовіча   Станіслава   Іванавіча,   галоўнага   дзяржаўнага
санітарнага  ўрача  Мінскай  вобласці - галоўнага  ўрача  дзяржаўнай
установы  «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага
здароўя»,  за  шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы  здароўя  і
значны   асабісты  ўклад  у  арганізацыю  і  правядзенне  работ   па
забеспячэнню  санітарна-эпідэміялагічнага  дабрабыту,  захавання   і
ўмацавання здароўя насельніцтва;
     Аляшкевіча  Фёдара  Васільевіча, загадчыка кафедры  нервовых  і
нейрахірургічных  хвароб  установы  адукацыі  «Беларускі   дзяржаўны
медыцынскі  універсітэт»,  за  вялікі  асабісты  ўклад  у   развіццё
медыцынскай навукі і за заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай рабоце;
     Гаухшцейна    Іосіфа   Самуілавіча,   генеральнага    дырэктара
гаспадарчай  групы  «Белстанкаінструмент» -  генеральнага  дырэктара
праектнага   рэспубліканскага  унітарнага  прадпрыемства   «ІНСТЫТУТ
БЕЛАРГСТАНКІНПРАМ»,  за шматгадовую плённую працу,  значны  асабісты
ўклад   у  выкананне  прагнозных  паказчыкаў  сацыяльна-эканамічнага
развіцця станкаінструментальнай галіны;
     Жасцяннікава  Івана  Мікалаевіча, слесара-рамонтніка  сумеснага
беларуска-германскага таварыства з абмежаванай  адказнасцю  «Марка»,
г.  Віцебск, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты  ўклад  у
развіццё абутковай галіны;
     Кавалькова  Мікалая Сямёнавіча, тэхнічнага дырэктара  сумеснага
беларуска-германскага таварыства з абмежаванай  адказнасцю  «Марка»,
г.  Віцебск, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты  ўклад  у
развіццё абутковай галіны;
     Краўчанку  Уладзіміра  Акімавіча, урача-стаматолага,  галоўнага
ўрача   ўстановы   аховы  здароўя  «7-я  гарадская   стаматалагічная
паліклініка»,  за шматгадовую добрасумленную працу  ў  галіне  аховы
здароўя  і значны асабісты ўклад у справу медыцынскага абслугоўвання
насельніцтва;
     Памялова  Аляксандра  Сяргеевіча, дырэктара Навукова-даследчага
рэспубліканскага  унітарнага  прадпрыемства  па  землеўпарадкаванню,
геадэзіі  і  картаграфіі «БелНІЦзем», за шматгадовую плённую  працу,
высокі   прафесіяналізм  і  значны  асабісты  ўклад  у   рэгуляванне
зямельных адносін і геаінфармацыйных тэхналогій;
     Паўлава   Валерыя   Іванавіча,  намесніка  Міністра   працы   і
сацыяльнай   абароны,  за  шматгадовую  плённую  працу   ў   органах
дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у работу па распрацоўцы
і  рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аплаты працы і  занятасці
насельніцтва.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі

<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России