Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 марта 2006 г. №385
"Аб камандзiраваннi У.I.Нядзiлькi ў г.Дубну (Расiйская Федэрацыя)"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 сакавіка 2006 г. № 385
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ У.І.НЯДЗІЛЬКІ Ў Г. ДУБНУ
(РАСІЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 24 па 25 сакавіка 2006 г. (без уліку часу на
праезд да месца камандзіравання і назад) у г. Дубну (Расійская
Федэрацыя) першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы
і тэхналогіях Нядзільку Уладзіміра Іосіфавіча для ўдзелу ў чарговай
сесіі Камітэта паўнамоцных прадстаўнікоў урадаў дзяржаў - членаў
Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў і ўрачыстых
мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 50-годдзя гэтага інстытута.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі