Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25 января 2006 г. №94
"Аб узнагароджаннi групы работнiкаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 2006 г. № 94
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГРУПЫ РАБОТНІКАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ
ДЗЯРЖАЎНАЙ ТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь наступных работнікаў Нацыянальнай дзяржаўнай
тэлерадыёкампаніі:
Богуна Уладзіміра Сцяпанавіча, начальніка змены цэха
перасовачных тэлевізійных сродкаў, за высокі прафесіяналізм,
шматгадовую плённую працу ў сістэме тэлебачання і радыёвяшчання
рэспублікі;
Васюкевіча Антона Барысавіча, намесніка галоўнага дырэктара -
дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання
Беларускага радыё, за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці,
арганізацыю і падрыхтоўку грамадска-палітычных, інфармацыйна-
аналітычных і сацыяльна-эканамічных праграм Беларускага радыё;
Гразнову Лілію Сяргееўну, рэжысёра тэлебачання вышэйшай
катэгорыі галоўнай дырэкцыі тэлевытворчасці, за значныя дасягненні ў
прафесійнай дзейнасці, вялікі ўклад у арганізацыю і правядзенне
тэлевізійных эфіраў, прысвечаных важным дзяржаўным мерапрыемствам;
Марцалеву Наталлю Аляксандраўну, карэспандэнта спецыяльнага
першай катэгорыі агенцтва тэлевізійных навін, за выдатныя дасягенні
ў прафесійнай дзейнасці, значны ўклад у арганізацыю і правядзенне
тэлевізійных эфіраў, прысвечаных важным дзяржаўным мерапрыемствам;
Цімохіну Таццяну Аляксандраўну, прадзюсера выканаўчага
прадзюсерскага цэнтра тэлеканала «ЛАД», за выдатныя дасягенні ў
прафесійнай дзейнасці, значны ўклад у развіццё нацыянальнага
тэлебачання, стварэнне шэрагу культуралагічных тэлевізійных
праектаў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|