Закон Республики Беларусь от 9 января 2006 г. №98-З
"Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь"
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2006 г. № 98-З
АБ АХОВЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2005 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 21 снежня 2005 года
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Асноўныя тэрміны і іх азначэнні, якія
выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе
У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і
іх азначэнні:
ахова гісторыка-культурнай спадчыны - сістэма арганізацыйных,
прававых, эканамічных, матэрыяльна-тэхнічных, навуковых,
інфармацыйных і (або) іншых мер, накіраваных на выяўленне
матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці
чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць,
наданне матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці
чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, улік, захаванне,
аднаўленне, утрыманне і выкарыстанне гісторыка-культурных
каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння і памнажэння
гісторыка-культурнай спадчыны;
гісторыка-культурная спадчына - сукупнасць найбольш адметных
вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця
народа Беларусі, увасобленых у гісторыка-культурных каштоўнасцях;
гісторыка-культурныя каштоўнасці - матэрыяльныя аб’екты
(матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці) і нематэрыяльныя
праяўленні творчасці чалавека (нематэрыяльныя гісторыка-культурныя
каштоўнасці), якія маюць адметныя духоўныя, мастацкія і (або)
дакументальныя вартасці і якім нададзены статус гісторыка-культурнай
каштоўнасці;
калекцыя - навукова абгрунтаваны збор рухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей або эталонаў фіксаваных
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
камплект - набор рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, якія маюць агульнае прызначэнне;
культурны пласт - пласт зямлі, які змяшчае рэшткі дзейнасці
чалавека;
мемарыяльныя кватэры - нежылыя памяшканні, звязаныя з
важнейшымі гістарычнымі падзеямі, жыццём выдатных палітычных,
дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукі, літаратуры і мастацтва
і прызначаныя для ўвекавечання памяці аб іх, якім нададзены статус
гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-
культурнай спадчыны
1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-
культурнай спадчыны грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і
складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб
культуры ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета
Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), гэтага
Закона, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама
міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
2. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены
іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то
прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.
Артыкул 3. Прынцыпы і асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў
сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
1. Дзяржаўная палітыка ў сферы аховы гісторыка-культурнай
спадчыны грунтуецца на прынцыпах:
1.1. прызнання гісторыка-культурнай спадчыны фактарам развіцця
дзяржавы;
1.2. адказнасці дзяржавы за захаванне гісторыка-культурнай
спадчыны;
1.3. удзелу грамадзян у ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
2. Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы
гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляюцца:
2.1. выяўленне матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-
культурную каштоўнасць;
2.2. наданне матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным
праяўленням творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці і ўлік гісторыка-культурных каштоўнасцей;
2.3. захаванне і аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. утрыманне і выкарыстанне гісторыка-культурных
каштоўнасцей з улікам неабходнасці безумоўнага захавання іх адметных
духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей;
2.5. фінансаванне аховы гісторыка-культурнай спадчыны за кошт
сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц, не
забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 4. Грамадскія аб’яднанні ў сферы аховы гісторыка-
культурнай спадчыны
Грамадскія аб’яднанні ў сферы аховы гісторыка-культурнай
спадчыны могуць:
аказваць дзяржаўным органам садзейнічанне ў рэалізацыі
дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
папулярызаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці, заканадаўства
Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
ажыццяўляць грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства
Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў
парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
уносіць у дзяржаўныя органы прапановы па ахове гісторыка-
культурнай спадчыны;
садзейнічаць фарміраванню ў грамадзян патрыятызму, адказнасці
за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны;
ажыццяўляць іншую звязаную з аховай гісторыка-культурнай
спадчыны дзейнасць, не забароненую заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь.
Артыкул 5. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі
Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны
За парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове
гісторыка-культурнай спадчыны настае адказнасць у адпаведнасці з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 2
ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ Ў СФЕРЫ АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 6. Дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае
рэгуляванне ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гісторыка-культурнай
спадчыны ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам
Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі
Беларусь, мясцовымі Саветамі дэпутатаў, мясцовымі выканаўчымі і
распарадчымі органамі, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі ў
адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
Артыкул 7. Кампетэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы
аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у сферы аховы гісторыка-
культурнай спадчыны:
вызначае дзяржаўную палітыку ў сферы аховы гісторыка-
культурнай спадчыны;
уносіць у міжнародныя арганізацыі прапановы аб уключэнні
гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спіс сусветнай культурнай і
прыроднай спадчыны або Міжнародны спіс сусветнай спадчыны, якая
знаходзіцца пад пагрозай;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў гэтай сферы ў адпаведнасці з
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 21
лютага 1995 года «О Президенте Республики Беларусь» (Ведамасцi
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 17, ст. 179;
Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1997 г., № 24,
ст. 463), іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 8. Кампетэнцыя Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у
сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае рэалізацыю
дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
шляхам:
зацвярджэння канцэпцый і рэспубліканскіх праграм па ахове
гісторыка-культурнай спадчыны, забеспячэння іх выканання і кантролю
за ім;
надання матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням
творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і
пазбаўлення іх такога статусу;
устанаўлення парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-
культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
устанаўлення парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-
культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь і парадку азнаямлення з
інфармацыяй, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гісторыка-культурнай
спадчыне Рэспублікі Беларусь;
устанаўлення парадку часовага вывазу за межы Рэспублікі
Беларусь рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і
эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей;
ажыццяўлення іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці з гэтым
Законам, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 9. Кампетэнцыя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь рэалізуе дзяржаўную
палiтыку ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны шляхам:
падрыхтоўкі прапаноў па асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі
ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
распрацоўкі, прыняцця (выдання) у межах сваёй кампетэнцыі
актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аховы гісторыка-
культурнай спадчыны;
арганізацыі кантролю за выкананнем гэтага Закона, у тым ліку
за ўтрыманнем і выкарыстаннем гісторыка-культурных каштоўнасцей;
каардынацыі дзейнасці ў сферы аховы гісторыка-культурнай
спадчыны іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
арганізацыі і садзейнічання ажыццяўленню мерапрыемстваў па
ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь;
забеспячэння фарміравання Банка звестак аб гісторыка-
культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь;
аказання юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку
індывідуальным прадпрымальнікам, арганізацыйнай, метадычнай і іншай
дапамогі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
выдачы юрыдычным і фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным
прадпрымальнікам, абавязковых для выканання пісьмовых прадпісанняў у
сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
удзелу ў міжнародных праграмах па ахове гісторыка-культурнай
спадчыны;
удзелу ў дзейнасці па вяртанню ў Рэспубліку Беларусь гісторыка-
культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за яе межамі;
выдачы пісьмовага дазволу на часовы вываз за межы Рэспублікі
Беларусь рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і
эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
і ажыццяўлення кантролю за выкананнем умоў іх часовага вывазу;
папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
ажыццяўлення іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці з гэтым
Законам, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 10. Кампетэнцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў і мясцовых
выканаўчых і распарадчых органаў у сферы аховы
гісторыка-культурнай спадчыны
1. Мясцовыя Саветы дэпутатаў удзельнічаюць у рэалізацыі
дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны
шляхам:
1.1. зацвярджэння рэгіянальных праграм па ахове гісторыка-
культурнай спадчыны і кантролю за іх выкананнем;
1.2. садзейнічання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванню і
аднаўленню гісторыка-культурных каштоўнасцей;
1.3. садзейнічання грамадскім аб’яднанням у сферы аховы
гісторыка-культурнай спадчыны;
1.4. папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
1.5. ажыццяўлення іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці з актамі
заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
2. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўдзельнічаюць у
рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай
спадчыны шляхам:
2.1. распрацоўкі рэгіянальных праграм па ахове гісторыка-
культурнай спадчыны і забеспячэння іх выканання;
2.2. арганізацыі і садзейнічання ажыццяўленню мерапрыемстваў
па выяўленню матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў
творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную
каштоўнасць, іх вылучэнню для надання статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці;
2.3. арганізацыі і садзейнічання ажыццяўленню мерапрыемстваў
па захаванню і аднаўленню гісторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. правядзення ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей і
забеспячэння кантролю за іх утрыманнем і выкарыстаннем;
2.5. аказання садзейнічання грамадскім аб’яднанням у сферы
аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
2.6. заахвочвання грамадзян, якія пражываюць на адпаведнай
тэрыторыі, да ўдзелу ў ахове гісторыка-культурнай спадчыны;
2.7. папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
2.8. ажыццяўлення іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці з гэтым
Законам, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 11. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада
па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры
Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь
1. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па
пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры
Рэспублікі Беларусь (далей - Навукова-метадычная рада) ажыццяўляе
навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гісторыка-культурнай
спадчыны.
2. Навукова-метадычная рада ў сферы аховы гісторыка-культурнай
спадчыны:
2.1. прымае рашэнні аб неабходнасці надання матэрыяльным
аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека статусу
гісторыка-культурнай каштоўнасці або аб адсутнасці неабходнасці
надання ім такога статусу;
2.2. прымае рашэнні аб неабходнасці аднясення гісторыка-
культурнай каштоўнасці да пэўнай катэгорыі або аб неабходнасці
змянення яе катэгорыі;
2.3. адабрае або не адабрае навукова-праектную дакументацыю на
выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2» і эталонах
фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. выдае заключэнні аб адпаведнасці кваліфікацыйным
патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права
выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай
дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на
гісторыка-культурных каштоўнасцях;
2.5. выдае заключэнні аб немагчымасці навукова абгрунтаванага
аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку страты імі іх
адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей, якія
абумовілі наданне ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
2.6. выдае заключэнні аб поўным вывучэнні помнікаў археалогіі;
2.7. выконвае іншыя функцыі ў адпаведнасці з гэтым Законам,
іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
3. Палажэнне аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай
радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве
культуры Рэспублікі Беларусь і яе склад зацвярджаюцца Саветам
Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь.
4. Дзейнасць Навукова-метадычнай рады ажыццяўляецца за кошт
сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іншых крыніц
фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 3
ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ
Артыкул 12. Віды гісторыка-культурных каштоўнасцей. Комплексныя
гiсторыка-культурныя каштоўнасці
1. Гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на наступныя
віды:
1.1. матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці,
матэрыяльнае ўвасабленне якіх складае іх змест;
1.2. нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці,
матэрыяльнае ўвасабленне якіх не аказвае істотнага ўплыву на іх
змест.
2. Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць
з’яўляцца комплекснымі матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі
каштоўнасцямі, калі:
2.1. два і больш матэрыяльныя аб’екты сабраны разам па пэўных
прыкметах і (або) размешчаны побач (пры гэтым у склад комплекснай
нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці як асобны
кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе);
2.2. два і больш матэрыяльныя аб’екты аб’яднаны агульнымі
прыкметамі і размешчаны ў розных месцах.
3. Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць
з’яўляцца комплекснымі нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі
каштоўнасцямі, калі іх змест выяўляецца праз абрады, фальклор
(вусную народную творчасць), у склад якіх уваходзяць розныя па
свайму характару дзеянні (танцы, песні, іншыя нематэрыяльныя
праяўленні творчасці чалавека). Увасобленыя нематэрыяльныя гісторыка-
культурныя каштоўнасці, як правіла, з’яўляюцца комплекснымі
нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Артыкул 13. Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
1. Да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
адносяцца:
1.1. дакументальныя помнікі - акты дзяржаўных органаў, іншыя
пісьмовыя і графічныя дакументы, кінафотадакументы і гуказапісы,
старажытныя і іншыя рукапісы і архівы, рэдкія друкаваныя выданні;
1.2. запаветныя мясціны - тапаграфічна акрэсленыя зоны або
ландшафты, створаныя чалавекам ці чалавекам і прыродай;
1.3. помнікі археалогіі - умацаваныя пасяленні (старажытныя
гарады, гарадзішчы, замкі), неўмацаваныя пасяленні (старажытныя
стаянкі, паселішчы, асобнае жыллё); курганныя і грунтавыя
могільнікі, асобныя пахаванні, некропалі, маўзалеі і іншыя
пахаванні; старажытныя збудаванні і іншыя аб’екты гаспадарчага і
вытворчага прызначэння; фартыфікацыйныя збудаванні; культавыя
збудаванні (храмы, манастыры, свяцілішчы, месцы спраўляння абрадаў,
каменныя крыжы, культавыя камяні, каменныя статуі, абеліскі);
інфраструктура сухапутных, водных і водна-волакавых шляхоў; манетныя
і рэчавыя скарбы; культурны пласт, у тым ліку ўсе рухомыя і
нерухомыя матэрыяльныя аб’екты, якія змяшчаюцца ў ім, а таксама на
дне прыродных і штучных вадаёмаў;
1.4. помнікі архітэктуры - будынкі, збудаванні і іншыя аб’екты
гаспадарчага, вытворчага, ваеннага або культавага прызначэння,
асобныя ці аб’яднаныя ў комплексы і ансамблі (разам з навакольным
асяроддзем), аб’екты народнага дойлідства, а таксама звязаныя з
указанымі аб’ектамі творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога,
садова-паркавага мастацтва;
1.5. помнікі гісторыі - будынкі, збудаванні, а таксама
мемарыяльныя кватэры і іншыя аб’екты, звязаныя з важнейшымі
гістарычнымі падзеямі, развіццём грамадства і дзяржавы, міжнароднымі
адносінамі, з развіццём навукі і тэхнікі, культуры і быту, з жыццём
выдатных палітычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукі,
літаратуры і мастацтва;
1.6. помнікі горадабудаўніцтва - забудова, планіровачная
структура або фрагменты населеных пунктаў (разам з навакольным
асяроддзем, у тым ліку культурным пластом). Помнікі
горадабудаўніцтва, як правіла, з’яўляюцца комплекснымі гісторыка-
культурнымі каштоўнасцямі;
1.7. помнікі мастацтва - творы выяўленчага, дэкаратыўна-
прыкладнога і іншых відаў мастацтва.
2. Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца
на:
2.1. нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці,
перамяшчэнне якіх у прасторы патрабуе ажыццяўлення інжынерных
мерапрыемстваў і вядзе да частковай або поўнай страты імі іх
адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей;
2.2. рухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці,
перамяшчэнне якіх у прасторы не звязана са змяненнем іх адметных
духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей.
Артыкул 14. Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
1. Да нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
адносяцца звычаі, традыцыі, абрады, фальклор (вусная народная
творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанімічных
аб’ектаў і твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва), іншыя нематэрыяльныя праяўленні творчасці
чалавека.
2. Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца
на:
2.1. фіксаваныя нематэрыяльныя гісторыка-культурныя
каштоўнасці, якія могуць быць поўнасцю зафіксаваны і не залежаць ад
іх стваральнікаў;
2.2. увасобленыя нематэрыяльныя гісторыка-культурныя
каштоўнасці, змест або адметныя духоўныя, мастацкія і (або)
дакументальныя вартасці якіх поўнасцю ці часткова страчваюцца са
знікненнем іх стваральнікаў, носьбітаў або змяненнем умоў іх
існавання.
Артыкул 15. Эталон фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці
1. Поўная, дакладная і якасная фіксацыя нематэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці графічнымі і тэхнічнымі сродкамі
зацвярджаецца ў якасці эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці ў парадку, устаноўленым Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь.
2. У выпадку выяўлення больш поўнай, дакладнай і якаснай
фіксацыі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь мае права прызнаць раней
прыняты эталон фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці несапраўдным і зацвердзіць у якасці эталона
нававыяўленую яе фіксацыю.
3. Эталоны фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей падлягаюць ахове, як і рухомыя матэрыяльныя гісторыка-
культурныя каштоўнасці.
Артыкул 16. Катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. Гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на адпаведныя
катэгорыі ў залежнасці ад іх гісторыка-культурнай значнасці.
Катэгорыя гісторыка-культурным каштоўнасцям надаецца і пры
неабходнасці змяняецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на
падставе рашэнняў Навукова-метадычнай рады аб неабходнасці аднясення
гісторыка-культурнай каштоўнасці да пэўнай катэгорыі і аб
неабходнасці змянення яе катэгорыі.
Катэгорыі, нададзеныя гісторыка-культурным каштоўнасцям,
указваюцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь.
2. Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца
на наступныя катэгорыі:
2.1. катэгорыя «0» - гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія
ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў
Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны або Міжнародны спіс
сусветнай спадчыны, што знаходзіцца пад пагрозай;
2.2. катэгорыя «1» - гісторыка-культурныя каштоўнасці,
адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці якіх
маюць міжнародную значнасць;
2.3. катэгорыя «2» - гісторыка-культурныя каштоўнасці,
адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці якіх
маюць нацыянальную значнасць;
2.4. катэгорыя «3» - гісторыка-культурныя каштоўнасці,
адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці якіх
маюць значнасць для асобных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
3. Матэрыяльныя аб’екты, якія ўваходзяць у склад комплексных
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, але якім асобна не
нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, лічацца
матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі без катэгорыі.
4. Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца
на наступныя катэгорыі:
4.1. катэгорыя «А» - гісторыка-культурныя каштоўнасці, поўная
аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўныя і нязменныя;
4.2. катэгорыя «Б» - гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія
поўнасцю або часткова адноўлены (зафіксаваны) на другасным матэрыяле
ці адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці якіх
аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.
ГЛАВА 4
ВЫЯЎЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫХ АБ’ЕКТАЎ І НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫХ ПРАЯЎЛЕННЯЎ
ТВОРЧАСЦІ ЧАЛАВЕКА, ЯКІЯ МОГУЦЬ УЯЎЛЯЦЬ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНУЮ
КАШТОЎНАСЦЬ
Артыкул 17. Выяўленне матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць
гісторыка-культурную каштоўнасць
1. Матэрыяльныя аб’екты, якія могуць уяўляць гісторыка-
культурную каштоўнасць, выяўляюцца шляхам прафесійнага або
выпадковага выяўлення.
2. Нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, якія могуць
уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, выяўляюцца шляхам
прафесійнага выяўлення.
3. Выяўленыя матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні
творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную
каштоўнасць, падлягаюць фіксацыі, навуковай апрацоўцы і мастацкай
ацэнцы ў парадку, устаноўленым Міністэрствам культуры Рэспублікі
Беларусь.
Артыкул 18. Прафесійнае выяўленне матэрыяльных аб’ектаў і
нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія
могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць
1. Прафесійнае выяўленне матэрыяльных аб’ектаў і
нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць
гісторыка-культурную каштоўнасць, ажыццяўляецца:
1.1. у час прафесійнай навукова-даследчай дзейнасці;
1.2. пры накіраванні матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-
культурную каштоўнасць, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь ва ўласнасць дзяржавы.
2. Юрыдычная або фізічная асоба, што ў час прафесійнай
навукова-даследчай дзейнасці выявіла матэрыяльны аб’ект або
нематэрыяльнае праяўленне творчасці чалавека, якія могуць уяўляць
гісторыка-культурную каштоўнасць, абавязана правесці іх фіксацыю,
навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку, прыняць меры па іх захаванню
(з моманту выяўлення да перадачы ўласніку) і не пазней чым у
двухдзённы тэрмін паведаміць у Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь аб выяўленых матэрыяльным аб’екце або нематэрыяльным
праяўленні творчасці чалавека.
3. Юрыдычная або фізічная асоба, што ў час прафесійнай
навукова-даследчай дзейнасці выявіла матэрыяльны аб’ект або
нематэрыяльнае праяўленне творчасці чалавека, якія прадугледжаны
падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона і могуць уяўляць
гісторыка-культурную каштоўнасць, не мае права распараджацца
выяўленымі матэрыяльным аб’ектам або нематэрыяльным праяўленнем
творчасці чалавека.
4. Матэрыяльны аб’ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасці
чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, пры
накіраванні іх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
ва ўласнасць дзяржавы па рашэнню Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь перадаюцца ўстановам культуры, іншым юрыдычным асобам.
Артыкул 19. Выпадковае выяўленне матэрыяльных аб’ектаў, якія
могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць
1. Юрыдычная або фізічная асоба, што выпадкова выявіла рухомы
матэрыяльны аб’ект, які прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1
артыкула 21 гэтага Закона і можа ўяўляць гісторыка-культурную
каштоўнасць, абавязана прыняць меры па яго захаванню і не пазней чым
у двухдзённы тэрмін паведаміць у мясцовы выканаўчы і распарадчы
орган або ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў аб выяўленым
аб’екце.
Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган або тэрытарыяльны орган
унутраных спраў пасля атрымання паведамлення аб выяўленні рухомага
матэрыяльнага аб’екта, які можа ўяўляць гісторыка-культурную
каштоўнасць, абавязаны прыняць гэты аб’ект ад асобы, што яго
выявіла, у адпаведнасці з актам прыёму, адзін экземпляр якога
перадаецца гэтай асобе, і не пазней чым у двухдзённы тэрмін
паведаміць у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб выяўленым
аб’екце.
Захаванне рухомага матэрыяльнага аб’екта, які можа ўяўляць
гісторыка-культурную каштоўнасць, з моманту яго выяўлення да
перадачы ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган або тэрытарыяльны
орган унутраных спраў забяспечвае юрыдычная або фізічная асоба, што
яго выявіла, а з моманту яго перадачы - мясцовы выканаўчы і
распарадчы орган або тэрытарыяльны орган унутраных спраў, які прыняў
гэты рухомы матэрыяльны аб’ект, ці асоба, вызначаная пісьмовым
прадпісаннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пасля атрымання
паведамлення аб выяўленні рухомага матэрыяльнага аб’екта, які можа
ўяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, у пяцідзённы тэрмін прымае
выяўлены аб’ект у адпаведнасці з актам прыёму-перадачы або пры
відавочнай беспадстаўнасці меркавання аб наяўнасці ў аб’екта
адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей
складае акт аб адсутнасці ў выяўленага рухомага матэрыяльнага
аб’екта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных
вартасцей.
2. Юрыдычная або фізічная асоба, што выпадкова выявіла
нерухомы матэрыяльны аб’ект (археалагічны аб’ект, элемент дэкору,
мастацкага аздаблення, рэшткі роспісу і г.д.), які прадугледжаны
падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона і можа ўяўляць
гісторыка-культурную каштоўнасць, абавязана безадкладна прыпыніць
работы або іншую дзейнасць, якія могуць аказваць уздзеянне на гэты
аб’ект, прыняць меры па яго захаванню і паведаміць у Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь або мясцовы выканаўчы і распарадчы
орган аб выяўленым аб’екце.
Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган пасля атрымання
паведамлення аб выяўленні нерухомага матэрыяльнага аб’екта, які можа
ўяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, абавязаны не пазней чым у
двухдзённы тэрмін паведаміць у Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь аб выяўленым аб’екце.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пасля атрымання
паведамлення аб выяўленні нерухомага матэрыяльнага аб’екта, які можа
ўяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, арганізуе не пазней чым у
трохдзённы тэрмін прыезд свайго прадстаўніка на месца выяўлення
гэтага аб’екта.
Прадстаўнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пасля
агляду на месцы выяўленага нерухомага матэрыяльнага аб’екта, які
можа ўяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць, выдае пісьмовае
прадпісанне, у якім вызначае часовы рэжым утрымання гэтага аб’екта з
указаннем тэрміну яго дзеяння, або пры відавочнай беспадстаўнасці
меркавання аб наяўнасці ў аб’екта адметных духоўных, мастацкіх і
(або) дакументальных вартасцей складае акт аб адсутнасці ў
выяўленага нерухомага матэрыяльнага аб’екта адметных духоўных,
мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей. Тэрмін дзеяння часовага
рэжыму ўтрымання нерухомага матэрыяльнага аб’екта, які можа ўяўляць
гісторыка-культурную каштоўнасць, можа быць скарочаны або прадоўжаны
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Прыпыненыя ў сувязі з выяўленнем нерухомага матэрыяльнага
аб’екта работы або іншая дзейнасць аднаўляюцца толькі з пісьмовага
дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Юрыдычнай або фізічнай асобе, што выпадкова выявіла нерухомы
матэрыяльны аб’ект, які прадугледжаны падпунктам 1.2 пункта 1
артыкула 21 гэтага Закона і можа ўяўляць гісторыка-культурную
каштоўнасць, пакрываюцца страты, прычыненыя ёй прыпыненнем работ або
іншай дзейнасці ў сувязі з выяўленнем гэтага аб’екта, у парадку і
памерах, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
3. Матэрыяльны аб’ект, выпадкова выяўлены ў парадку,
устаноўленым пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, разглядаецца Навукова-
метадычнай радай для прыняцця рашэння аб неабходнасці надання яму
статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці або аб адсутнасці
неабходнасці надання яму такога статусу. У гэтым выпадку аўтарам
прапановы аб наданні матэрыяльнаму аб’екту статусу гісторыка-
культурнай каштоўнасці лічыцца асоба, што выпадкова выявіла гэты
аб’ект або паведаміла аб ім. Пры гэтым ад названай асобы не
патрабуецца ўнясення ў пісьмовай форме прапановы аб наданні
матэрыяльнаму аб’екту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе
абгрунтавання.
4. Калі выпадкова выяўленаму матэрыяльнаму аб’екту,
прадугледжанаму падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 21 гэтага Закона,
нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ён у адпаведнасці
з грамадзянскім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь накіроўваецца ва
ўласнасць дзяржавы, а ўласнік зямельнага ўчастка або іншай маёмасці,
дзе быў выяўлены гэты аб’ект, а таксама асоба, што яго выявіла,
маюць права на атрыманне ўзнагароджання ў парадку і на ўмовах,
вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 5
НАДАННЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫМ АБ’ЕКТАМ І НЕМАТЭРЫЯЛЬНЫМ ПРАЯЎЛЕННЯМ ТВОРЧАСЦІ
ЧАЛАВЕКА СТАТУСУ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. УЛІК ГІСТОРЫКА-
КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 20. Крытэрыі адбору матэрыяльных аб’ектаў і
нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека для
надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Навукова-метадычная рада пры разглядзе прапаноў аб наданні
матэрыяльным аб’ектам або нематэрыяльным праяўленням творчасці
чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці зыходзіць з
наяўнасці ў прапанаваных для разгляду матэрыяльных аб’ектаў або
нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека адметных духоўных,
мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей, што пацвярджаецца
адпаведнасцю аднаму з крытэрыяў:
1.1. яны з’яўляюцца:
адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту;
рэдкім ці каштоўным сведчаннем існавання зніклай цывілізацыі;
эпічным творам, створаным або істотна пераасэнсаваным і
відазмененым народам Беларусі;
аўтарскім творам мастацтва, створаным на тэрыторыі Рэспублікі
Беларусь або пад уплывам беларускай гісторыі, рэчаіснасці,
менталітэту, асяроддзя ці іншых фактараў;
выдатным мастацкім творам, шэдэўрам, створанымі і (або)
прызнанымі за межамі Рэспублікі Беларусь;
матэрыяльным аб’ектам або нематэрыяльным праяўленнем творчасці
чалавека, асаблівасцямі ладу жыцця, характэрнымі толькі для культуры
народа Беларусі;
дакументальнай фіксацыяй, сімвалам або іншым праяўленнем ці
абазначэннем з’яў, падзей або працэсаў, якія звязаны з гісторыяй
Рэспублікі Беларусь, яе асобных рэгіёнаў, радаводаў ці этнічных груп
або маюць міжнароднае значэнне;
выдатным ці арыгінальным вынікам творчага або навукова-
тэхнічнага эксперыменту;
рэдкім на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або выдатным
дасягненнем іншага народа;
вынікам або сведчаннем недаследаваных працэсаў;
пахаваннем славутага чалавека, брацкай магілай воінаў,
змагароў, якія загінулі за якую-небудзь адзіную высакародную справу,
і (або) ахвяр ваенных падзей, узброеных канфліктаў, масавых
рэпрэсій;
традыцыйнай тапанімічнай назвай;
1.2. яны з’яўляюцца рэдкім або выдатным узорам:
створанага чалавекам асяроддзя;
выкарыстання ў дзейнасці чалавека прыродных фактараў і
асаблівасцей;
збудавання ці іншага твора, якія маюць тыповыя ўласцівасці,
характэрныя толькі для культуры народа Беларусі;
збудавання ці іншага твора, прадметаў быту або прадметаў
іншага прызначэння пэўнага гістарычнага перыяду, рэгіёна ці этнічнай
групы;
твора народнага мастацтва пэўнага гістарычнага перыяду,
рэгіёна ці этнічнай групы;
вырашэння гаспадарчых, вытворчых, фартыфікацыйных,
арганiзацыйных і іншых пытанняў;
стылістычнага напрамку або рэгіянальнай ці этнічнай
асаблівасці, выяўленых у любым відзе мастацтва;
1.3. яны непасрэдна звязаны з:
падзеямі або ідэямі і перакананнямі, якія аказалі значны ўплыў
на ход гістарычнага, культурнага і (або) духоўнага развіцця
чалавецтва і народа Беларусі;
жыццём і дзейнасцю выдатных асоб свету і Рэспублікі Беларусь;
1.4. яны лічацца:
звязанымі з народнымі паданнямі, легендамі, іншымі эпічнымі
творамі, народнымі абрадамі;
матэрыяльнымі аб’ектамі, якія маюць выдатныя ўласцівасці;
1.5. яны аказалі (аказваюць) значны ўплыў на развіццё
мастацтва, духоўнасць грамадства, светапогляд людзей у пэўны
гістарычны перыяд або на тэрыторыі асобнага рэгіёна ці этнічнай
групы;
1.6. яны змяшчаюць у сабе недаследаваны (не поўнасцю
даследаваны) культурны пласт.
2. Рашэнне аб неабходнасці надання матэрыяльным аб’ектам
статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці можа быць прынята толькі ў
адносінах да аўтэнтычнага ці рэстаўрыраванага ў адпаведнасці з
навукова-праектнай дакументацыяй матэрыяльнага аб’екта. Пры гэтым з
часу першапачатковага стварэння нерухомага матэрыяльнага аб’екта
павінна прайсці не менш чым 40 гадоў і ён павінен быць поўнасцю або
не менш чым на 90 працэнтаў адноўлены ў адпаведнасці з гістарычнымі
данымі на ранейшым месцы.
Артыкул 21. Вылучэнне матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека для надання ім статусу
гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Матэрыяльны аб’ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасці
чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць,
вылучаюцца для надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
з:
1.1. матэрыяльных аб’ектаў або нематэрыяльных праяўленняў
творчасці чалавека, якія рэальна існуюць, выкарыстоўваюцца ў
дзейнасці чалавека або прадстаўлены ў форме фіксаваных
нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, іншых формах
праяўлення адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных
вартасцей незалежна ад месца іх знаходжання;
1.2. матэрыяльных аб’ектаў або нематэрыяльных праяўленняў
творчасці чалавека, звесткі аб існаванні якіх да моманту іх
выяўлення адсутнічалі і ўласнік якіх невядомы, адмовіўся ад права
ўласнасці на іх або страціў права ўласнасці на іх па іншых
падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
1.3. матэрыяльных аб’ектаў або нематэрыяльных праяўленняў
творчасці чалавека, наяўнасць якіх дакументальна засведчана, пры
ўмове адсутнасці бясспрэчных дакументальных звестак аб знішчэнні,
страце ці знікненні гэтых матэрыяльных аб’ектаў або нематэрыяльных
праяўленняў творчасці чалавека.
2. Юрыдычная або фізічная асоба, што выявіла матэрыяльны
аб’ект або нематэрыяльнае праяўленне творчасці чалавека,
прадугледжаныя пунктам 1 гэтага артыкула, уносіць у Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь у пісьмовай форме прапанову аб наданні
выяўленым матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню
творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з
абавязковым яе абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку,
прадугледжанага пунктам 3 артыкула 19 гэтага Закона.
Артыкул 22. Разгляд прапаноў аб наданні матэрыяльным аб’ектам і
нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека статусу
гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пасля атрымання
прапановы аб наданні матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму
праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці паведамляе аб гэтым уласніку (уладальніку) матэрыяльнага
аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека, а таксама
ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і арганізуе кваліфікаваны
разгляд гэтай прапановы Навукова-метадычнай радай, уключаючы разгляд
фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі матэрыяльнага
аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека, для
прыняцця рашэння аб неабходнасці надання матэрыяльнаму аб’екту або
нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-
культурнай каштоўнасці або аб адсутнасці неабходнасці надання ім
такога статусу.
2. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, а таксама ўласнік
(уладальнік) матэрыяльнага аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення
творчасці чалавека з моманту атрымання паведамлення, прадугледжанага
пунктам 1 гэтага артыкула, і да моманту прыняцця рашэння аб
неабходнасці надання матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму
праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці або аб адсутнасці неабходнасці надання ім такога статусу
прымае меры па прыпыненню работ або іншай дзейнасці, якія могуць
прывесці да знішчэння або пагрозы знішчэння, страты або пагрозы
страты, знікнення або пагрозы знікнення, прычынення шкоды або
пагрозы яе прычынення, пагаршэння тэхнічнага стану або пагрозы яго
пагаршэння, а таксама да навукова не абгрунтаванага змянення ці
пагаршэння ўмоў успрымання названых матэрыяльнага аб’екта або
нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека.
3. Матэрыяльныя аб’екты, вылучаныя для надання ім статусу
гісторыка-культурнай каштоўнасці, падлягаюць ахове, як і
матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці без катэгорыі.
4. Навукова-метадычная рада на падставе кваліфікаванага
разгляду пры ўмове адсутнасці бясспрэчных дакументальных звестак аб
знішчэнні, страце ці знікненні матэрыяльнага аб’екта або фіксаванага
нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека прымае рашэнне аб
неабходнасці надання матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму
праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці або аб адсутнасці неабходнасці надання ім такога
статусу. Пры гэтым у рашэнні аб неабходнасці надання матэрыяльнаму
аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу
гісторыка-культурнай каштоўнасці ўказваецца катэгорыя гісторыка-
культурнай каштоўнасці, да якой іх неабходна аднесці.
5. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці можа быць нададзены
матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці
чалавека, якія афіцыйна лічацца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі
ў іншых краінах, пры ўмове адсутнасці бясспрэчных дакументальных
звестак аб знішчэнні, страце ці знікненні гэтых матэрыяльнага
аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека.
Артыкул 23. Наданне матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным
праяўленням творчасці чалавека статусу гісторыка-
культурнай каштоўнасці, пазбаўленне іх такога статусу
1. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб
наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці матэрыяльнаму
аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека, па якіх
Навукова-метадычнай радай прынята адпаведнае рашэнне аб неабходнасці
надання ім такога статусу.
2. Матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці
чалавека, па якіх Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняты
рашэнні аб наданні ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці,
уключаюцца ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь.
3. Матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці
чалавека Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць быць
пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў выпадку страты
імі іх адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных
вартасцей, якія абумовілі наданне ім статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці, а таксама ў выпадку іх знішчэння, страты ці знікнення ў
выніку ўздзеяння прыродных фактараў або іншых сітуацый пры
немагчымасці іх аднаўлення. Заключэнне аб немагчымасці навукова
абгрунтаванага аднаўлення гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей
даецца Навукова-метадычнай радай.
4. Пры неабходнасці вырашэння выключных дзяржаўных задач
помнікі археалогіі пасля іх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены
статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Саветам Міністраў
Рэспублікі Беларусь. Заключэнне аб поўным вывучэнні помнікаў
археалогіі даецца Навукова-метадычнай радай.
5. Матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці
чалавека, пазбаўленыя статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці,
выключаюцца з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 24. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь
1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі
Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:
1.1. гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія знаходзяцца на
тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткі аб
матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях,
якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (незалежна ад іх
паходжання);
1.2. гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія згодна з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь знаходзяцца за межамі Рэспублікі
Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткі аб матэрыяльных і
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія пры
дакументальна пацверджаным беларускім паходжанні апынуліся за межамі
Рэспублікі Беларусь у парадку, што адпавядае нормам міжнароднага
права, а таксама звесткі аб увасобленых нематэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцях, носьбіты якіх пры бясспрэчным (у тым ліку
прызнаным імі самімі) беларускім паходжанні (нацыянальнасці) не
маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
1.3. гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія незаконна
знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь. У гэты раздзел уносяцца
звесткі аб матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцях, якія ў парушэнне норм міжнароднага права пры
дакументальна пацверджаным беларускім паходжанні апынуліся за межамі
Рэспублікі Беларусь;
1.4. гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія зніклі ці страчаны
пры нявысветленых абставінах. У гэты раздзел уносяцца звесткі аб
матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях,
наяўнасць якіх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасці
бясспрэчных дакументальных звестак аб знішчэнні гэтых гісторыка-
культурных каштоўнасцей;
1.5. гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія знаходзяцца пад
пагрозай знішчэння, страты ці знікнення. У гэты раздзел уносяцца
звесткі аб матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцях, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння, страты ці
знікнення, з указаннем прычын, што выклікаюць пагрозу, і мер,
неабходных для захавання гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Пры ўключэнні комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці
ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі
Беларусь у гэты спіс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных
аб’ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія
ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці і па
сваіх адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцях
могуць лічыцца асобнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
3. Вядзенне Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных
каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Саветам
Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 25. Уліковыя дакументы на гісторыка-культурныя
каштоўнасці
1. На кожную гісторыка-культурную каштоўнасць запаўняецца
ўліковая картка гісторыка-культурнай каштоўнасці адзінага ўзору і
складаецца пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці адзінага ўзору.
2. Ва ўліковай картцы гісторыка-культурнай каштоўнасці
змяшчаюцца сціслыя фактычныя звесткі аб гісторыка-культурнай
каштоўнасці (назва, від каштоўнасці, яе месцазнаходжанне, дата
ўзнікнення, стваральнік, уласнік (уладальнік), парадак выкарыстання,
сучасны тэхнічны стан, навуковы кіраўнік), а таксама ўказваюцца
звесткі аб наяўнасці дакументацыі і праверках тэхнічнага стану
гісторыка-культурнай каштоўнасці.
3. У пашпарце гісторыка-культурнай каштоўнасці ўказваюцца
поўныя навуковыя і фактычныя звесткі аб гэтай гісторыка-культурнай
каштоўнасці (апісваюцца яе гісторыя, сучасны тэхнічны стан,
указваецца яе месцазнаходжанне, змяшчаюцца ўліковыя даныя, ацэнка яе
гістарычнага, навуковага, мастацкага, культурнага або іншага
значэння, указваюцца элементы, якія маюць свае адметныя духоўныя,
мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, звесткі аб уласніку
(уладальніку), рэквізіты ахоўнага абавязацельства (дата і нумар),
звесткі аб зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, навукова-праектнай дакументацыі, яе выканаўцах, а
таксама дадатковыя звесткі аб падзеях і асобах, звязаных з гэтай
гісторыка-культурнай каштоўнасцю, архіўныя і бібліяграфічныя
крыніцы, графічны матэрыял).
4. Пры атрыманні новых звестак аб гісторыка-культурнай
каштоўнасці ва ўліковыя дакументы на яе ўносяцца адпаведныя
дапаўненні і (або) змяненні.
5. Ва ўліковых дакументах на гісторыка-культурныя каштоўнасці
ўказваюцца іх катэгорыі са спасылкай на адпаведную пастанову Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь.
6. Формы і ўзоры ўліковых дакументаў на гісторыка-культурныя
каштоўнасці і парадак іх запаўнення ўстанаўліваюцца Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь.
7. Складанне ўліковых дакументаў на гісторыка-культурную
каштоўнасць, за выключэннем унясення ў іх дапаўненняў і (або)
змяненняў, ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласніка.
Артыкул 26. Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне
Рэспублікі Беларусь
1. У мэтах захавання і сістэматызацыі ўліковых дакументаў на
гісторыка-культурныя каштоўнасці, звестак аб адметных выніках і
сведчаннях гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця народа
Беларусi, аб страчаных матэрыяльных аб’ектах і нематэрыяльных
праяўленнях творчасці чалавека, наяўнасць якіх дакументальна
засведчана і якія маглі б атрымаць статус гісторыка-культурнай
каштоўнасці, а таксама ў мэтах выканання работ па збору,
сістэматызацыі і захаванню навукова-даследчых, выдавецкіх і іншых
матэрыялаў, што датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей,
фарміруецца Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі
Беларусь.
2. Фарміраванне Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне
Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі
Беларусь або ўпаўнаважанай ім арганізацыяй за кошт сродкаў,
прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на спецыяльныя сацыяльныя
праграмы і мерапрыемствы ў галіне культуры, іншых крыніц
фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
3. У Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі
Беларусь могуць захоўвацца эталоны фіксаваных нематэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей па прапанове іх уласнікаў.
4. Парадак фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай
спадчыне Рэспублікі Беларусь і парадак азнаямлення з інфармацыяй,
якая змяшчаецца ў ім, устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі
Беларусь.
ГЛАВА 6
ЗАХАВАННЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 27. Меры па захаванню гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. Захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе
сістэму арганізацыйных, прававых, эканамічных, матэрыяльна-
тэхнічных, навуковых, інфармацыйных і іншых мер, накіраваных на
недапушчэнне знішчэння або пагрозы знішчэння, страты або пагрозы
страты, знікнення або пагрозы знікнення, прычынення шкоды або
пагрозы яе прычынення, пагаршэння тэхнічнага стану або пагрозы яго
пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення,
пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей
(навакольнага асяроддзя і зон аховы нерухомых гісторыка-культурных
каштоўнасцей).
2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на гісторыка-
культурныя каштоўнасці, павінна ажыццяўляцца з улікам неабходнасці
безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкіх і (або)
дакументальных вартасцей гэтых каштоўнасцей.
Артыкул 28. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей (іх навакольнага асяроддзя і зон аховы)
перамяшчэнне гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, знішчэнне або стварэнне пагрозы знішчэння нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (іх навакольнага
асяроддзя і зон аховы), прычыненне ім шкоды або стварэнне пагрозы яе
прычынення, пагаршэнне тэхнічнага стану або стварэнне пагрозы яго
пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне і
пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей (іх навакольнага асяроддзя і зон аховы)
забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамі 2 і 3
гэтага артыкула.
2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці дапускаецца ў выключных выпадках толькі з дазволу
Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь пры немагчымасці яе
захавання на месцы і наяўнасці навукова-праектнай дакументацыі на
выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гэтай каштоўнасці з
мэтай яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання
нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Немагчымасць захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці на месцы ўстанаўліваецца Навукова-метадычнай радай.
3. Стварэнне пагрозы знішчэння нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці (яе навакольнага асяроддзя і зон
аховы) і прычынення ёй шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану або
стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не
абгрунтаванае змяненне і пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (яе навакольнага
асяроддзя і зон аховы) дапускаюцца толькі па рашэнню Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іх неабходнасць выклікана
правядзеннем мерапрыемстваў па ліквідацыі вынікаў стыхійных
бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.
4. Пры выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі, аховы
навакольнага асяроддзя, санітарных і іншых патрабаванняў, а таксама
пры выкананні навукова-даследчых і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ
на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці не
дапускаюцца змяненне гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці,
пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных
вартасцей.
5. На нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
ўстанаўліваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаецца інфармацыя аб
прыналежнасці гэтай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці да гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Ахоўныя дошкі адзінай формы, якая зацвярджаецца Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца і захоўваюцца за кошт
сродкаў уласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.
6. На нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь можа
ўстанаўлівацца распазнавальны знак.
Артыкул 29. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя ўстанаўліваюцца
наступныя зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей:
1.1. ахоўная зона;
1.2. зона рэгулявання забудовы;
1.3. зона аховы ландшафту;
1.4. зона аховы культурнага пласта.
2. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, іх межы, склад і рэжымы ўтрымання і выкарыстання
вызначаюцца праектам зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей, зацверджаным Міністэрствам культуры
Рэспублікі Беларусь.
Рэжымамі ўтрымання і выкарыстання зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей прадугледжваюцца
абмежаванне або поўная забарона дзейнасці, якая стварае пагрозу
захаванню нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
(іх навакольнаму асяроддзю) і ўмовам іх утрымання і выкарыстання.
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці, уключаючы рэжымы ўтрымання і выкарыстання гэтых зон,
распрацоўваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
для кожнай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
3. Распрацоўка горадабудаўнічай і землеўпарадкавальнай
дакументацыі, а таксама іншай праектнай дакументацыі, рэалізацыя
якіх можа аказаць уздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці, без
нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей або без іх устанаўлення забараняецца.
4. Усе віды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца толькі ў межах
патрабаванняў рэжымаў утрымання і выкарыстання гэтых зон аховы.
Артыкул 30. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей забараняюцца:
1.1. знішчэнне або стварэнне пагрозы знішчэння, страта або
стварэнне пагрозы страты, знікненне або стварэнне пагрозы знікнення,
прычыненне шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне
тэхнічнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама
навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей;
1.2. разукамплектаванне комплексных рухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей.
2. У выпадку, калі адна і тая ж рухомая матэрыяльная гісторыка-
культурная каштоўнасць належыць і да камплекта, і да калекцыі,
перавага аддаецца калекцыі. Пры неабходнасці ў прызначаны (сабраны)
для канкрэтных мэт камплект уключаецца копія рухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці, створаная за кошт уласніка
калекцыі.
Артыкул 31. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей
1. Захаванне фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей ажыццяўляецца шляхам выяўлення поўных, дакладных і
якасных іх фіксацый, зацвярджэння іх у якасці эталонаў фіксаваных
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і захавання гэтых
эталонаў.
2. Для забеспячэння захавання фіксаваных нематэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца знішчэнне або
стварэнне пагрозы знішчэння, страта або стварэнне пагрозы страты,
знікненне або стварэнне пагрозы знікнення, прычыненне шкоды або
стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнічнага стану або
стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не
абгрунтаванае змяненне эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей.
3. Для забеспячэння захавання ўвасобленых нематэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя
органы прымаюць меры для захавання і аднаўлення ўмоў існавання,
развіцця і перадачы нашчадкам традыцый або народных промыслаў,
асаблівасцей ладу жыцця, характэрных толькі для культуры народа
Беларусі, фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту, а таксама
заахвочваюць (у тым ліку матэрыяльна) іх носьбітаў у захаванні,
развіцці і перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.
Стварэнне перашкод існаванню, развіццю і перадачы нашчадкам
увасобленых нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а
таксама істотнае змяненне ўмоў іх існавання, развіцця і перадачы
нашчадкам забараняюцца.
Артыкул 32. Прадухіленне пагрозы захаванню матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей і эталонаў фіксаваных
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
(іх навакольным асяроддзі і зонах аховы), а таксама ў памяшканнях,
дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя
каштоўнасцi або эталоны фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне,
утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi,
якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны
тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае
забруджанне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы
захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца.
2. Пры выяўленні дзейнасці юрыдычных і (або) фізічных асоб, у
тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якая стварае пагрозу
захаванню нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
(іх навакольнаму асяроддзю і зонам аховы), Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь абавязана ў трохдзённы тэрмін з моманту
выяўлення такой пагрозы выдаць юрыдычным і (або) фізічным асобам, у
тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, абавязковыя для выканання
пісьмовыя прадпісанні аб неабходнасці змяненняў у іх дзейнасці або
аб поўнай яе забароне.
3. Калі рух транспартных сродкаў, самаходных
сельскагаспадарчых, меліярацыйных і дарожна-будаўнічых машын на
дарогах, прылеглых да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей або зон іх аховы, або дзейнасць камунікацыйных ліній
ствараюць пагрозу захаванню гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей
або зонам іх аховы, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя
юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя
прадпрымальнікі, у валоданні якіх знаходзяцца дарогі, камунікацыйныя
лініі, абавязаны па прадпісанню Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь абмежаваць або поўнасцю спыніць рух транспартных сродкаў,
самаходных сельскагаспадарчых, меліярацыйных і дарожна-будаўнічых
машын на гэтых дарогах, абмежаваць або спыніць дзейнасць
камунікацыйных ліній.
4. Калі юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку
індывідуальныя прадпрымальнікі, не маюць магчымасці абмежаваць або
спыніць дзейнасць, прадугледжаную пунктам 3 гэтага артыкула, яны
павінны ў парадку, устаноўленым артыкулам 48 гэтага Закона,
выплачваць кампенсацыю за шкоду, што прычыняецца нерухомым
матэрыяльным гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам іх аховы.
5. Пры выяўленні гаспадарчай або іншай дзейнасці юрыдычных і
(або) фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў,
якая прыводзіць да забруджання паветранага ці воднага басейна і
стварае пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей або зонам іх аховы, вінаватыя юрыдычныя і
(або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі,
абавязаны па прадпісанню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
абмежаваць гэту дзейнасць, а пры немагчымасці яе абмежавання павінны
ў парадку, прадугледжаным артыкулам 48 гэтага Закона, выплачваць
кампенсацыю за шкоду, што прычыняецца нерухомым матэрыяльным
гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам іх аховы.
6. Патрабаванні прадпісанняў аб неабходнасці абмежавання
дзейнасці або аб поўнай яе забароне пры адсутнасці пагрозы захаванню
нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або зонам
іх аховы могуць быць адменены Міністэрствам культуры Рэспублікі
Беларусь або судом.
7. Пры праектаванні і выкананні земляных, будаўнічых,
меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць стварыць пагрозу
захаванню нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
або зонам іх аховы, ажыццяўляюцца наступныя мерапрыемствы:
папярэдняе даследаванне гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх
фіксацыя, археалагічныя даследаванні, пры неабходнасці - іх
перамяшчэнне, а таксама мерапрыемствы па забеспячэнню ўмоў,
неабходных для захавання гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей і зон іх аховы.
Навукова-праектная дакументацыя на выкананне работ,
прадугледжаных часткай першай гэтага пункта, павінна змяшчаць асобны
раздзел аб мерапрыемствах па даследаванню і захаванню гісторыка-
культурных каштоўнасцей.
Артыкул 33. Змяненне матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей
1. Пры ажыццяўленні дзейнасці, якая можа аказваць уздзеянне на
матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, змяненне гісторыка-
культурных каштоўнасцей дапускаецца толькі з дазволу Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь пры ўмове навуковай абгрунтаванасці
гэтага змянення і з улікам катэгорыі гісторыка-культурных
каштоўнасцей.
2. Рашэнне аб прызнанні змянення матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не
абгрунтаваным прымаецца Навукова-метадычнай радай.
Артыкул 34. Змяненне эталонаў фіксаваных нематэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей
1. Змяненне эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гiсторыка-
культурных каштоўнасцей катэгорыi «А» забараняецца.
2. Змяненне эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гiсторыка-
культурных каштоўнасцей катэгорыi «Б» дапускаецца ў выпадку:
2.1. выяўлення больш поўнай, дакладнай і якаснай фіксацыі
гэтых нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і (або)
навуковых звестак аб iх адметных духоўных, мастацкіх і (або)
дакументальных вартасцях;
2.2. змянення самiх фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей пад уздзеяннем аб’ектыўных прычын.
3. У выпадку, прадугледжаным падпунктам 2.1 пункта 2 гэтага
артыкула, змяненне эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці праводзіцца па рашэнню Навукова-метадычнай
рады, а ў выпадку, прадугледжаным падпунктам 2.2 пункта 2 гэтага
артыкула, - па рашэнню Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь або
ўпаўнаважанай iм арганiзацыі. Пры гэтым павiнна забяспечвацца
перыядычная максiмальна магчымая фiксацыя графічнымі і тэхнічнымі
сродкамі змянення адметных духоўных, мастацкіх і (або)
дакументальных вартасцей гэтых нематэрыяльных гiсторыка-культурных
каштоўнасцей.
Артыкул 35. Вываз за межы Рэспублікі Беларусь рухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і
эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей
1. Вываз за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне
рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і эталонаў
фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
забараняецца.
2. Часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь рухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і эталонаў фіксаваных
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькі
ў межах міжнароднага культурнага абмену і ў выпадку ўзброеных
канфлiктаў.
3. Часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь рухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і эталонаў фіксаваных
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца ў
парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
4. Рухомыя матэрыяльныя аб’екты, якія адпавядаюць крытэрыям,
прадугледжаным пунктам 1 артыкула 20 гэтага Закона, але не
з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, могуць быць вывезены
за межы Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Саветам
Міністраў Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 7
АДНАЎЛЕННЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 36. Віды навукова-даследчых і рэстаўрацыйна-аднаўленчых
работ, якія выконваюцца на матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцях і эталонах фіксаваных
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. На матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах
аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей) і
эталонах фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
выконваюцца навукова-даследчыя і рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы
(далей - работы на гісторыка-культурных каштоўнасцях, калі не
ўстаноўлена іншае).
2. Да навукова-даследчых работ, якія выконваюцца на
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы
нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей) і эталонах
фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей -
навукова-даследчыя работы на гісторыка-культурных каштоўнасцях),
адносяцца:
2.1. археалагічныя даследаванні (разведка і раскопкі) -
комплекс мерапрыемстваў па ўдакладненню і вывучэнню нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку
правядзенне нагляду пры выкананні земляных і будаўнічых работ;
2.2. архіўна-бібліяграфічныя даследаванні - комплекс
мерапрыемстваў па вывучэнню архіўных, бібліяграфічных і іншых
матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей;
2.3. натурныя даследаванні - комплекс мерапрыемстваў па
высвятленню і ўдакладненню адметных духоўных, мастацкіх і (або)
дакументальных вартасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей.
3. Да рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якія выконваюцца на
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях (у зонах аховы
нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей) і эталонах
фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей -
рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на гісторыка-культурных
каштоўнасцях), адносяцца:
3.1. аднаўленчыя работы - комплекс мерапрыемстваў, накіраваных
на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне
гісторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей - абавязкова на месцы іх ранейшага
знаходжання);
3.2. дапаўненне - комплекс мерапрыемстваў па стварэнню
дапаўненняў да гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку і па
завяршэнню своечасова не рэалізаваных аўтарскіх задум;
3.3. кансервацыя - комплекс мерапрыемстваў па часоваму або
доўгатэрміноваму забеспячэнню захаванасці тэхнічнага стану гісторыка-
культурных каштоўнасцей з прымяненнем адпаведных метадаў, якія
дазваляюць прадухіліць яго далейшае пагаршэнне;
3.4. прыстасаванне - комплекс мерапрыемстваў па адаптацыі
гісторыка-культурных каштоўнасцей да патрэб і асаблівасцей
тэхнічнага ўтрымання;
3.5. рамонт - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнічнага
стану гісторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у іх
канструкцыйнае і (або) эстэтычнае вырашэнне;
3.6. раскрыццё - комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню
гісторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысаніруючых
напластаванняў;
3.7. рэгенерацыя - комплекс мерапрыемстваў па аднаўленню
цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння гісторыка-культурных
каштоўнасцей (у асноўным комплексных гісторыка-культурных
каштоўнасцей);
3.8. рэканструкцыя - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню
тэхнічнага стану і функцыянальных асаблівасцей гісторыка-культурных
каштоўнасцей з дапушчэннем частковых змяненняў іх канструкцыйных і
неістотных фізічных уласцівасцей;
3.9. рэстаўрацыя - комплекс мерапрыемстваў па навукова
абгрунтаванаму аднаўленню страчаных фрагментаў гісторыка-культурных
каштоўнасцей, а таксама іх адметных духоўных, мастацкіх і (або)
дакументальных вартасцей.
Артыкул 37. Выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
1. Работы на гісторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама
работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
могуць выконвацца толькі з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь.
Пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдаецца дазвол на
правядзенне архіўна-бібліяграфічных даследаванняў.
2. Дазвол на выкананне работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай другой
пункта 1 гэтага артыкула і часткай другой гэтага пункта, выдаецца
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пасля ўзгаднення і
зацвярджэння абгрунтаванай праграмы навукова-даследчых работ або
навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.
Дазвол на правядзенне археалагічных даследаванняў выдаецца
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пасля прадастаўлення
Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі іх выканаўцам права на
правядзенне археалагічных даследаванняў. Дакументацыя археалагічных
даследаванняў захоўваецца ў архіве Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі.
3. Парадак выдачы дазволу на выкананне работ на гісторыка-
культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі
Беларусь.
4. Дазвол Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на
выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе
заказчыка ад неабходнасці афармлення дакументаў у дзяржаўных органах
на выкананне такіх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 38. Работы па забеспячэнню належнага тэхнічнага і
санітарнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей
Работы па забеспячэнню належнага тэхнічнага і санітарнага
стану гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку работы па іх
рамонту ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам
44 гэтага Закона, могуць выконвацца на гісторыка-культурнай
каштоўнасці штодзённа або з іншай перыядычнасцю без атрымання
дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 39. Асобы, якія дапускаюцца да выканання навукова-
даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і
кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай
дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых
работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
Да выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай
дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на
гісторыка-культурных каштоўнасцях, у тым ліку да правядзення
аўтарскага нагляду за іх выкананнем, дапускаюцца асобы, якія маюць
пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-
культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-
праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ
на гісторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку,
прадугледжанага артыкулам 42 гэтага Закона.
Артыкул 40. Пасведчанні на права выканання навукова-даследчых
работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і
кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай
дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых
работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
1. Пасведчанні на права выканання навукова-даследчых работ на
гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай
навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях выдаюцца
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пасля разгляду
заключэнняў аб адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням кандыдатаў
на іх атрыманне.
2. Заключэнні аб адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням
кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на права выканання навукова-
даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва
распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
выдаюцца бясплатна:
2.1. Навукова-метадычнай радай - на права выканання навукова-
даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва
распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях, за выключэннем правядзення археалагічных
даследаванняў;
2.2. Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі - на права
правядзення археалагічных даследаванняў.
3. Парадак выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-
даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва
распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 41. Навуковыя кiраўнiкі
1. Пры выкананні работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях,
за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона, на
кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць назначаецца навуковы
кiраўнiк.
2. Навуковы кiраўнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва ходам работ на
гісторыка-культурных каштоўнасцях і распрацоўкай навукова-праектнай
дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на
гісторыка-культурных каштоўнасцях, у тым ліку праводзіць аўтарскі
нагляд за выкананнем гэтых работ, нясе персанальную адказнасць за
захаванне адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных
вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама за навуковую
абгрунтаванасць праектных рашэнняў і іх рэалізацыю.
3. Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных
каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2» і эталонах фіксаваных
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей навуковыя кiраўнiкі
назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-
даследчых устаноў на падставе адпаведнага заключэння Навукова-
метадычнай рады.
Для выканання работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных
каштоўнасцях катэгорыі «3» навуковыя кiраўнiкі назначаюцца
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню
заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў.
4. Замена навуковага кiраўнiка забараняецца, за выключэннем
выпадкаў:
4.1. пiсьмовай адмовы навуковага кiраўнiка ад выканання сваiх
абавязкаў і функцый;
4.2. невыканання навуковым кiраўнiком сваіх абавязкаў i
функцый;
4.3. немагчымасцi выканання навуковым кiраўнiком сваіх
абавязкаў і функцый з прычыны хваробы, выезду на пастаяннае месца
жыхарства за межы Рэспублiкi Беларусь, пераходу на работу, выкананне
якой не звязана з праектнай i рэстаўрацыйнай дзейнасцю;
4.4. іншых устаноўленых заключэннем Навукова-метадычнай рады
выпадкаў, калі навуковы кiраўнiк не можа выконваць свае абавязкi і
функцыі.
5. Навуковы кiраўнiк у адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь атрымлівае плату за выкананне сваіх абавязкаў і
функцый i кампенсацыю за звязаныя з гэтым выдаткi за кошт юрыдычнай
або (і) фiзiчнай асобы, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка,
зацiкаўленай у выкананні работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Артыкул 42. Асобы, якія могуць быць дапушчаны да выканання
навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях без катэгорыі і кіраўніцтва распрацоўкай
навукова-праектнай дакументацыі на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях без катэгорыі
Да выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях без катэгорыі і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-
праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ
на гісторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыі, у тым ліку да
правядзення аўтарскага нагляду за іх выкананнем, могуць быць
дапушчаны асобы, якія не маюць пасведчання на права выканання
навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і
кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на
выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасці ў іх адпаведнай квалiфiкацыі, што
дазваляе забяспечыць якаснае выкананне гэтых работ.
Артыкул 43. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на
выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-
культурных каштоўнасцях
1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама
работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, якія выходзяць за межы патрабаванняў рэжымаў утрымання
і выкарыстання гэтых зон аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь.
2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, рэалізацыя
якой можа прывесцi да iстотнага змянення матэрыяльных гiсторыка-
культурных каштоўнасцей катэгорый «0», «1», «2» ці да iх знішчэння,
страты ці знiкнення або да змянення ўмоў утрымання і выкарыстання
эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Навукова-
метадычнай рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях, якая не адобрана Навукова-метадычнай радай, узгадненню
не падлягае.
Неабходнасць разгляду Навукова-метадычнай радай навукова-
праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ
на гісторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказанай у частцы першай
гэтага пункта, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi
Беларусь.
Выдаткi, звязаныя з разглядам Навукова-метадычнай радай
навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца
заказчыкам навукова-праектнай дакументацыi.
3. Юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя
прадпрымальнікі, якія з’яўляюцца заказчыкамі навукова-праектнай
дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на
гісторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павінны
перадаваць бязвыплатна ў Банк звестак аб гісторыка-культурнай
спадчыне Рэспублікі Беларусь устаноўленыя Міністэрствам культуры
Рэспублікі Беларусь раздзелы гэтай навукова-праектнай дакументацыі,
якія датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на
гісторыка-культурных каштоўнасцях і работ у зонах аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
4. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на
выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных
каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
5. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь
навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе
ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў
выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 8
УТРЫМАННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Артыкул 44. Ахоўныя абавязацельствы
1. Для кожнай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
або кожнага эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца
iндывiдуальныя ўмовы іх утрымання i выкарыстання, устанаўліваюцца
парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях,
iншыя абмежаваннi дзейнасцi іх уласнiкаў (уладальнікаў) i (або)
карыстальнiкаў, а таксама патрабаваннi па забеспячэнню іх захавання,
у тым ліку ў выпадках надзвычайных сiтуацый ці ў перыяд узброеных
канфлiктаў. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве,
складзеным па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры Рэспублікі
Беларусь, і падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi
асобамi, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам або па яго
даручэнню ўладальнікам гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў тэрмін,
прадугледжаны пунктамі 2 і 3 артыкула 53 гэтага Закона.
Артыкул 45. Асаблівасці выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-
культурных каштоўнасцей і эталонаў фіксаваных
нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей і зон іх аховы) і эталонаў фіксаваных нематэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей павiнна ажыццяўляцца ў
адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю, а таксама згодна з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, індывідуальнымі ўмовамі іх
утрымання і выкарыстання, вызначанымi Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь, з улікам неабходнасці забеспячэння захавання
гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей і зон іх аховы) і эталонаў фіксаваных нематэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах, звязаных з дзейнасцю
Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i iншых воінскіх фармiраванняў,
якія ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
у мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай такімі
воінскімі фармiраваннямі, забараняюцца.
3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей і зон іх аховы) і эталонаў фіксаваных нематэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлiкту,
калі гэта стварае пагрозу захаванню гэтых каштоўнасцей (навакольнаму
асяроддзю нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і
зонам іх аховы), а таксама ўчыненне якога-небудзь iншага акта,
накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя
нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і зон іх
аховы), забараняюцца, за выключэннем неабходнасцi вырашэння
выключных дзяржаўных задач у ваенны час.
Артыкул 46. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных
каштоўнасцей
1. Неадпаведнае выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(не ў адпаведнасцi з iх гiсторыка-культурнай значнасцю) вядзе да
спагнання з iх карыстальнiкаў у парадку, прадугледжаным артыкулам 48
гэтага Закона, кампенсацыi за шкоду, што прычыняецца гiсторыка-
культурным каштоўнасцям або зонам іх аховы неадпаведным іх
выкарыстаннем, i за абмежаванне ў сувязi з гэтым доступу грамадзян
да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей па iх
першапачатковаму прызначэнню не лiчыцца неадпаведным выкарыстаннем.
Артыкул 47. Прадпрымальніцкая дзейнасць, якая аказвае
непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную
каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Прадпрымальніцкая дзейнасць, якая аказвае непасрэднае
ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы
нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці шляхам
стварэння дадатковых транспартных нагрузак, прыўнясення функцый, не
характэрных для гэтай каштоўнасці, стварэння дадатковых аб’ёмна-
прасторавых збудаванняў, не ўласцівых і не характэрных для гэтай
гісторыка-культурнай каштоўнасці, не можа ажыццяўляцца без
пагаднення, заключанага ў пісьмовай форме з уласнікам гісторыка-
культурнай каштоўнасці, і дазволу, атрыманага ў адпаведнасці з
пунктам 1 артыкула 33 гэтага Закона.
2. Юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя
прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць у
адпаведнасці з пагадненнем, прадугледжаным пунктам 1 гэтага
артыкула, абавязаны штогод у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў
Рэспублікі Беларусь, рабіць адлічэнні ў фонд Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Памеры такіх адлічэнняў
складаюць для юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь, у тым
ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, 5 працэнтаў, для замежных
юрыдычных і фізічных асоб - 25 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў
выніку дзейнасці, якая аказала непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-
культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Артыкул 48. Парадак выплаты кампенсацыі за шкоду, што
прычыняецца гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам
аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей
1. У выпадку, калі юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым
ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, не маюць магчымасці абмежаваць
або поўнасцю спыніць дзейнасць, прадугледжаную пунктамі 3 і 5
артыкула 32 і (або) абмежаваную артыкулам 44 гэтага Закона, або
дапускаюць неадпаведнае выкарыстанне гісторыка-культурных
каштоўнасцей, прадугледжанае артыкулам 46 гэтага Закона, яны павінны
выплачваць у фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы
культуры і мастацтва кампенсацыю за шкоду, прычыненую гэтым
гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Кампенсацыя
выплачваецца ў памеры да 5 працэнтаў ад прыбытку, атрыманага ў
выніку дзейнасці, якая прычыніла шкоду гісторыка-культурным
каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей. Калі юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у
тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, не ажыццяўляюць
прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з атрыманнем прыбытку, яны
павінны штомесяц выплачваць фіксаваную суму кампенсацыі ў фонд
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
2. Працэнт адлічэнняў ці фіксаваная сума кампенсацыі за шкоду,
прычыненую гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы
нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, і парадак
іх выплаты ўстанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па
ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 9
ПРАВА ЎЛАСНАСЦІ НА ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI
Артыкул 49. Прававое рэгуляванне пытанняў уласнасцi на гiсторыка-
культурныя каштоўнасцi
1. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi
на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вызначэнне права ўласнасцi на
матэрыяльныя аб’екты або нематэрыяльныя праяўленні творчасці
чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць i на
момант iх выяўлення або надання iм статусу гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гiсторыка-
культурных каштоўнасцей, што ўтрымліваюцца безгаспадарна,
вызначаюцца гэтым Законам і грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
2. Пры наданні матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным
праяўленням творчасці чалавека статусу гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi права ўласнасцi на іх захоўваецца.
Артыкул 50. Суб’екты права ўласнасцi на гiсторыка-культурныя
каштоўнасцi
1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва
ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адміністрацыйна-тэрытарыяльных
адзінак Рэспублікі Беларусь, юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым ліку
індывідуальных прадпрымальнікаў.
2. Асобныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi могуць быць
аднесены законам да аб’ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi
Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 51. Правы ўласніка матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці або эталона фіксаванай нематэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці. Правы ўласніка
калекцыі
1. Уласнік матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці або
эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
апрача іншых правоў, якія ў адпаведнасці з грамадзянскім
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь належаць яму як уласніку, мае
права:
1.1. перадаваць гісторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне
дзяржаўным органам і ўстановам з вызначэннем умоў яе ўтрымання і
выкарыстання;
1.2. карыстацца пераважным правам набыцця іншых састаўных
частак гісторыка-культурнай каштоўнасці, якія знаходзяцца ў агульнай
уласнасці;
1.3. на матэрыяльную дапамогу за кошт сродкаў рэспубліканскага
бюджэту, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь, для выканання работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці ў
межах ахоўнага абавязацельства пры адсутнасці ўласных сродкаў.
2. Уласнік калекцыі (яе часткі) мае права на бязвыплатнае
атрыманне ад дзяржаўных музеяў, бібліятэк і (або) архіваў, іншых
дзяржаўных арганізацый наступных паслуг:
2.1. вызначэнне індывідуальных умоў утрымання і выкарыстання
калекцыі ў цэлым і (або) яе асобных прадметаў;
2.2. дапамога ў правядзенні навуковай інвентарызацыі і
навуковай апрацоўкі прадметаў калекцыі;
2.3. захаванне ў дзяржаўных установах адпаведнага профілю
прадметаў калекцыі. Пры гэтым дзяржаўная ўстанова мае права на
выкарыстанне для мэт навукі і экспанавання прадметаў калекцыі (яе
часткі або асобнага прадмета), перададзеных ёй на захоўванне;
2.4. гарантыя бяспекі калекцыі і (або) яе асобных прадметаў у
час экспанавання і (або) перавозкі.
3. Па жаданню ўласніка калекцыі (яе часткі або асобнага
прадмета) Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама
дзяржаўныя музеі, бібліятэкі і (або) архівы, іншыя дзяржаўныя
арганізацыі, прыцягнутыя да аказання паслуг, прадугледжаных пунктам
2 гэтага артыкула, абавязаны гарантаваць канфідэнцыяльнасць звестак
аб уласніку калекцыі (яе часткі або асобнага прадмета).
Артыкул 52. Абмежаванне правоў уласніка матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці або эталона фіксаванай
нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
Уласніку матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці або
эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
забараняецца:
знішчаць гісторыка-культурную каштоўнасць;
дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гісторыка-культурнай
каштоўнасці і выкананне работ на гэтай гісторыка-культурнай
каштоўнасці без дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона;
адчужаць або іншым чынам перадаваць права ўласнасці на
гісторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь;
мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання і
выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасці без узгаднення з
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;
вывозіць гісторыка-культурную каштоўнасць за межы Рэспублікі
Беларусь на пастаяннае захоўванне;
перадаваць гісторыка-культурную каштоўнасць у валоданне і
(або) карыстанне Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, іншым воінскім
фарміраванням.
Артыкул 53. Абавязкі ўласніка матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці або эталона фіксаванай нематэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
1. Уласнік матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці або
эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
абавязаны ўзяць на сябе абавязкі па забеспячэнню іх захавання шляхам
падпісання ахоўных абавязацельстваў, складзеных па форме,
устаноўленай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:
1.1. забяспечваць захаванасць гісторыка-культурнай
каштоўнасці;
1.2. забяспечваць доступ да гісторыка-культурнай каштоўнасці
спецыялістам, якія з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь маюць права на яе вывучэнне;
1.3. прадастаўляць перыядычна або па дамоўленасці з
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ці адпаведнымі ўстановамі
культуры доступ да гісторыка-культурнай каштоўнасці грамадзянам на
тэрмін не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяці гадоў;
1.4. паведамляць у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
аб акалічнасцях, якія пагражаюць захаванню гісторыка-культурнай
каштоўнасці;
1.5. захоўваць у цэласнасці калекцыі і іншыя навукова
абгрунтаваныя зборы рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей або эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей.
2. Пры набыцці права ўласнасці на матэрыяльную гісторыка-
культурную каштоўнасць або эталон фіксаванай нематэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці новы ўласнік або па яго даручэнню
ўладальнік абавязаны на працягу аднаго месяца падпісаць ахоўнае
абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы цягне за сабой прызнанне
такой здзелкі нічога не вартай.
3. У выпадку надання матэрыяльнаму аб’екту статусу гісторыка-
культурнай каштоўнасці ўласнік гэтага аб’екта або па яго даручэнню
ўладальнік абавязаны на працягу аднаго месяца падпісаць ахоўнае
абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы можа прывесці да прызнання
названага аб’екта ва ўстаноўленым парадку гісторыка-культурнай
каштоўнасцю, якая ўтрымліваецца безгаспадарна.
Артыкул 54. Правы фізічных асоб, якія маюць непасрэдныя адносіны
да ўзнікнення (стварэння) гісторыка-культурнай
каштоўнасці
Калі матэрыяльны аб’ект або нематэрыяльнае праяўленне
творчасці чалавека, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі
каштоўнасцямі, па свайму паходжанню ці зместу звязаны з пэўнай
фізічнай асобай або яе непасрэднымі продкамі (на працягу не больш
чым двух пакаленняў), гэта фізічная асоба мае права абумовіць
недаступнасць гісторыка-культурнай каштоўнасці для публічнага агляду
(іншага спосабу раскрыцця зместу гісторыка-культурнай каштоўнасці)
пры яе жыцці або на іншы тэрмін, які не перавышае гэтага часу.
Артыкул 55. Пераважнае права набыцця гісторыка-культурнай
каштоўнасці (яе састаўной часткі)
Пры продажы долі ў агульнай уласнасці на гісторыка-культурную
каштоўнасць астатнія ўдзельнікі долевай уласнасці маюць пераважнае
права набыцця гэтай долі па цане, за якую яна прадаецца. У выпадку
іх адмовы або немагчымасці набыць састаўную частку гісторыка-
культурнай каштоўнасці пры яе продажы пераважнае права яе набыцця
мае дзяржава.
ГЛАВА 10
ФІНАНСАВАННЕ АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Артыкул 56. Фінансаванне аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Фінансаванне аховы гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца
за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, уласнікаў і
(або) уладальнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, іншых крыніц,
не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 57. Фінансаванне некаторых мерапрыемстваў па
прадухіленню пагрозы захаванню нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей або зонам іх аховы
За кошт юрыдычных і (або) фізічных асоб, у тым ліку
індывідуальных прадпрымальнікаў, зацікаўленых у праектаванні і
выкананні земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых відаў работ,
якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных
гісторыка-культурных каштоўнасцей або зонам іх аховы, ажыццяўляюцца
мерапрыемствы, прадугледжаныя часткай першай пункта 7 артыкула 32
гэтага Закона.
Артыкул 58. Фінансаванне работ на гісторыка-культурных
каштоўнасцях у межах ахоўных абавязацельстваў
Фінансаванне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях у
межах ахоўных абавязацельстваў ажыццяўляецца за кошт сродкаў
уласнікаў і (або) уладальнікаў гэтых гісторыка-культурных
каштоўнасцей, а таксама сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў выпадку,
прадугледжаным падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 51 гэтага Закона,
іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 11
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 59. Уступленне ў сілу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго
афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула
60, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага
Закона.
Артыкул 60. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь
у адпаведнасць з гэтым Законам
Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін
пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:
прыняць меры па прывядзенню актаў заканадаўства ў адпаведнасць
з гэтым Законам;
прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў
гэтага Закона.
Артыкул 61. Прызнанне некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі
Беларусь страціўшымі сілу
У сувязі з прыняццем гэтага Закона прызнаць страціўшымі сілу:
Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 1992 года «Аб ахове
гісторыка-культурнай спадчыны» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 30, арт. 504);
Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года «Аб
унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб
ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 18, арт. 199);
Закон Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 1998 года «Аб унясенні
змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове
гісторыка-культурнай спадчыны» (Ведамасці Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 29-30, арт. 467);
пункт 8 артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2001
года «О признании утратившими силу законодательных актов и внесении
изменений в некоторые законодательные акты Республики Беларусь по
вопросам собственности» (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., № 48, 2/759);
артыкул 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2002 года
«О внесении изменений и дополнения в некоторые законодательные акты
Республики Беларусь в связи с реорганизацией системы республиканских
органов государственного управления» (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2002 г., № 87, 2/883);
Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 13
лістапада 1992 года «Аб увядзенні ў дзеянне Закона Рэспублікі
Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (Ведамасцi
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 30, арт. 505).
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|