Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 ноября 2005 г. №1308
"Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 лістапада 2005 г. № 1308
АБ ПРАВЯДЗЕННІ НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫІ «НАШЫ ДЗЕЦІ»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесці з 20 снежня 2005 г. па 10 студзеня 2006 г.
навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх
органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў, Мінскага гарвыканкома
і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
2. Міністэрству адукацыі:
да 10 снежня 2005 г. зацвердзіць пералік рэспубліканскіх
органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў (па ўзгадненню
з імі), якім прапанавана прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай
акцыі «Нашы дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый;
пры неабходнасці па ўзгадненню з зацікаўленымі ўносіць
змяненні ў названы пералік.
3. Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання,
мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй
дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», наведаць дзіцячыя дамы, у тым ліку
сямейнага тыпу, школы-інтэрнаты, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і,
якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага
навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, дзіцячыя
бальніцы з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Калядамі, уручэння
ім падарункаў, аказання дапамогі ў вырашэнні ў адпаведнасці з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь існуючых праблем.
Рэкамендаваць грамадскім аб’яднанням і іншым юрыдычным асобам
далучыцца да названай акцыі.
4. Правесці з удзелам кіраўніцтва дзяржавы ў рамках навагодняй
дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 28 снежня 2005 г. у г. Мінску на базе
дзяржаўнай установы «Палац Рэспублікі» Кіраўніцтва справамі
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дабрачыннае навагодняе свята для
дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў з ліку:
дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі,
выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзяцей-інвалідаў;
дзяцей з шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў
бежанцаў;
дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальствуючага і
радавога саставу органаў унутраных спраў і фінансавых
расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях,
якія загінулі (памёрлі) або сталі інвалідамі пры выкананні абавязкаў
вайсковай службы (службовых абавязкаў); з сем’яў работнікаў, якія
абслугоўвалі вайсковыя кантынгенты ў Афганістане або другіх
дзяржавах, на тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, якія загінулі
(памёрлі) або сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;
дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
навучэнцаў, якія ўзнагароджаны па выніках раённых, абласных,
рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў і
спартыўных спаборніцтваў;
навучэнцаў, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце.
Устанавіць, што ў дабрачынным навагоднім свяце ў г. Мінску
прымаюць удзел па 100 дзяцей ад Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай,
Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, ад Мінскай вобласці - 300 і
г. Мінска - 1670 дзяцей у адпаведнасці са спіскамі, якія ўзгадняюцца
аблвыканкомамі і Мінскім гарвыканкомам.
Прыняць да ведама, што на дабрачыннае навагодняе свята
прадугледжваецца 30 падарункаў у якасці рэзерва і 151 білет без
падарунка для прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага
кіравання і грамадскіх аб’яднанняў.
Рэкамендаваць аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканкому правесці
26-30 снежня 2005 г. з удзелам кіраўніцтва аблвыканкомаў і Мінскага
гарвыканкома аналагічныя мерапрыемствы ў абласных цэнтрах і
г. Мінску, а таксама дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей ва ўсіх
гарадах і раёнах краіны ў час школьных канікулаў з удзелам
кіраўніцтва гарадоў і раёнаў.
5. Стварыць арганізацыйны камітэт па правядзенню 28 снежня
2005 г. у г. Мінску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у
складзе згодна з дадаткам.
Дадзенаму арганізацыйнаму камітэту вызначыць расходы на
арганізацыю і правядзенне свята.
6. Аблвыканкомам забяспечыць дастаўку дзіцячых дэлегацый на
дабрачыннае навагодняе свята ў г. Мінск і назад.
Мінскаму гарвыканкому арганізаваць пры неабходнасці
пражыванне, харчаванне і культурную праграму для дэлегацый абласцей.
7. Фінансаванне расходаў па правядзенню навагодняй дабрачыннай
акцыі «Нашы дзеці» ажыццявіць за кошт сродкаў, якія прадугледжаны ў
рэспубліканскім бюджэце рэспубліканскім органам дзяржаўнага
кіравання на цэнтралізаваныя мерапрыемствы і рэалізацыю
Рэспубліканскай праграмы «Моладзь Беларусі» на 2004-2005 гады,
зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12
сакавіка 2004 г. № 272 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 42, 5/13937), а таксама
пазабюджэтных сродкаў.
Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам
ажыццяўляць фінансаванне названага мерапрыемства за кошт сродкаў
мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асігнаванняў і сродкаў з іншых
крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
Дадатак
да пастановы
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
22.11.2005 № 1308
Склад арганізацыйнага камітэта па правядзенню 28 снежня 2005 г.
дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у г. Мінску
Дражын - Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі
Уладзімір Несцеравіч Беларусь (старшыня арганізацыйнага
камітэта)
Гуляка - Міністр культуры (намеснік старшыні
Леанід Паўлавіч арганізацыйнага камітэта)
Радзькоў - Міністр адукацыі (намеснік старшыні
Аляксандр Міхайлавіч арганізацыйнага камітэта)
Ананіч - першы намеснік Міністра інфармацыі
Лілія Станіславаўна
Арда - першы сакратар Цэнтральнага камітэта
Міхаіл Сяргеевіч грамадскага аб’яднання «Беларускі
рэспубліканскі саюз моладзі»
Бутрым - начальнік упраўлення сацыяльнай і
Георгій Аляксеевіч выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі
Волкаў - генеральны дырэктар дзяржаўнай установы
Пётр Андрэевіч «Палац Рэспублікі» Кіраўніцтва справамі
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Дрыга - намеснік начальніка галоўнага
Ірына Уладзіміраўна ідэалагічнага ўпраўлення - начальнік
упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі
Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь
Заваротнава - намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльна-
Алена Уладзіміраўна культурнай сферы - загадчык аддзела па
справах спорту, сям’і і моладзі Апарату
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кавалёва - намеснік Міністра адукацыі
Таццяна Мікалаеўна
Мікша - намеснік Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў
Аляксандр Сяргеевіч Беларусі
Мітрошанка - начальнік аддзела медыцынскай дапамогі
Ірына Уладзіміраўна маці і дзецям упраўлення арганізацыі
медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы
здароўя
Паланевіч - начальнік упраўлення нагляду і
Сяргей Віктаравіч прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных
сітуацыях
Пятрушын - намеснік старшыні Мінскага гарвыканкома
Міхаіл Аляксеевіч
Рылатка - першы намеснік Міністра культуры
Уладзімір Пятровіч
Саламаха - першы намеснік Старшыні Нацыянальнай
Аляксандр Пятровіч дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі
Сверж - першы намеснік Міністра фінансаў
Анатолій Іосіфавіч
Свянціцкі - першы намеснік Міністра гандлю
Міхаіл Іванавіч
Сівалобава - начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь
Філістовіч - намеснік Міністра ўнутраных спраў -
Віктар Леанідавіч начальнік галоўнага ўпраўлення міліцыі
грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі
Юшкевіч - намеснік Міністра лясной гаспадаркі
Мікалай Тарасавіч
|