Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 11 августа 2005 г. №105
"Аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па дзейнасцi клубных устаноў"
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 жнiўня 2005 г. № 105
АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА ДЗЕЙНАСЦI
КЛУБНЫХ УСТАНОЎ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 7-нк
"Справаздача клубнай установы"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год;
1.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 7-нк
(зводная) "Справаздача аб дзейнасцi клубных устаноў"* гадавой
перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за
2005 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 7-нк "Справаздача клубнай
установы"* i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005
год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
3.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 7-нк
"Справаздача клубнай установы" на клубныя ўстановы;
3.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 7-нк
(зводная) "Справаздача аб дзейнасцi клубных устаноў" на аддзелы
культуры раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi