ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 АГУЛЬНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦI ДЗЯРЖАЎНЫХ КЛУБНЫХ УСТАНОЎ

 Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры  Рэспублiкi  Беларусь
 У.А.Гiлеп 22.10.1991
 Узгоднена: старшыня Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза  работнiкаў
 культуры   Л.С.Сушкевiч,   намеснiк  Мiнiстра  фiнансаў  Рэспублiкi
 Беларусь Н.П.Корбут

                      I. Сацыяльнае назначэнне

     Дзяржаўныя клубныя  ўстановы  адносяцца  да  культурна-асветных
устаноў,  з`яўляюцца самастойнымi арганiзацыямi,  якiя дзейнiчаюць у
сферы вольнага часу людзей з мэтамi стварэння  спрыяльных  умоў  для
самадзейнай  творчасцi  ўсiх,  хто  жадае  праявiць  i  развiць свае
мастацкiя i  iнтэлектуальныя  здольнасцi;  задавальнення  культурных
запатрабаванняў  розных  груп насельнiцтва ў аднаўленнi i ўзмацненнi
духоўных i  фiзiчных  сiл,  а  таксама  ў  мiжасабовых  зносiнах   i
адпачынку.
     Дзейнасць клубных устаноў будуецца  на  прынцыпах  даступнасцi,
добраахвотнасцi,  апоры  на  грамадскую  iнiцыятыву i самадзейнасць,
спалучэння iндывiдуальнай,  групавой i масавай  работы;  галоснасцi;
кiравання  i  самакiравання;  выкарыстання  розных (законных) крынiц
фiнансавання; абавязковага ўлiку мясцовых асаблiвасцяў у гiстарычным
i культурным развiццi; дыферэнцыяцыi i спецыялiзацыi.
     Асноўныя задачы клубных устаноў:
     - зберажэнне   i   развiццё  здабыткаў  нацыянальнай  культуры,
традыцыйных форм культурнай дзейнасцi i адпачынку;
     - развiццё  самадзейнай мастацкай творчасцi ва ўсiх яе праявах,
раскрыццё i падтрымка творчых iндывiдуальнасцяў i талентаў, асаблiва
носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору;
     - садзейнiчанне    пазнавальнай    актыўнасцi    розных    груп
насельнiцтва, самаадукацыi ў галiне лiтаратуры, мастацтва, гiсторыi,
навукi,  эканомiкi,  вытворчасцi,  культуры быту,  iнавацый i  iнш.;
стварэнне  ўмоў  для рэалiзацыi iнтэлектуальна-творчага патэнцыялу i
павышэння     духоўнасцi     чалавека;     практычная      падтрымка
сацыяльна значных творчых iнiцыятыў аматарскiх аб`яднанняў,  клубаў,
грамадскiх  суполак;  у  тым  лiку  тых,  якiя   спрыяюць   развiццю
нацыянальных культур на тэрыторыi Беларусi;
     - фармiраванне ў розных  катэгорый  насельнiцтва  i  ў  асобных
грамадзян   умення   i   звычкi   грунтоўнай,  трывалай  i  гуманнай
арганiзацыi i самаарганiзацыi свайго вольнага часу;
     - метадычная   i  практычная  прафесiйная  дапамога  ўстановам,
прадпрыемствам, арганiзацыям i асобным грамадзянам па пытаннях сваёй
кампетэнцыi на ўзаемакарысных умовах.
     Кожная клубная ўстанова мае  права  самастойна  скiраваць  сваю
дзейнасць  на  выкананне  той  цi iншай асобнай задачы,  зыходзячы з
канкрэтных умоў i магчымасцяў; пры неабходнасцi можа ўкласцi на сябе
дадатковую  сацыяльна значную  задачу  цi  функцыю  i выкарыстоўваць
самыя розныя сродкi,  метады i формы культурна-творчай i асветнiцкай
работы,  якiя адпавядаюць мясцовым грамадскiм iнтарэсам i культурным
запатрабаванням.

                      II. Тыпы клубных устаноў

     Тыпы клубных  устаноў  вызначаюцца  ў  залежнасцi  ад  асноўных
напрамкаў  iх  дзейнасцi.  Па  напрамках  дзейнасцi клубныя ўстановы
могуць быць  аднапрофiльныя  i  шматпрофiльныя  -  у  залежнасцi  ад
сацыяльна-культурнага попыту насельнiцтва,  кадравых, матэрыяльных i
iнфармацыйных рэсурсаў, iншых базавых дадзеных.
     Да клубных  устаноў  адносяцца  такiя  ўстановы культуры,  якiя
створаны    па    адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным     прынцыпе,     з
унiверсальна-комплексным характарам дзейнасцi (сельскiя, пасялковыя,
гарадскiя,  занальныя,  раённыя,  абласныя,  рэспублiканскiя  клубы,
дамы, цэнтры i палацы культуры).
     У населеных  пунктах,  мiкрараёнах  гарадоў,  дзе   знаходзяцца
некалькi клубных устаноў,  па рашэнню мясцовых органаў улады магчыма
спецыялiзацыя  кожнай  з  гэтых  устаноў  (незалежна  ад  ведамаснай
прыналежнасцi) па асобных напрамках дзейнасцi:
     - скiраваныя на зберажэнне i  развiццё  нацыянальнай  культуры,
традыцыйных   форм  адпачынку,  рамёстваў;  на  культурныя  iнтарэсы
вызначаных прафесiйных, нацыянальных i iншых сацыяльна-дэмаграфiчных
катэгорый насельнiцтва (клубы,  цэнтры,  дамы сельскай iнтэлiгенцыi,
жывёлаводаў,  дзяцей,  моладзi,  жанчын,   пенсiянераў,   iнвалiдаў,
майстроў  музычнай  культуры,  фальклору,  кiно,  кнiнi,  рамёстваў,
цэнтры нацыянальных культур i г.д.);
     - спецыялiзуюцца  на перасоўным характары дзейнасцi (аўтаклубы,
плаваючыя культбазы, клубы i iнш.);
     - сумяшчаюць  сваю  асноўную функцыянальную дзейнасць з работай
iншых   тыпаў   устаноў    культуры,    побыту,    спорту,    гандлю
(клубы-чытальнi,   клубы-бiблiятэкi,   клубы-музеi,   клубы-выставы,
культурна-спартыўныя i культурна-вытворчыя цэнтры  i  г.д.).  Работа
клубных  устаноў у гэтых выпадках рэгулюецца ва ўстаноўленым законам
парадку.
     Выбар канкрэтнага   тыпу   i   разнастайнасцi  клубных  устаноў
залежыць толькi ад мясцовых iнiцыятыў, умоў i магчымасцяў.
     З мэтай больш рацыянальнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнiчнай,
кадравай  i  фiнансавай  базы  клубныя  ўстановы  могуць  уваходзiць
(зберагаючы   пры   гэтым  сваю  юрыдычную  самастойнасць)  у  склад
цэнтралiзаваных  клубных  сiстэм,  культурных,  культурна-спартыўных
комплексаў,   цэнтраў культуры i вольнага часу,  культурна-вытворчых
аб`яднанняў, другiх   фармiраванняў,   сумесная    дзейнасць    якiх
рэгулюецца асобнымi статутамi i дагаворнымi адносiнамi.
     Развiццё разнастайных тыпаў i вiдаў клубных устаноў гарантуецца
Законам БССР аб культуры, артыкул 31.

                   III. Арганiзацыйная структура

     Арганiзацыйная структура  клубных  устаноў  складаецца з розных
творча-вытворчых  падраздзяленняў  i  грамадскiх  фармiраванняў,   у
залежнасцi  ад абраных задач i напрамкаў дзейнасцi,  мясцовых умоў i
магчымасцяў.
     Да творча-вытворчых падраздзяленняў клубных  устаноў  адносяцца
аддзелы i сектары па напрамках дзейнасцi.
     Клубныя ўстановы могуць ствараць i арганiзоўваць у адпаведнасцi
з дзеючым  заканадаўствам  на  аснове  самаакупнасцi  цi  дагаворных
адносiн     дасугавыя     аб`екты:     кiнаўстаноўкi,    кiнатэатры,
вiдэатэкi-залы-салоны,  спартыўныя  залы  i  пляцоўкi,   атракцыёны,
танцавальныя  (дыскатэчныя)  залы i пляцоўкi,  кафэ,  бары i буфеты,
базы i пункты пракату, прыклубныя паркi i сады, майстэрнi прыкладных
навыкаў i рамёстваў, гасцёўнi, гульнятэкi, дзiцячыя пакоi, абрадавыя
залы,  адкрытыя  тэатры,  стадыёны,  павiльёны,  каткi,  бiльярдныя,
кегельбаны  i iншыя аб`екты - як на асноўнай базе ўстановы культуры,
так i за яе межамi.
     Пры неабходнасцi i наяўнасцi ўмоў i крынiц фiнансавання клубныя
ўстановы могуць  ствараць  у  сваёй  структуры  штатныя тэатральныя,
музычныя, харэаграфiчныя i iншыя мастацкiя калектывы,  пазаштатныя i
часовыя калектывы  спецыялiстаў,  майстроў.  Клубныя ўстановы,  якiя
працуюць ва   ўмовах    гаспадарчага    механiзму,    могуць    быць
заснавальнiкамi малых прадпрыемстваў i кааператываў,  дзейнасць якiх
адпавядае статутным задачам i не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi
Беларусь.
     У склад  фармiраванняў  клубных  устаноў  уваходзяць  кружкi  i
калектывы самадзейнай  мастацкай  i тэхнiчнай творчасцi,  аматарскiя
аб`яднаннi i клубы па  iнтарэсах,  асацыяцыi,  таварыствы,  суполкi,
народныя музеi, тэатры, фiлармонii, унiверсiтэты i г.д.
     Iнiцыятыва стварэння  клубных   фармiраванняў   можа   належаць
работнiкам клубных   устаноў,   грамадскiм   арганiзацыям,   асобным
грамадзянам, якiя  iмкнуцца   рэалiзаваць   свае   сацыяльна значныя
iнiцыятывы.
     Агульныя сходы  членаў   клубных   самадзейных   калектываў   i
аб`яднанняў выбiраюць   кiруючыя  органы  самакiравання,  самастойна
вырашаюць пытаннi сваёй дзейнасцi.
     Непасрэдная адмiнiстрацыйна-ўпраўленчая адказнасць за дзейнасць
клубных    фармiраванняў    ускладаецца    на   штатных   кiраўнiкоў
фармiраванняў, а за iх адсутнасцю - на кiраўнiкоў клубнай установы.
     Аматарскiя клубныя  фармiраваннi  арганiзуюць сваю дзейнасць на
падставе дагавора з адмiнiстрацыяй  базавай  клубнай  установы,  якi
састаўляецца  з  улiкам задач двух бакоў i зацвярджаецца на сумесным
сходзе адмiнiстрацыi i членаў фармiравання.  Дагавор  можа  быць  па
iнiцыятыве аднаго з бакоў дапоўнены, зменены цi скасаваны.
     Аматарскiя клубныя фармiраваннi з iх згоды могуць на дагаворнай
аснове прыцягвацца    да    выканання   сацыяльна-творчых   заказаў,
выдаваемых органамi кiравання культурай у адпаведнасцi  з  артыкулам
26 Закона БССР аб культуры.
     Пры маючых  быць  разыходжаннях i спрэчных пытаннях па-за межах
кампетэнцыi клубных  фармiраванняў  i   клубных   устаноў   праблемы
разглядаюцца мясцовымi  Саветамi  народных  дэпутатаў  i iх органамi
культуры ў адпаведнасцi з дзеючым у рэспублiцы заканадаўствам.

                IV. Матэрыяльная база, планаванне i
                     фiнансаванне, кiраўнiцтва

     Матэрыяльная база  клубных  устаноў  складаецца  са  спецыяльна
пабудаваных i прыстасаваных будынкаў i асобных  памяшканняў,  розных
збудаванняў, абсталявання,  транспарту,  грашовых  сродкаў  i  iншай
маёмасцi, неабходнай для здзяйснення сваiх задач i функцый.
     Будынкi i  збудаваннi  клубных  устаноў  могуць быць на балансе
самастойным цi  выканкама  мясцовага  Савета   народных   дэпутатаў,
прадпрыемстваў, гаспадарак i арганiзацый,  а таксама выкарыстоўвацца
па прызначэнню на  ўмовах  арэнднай  платы,  частковага  цi  поўнага
гаспадарчага ўтрымання    ў    сельскагаспадарчых    i   прамысловых
прадпрыемстваў, аб`яднанняў   i   калектываў   (у   тым    лiку    i
кааператыўных), грамадскiх i iншых арганiзацый на дагаворнай аснове,
маючы на ўвазе разлiкi з клубнымi ўстановамi за культурныя паслугi.
     Планаванне i фiнансаванне работы  клубных  устаноў,  а  таксама
кiраўнiцтва iмi  i  кантроль  здзяйсняюцца ва ўстаноўленым парадку ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi, з улiкам спецыфiкi
i магчымасцяў   клубных   устаноў,   iнтарэсаў   i   запатрабаванняў
насельнiцтва.

             V. Узаемаадносiны з вышэйстаячымi органамi

     Узаемаадносiны клубных   устаноў   з   вышэйстаячымi   органамi
культуры афармляюцца  сумесным  дагаворам,  у якiм вышэйстаячы орган
з`яўляецца дзяржаўным заказчыкам на асобныя мерапрыемствы,  праекты,
праграмы i   гарантуе   супрацоўнiцтва   ў   адпаведнасцi  са  сваёй
кампетэнцыяй, якая ўстаноўлена заканадаўствам.

                         VI. Прававы статут

     Клубныя ўстановы  карыстаюцца  правамi   юрыдычнай   асобы.   у
адпаведнасцi з  дзеючым  заканадаўствам яны могуць здзяйсняць розныя
юрыдычныя акты,  быць iсцом  i  адказчыкам  у  судах  i  арбiтражах,
уступаць ва    ўстаноўленым   парадку   ў   мiжнародныя   грамадскiя
(неўрадавыя) арганiзацыi,  падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты
i сувязi,   ствараць   ва   ўстаноўленым  Законам  парадку  сумесныя
прадпрыемствы i  арганiзацыi,  удзельнiчаць  у  розных   мiжнародных
мерапрыемствах, якiя  не  пярэчаць  мiжнародным абавязкам Рэспублiкi
Беларусь, а таксама ўступаць у любыя  праваадносiны  ў  межах  сваёй
кампетэнцыi для выканання статутных задач.
     Стварэнне, рэарганiзацыя   i   лiквiдацыя    клубных    устаноў
адбываюцца ў  адпаведнасцi  з  артыкулам  16  Закона  "Аб культуры ў
Рэспублiцы Беларусь".
     Клубныя ўстановы  могуць  мець самастойны баланс,  разлiковыя i
другiя рахункi ў банках,  свае фiрменныя бланкi,  вуглавыя штампы  i
круглыя пячаткi  ўстаноўленага ўзору са сваёй поўнай назвай,  другiя
рэквiзiты.
     Кiраўнiкi клубных    устаноў    маюць    права    подпiсу    на
распараджальна-фiнансавых дакументах. У выпадку карыстання паслугамi
цэнтралiзаваных бухгалтэрый   банкаўскiя  i  iншыя  да  iх  падобныя
аперацыi па артыкулах каштарыса  выдаткаў  клубнай  установы  могуць
рабiцца толькi на патрэбы клубнай установы, з ведама i пры наяўнасцi
вiзы яе  кiраўнiка.
     Асноўным прававым  дакументам  клубнай  установы  з`яўляецца яе
Статут,  якi распрацоўваецца iндывiдуальна  для  кожнай  на  выснове
дзейнiчаючых нарматыўных дакументаў i дадзеных Агульных прынцыпаў.
     Статут уключае:
     - поўную  назву  ўстановы,  яго  заснавальнiкаў,   парадак   iх
узаемаадносiнаў;
     - асноўныя мэты, задачы i функцыi;
     - арганiзацыйную структуру;
     - сiстэму кiраўнiцтва,  найбольш адметныя прынцыпы  арганiзацыi
творча-вытворчай i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi;
     - правы i абавязкi грамадзян у адносiнах да клубнай установы;
     - выснова i парадак рэарганiзацыi i закрыцця ўстановы.
     У статут могуць быць уключаны i iншыя палажэннi, якiя звязаны з
асаблiвасцямi арганiзацыi  i дзейнасцi клубнай установы ў канкрэтнай
сiтуацыi i  якiя  не  супярэчаць  дзеючаму  ў  Рэспублiцы   Беларусь
заканадаўству.
     Статут клубнай  установы   з   меркаваннем   аддзела   культуры
прадстаўляецца ў  выканкам  Савета народных дэпутатаў,  на тэрыторыi
якога знаходзiцца асноўная база клубнай установы.
     Клубная ўстанова  лiчыцца  створанай  з  моманту рэгiстрацыi яе
статута ў выканкаме Савета народных дэпутатаў.

                    VII. Права валодання зямлёй

     За клубнымi  ўстановамi  замацавана  права  карыстання зямлёй у
парадку i на ўмовах адпаведна заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России