ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                 САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 29 верасня 1992 г.  N 597                                   г.Мiнск


 АБ АДАБРЭННI I ПРАДСТАЎЛЕННI НА РАЗГЛЯД ВЯРХОЎНАГА САВЕТА
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПРАПАНОВЫ АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ АБ
 ГАНДЛЁВЫХ АДНОСIНАХ ПАМIЖ САЮЗАМ САВЕЦКIХ САЦЫЯЛIСТЫЧНЫХ
 РЭСПУБЛIК I ЗЛУЧАНЫМI ШТАТАМI АМЕРЫКI

===

     Улiчваючы, што  развiццё  гандлёва-эканамiчных  адносiн   памiж
Рэспублiкай Беларусь  i  Злучанымi  Штатамi  Амерыкi  ў значнай меры
стрымлiваецца з прычыны адсутнасцi ў iх  гандлi  рэжыму  найбольшага
спрыяння, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Адобрыць i прадставiць на разгляд Вярхоўнага Савета  Рэспублiкi
Беларусь прапанову  аб ратыфiкацыi Пагаднення аб гандлёвых адносiнах
памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i  Злучанымi  Штатамi
Амерыкi, якое  падпiсана 1 чэрвеня 1990 г.  i не ўступiла ў сiлу,  з
наступнай заявай:
     "Рэспублiка Беларусь заяўляе, што ўсе маючыя месца ў Пагадненнi
аб гандлёвых  адносiнах   памiж   Саюзам   Савецкiх   Сацыялiстычных
Рэспублiк i   Злучанымi   Штатамi   Амерыкi  спасылкi  на  Бок,  яго
тэрыторыю, грамадзян i арганiзацыi трэба  разумець  як  належныя  да
Рэспублiкi Беларусь,  яе  тэрыторыi,  грамадзян i арганiзацый або да
Злучаных Штатаў  Амерыкi,  iх  тэрыторыi,  грамадзян  i  арганiзацый
адпаведна.
     У тым,  што датычыцца падпункта  "в"  пункта  1  артыкула  VIII
Пагаднення, Рэспублiка     Беларусь     лiчыць     сябе     звязанай
абавязацельствамi па Сусветнай канвенцыi аб  аўтарскiм  праве  ад  6
верасня 1952  года  пачынаючы  з  27  мая  1973  года,  а таксама па
Парыжскай канвенцыi па ахове прамысловай уласнасцi  ад  30  сакавiка
1883 года, перагледжанай у Стакгольме 14 лiпеня 1967 года.
     Рэспублiка  Беларусь зыходзiць  з  разумення,  што ў  лiстах па
пытаннях   аховы  iнтэлектуальнай   уласнасцi,  якiмi   СССР  i  ЗША
абмянялiся 1 чэрвеня 1990 года,  спасылкi на законапраекты не будуць
наносiць  урону  любым  абавязацельствам  па  перагляду, унясенню на
разгляд,  забеспячэнню  ўводу  ў  дзеянне  або  выкананню канкрэтных
палажэнняў законаў  i што Урад Рэспублiкi  Беларусь унясе на разгляд
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь  у 1993 годзе праекты законаў,
неабходных для выканання абавязацельстваў,  якiя змешчаны ў артыкуле
VIII  Пагаднення, а  Вярхоўны  Савет  Рэспублiкi Беларусь  прыме ўсе
неабходныя меры да прыняцця гэтых законаў на працягу 1993 года".


 Старшыня Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь                                         В.Кебiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                               М.Каўко





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России