ПАЛАЖЭННЕ АБ КУРАТАРУ ВУЧЭБНАЙ ГРУПЫ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
Зацверджана: намеснiк Мiнiстра адукацыi Г.А.Бутрым 14.09.1992
1. Агульныя палажэннi
1.1. Куратар вучэбнай групы назначаецца загадам дырэктара
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, як правiла, на ўвесь
тэрмiн навучання з лiку выкладчыкаў на падставе прапаноў намеснiка
дырэктара па выхаваўчай рабоце i з улiкам меркаванняў калектыва
групы, педагога.
1.2. Куратар вучэбнай групы працуе пад агульным кiраўнiцтвам
дырэктара. Непасрэднае кiраўнiцтва дзейнасцю куратара вучэбнай групы
ажыццяўляе намеснiк дырэктара па выхаваўчай (вучэбнай) рабоце.
1.3. Усю арганiзацыйную i выхаваўчую работу ў групе куратар
ажыццяўляе ў адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы
Беларусь", Палажэннем аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе,
Статутам тэхнiкума (педагагiчнага вучылiшча, каледжа), iншымi
заканадаўчымi актамi i гэтым Палажэннем.
Свае функцыянальныя абавязкi куратар вучэбнай групы выконвае ў
цесным узаемадзеяннi з загадчыкам аддзялення, выкладчыкамi i
майстрамi вытворчага навучання, якiя працуюць у дадзенай групе,
выхавальнiкамi iнтэрната, грамадскiмi аб`яднаннямi i бацькамi
навучэнцаў.
1.4. Навучальная ўстанова на падставе гэтага Палажэння i з
улiкам асаблiвасцей, спецыфiкi, традыцый, перспектыў развiцця
распрацоўвае службовыя функцыi куратара вучэбнай групы.
Пры неабходнасцi i наяўнасцi сродкаў у навучальнай установе
магчыма ўвядзенне вызваленага куратара - выхавальнiка (сацыяльнага
педагога) вучэбнай групы(паралелi).
2. Асноўныя напрамкi дзейнасцi i абавязкi куратара
вучэбнай групы
2.1. Садзейнiчанне ўдасканаленню падрыхтоўкi спецыялiстаў,
фармiраванню асобы, духоўнаму, iнтэлектуальнаму i фiзiчнаму развiццю
кожнага навучэнца, яго станаўленню як грамадзянiна i сем`янiна.
2.2. Усебаковае вывучэнне (сумесна са штатным або прыцягнутым
псiхолагам) навучэнцаў групы, iх iндывiдуальных асаблiвасцей,
схiльнасцей, iнтарэсаў, запытаў i на гэтай аснове дапамога
самавызначенню, самаарганiзацыi, самаўдасканаленню i самарэалiзацыi
кожнага навучэнца.
2.3. Знаёмства навучэнцаў з гiсторыяй i традыцыямi, правiламi
ўнутранага распарадку, асаблiвасцямi выбранай прафесii, арганiзацыяй
вучэбна-выхаваўчага працэсу.
2.4. Дасягненне адзiнства патрабаванняў i ўзгодненых дзеянняў
калектыва навучальнай установы i сям`i ў адносiнах да навучэнцаў.
Спрыянне стварэнню ў калектыве групы добразычлiвых, уважлiвых
адносiн, павагi да акружаючых людзей.
2.5. Садзейнiчанне засваенню навучэнцамi агульначалавечых i
нацыянальных каштоўнасцей, фармiраванню палiтычнай культуры,
грамадзянскай пазiцыi. Арганiзацыя работы па iнфармаванню навучэнцаў
аб найбольш значных падзеях мiжнароднага i ўнутранага жыцця ў галiне
навукi, тэхнiкi, культуры i г.д. Аказанне дапамогi навучэнцам групы
ў арганiзацыi пазаўрочнай дзейнасцi, выбару заняткаў па iнтарэсах.
2.6. Праяўленне клопату аб стварэннi ўмоў для паспяховай
вучобы, захоўванню кантынгенту навучэнцаў, высвятленне нiзкай
паспяховасцi i арганiзацыя кампенсуючага навучання.
2.7. Падтрыманне сувязi з бацькамi навучэнцаў, выхавальнiкамi.
Знаёмства з умовамi жыцця i паводзiн навучэнцаў у iнтэрнаце.
2.8. Клопат аб маральнай i сацыяльнай абароне навучэнцаў.
2.9. Вядзенне ўстаноўленай у навучальнай установе дакументацыi
па замацаванай вучэбнай групе.
3. Правы куратара вучэбнай групы
3.1. Самастойна выбiраць формы, шляхi i сродкi арганiзацыйнай i
выхаваўчай работы ў замацаванай групе з улiкам узроставых
асаблiвасцей i iнтарэсаў навучэнцаў, праводзiць эксперыменты па
прымяненню новых методык i праграм выхавання.
3.2. Прысутнiчаць на вучэбных занятках, экзаменах, абароне
навучэнцамi групы курсавых i дыпломных праектаў. Удзельнiчаць пры
неабходнасцi ў рабоце стыпендыяльнай камiсii i камiсii па
размеркаванню маладых спецыялiстаў.
3.3. Уносiць на разгляд кiраўнiцтва навучальнай установы,
педагагiчнага савета i метадычнага аб`яднання куратараў груп
прапановы па ўдасканаленню працэсу навучання i выхавання навучэнцаў.
3.4. Уносiць кiраўнiцтву навучальнай установы прапановы аб
заахвочваннi навучэнцаў за поспехi ў вучобе, працы, актыўны ўдзел у
грамадскiм жыццi, аб дысцыплiнарных спагнаннях за парушэнне правiлаў
унутранага распарадку.
4. Арганiзацыя працы куратараў вучэбных груп
4.1. Куратар вучэбнай групы на падставе плана
вучэбна-выхаваўчай дзейнасцi навучальнай установы на навучальны год
i зыходзячы са спецыфiкi i асаблiвасцей вучэбнай групы плануе сваю
работу з навучэнцамi.
4.2. З мэтай аказання дапамогi ў арганiзацыi i правядзеннi
работы, павышэння квалiфiкацыi, абагульнення i распаўсюджвання
станоўчага вопыту працы куратараў вучэбных груп кiраўнiцтва
навучальнай установы стварае метадычнае аб`яднанне (на правах
цыклавой камiсii) куратараў груп, выхавальнiкаў.
Пры неабходнасцi ў рабоце метадычнага аб`яднання прымаюць удзел
кiраўнiкi навучальнай установы, загадчыкi аддзяленняў, старшынi
прадметных (цыклавых) камiсiй, метадысты, работнiкi бiблiятэкi,
прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, навучэнцы.
4.3. Праца куратараў вучэбных груп заахвочваецца ва
ўстаноўленым парадку.
<<< Главная
страница | < Назад
|