Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
1 чэрвеня 1992 г. N 329 г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI СТАТУТА РЭДАКЦЫI
ЧАСОПIСА "БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА"
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладзены Статут рэдакцыi часопiса "Беларуская
думка".
Старшыня Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь В.Кебiч
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 1 чэрвеня 1992 г. N 329
Прыняты
агульным сходам працоўнага
калектыву рэдакцыi часопiса
"Беларуская думка"
5 сакавiка 1992 г.
пратакол N 7
СТАТУТ
рэдакцыi часопiса "Беларуская думка"
I. Агульныя палажэннi
1. Часопiс "Беларуская думка" - навукова-тэарэтычнае i
грамадска-публiцыстычнае выданне. Выходзiць адзiн раз у месяц на
беларускай i рускай мовах.
2. Заснавальнiк часопiса - Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
3. У сваёй дзейнасцi рэдакцыя часопiса кiруецца Канстытуцыяй
Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь, а таксама гэтым Статутам.
4. Рэдакцыя з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае рахунак ва
ўстановах банкаў, у тым лiку iнвалютны, гербавую пячатку, штампы,
бланкi са сваiм найменнем.
5. Статут прымаецца агульным сходам працоўнага калектыву
рэдакцыi i зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Статут рэгулюе адносiны заснавальнiка, галоўнага рэдактара i
калектыву рэдакцыi, вызначае iх паўнамоцтвы.
Вытворчыя, маёмасныя i фiнансавыя адносiны заснавальнiка
часопiса, рэдакцыi i выдаўца будуюцца на аснове дзеючага
заканадаўства i дагавора.
6. Месцазнаходжанне рэдакцыi - 220041, г.Мiнск, праспект
Францыска Скарыны, 79.
II. Задачы i принцыпы дзейнасцi рэдакцыi часопiса
7. Галоўнымi задачамi рэдакцыi часопiса з`яўляецца паглыбленае
асвятленне пытанняў умацавання дзяржаўнага суверэнiтэту, актуальных
праблем эканамiчнай, фiласофскай, гiстарычнай i беларусазнаўчай
думкi, навукi i народной адукацыi, праграм пераходу да рынку, а
таксама адраджэнне нацыянальной культуры.
8. Рэдакцыя мае права весцi выдавецкую,
раэкламна-iнфармацыйную, знешнеэканамiчную i iншыя вiды вытворчай,
камерцыйнай i фiнансавай дзейнасцi, не забароненыя дзеючым
заканадаўствам, устанаўлiваць творчыя i iншыя кантакты з замежнымi
выданнямi.
Сваю вытворча-гаспадарчую дзейнасць рэдакцыя вядзе на ўмовах
эканамiчнай самастойнасцi i гаспадарчага разлiку.
Заснавальнiк часопiса ажыццяўляе матэрыяльна-тэхнiчнае
забеспячэнне выдання, выдзяляе на ўзаемавыгадных умовах неабходныя
для дзейнасцi рэдакцыi сродкi.
9. Рэдакцыя часопiса дзейнiчае самастойна пры выбары тэматыкi i
форм падачы матэрыялаў, забяспечвае належны лiтаратурны i
грамадска-палiтычны ўзровень выдання.
10. Рэдакция, зыходячы з фонду аплаты працы работнiкаў,
самастойна вызначае структуру i штаты рэдакцыi, аклады работнiкаў,
але не нiжэй мiнiмума, устаноўленага заканадаўствам.
III. Кiраўнiцтва рэдакцыяй
11. Работай рэдакцыi i рэдакцыйнай калегii кiруе галоўны
рэдактар, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
12. Голоўны рэдактар:
назначае на пасаду i вызваляе ад пасады сваiх намеснiкаў,
адказнага сакратара, iншых работнiкаў рэдакцыi;
прадстаўляе часопiс у адносiнах з заснавальнiкам, выдаўцом,
аўтарамi, дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi аб`яднаннямi i
грамадзянамi, а таксама ў судзе;
ажыццяўляе камплектаванне штату рэдакцыi творчым i тэхнiчнымi
супрацоўнiкамi, у тым лiку i на кантрактнай аснове;
нясе адказнасць за захаванне сасопiсам заканадаўства аб друку,
гэтага Статута.
13. Адказнасць журналiстаў за дакладнасць матэрыялаў i заха
ванне iншых патрабаванняў, якiя прад`яўляюцца да публiкацый,
вызначаецца заканадаўствам аб друку.
14. У рэдакцыi ўтвараецца рэдакцыйная калегiя, якая
зацвярджаецца агульным сходам калектыву рэдакцыi.
Рэдакцыйная калегiя з`яўляецца органам калектыўнага
кiраўнiцтва. Яна ажыццяўляецца перспектыўнае планаванне работы,
выпрацоўвае пазiцыю часопiса па канкрэтных пытаннях i праблемах.
У яе склад акрамя галоўнага рэдактара, яго намеснiка i
адказнага сакратара ўваходзяць iншыя супрацоўнiкi рэдакцыi, а
таксама могуць уваходзiць прадстаўнiкi заснавальнiка часопiса i
грамадскасцi рэспублiкi.
Прынцыповыя разыходжаннi памiж галоўным рэдактарам i
рэдакцыйнай калегiяй разглядаюцца на агульным сходзе працоўнага
калектыву рэдакцыi при ўдзеле прадстаўнiкоў заснавальнiка часопiса.
15. Абавязкi галоўнага рэдактара i iншых супрацоўнiкаў рэдакцыi
вызначаюцца Правiламi ўнутранага распарадку i Функцыянальнымi
абавязкамi супрацоўнiкаў рэдакцыi часопiса.
IV. Улiк, справаздачнасць, кантроль
16. Фiнансавая дзейнасць рэдакцыi ажыццяўляецца ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку.
17. Рэвiзiя i праверка дзейнасцi часопiса праводзяцца органамi,
якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам такое права прадастаўлена, а
таксама асобамi, упаўнаважанымi заснавальнiкам часопiса.
V. Змяненне назвы i лiквiдацыя часопiса
18. Змяненне назвы часопiса праводзiцца па рашэнню
заснавальнiка.
19. Рэдакцыя часопiса спыняе сваю дзейнасць па рашэнню
заснавальнiка або па рашэнню органа, якi яго зарэгiстраваў, цi суда.
<<< Главная
страница | < Назад
|