САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
5 лiстапада 1993 г. N 756 г.Мiнск
АБ РАТЫФIКАЦЫI СТАТУТА САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць Статут Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, прыняты 22
студзеня 1993 г. у г.Мiнску, i прадставiць яго на ратыфiкацыю ў
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь з наступнымi агаворкамi:
1. Па артыкулах 11-15 раздзела III "Калектыўная бяспека i
ваенна-палiтычнае супрацоўнiцтва" Рэспублiка Беларусь заяўляе, што
прымяненне Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыi iншых
дзяржаў - членаў Садружнасцi, роўна як размяшчэнне i прымяненне
ўзброеных сiл другiх дзяржаў - членаў СНД на тэрыторыi рэспублiкi,
без дазволу Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь не дапускаецца.
2. У артыкуле 16 раздзела IV "Прадухiленне канфлiктаў i
вырашэнне спрэчак" выраз "усе магчымыя меры" Рэспублiка Беларусь
разумее як усе магчымыя меры неваеннага характару. Яна зыходзiць з
таго, што спрэчкi, аб якiх iдзе гаворка ў артыкулах 17 i 18 Статута,
будуць вырашацца ў адпаведнасцi з агульнапрынятымi прынцыпамi i
нормамi мiжнароднага права.
3. Рэспублiка Беларусь лiчыць, что палажэннi артыкулаў 28, 29
аб Каардынацыйна-кансультатыўным Камiтэце i Сакратарыяце i 30 аб
Галоўным камандаваннi Аб`яднаных Узброеных Сiл не ў поўнай меры
адпавядаюць рэалiям сённяшняга дня i патрабуюць удакладненняў. Гэтыя
ўдакладненнi павiнны быць выкананы шляхам унясення неабходных
паправак у Статут СНД у адпаведнасцi з яго артыкулам 42.
Старшыня Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь В.Кебiч
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
<<< Главная
страница | < Назад
|