ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 28.09.93 г.                                           N 292


 Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб вячэрняй
 (зменнай) агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi Беларусь

===

     У  адпаведнасцi з  Законам Рэспублiкi  Беларусь "Аб  адукацыi ў
Рэспублiцы  Беларусь"  i   пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  ад  10  мая  1993  г.  N  304  "Аб зацвярджэннi прыкладных
палажэнняў  аб  адукацыйных  i  выхаваўчых  установах i арганiзацыях
сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi"

                              ЗАГАДВАЮ:

     1.  Зацвердзiць  Прыкладнае  палажэнне  аб  вячэрняй  (зменнай)
агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).
     Увесцi ў дзеянне Прыкладнае палажэнне з 1 верасня 1993 г.

     2. Упраўленню агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi,
упраўленням   адукацыi  абласных,   Мiнскага  гарадскога  выканкамаў
Саветаў    народных   дэпутатаў    давесцi   гэтае    палажэнне   да
навучальна-выхаваўчых   ўстаноў,  гарадскiх   i  раённых   аддзелаў
адукацыi.

     3.  Лiчыць  страцiўшым  сiлу  Прыкладнае  палажэнне аб вячэрняй
(зменнай)  сярэдняй агульнаадукацыйнай  школе, зацверджанае  загадам
Дзяржаўнага камiтэта СССР па народнай адукацыi N 620 ад 24.09.90 г.

     4. Кантроль за выкананнем  загаду ўскласцi на першага намеснiка
мiнiстра Сухнат Л.К.


 Першы намеснiк мiнiстра                          Л.К.Сухнат

                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                      загадам Мiнiстра адукацыi
                                      Рэспублiкi Беларусь N 292
                                      ад 28 верасня 1993 г.

                                      УЗГОДНЕНА
                                      Мiнiстэрства фiнансаў
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                          Намеснiк мiнiстра
                                      В.П.Лiсай
                                      20 верасня 1993 г.

                                      Дзяржаўны камiтэт
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      па працы i сацыяльнай
                                      абароне насельнiцтва
                                          Намеснiк старшынi
                                      I.I.Селядзеўскi
                                      20 верасня 1993 г.


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
              АБ ВЯЧЭРНЯЙ (ЗМЕННАЙ) АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ
                     ШКОЛЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

        [Изменения и дополнения:
            Изменения    и    дополнения,    утвержденные   приказом
         Министерства образования от 16 апреля 1998 г. N 221 (рег. N
         2435/12 от 24.04.98 г.) ;
            Приказ Министерства  образования от 2 февраля  1999 г. N
         40  (Национальный   реестр  -  N   8/90  от  17.02.99   г.)
         


     Вячэрняя (зменная)  агульнаадукацыйная    школа *)   Рэспублiкi
Беларусь  з`яўляецца адным са звенняў сiстэмы бесперапыннай адукацыi
рэспублiкi. Яна забяспечвае ўсiм жадаючым магчымасць, у тым лiку без
адрыву  ад працоўнай дзейнасцi,  атрымаць агульную сярэднюю адукацыю
адпаведна сваiм схiльнасцям i здольнасцям.  Вячэрняя школа  фармiруе
адукаваную, высокамаральную асобу, гатовую дзейнiчаць як раўнапраўны
i  раўнаадказны  член  грамадства,  спрыяе  адраджэнню  нацыянальнай
самасвядомасцi,  стварае  аснову  для  далейшай адукацыi,  павышэння
прафесiйнай квалiфiкацыi, росту агульнай культуры.

 ---------------------
     *) Далей называецца "вячэрняя школа".


           I. СТРУКТУРА I АСНОВА ДЗЕЙНАСЦI ВЯЧЭРНЯЙ ШКОЛЫ

     1. У сваёй дзейнасцi вячэрняя школа кiруецца Законам Рэспублiкi
Беларусь "Аб  адукацыi  ў  Рэспублiцы  Беларусь",  даным  прыкладным
палажэннем i iншымi нарматыўнымi актамi.
     На падставе гэтага прыкладнага палажэння кожная вячэрняя  школа
прымае  свой  статут,  якi  павiнен быць зарэгiстраваны ў адпаведным
выканкаме Савета народных дэпутатаў.
     Вячэрняя школа з`яўляецца самастойнай навучальнай установай.  У
сваiм складзе  яна  можа  мець  адначасова  класы  з  вочнай  формай
навучання, групы завочнiкаў, навучальна-кансультацыйныя пункты.

     2. Вячэрняя школа адкрываецца рашэннем выканаўчых i распарадчых
органаў  мясцовых Саветаў дэпутатаў у гарадах не менш за 100 вучняў,
у сельскай мясцовасцi - не менш за 80 вучняў.
     Навучальна-кансультацыйны    пункт     з`яўляецца   структурным
падраздзяленнем   вячэрняй   школы,   ствараецца   пры  немагчымасцi
размяшчэння  класаў (груп)  у будынку  школы i  размяшчаецца ў iншых
будынках.   Пры   адной   школе   могуць   быць   адкрыты   некалькi
навучальна-кансультацыйных    пунктаў.    Навучальна-кансультацыйныя
пункты  могуць стварацца  ў гарадах  пры наяўнасцi  не менш  60, а ў
сельскай мясцовасцi - не менш за 10 вучняў. 
          __________________________________________________________
         Пункт 2  - в редакции изменений  и дополнений, утвержденных
         приказом Министерства  образования от 16  апреля 1998 г.  N
         221 (рег. N 2435/12 от 24.04.98 г.)

            2.   Вячэрняя  школа   адкрываецца  рашэннем  выканкамаў
         гарадскiх  i раённых  Саветаў народных  дэпутатаў у гарадах
         пры наяўнасцi  не менш 100 вучняў,  у сельскай мясцовасцi -
         не менш 80 вучняў.
            Навучальна-кансультацыйныя  пункты  могуць  стварацца  ў
         гарадах пры наяўнасцi не менш 60, а ў сельскай мясцовасцi -
         не менш 20 вучняў.
         __________________________________________________________

     3. У вячэрняй школе  могуць  адкрывацца  VII-IX  класы сярэдняй
ступенi  i   X-XII  класы  старэйшай   ступенi  ў  адпаведнасцi   са
штогадовымi   загадамi   Мiнiстра   адукацыi   "Аб  вучэбных  планах
агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь.
     Напаўняльнасць  класаў вячэрняга  вочнага навучання  складае не
менш 20  вучняў у класе  ў гарадскiх  школах  i не менш  15 вучняў у
сельскiх   школах.  У   межах  бюджэтных   асiгнаванняў  можа   быць
устаноўлена i  меншая напаўняльнасць вочных  класаў як у  гарадскiх,
так  i  ў   сельскiх  школах  -  10  цi   15  чалавек  з  адпаведнай
дыферэнцыяцыяй  аплаты класнага  кiраўнiцтва. У  кожнай паралелi  не
павiнна быць больш за аднаго класа паменшанай напаўняльнасцi. 
          __________________________________________________________
         Пункт  3  -  с  изменениями  и  дополнениями, утвержденными
         приказом Министерства  образования от 16  апреля 1998 г.  N
         221 (рег. N 2435/12 от 24.04.98 г.)

            3.  У вячэрняй  школе ў  старшай ступенi ўстанаўлiваецца
         трохгадовы тэрмiн навучання (Х, ХI, ХII класы).
            Напаўняльнасць   класаў   вячэрняга   вочнага  навучання
         складае не менш  20 вучняў у класе ў  гарадскiх школах i не
         менш  15  вучняў  у  сельскiх  школах.  У  межах  бюджэтных
         асiгнаванняў можа быць  устаноўлена i меншая напаўняльнасць
         вочных класаў як у гарадскiх, так  i ў сельскiх школах - 10
         цi 15  чалавек з адпаведнай  дыферэнцыяцыяй аплаты класнага
         кiраўнiцтва.  У кожнай  паралелi не  павiнна быць  больш за
         аднаго класа паменшанай напаўняльнасцi.
         __________________________________________________________

     4. Завочная  форма   навучання   ўжываецца   пры   немагчымасцi
стварэння  вочных класаў з-за абмежаванасцi кантынгента вучняў (менш
10), для асоб, работа якiх мае сезонны цi рухомы характар, а таксама
вучняў сталага ўзросту па iх жаданню.

     5. У вячэрнюю школу прымаюцца асобы не маладзейшыя за 15 год на
падставе ўласнай заявы i дакумента аб адукацыi. 
          __________________________________________________________
         Пункт  5  -  с  изменениями  и  дополнениями, утвержденными
         приказом Министерства  образования от 16  апреля 1998 г.  N
         221 (рег. N 2435/12 от 24.04.98 г.)

            5. У вячэрнюю школу прымаюцца асобы не маладзейшыя за 15
         год на  падставе ўласнай заявы  i дакумента аб  адукацыi. У
         асабовай картцы павiнны быць звесткi аб працоўнай дзейнасцi
         вучняў.
         __________________________________________________________

     6. Прыем  заяў  ад  паступаючых  у  вячэрнюю  школу  робiцца да
пачатку навучальнага года.  На працягу навучальнага  года  залiчэнне
вучняў  ажыццяўляецца  толькi ў парадку перавода з iншых навучальных
устаноў з улiкам пройдзенага iмi праграмнага матэрыялу.

     7. Вучнi,  якiя прапусцiлi  па  няўважлiвых  прычынах  вучэбныя
заняткi  на  працягу  двух  тыдняў,  груба  нарушаюць  Статут  школы
i рашэннем Савета, педагагiчнага (метадычнага)  савета  школы могуць
адлiчацца з навучальнай установы.
     Рашэнне  аб   адлiчэннi  непаўналетнiх  вучняў   павiнна   быць
узгоднена  з камiсiяй па справах непаўналетнiх. 
          __________________________________________________________
         Пункт  7  -  с  изменениями  и  дополнениями, утвержденными
         приказом Министерства  образования от 16  апреля 1998 г.  N
         221 (рег. N 2435/12 от 24.04.98 г.)

            7.  Вучнi,  якiя   прапусцiлi  па  няўважлiвых  прычынах
         вучэбныя  заняткi на  працягу двух  тыдняў, груба нарушаюць
         Статут  школы  рашэннем  Савета  школы  могуць  адлiчацца з
         навучальнай установы.
            Рашэнне аб  адлiчэннi непаўналетнiх вучняў  павiнна быць
         узгоднена з камiсiяй па справах непаўналетнiх.
         __________________________________________________________

     8.  Пры  адсутнасцi  ў  рэгiёне  вячэрняй  школы  для моладзi i
дарослых,  якiя  жадаюць  атрымаць   сярэднюю  адукацыю,  у  дзенных
агульнаадукацыйных школах на правах  iх структурных адзiнак рашэннем
раеннага  (гарадскога)  аддзела  адукацыi  могуць стварацца вячэрнiя
класы з вочнай формай навучання або завочныя группы.

     9. Дзенная  агульнаадукацыйная школа пры  арганiзацыi навучання
моладзi i дарослых па вячэрняй  цi завочнай формах навучання павiнна
кiравацца даным Палажэннем.
     У дакументах  аб адукацыi выпускнiкам гэтых  класаў пасля назвы
школы робiцца запiс: "Клас (група) вячэрняга (завочнага) навучання".

     10.  Кантынгент вучняў  вячэрнiх школ,  класаў (груп) вячэрняга
(завочнага)  навучання  пры  дзённых  агульнаадукацыйных  школах для
ўстанаўлення   службовых   акладаў   адмiнiстрацыi   i   тарыфiкацыi
настаўнiкаў вызначаецца два разы ў год на пачатак кожнага паўгоддзя.

     11.  Вучнi,  якiя спалучаюць агульнаадукацыйную  падрыхтоўку  з
працоўнай   дзейнасцю,  карыстаюцца   iльготамi,  якiя  ўстанаўлiвае
заканадаўства аб працы Рэспублiкi Беларусь.
     Вучнi вячэрняй   школы   могуць   спалучаць  агульнаадукацыйную
падрыхтоўку    з    прафесiянальнай,    атрымлiваючы    апошнюю    ў
навучальна-вытворчых   камбiнатах,   цэнтрах,  у  iншых  навучальных
установах або непасрэдна на вытворчасцi, у  прафесiянальна-тэхнiчных
вучылiшчах,  якiя не спалучаюць прафесiянальнае i агульнаадукацыйнае
навучанне. 
          __________________________________________________________
         Пункт  11 -  с  изменениями  и  дополнениями, утвержденными
         приказом Министерства  образования от 16  апреля 1998 г.  N
         221 (рег. N 2435/12 от 24.04.98 г.)

            11.    Вучнi,    якiя    спалучаюць   агульнаадукацыйную
         падрыхтоўку  з працоўнай  дзейнасцю, карыстаюцца iльготамi,
         якiя   ўстанаўлiвае  заканадаўства   аб  працы   Рэспублiкi
         Беларусь.
            Пры наяўнасцi ўмоў вучнi вячэрняй школы могуць спалучаць
         агульнаадукацыйную падрыхтоўку  з прафесiйнай, атрымлiваючы
         апошнюю на розных курсах, у навучальна-вытворчых камбiнатах
         i т.д.
         __________________________________________________________

     12. Замежныя грамадзяне i  асобы без грамадзянства, якiя жывуць
у Беларусi, прымаюцца ў вячэрнюю школу на агульных падставах.


         II. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     13. Навучальна-выхаваўчая  работа ў вячэрняй  школе, класах для
моладзi i  дарослых пры дзенных школах  праводзiцца ў адпаведнасцi з
вучэбнымi  планамi  i  праграмамi,  якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам
адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь   i   забяспечваюць  паслядоўнасць,
бесперапыннасць  i  варыятыўнасць   адукацыi,  задавальненне  розных
адукацыйных патрабаванняў вучняў.
     Аб`ем вучэбных заняткаў для завочных  груп колькасцю менш за 10
чалавек  разлiчваецца на  падставе размеркавання  гадавых гадзiн  па
прадметах на аднаго вучня.

     14. Тэрмiны пачатку i заканчэння навучальнага года, правядзення
выпускных экзаменаў,  парадак пераводу i  выпуску вучняў вызначаюцца
Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi   Беларусь,  тэрмiны  канiкул  у
навучальным годзе вызначаюцца школай, але яны не могуць быць менш за
14 дзён зiмой i 8 тыдняў улетку. 
          __________________________________________________________
         Пункт  14 -  с  изменениями  и  дополнениями, утвержденными
         приказом Министерства  образования от 16  апреля 1998 г.  N
         221 (рег. N 2435/12 от 24.04.98 г.)

            14.  Тэрмiны  пачатку  i  заканчэння  навучальнага года,
         правядзення выпускных экзаменаў, парадак пераводу i выпуску
         вучняў   вызначаюцца   Мiнiстэрствам   адукацыi  Рэспублiкi
         Беларусь, тэрмiны  канiкул у навучальным  годзе вызначаюцца
         школай, але  яны не могуць быць  менш за 10 дзён  зiмой i 8
         тыдняў улетку.
         __________________________________________________________

     15.  Вячэрнiя школы,  у якiх  большасць вучняў  мае сезонны  цi
рухомы характар работы або працуе  ў сельскай гаспадарцы, заняткi па
вочнай  форме навучання  могуць арганiзоўваць  па сесiеннаму рэжыму.
Сесiенны рэжым спалучае вочную  (урокi, факультатыўныя i стымулюючыя
заняткi) i завочную (залiкi)  формы навучання. Час правядзення сесiй
вызначаецца  школай  з  улiкам  канкрэтных  умоў  i  па ўзгадненню з
прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi, у якiх працуюць вучнi.

     16.  Штодзённая  колькасць  i  паслядоўнасць  вучэбных заняткаў
вызначаюцца школьным раскладам  урокаў, якi зацвярджаецца дырэктарам
школы.  Працягласць  урокаў,  заняткаў,  якiя прадугледжаны школьным
кампанентам,  складае  45   хвiлiн.   Штодзённае         кiраўнiцтва
навучальна-выхаваўчай работай у класе ажыццяўляе класны кiраўнiк. 
          __________________________________________________________
         Пункт 16 - с  изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования от 2 февраля 1999  г. N 40 (Национальный реестр
         - N 8/90 от 17.02.99 г.)

            16.   Штодзённая  колькасць   i  паслядоўнасць  вучэбных
         заняткаў   вызначаюцца  школьным   раскладам  урокаў,   якi
         зацвярджаецца   дырэктарам   школы.   Працягласць   урокаў,
         заняткаў, якiя прадугледжаны  школьным кампанентам, складае
         45 хвiлiн.
         __________________________________________________________

     17.  Атэстацыя вучняў  пры  вочнай  форме навучэння  па рашэнню
Савета школы  можа праводзiцца за паўгоддзе  цi чвэрць. Пры завочнай
форме  навучання   вучнi  атэстуюцца  за   год  на  падставе   здачы
ўстаноўленай колькасцi залiкаў.


                       III. КIРАВАННЕ ШКОЛАЙ

     18.    Дзяржаўна-грамадскае     кiраванне    вячэрняй    школай
ажыццяўляецца   на   аснове   цеснага   ўзаемадзеяння  педагагiчнага
калектыву,  вучняў, бацькоў,  прадстаўнiкоў прадпрыемстваў, устаноў,
арганiзацый, грамадскасцi.

     19.  Вышэйшым  органам  упраўлення  вячэрняй  школай з`яўляецца
канферэнцыя, якая праводзiцца не радзей аднаго разу ў год.
     Дэлегаты на канферэнцыю выбiраюцца сходамi настаўнiкаў, вучняў,
бацькоў  i  прадстаўнiкоў  прадпрыемстваў  i  ўстаноў,  дзе працуюць
вучнi, у роўнай колькасцi ад трох з пералiчаных катэгорый.
     Канферэнцыя:
     - выбiрае  Савет школы, старшыню i  намеснiка, вызначае тэрмiн
iх паўнамоцтваў;
     -  размяркоўвае дадатковыя  фiнансавыя сродкi  на ўмацаванне i
развiцце матэрыяльна-тэхнiчнай базы.

     20.  У  перыяд  памiж  канферэнцыямi  ў  ролi  вышэйшага органа
самакiравання  выступае  Савет  школы,  якi  будуе  сваю дзейнасць у
адпаведнасцi з Палажэннем аб Савеце школы.
     Пры  немагчымасцi  стварэння  Савета  школы  ў  ролi  вышэйшага
органа   самакiравання   вячэрняй   школай   з`яўляецца  педагагiчны
(метадычны) савет школы.
     Савет  школы  ўстанаўлiвае   рэжым  работы  школы,  працягласць
вучэбнага  тыдня  ў  межах   колькасцi  гадзiн,  якiя  прадугледжаны
вучэбным планам  на правядзенне вучэбных заняткаў,  прымае рашэннi i
па iншым арганiзацыйна-гаспадарчым пытанням. 
          __________________________________________________________
         Пункт  20 -  с  изменениями  и  дополнениями, утвержденными
         приказом Министерства  образования от 16  апреля 1998 г.  N
         221 (рег. N 2435/12 от 24.04.98 г.)

            20. У перыяд памiж канферэнцыямi ў ролi вышэйшага органа
         самакiравання   выступае  Савет   школы,  якi   будуе  сваю
         дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннем аб Савеце школы.
            Савет школы ўстанаўлiвае рэжым работы школы, працягласць
         вучэбнага   тыдня   ў    межах   колькасцi   гадзiн,   якiя
         прадугледжаны  вучэбным  планам   на  правядзенне  вучэбных
         заняткаў,      прымае      рашэннi      i      па     iншым
         арганiзацыйна-гаспадарчым пытанням.
         __________________________________________________________

     21.  Непасрэднае кiраўнiцтва  навучальна-выхаваўчым працэсам  i
цякучай  дзейнасцю  вячэрняй  школы   ажыццяўляюць  дырэктар  i  яго
намеснiк па навучальна-выхаваўчай рабоце.
     Дырэктар школы  i яго намеснiк  па навучальна-выхаваўчай рабоце
назначаюцца раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi.

     22. Правы i абавязкi дырэктара вячэрняй школы, яго намеснiка па
навучальна-выхаваўчай  рабоце,  настаўнiкаў,  вучняў  вызначаюцца  ў
статуце школы.

     23. Исключен. 
          __________________________________________________________
         Пункт   23  исключен   в  соответствии   с  изменениями   и
         дополнениями,    утвержденными     приказом    Министерства
         образования от 16  апреля 1998 г. N 221  (рег. N 2435/12 от
         24.04.98 г.)
            В    соответствии   с    изменениями   и   дополнениями,
         утвержденными  приказом  Министерства   образования  от  16
         апреля  1998 г.  N 221, пункты 24,  25, 26,  27, 28 следует
         считать соответственно пунктами 23, 24, 25, 26, 27.

            23.  У вячэрняй  школе ў  межах фонду  аплаты працы  пры
         неабходнасцi   можа   ўводзiцца   пасада   метадыста,   якi
         назначаецца раенным (гарадскiм)  аддзелам адукацыi. Правы i
         абавязкi метадыста вызначае дырэктар вячэрняй школы.
         __________________________________________________________

     23. У вячэрняй школе  ствараюцца педагагiчны /метадычны/ савет,
прадметныя секцыi для  ўдасканалення навучальна-выхаваўчага працэсу,
распаўсюджвання    перадавога    вопыту,    павышэння   прафесiйнага
майстэрства настаўнiкаў. Гэтыя секцыi могуць быць i мiжшкольнымi, цi
раённымi (гарадскiмi).

              IY. ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА ШКОЛЫ,
                   ФIНАНСАВАННЕ I СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

     24.  Вячэрняя  школа  можа  размяшчацца  ва  ўласных  будынках,
будынках  дзённых  агульнаадукацыйных  школ,  цi  памяшканнях,  якiя
прадастаўляюць  iм  прадпрыемствы,  установы,  арганiзацыi. Мясцовыя
Саветы  народных  дэпутатаў  ва  ўстаноўленым  парадку забяспечваюць
своечасовы   капiтальны  i   цякучы  рамонт   школьных  будынкаў   i
збудаванняў,   выдзяляюць  школе   неабходныя  сродкi   для  набыцця
вучэбнага i iншага абсталявання i iнвентара.
     Памяшканнi школы абсталёўваюцца  i эксплуатуюцца ў адпаведнасцi
з правiламi   тэхнiкi  бяспекi   i  санiтарна-гiгiенiчнымi  нормамi.
Умацаванне i развiццё матэрыяльнай  базы школы ажыццяўляецца за кошт
бюджэтных  i дадатковых  сродкаў, а  таксама сродкаў прадпрыемстваў,
устаноў i фундатараў.

     25. Школьная бiблiятэка  з`яўляецца структурным падраздзяленнем
вячэрняй  школы.  Яна  прызначана  садзейнiчаць  працэсу навучання i
выхавання вучняў, павышэнню квалiфiкацыi настаўнiкаў.

     26.  Вячэрняя  школа   прадстаўляе  органам  народнай  адукацыi
ўстаноўленую  справаздачнасць.  Справаздачнасць  па  класах (групах)
вячэрняга  (завочнага)  навучання,  якiя  створаны  на  базе дзённай
агульнаадукацыйнай  школы,  складаецца  дырэктарам  школы па нормах,
якiя прадугледжаны для вячэрнiх школ.

     27. Вячэрняя  школа з`яўляецца юрыдычнай асобай,  мае пячатку з
выявай  Дзяржаўнага  герба  Рэспублiкi  Беларусь,  разлiковы i iншыя
рахункi ў банках, шыльду ўстаноўленага ўзору.

 ------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 44/12.
 Дата: 5.10.93 г.





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России