ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                 САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 17 верасня 1993 г.  N 623                                   г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI СТАТУТА БЕЛАРУСКАГА IНСТЫТУТА
 НАВУКОВА-ТЭХНIЧНАЙ IНФАРМАЦЫI I ПРАГНОЗУ

===

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Зацвердзiць прыкладзены    Статут     Беларускага     iнстытута
навукова-тэхнiчнай iнфармацыi i прагнозу.


 Старшыня Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь                                         В.Кебiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                               М.Каўко


                                         Зацверджаны
                                         пастановай Савета Мiнiстраў
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         ад 17 верасня 1993 г. N 623


 СТАТУТ
 Беларускага iнстытута
 навукова-тэхнiчнай iнфармацыi i прагнозу

                         Агульныя палажэннi

     1. Беларускi      iнстытут    навукова-тэхнiчнай   iнфармацыi i
прагнозу *) створаны ў адпаведнасцi з  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 20 мая 1993 г. N 333.

     2. Iнстытут  знаходзiцца  ў  падпарадкаваннi  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь    i   ў   сваёй   дзейнасцi   кiруецца   актамi
заканадаўства i дадзеным Статутам.

     3. Дзяржава   i   яе   органы   не   нясуць    адказнасцi    па
абавязацельствах iнстытута,    а    iнстытут    не    адказвае    па
абавязацельствах дзяржавы i яе органаў.

     4. Iнстытут з`яўляецца юрыдычнай асобай,  мае разлiковы i iншыя
рахункi ва  ўстановах  банкаў,  пячатку  з  выявай Дзяржаўнага герба
Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.

     5. Месцазнаходжанне iнстытута - г.Мiнск, праспект  Машэрава, 7.
_____________________________
     *) У далейшым - iнстытут.

               Асноўныя напрамкi дзейнасцi iнстытута

     6. Асноўнымi напрамкамi дзейнасцi iнстытута з`яўляюцца:
     распрацоўка навукова абгрунтаваных канцэпцый, мадэляў i праграм
для вырашэння   палiтычных,   сацыяльных   i   эканамiчных   праблем
рэспублiкi;
     навукова-тэхнiчнае i  патэнтнае   iнфармацыйнае   абслугоўванне
насельнiцтва, арганiзацый i прадпрыемстваў;
     рэгiстрацыя навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ,
якiя выконваюцца  прадпрыемствамi i арганiзацыямi рэспублiкi за кошт
сродкаў дзяржаўнага бюджэту i спецыяльных пазабюджэтных  фондаў  для
фiнансавання галiновых  навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх
работ;
     правядзенне даследванняў  у  галiне  маркетынгу,  менеджменту i
iнавацыйнай дзейнасцi.

     7. Iнстытут  у  адпаведнасцi  з  асноўнымi   напрамкамi   сваёй
дзейнасцi:
     рыхтуе доўга-   i   кароткатэрмiновыя   навукова-тэхнiчныя    i
сацыяльна-эканамiчныя прагнозы;
     стварае часовыя  навуковыя  калектывы  з   высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў i  незалежных экспертаў для вывучэння i аналiзу вострых
грамадскiх праблем i падрыхтоўкi прапаноў па iх пераадоленню;
     вывучае, аналiзуе  i  абагульняе  айчынныя  i  замежныя крынiцы
палiтычнай, эканамiчнай,  сацыяльнай, навукова-тэхнiчнай i патэнтнай
iнфармацыi па  асноўных  напрамках  развiцця  рэспублiкi  i на гэтай
аснове падрыхтоўвае  неабходныя  прапановы   для   патрэб   народнай
гаспадаркi;
     вывучае i  вызначае  патрэбы  арганiзацый  i  прадпрыемстваў  у
эканамiчнай, сацыяльнай i навукова-тэхнiчнай iнфармацыi;
     наладжвае пастаянныя сувязi з замежнымi арганiзацыямi;
     забяспечвае аўтаматызацыю        iнфармацыйных        працэсаў,
функцыянаванне i  ўдасканаленне  сiстэм  iнфармацыi   аб   тэхнiчным
узроўнi, якасцi  i  канкурэнтаздольнасцi  важнейшых вiдаў прадукцыi,
выпускаемай у рэспублiцы, аказвае iнфармацыйныя паслугi;
     стварае рэспублiканскi        даведачна-iнфармацыйны       фонд
навукова-тэхнiчных навацый  з  улiкам  наяўнасцi  такiх  фондаў   на
прадпрыемствах i ў арганiзацыях рэспублiкi;
     арганiзоўвае i  праводзiць  дэпанiраванне  рукапiсных  работ па
тэхнiчных, эканамiчных, сацыяльных, палiтычных i iншых навуках;
     ажыццяўляе падрыхтоўку   i   друкаванне    вынiкаў    навуковых
даследаванняў i iнфармацыйных матэрыялаў;
     арганiзоўвае работу па  прапагандзе  i  рэкламе  дасягненняў  у
галiне навукi  i  тэхнiкi,  падрыхтоўвае  i праводзiць мiжнародныя i
рэспублiканскiя навукова-тэхнiчныя канференцыi,  сiмпозiумы, нарады,
выставы;
     аказвае прадпрыемствам i арганiзацыям метадычную  дапамогу  па
пытаннях дзяржаўнай       рэгiстрацыi      навукова-даследчых      i
вопытна-канструктарскiх работ;
     вядзе бухгалтарскi i статыстычны ўлiк i справаздачу;
     выконвае iншыя функцыi,  што адпавядаюць профiлю iнстытута i не
забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

             Органы кiравання iнстытута, iх кампетэнцыя

     8. Кiраванне   iнстытутам   ажыццяўляецца   ў   адпаведнасцi  з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Статутам.

     9. Iнстытут  узначальвае  дырэктар,  якi  мае  вучоную  ступень
доктара або   кандыдата   навук  i  назначаецца  на  пасаду  Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Дырэктар iнстытута  кiруе  дзейнасцю  iнстытута,  мае  правы  i
выконвае абавязкi,  якiя вынiкаюць з ускладзеных на iнстытут  задач,
нясе адказнасць   за   падбор   i   расстаноўку   кадраў,  захаванне
дзяржаўнай, фiнансавай, дагаворнай i працоўнай дысцыплiны.
     Дырэктар без    даверанасцi   дзейнiчае   ад   iмя   iнстытута,
прадстаўляе яго iнтарэсы ва ўсiх арганiзацыях,  установах i заключае
з iмi   дагаворы,  выдае  даверанасцi,  адкрывае  ў  банках  рахункi
iнстытута.

     10. Намеснiкi  дырэктара,  вучоны  сакратар,   iншыя   кiруючыя
работнiкi iнстытута  назначаюцца  на  пасаду  i звальняюцца з пасады
дырэктарам iнстытута.

     11. Дырэктар iнстытута ў межах сваёй кампетэнцыi:
     выдае загады  i  распараджэннi,  якiя  павiнны выконвацца ўсiмi
работнiками iнстытута,  назначае  на  пасаду  i  звальняе  з  пасады
супрацоўнiкаў, накладае на iх спагнаннi;
     зацвярджае структуру i колькасць работнiкаў iнстытута  ў  межах
расходаў на  яго ўтрыманне,  а таксама штатны расклад i палажэннi аб
структурных падраздзяленнях iнстытута;
     арганiзоўвае i  накiроўвае  работу  па  фармiраванню тэматычных
планаў навукова-даследчых    i    вопытна-канструктарскiх     работ,
падрыхтоўцы i   перападрыхтоўцы   навуковых   кадраў,  павышэнню  iх
прафесiйнага ўзроўню i забяспечвае кантроль за ходам яе выканання;
     ажыццяўляе агульнае навуковае кiраўнiцтва;
     кiруе фiнансавым    i    матэрыяльна-тэхнiчным    забеспячэннем
iнстытута;
     забяспечвае рацыянальную  арганiзацыю  працы,   рэгуляванне   i
стымуляванне аплаты  працы  работнiкаў  iнстытута  ў  адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам;
     устанаўлiвае службовыя    аклады    работнiкаў,    а    таксама
прадугледжаныя заканадаўствам надбаўкi да iх;
     кiруе дзейнасцю   вучонага   савета   iнстытута   i  зацвярджае
палажэнне аб iм;
     зацвярджае тэматычныя   планы   выданняў   i   публiкацый  прац
iнстытута, планавыя i няпланавыя работы супрацоўнiкаў;
     нясе адказнасць  за  выкананне  iнстытутам  i  яго  работнiкамi
ўстаноўленых правiлаў захавання службовай тайны;
     выконвае iншыя  функцыi,  не  аднесеныя да кампетэнцыi вучонага
савета.

     12. Для  разгляду   асноўных   пытанняў   навуковай   дзейнасцi
iнстытута ў  iм  ствараецца  вучоны  савет,  якi з`яўляецца дарадчым
органам.

     13. У  склад  вучонага  савета  iнстытута  ўваходзяць  дырэктар
(старшыня савета),  намеснiкi  дырэктара,  вучоны  сакратар  (вучоны
сакратар савета),  кiраўнiкi   вядучых   навуковых   падраздзяленняў
iнстытута, вучоныя  i  спецыялiсты  iншых  дзяржаўных  арганiзацый i
ўстаноў.
     Персанальны склад   вучонага  савета  зацвярджаецца  дырэктарам
iнстытута.

     14. Вучоны савет iнстытута:

     абмяркоўвае асноўныя напрамкi навуковай дзейнасцi iнстытута;
     разглядае праекты       планаў       навукова-даследчых       i
вопытна-канструктарскiх работ,    падрыхтоўкi    навуковых   кадраў,
рэалiзацыi вынiкаў  навуковых  даследаванняў,   правядзення   нарад,
сiмпозiумаў, канферэнцый, выстаў.

     15. Вучоны савет iнстытута правамоцны прымаць рашэннi,  калi на
iм прысутнiчае не менш як палова яго складу. Рашэннi вучонага савета
прымаюцца большасцю галасоў членаў вучонага савета.

     16. Працоўны   калектыў  iнстытута  прымае  ўдзел  у  кiраваннi
дзейнасцю iнстытута  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам   Рэспублiкi
Беларусь.
     Асноўнай формай  ажыццяўлення  гэтых  паўнамоцтваў   працоўнага
калектыву з`яўляецца агульны сход (канферэнцыя).

                    Маёмасць i сродкi iнстытута

     17. Маёмасць  iнстытута належыць да рэспублiканскай уласнасцi i
замацоўваецца за iм на праве валодання, карыстання i распараджэння ў
межах, устаноўленых актамi заканадаўства i дадзеным Статутам.
     Iнстытут нясе адказнасць  па  сваiх  абавязацельствах  у  межах
маёмасцi, якая знаходзiцца на яго самастойным балансе.

     18. На  балансе  iнстытута  знаходзяцца будынкi,  абсталяванне,
устаноўкi, транспартныя сродкi  i  iншая  маёмасць  iнстытута,  якiя
складаюць яго асноўныя фонды i абаротныя сродкi.

     19. Крынiцай фармiравання маёмасцi iнстытута з`яўляюцца:

     асiгнаваннi з дзяржаўнага бюджэту;
     даходы, атрыманыя  ад  рэалiзацыi прадукцыi,  выканання работ i
аказання паслуг, а таксама ад iншых вiдаў гаспадарчай дзейнасцi;
     iншыя даходы, не забароненыя заканадаўчымi актамi.

     20. Iнстытут мае права прадаваць,  здаваць у арэнду, абменьваць
будынкi, памяшканнi,  транспартныя  сродкi,  абсталяванне  i   iншую
маёмасць iнстытута згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

                Рэарганiзацыя i лiквiдацыя iнстытута

     21. Рэарганiзацыя   i   лiквiдацыя   iнстытута  праводзяцца  ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России