МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 16 лiпеня 1993 г. N 232
Узгоднена з
Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь,
Нам.мiнiстра фiнансаў А.I.Сверж
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь,
Нам.старшынi Дзяржкампрацы В.I.Паўлаў
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб дзiцячым доме сямейнага тыпу
===
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дзiцячы дом сямейнага тыпу *) з`яўляецца адной з форм
уладкавання ў сям`ю дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi
бацькоў, мае статус дзяржаўнай установы адукацыi i карыстаецца
правамi юрыдычнай асобы.
---------------------------------
*) Далей у тэксце - "дзiцячы дом"
2. На дзiцячы дом ускладаюцца наступныя задачы:
- рэалiзацыя права кожнага дзiцяцi на пражыванне i выхаванне ў
сям`i ў атмасферы любвi, шчасця i ўзаемаразумення;
- ажыццяўленне грамадска-дзяржаўнай дапамогi дзецям-сiротам i
дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, абарона iх правоў,
стварэнне неабходных умоў для паўнацэннага развiцця, падрыхтоўкi да
самастойнага жыцця i працоўнай дзейнасцi;
- адраджэнне дабрачыннасцi i мiласэрнасцi ў Рэспублiцы Беларусь
у адносiнах да дзяцей, якiя апынулiся ў экстрэмальных сiтуацыях i
засталiся без сямейнага акружэння.
3. Дзiцячы дом можа быць у форме асобнай сям`i або ўваходзiць у
склад дзiцячай вёскi (гарадка).
Дзiцячы дом сямейнага тыпу - гэта сям`я, дзе на поўным
дзяржаўным забеспячэннi выхоўваецца не менш за 5 дзяцей-сiрот i
дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. Бацькi-выхавальнiкi ў
адносiнах да дзяцей, якiх яны ўзялi на выхаванне, выконваюць функцыi
апекуноў (папячыцеляў).
4. Агульная колькасць дзяцей у дзiцячым доме, як правiла, не
можа перавышаць 10 чалавек з улiкам родных дзяцей
бацькоў-выхавальнiкаў.
5. Дзiцячы дом сямейнага тыпу можа стварацца сем`ямi жыхароў
Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку i кроўнымi родзiчамi дзяцей, акрамя
бацькi i мацi. Магчымы i варыянты стварэння дзiцячага дома
адзiнокiмi жанчынамi, якiя вырашылi прысвяцiць сваё жыццё выхаванню
дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў.
6. Рашэнне аб адкрыццi цi закрыццi дзiцячага дома ў выглядзе
асобнай сям`i, яго фiнансава-матэрыяльным забеспячэннi, стварэннi
неабходных умоў для выхавання дзяцей прымаецца выканкамам раённага,
гарадскога, раённага ў горадзе Савета народных дэпутатаў па
прадстаўленнi аддзела адукацыi.
7. На падставе пастановы райгарвыканкама аб стварэннi дзiцячага
дома сямейнага тыпу памiж бацькамi-выхавальнiкамi i
рай(гар)выканкамам (аблвыканкамам) заключаецца дагавор аб умовах
выхавання i забеспячэння дзяцей у дзiцячым доме (дадатак 1). У
выпадку парушэння ўмоў дагавора кожны з бакоў мае права звярнуцца ў
суд.
Бацькам-выхавальнiкам выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору
(дадатак 2).
8. Дзiцячы дом кiруецца ў сваёй дзейнасцi Законам "Аб правах
дзiцяцi", iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь i гэтым
Палажэннем.
9. Дзiцячы дом знаходзiцца ў падпарадкаваннi раённага,
гарадскога, раённага ў горадзе аддзела адукацыi, якiя ажыццяўляе яго
фiнансава-матэрыяльнае забеспячэнне, аказвае метадычную дапамогу
бацькам-выхавальнiкам, кантралюе выкананне дзеючага заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь у адносiнах да яго выхаванцаў.
10. Органы аховы здароўя ствараюць спрыяльныя ўмовы
медыцынскага абслугоўвання дзiцячых дамоў, арганiзуюць не радзей
аднаго разу ў год медыцынскi агляд, дапамагаюць
бацькам-выхавальнiкам у арганiзацыi рацыянальнага харчавання,
правядзеннi аздараўленчых мерапрыемстваў i лячэбна-прафiлактычнай
работы.
11. Дзiцячы дом валодае самастойнасцю ў арганiзацыi выхавання
дзяцей.
12. Уладкаванне дзяцей у дзiцячы дом сямейнага тыпу не цягне за
сабой узнiкненне памiж бацькамi-выхавальнiкамi i выхаванцамi
алiментавых i спадчынных праваадносiн, якiя вынiкаюць з
шлюбна-сямейнага заканадаўства.
II. КАНТЫНГЕНТ ДЗЯЦЕЙ, IХ ПРАВАВОЕ СТАНОВIШЧА
13. Рашэнне аб накiраваннi дзiцяцi на выхаванне ў дзiцячы дом
сямейнага тыпу выносiцца раённым, гарадскiм, раённым у горадзе або
абласным выканкамам Савета народных дэпутатаў па прадстаўленнi
аддзела адукацыi пры наяўнасцi пiсьмовай заявы
бацькоў-выхавальнiкаў.
14. У дзiцячы дом накiроўваюцца дзецi-сiроты i дзецi, якiя
засталiся без апекi бацькоў (бацькi якiх пазбаўлены бацькоўскiх
правоў, ва ўстаноўленым парадку прызнаны недзеяздольнымi, адсутнымi
без вестак, ад якiх бацькi адмовiлiся). У асобных выпадках у дзiцячы
дом могуць накiроўвацца дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў па
iншых прычынах.
Па жаданню бацькоў-выхавальнiкаў магчыма накiраванне ў дзiцячы
дом дзяцей хворых, з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця.
15. На кожнае дзiця, якое накiроўваецца на выхаванне ў дзiцячы
дом, адмiнiстрацыя iнтэрнатнай установы або раённы, гарадскi, раённы
ў горадзе аддзел адукацыi прадстаўляе бацькам-выхавальнiкам
наступныя дакументы:
- пасведчанне аб нараджэннi ў арыгiнале цi заключэнне
медыцынскай камiсii аб узросце дзiцяцi (пры адсутнасцi пасведчання);
- выпiска з гiсторыi развiцця дзiцяцi аб стане здароўя i
прышчэпках;
- выпiска з гiсторыi родаў аб стане здароўя нованароджанага пры
накiраваннi дзiцяцi ва ўзросце да 1 года з радзiльнага дома або
iншай лячэбнай установы;
- дакумент аб адукацыi (для дзяцей школьнага ўзросту);
- дакументы, якiя пацвярджаюць страту бацькоўскай апекi
(пасведчанне аб смерцi бацькоў, копiя рашэння суда, iншыя дакументы,
якiя сведчаць аб адсутнасцi бацькоў цi iх нежаданнi выхоўваць
уласных дзяцей);
- даведка аб наяўнасцi i месцажыхарстве братоў, сясцёр, iншых
сваякоў;
- даведка аб маёмасцi, што засталася пасля смерцi бацькоў,
iншай маёмасцi (дарэннi i iнш.), звесткi аб асобах, што адказваюць
за яе захаванне;
- дакументы аб замацаваннi за непаўналетнiмi жылой плошчы, якую
яны займалi;
- пенсiённая кнiжка, копiя рашэння суда аб спагнаннi алiментаў
(пры атрыманнi iх на дзiця адным з бацькоў цi асобай, якая замяняе
бацькоў).
16. Дзiцячы дом фармiруецца на працягу аднаго года з моманту
прыняцця рашэння райгарвыканкама аб яго стварэннi.
Матэрыяльнае забеспячэнне кожнага дзiцяцi ажыццяўляецца з
моманту яго паступлення ў дзiцячы дом.
17. Родныя браты i сёстры выхоўваюцца, як правiла, у адной
сям`i. Выключэннямi, з-за якiх выхаванне гэтых дзяцей можа цi
павiнна ажыццяўляцца асобна, з`яўляюцца выпадкi:
- заключэнне псiхолага-медыка-педагагiчнай кансультацыi;
- накiраванне аднаго з дзяцей за ўчыненне злачынства ў
спецыяльную дзiцячую ўстанову;
- накiраванне дзяцей на вучобу ў лiцэй, гiмназiю,
школу-iнтэрнат для здольных (таленавiтых) дзяцей.
18. За дзiцем, якое накiравана ў дзiцячы дом, захоўваецца:
- iмя, iмя па бацьку i прозвiшча, якiя дадзены яму пры
нараджэннi;
- права на маёмасць i жыллё сваiх бацькоў, пенсiю, алiменты
згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
- iншыя льготы для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без
апекi бацькоў, устаноўленыя дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь;
- права на падтрыманне кантактаў з роднымi бацькамi i
ўз`яднанне з iмi ў выпадку аднаўлення iх у бацькоўскiх правах, у
iншых выпадках, калi гэта адпавядае жаданню дзiцяцi i не наносiць
шкоды яго выхаванню i жыццю.
У выпадку спрэчкi парадак зносiн вызначаецца органам апекi.
19. Па дасягненню паўналецця або пры лiквiдацыi дзiцячага дома
цi вяртання ў сям`ю выхаванцам дзiцячага дома выдаюцца наступныя
дакументы:
- пасведчанне аб нараджэннi, пры дасягненнi шаснаццацiгадовага
ўзросту, таксама пашпарт;
- даведка аб выхаваннi ў дзiцячым доме сямейнага тыпу;
- даведка аб стане здароўя;
- дакумент аб адукацыi (для дзяцей школьнага ўзросту);
- дакументы, якiя пацвярджаюць страту бацькоў;
- звесткi аб братах, сёстрах, блiзкiх сваяках;
- дакументы, якiя пацвярджаюць яго права на маёмасць, грашовыя
сродкi, якiя ён атрымаў у спадчыну, жылую плошчу, якую раней займаў
ён цi бацькi, пенсiённая, ашчадная кнiжкi, выканаўчы лiст на
спагнанне алiментаў i iншыя дакументы, калi такiя былi ў асабовай
справе.
20. Вяртанне дзяцей з дзiцячага дома ў сям`ю ажыццяўляецца
рашэннем выканкама раённага (гарадскога) Савета народных дэпутатаў
згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
21. Па дасягненню выхаванцамi дзiцячага дома
васемнаццацiгадовага ўзросту яны забяспечваюцца жылой плошчай у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Выхаванцы, якiя дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, да
атрымання iмi жылой плошчы могуць пражываць у дзiцячым доме
сямейнага тыпу.
III. БАЦЬКI-ВЫХАВАЛЬНIКI, IХ ПРАВЫ I АБАВЯЗКI
22. Бацькамi-выхавальнiкамi могуць быць грамадзяне Рэспублiкi
Беларусь, як правiла, ад 25 да 45 гадоў, асноўнымi якасцямi якiх
з`яўляюцца любоў да дзяцей, дабрыня, шчырасць, высокая маральнасць i
працавiтасць, асабiсты станоўчы прыклад дзецям ва ўсiм.
Бацькамi-выхавальнiкамi не могуць быць асобы, якiя пазбаўлены
бацькоўскiх правоў, прызнаны недзеяздольнымi або абмежавана
дзеяздольнымi; стаяць на ўлiку ў наркалагiчным, псiханеўралагiчным
дыспансеры; судзiмыя, былыя апекуны (папячыцелi), усынавiцелi, якiя
вызвалены ад выканання гэтых абавязкаў у сувязi з неналежным iх
выкананнем; а таксама асобы, якiя не могуць быць станоўчым прыкладам
для дзяцей;
23. Адбор бацькоў-выхавальнiкаў ажыццяўляецца на конкурснай
аснове. Для адбору бацькоў-выхавальнiкаў адпаведны абласны або
раённы, гарадскi выканкам Савета народных дэпутатаў стварае
экспертную камiсiю, якая дае заключэнне па прадстаўленых
кандыдатурах.
Экспертная камiсiя ствараецца ў складзе прадстўнiкоў органаў
выканаўчай улады, апекi i папячыцельства, аддзялення Беларускага
дзiцячага фонду, педагогаў, урачоў, псiхолагаў, юрыстаў. У скалд
экспертнай камiсii, якая ажыццяўляе па вынiках рэспублiканскага
конкурсу адбор бацькоў-выхавальнiкаў дзiцячай вёскi (гарадка)
могуць уваходзiць спецыялiсты рэспублiканскiх арганiзацый i ўстаноў.
Пры адборы бацькоў-выхавецелей перавага аддаецца асобам, якiя
маюць педагагiчную або медыцынскую адукацыю, станоўчы вопыт
выхавання дзяцей у якасцi бацькоў, апекуноў (папячыцелей),
усынавiцеляў.
24. Асобы, якiя жадаюць стварыць дзiцячы дом сямейнага тыпу
звяртаюцца з заявай у раённы, гарадскi, раённы ў горадзе аддзел
адукацыi i прадстаўляюць наступныя дакументы:
- заяву аб намеры стварыць дзiцячы дом сямейнага тыпу i
абавязацельства стварыць умовы, неабходныя для выхавання i развiцця
дзяцей. У заяве ўказваецца таксама прозвiшча, iмя, iмя па бацьку,
узрост кандыдатаў у бацькi-выхавальнiкi, даныя аб складзе сям`i,
желлёвых умовах i матэрыяльным становiшчы;
- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя кандыдатаў у
бацькi-выхавальнiкi i адсутнасцi процiпаказанняў у дадзенай сям`i
для выканання абавязкаў па выхаванню дзяцей;
- дакумент аб жыллёвых умовах;
- дакумент з месца работы аб займаемай пасадзе i заработнай
плаце;
- заключэнне органаў апекi (папячыцельства) аб умовах жыцця
кандыдатаў у бацькi-выхавальнiкi i iх магчымасцi незалежным чынам
выхоўваць дзяцей.
25. Бацькi-выхавальнiкi маюць права:
- выступаць ад iмя дзяцей у абарону iх правоў i iнтарэсаў ва
ўсiх установах, у тым лiку i судзе, без дадатковых на гэта
паўнамоцтваў;
- уладкоўваць дзяцей у дашкольныя ўстановы, накiроўваць iх у
аздараўленчыя ўстановы на агульных падставах;
- патрабаваць ад педагогаў дашкольных устаноў i школ
паўнацэннай адукацыi i выхавання дзяцей у адпаведнасцi з iх
магчымасцямi, прымаць удзел у абмеркаваннi пытанняў навучання i
выхавання дзяцей;
- сiстэматычна павышаць сваю педагагiчную квалiфiкацыю ў
парадку, якi ўстаноўлены для педагагiчных работнiкаў сiстэмы
адукацыi;
- на грашовую кампенсацыю са згоды наймальнiка за нявыкарастаны
штогадовы адпачынак у адпаведнасцi з артыкулам 75 КЗаПа;
- на прэмiраванне ў парадку, якi прадугледжаны для работнiкаў
сiстэмы адукацыi;
- на пенсiю па выслуге гадоў згодна з артыкулам 48 Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб пенсiённым забеспячэннi";
- на атрыманне грашовых дапамог на родных дзяцей у парадку, якi
ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь (пры гэтым выхаванцы
дзiцячага дома сямейнага тыпу ў складзе сям`i не ўлiчваюцца i
штомесячныя грашовыя выплаты на iх утрыманне ў даход бацькоў не
ўключаюцца);
- на льготы пры выхадзе на пенсiю па аплаце камунальных паслуг
у парадку i ва ўмовах, вызначаных для педагогаў дзiцячых iнтэрнатных
устаноў, якiя размяшчаюцца ў сельскай мясцовасцi i рабочых пасёлках;
- на залiчэнне часу працы ў якасцi бацькоў-выхавальнiкаў у
агульны i бесперапынны стаж пры прызначэннi пенсiй i ў стаж работы
па спецыяльнасцi;
- на атрыманне па заканчэннi работы ў якасцi
бацькоў-выхавальнiкаў у сувязi з выхадам на пенсiю цi па iншых
уважлiвых прычынах жылога памяшкання па нормах, якiя ўстаноўлены ў
Рэспублiцы Беларусь, калi жылое памяшканне, з якога
бацькi-выхавальнiкi выбылi ў сувязi са стварэннем дзiцячага дома,
прадстаўлена iншым грамадзянам.
26. Бацькi-выхавальнiкi, а таксама кандыдаты ў
бацькi-выхавальнiкi па пiсьмоваму дазволу оргна апекi
(папячыцельства) маюць права на папярэднiя доўгатэрмiновыя кантакты
з выхаванцамi дамоў дзiцяцi, дзiцячых iнтэрнатных устаноў, знаёмства
з асабовымi справамi i медыцынскiмi заключэннямi аб стане здароўя
дзяцей. Адмiнiстрацыя дзiцячых устаноў нясе адказнасць за
дакладнасць звестак аб дзiцяцi.
27. Правы бацькоў-выхавальнiкаў не могуць ажыццяўляцца ў
супярэчнасцi з iнтарэсамi дзяцей.
28. Бацькi-выхавальнiкi абавязаны:
- стварыць неабходныя ўмовы дзiцяцi для яго ўтрымання,
паўнацэннага развiцця, выхавання, адукацыi, падрыхтоўкi да
самастойнага жыцця i працоўнай дзейнасцi, захавання здароўя i жыцця;
- забяспечыць атрыманне дзецьмi базавай адукацыi i далейшую
адукацыю ў залежнасцi ад магчымасцей, схiльнасцей i здольнасцей
дзiцяцi;
- паважыць годнасць дзiцяцi;
- садзейнiчаць устанаўленню кантактаў дзяцей з роднымi бацькамi
i ўз`яднанню з iмi ў выпадку аднаўлення iх у бацькоўскiх правах i ў
iншых выпадках, калi гэта адпавядае жаданню дзiцяцi i не наносiць
шкоды выхаванню дзiцяцi i яго жыццю;
- павышаць прафесiйны ўзровень педагагiчнай адукацыi праз
самаадукацыю, вочныя, вочна-завочныя i завочныя формы навучання;
- паведамляць органу апекi ў тэрмiн да 10 дзён аб абставiнах, у
вынiку якiх павiнны спыняцца штомесячныя грашовыя выплаты на
ўтрыманне выхаванца.
29. Выканкам раённага (гарадскога) Савета народных дэпутатаў
можа адхiлiць бацькоў-выхавальнiкаў ад выканання абавязкаў у выпадку
неналежнага iх выканання, дзеяння ў супярэчнасцi з iнтарэсамi i
правамi дзяцей, або вызвалiць бацькоў-выхавальнiкаў ад выканання iх
абавязкаў пры адказе ад выхавання дзяцей. У гэтых выпадках выканкам
прызначае новых бацькоў-выхавальнiкаў, а былыя бацькi-выхавальнiкi
пазбаўляюцца дадзенага дзiцячаму дому жылога памяшкання i вяртаюцца
на жылую плошчу, якую раней займалi, або раўназначную.
30. На перыяд штогадовага адпачынку бацькоў-выхавальнiкаў
раённы, гарадскi аддзел адукацыi арганiзуе летнi адпачынак дзяцей.
IV. ФIНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
31. Для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў
и выхоўваюцца ў дзiцячых дамах сямейнага тыпу, устанаўлiваюцца нормы
матэрыяльнага забеспячэння i льготы, якiя прадугледжаны дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для гэтай катэгорыi дзяцей у
дзiцячых iнтэрнатных установах.
32. Фiнансаванне дзiцячых дамоў сямейнага тыпу ажыццяўляецца
выканкамам раённага, гарадскога, раённага ў горадзе Савета народных
дэпутатаў.
33. Пры стварэннi дзiцячага дома сямейнага тыпу раённы,
гарадскi, раённы ў горадзе аддзел адукацыi забяспечвае яго ўсiм
неабходным абсталяваннем, мэбляй i мяккiм iнвентаром.
34. Для ўтрымання дзяцей у дзiцячых дамах да дасягнення
паўналецця або да заканчэння навучальнай установы i працаўладкавання
раённы, гарадскi аддзел адукацыi штомесячна не пазней за 10-е чысло
пералiчвае на асабовы рахунак бацькоў-выхавальнiкаў у ашчадным банку
грашовыя сродкi ў памерах, якiя ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам
адукацыi i Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
Гэтыя сродкi выдзяляюцца на харчаванне, набыццё адзення,
абутку, мяккага iнвентару, прадметаў гаспадарчага ўжытку, асабiстай
гiгiены, гульняў, кнiг, а таксама культурна-масавую работу.
На гаспадарчае абслугоўванне будынкаў, ацяпленне, асвятленне,
бягучы рамонт жылля, аплату паслуг сувязi, бытавое абслугоўванне
дадаткова выдзяляюцца грашовыя сродкi згодна з разлiковымi кнiжкамi,
або адпаведнымi дакументамi па нормах i тарыфах, якiя дзейнiчаюць на
дадзенай тэрыторыi. На набыццё медыкаментаў, iнвентару, мэблi i
абсталявання сродкi выдзяляюцца з разлiку фактычнай патрэбы.
Дадатковай крынiцай матэрыяльнага забяспечэння дзiцячых дамоў
сямейнага тыпу як у выглядзе асобнай сям`i, так i ў складзе дзiцячай
вёскi (гарадка) з`яўляецца ўласная дапаможная гаспадарка. Даходы ад
уласнай дапаможнай гаспадаркi выкарыстоўваюцца
бацькамi-выхавальнiкамi па меркаванню членаў сям`i.
35. Выканкамы раённых, гарадскiх, раённых у горадзе Саветаў
народных дэпутатаў для набыцця прадуктаў харчавання, адзення,
абутку, мяккага iнвентару, гаспадарчых тавараў па наяўнаму цi
безнаяўнаму разлiку замацоўваюць дзiцячыя дамы сямейнага тыпу за
базамi i магазiнамi, якiя забяспечваюць абслугоўванне ўстаноў
адукацыi.
36. У перыяд камплектавання дзiцячага дома на працягу /не больш
1 года/ устанаўлiваецца адна штатная адзiнка бацькi-выхавальнiка.
У дзiцячым доме сямейнага тыпу з колькасцю прыёмных дзяцей 5 i
болей устанаўлiваецца 1,5 штатных адзiнкi бацькоў-выхавальнiкаў.
Статус i штатны расклад дзiцячага дома сямейнага тыпу
захоўваецца да працаўладкавання апошняга дзiцяцi /паўналетняга
выхаванца/.
У выпадку хваробы бацькоў-выхавальнiкаў або iх працяглай
адсутнасцi па ўважлiвых прычынах у адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, раённы, гарадскi аддзел адукацыi вырашае
пытанне аб прызначэннi падменнага выхавальнiка.
Прэмiраванне бацькоў-выхавальнiкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi
з Палажэннем, якое распрацоўваецца i зацвярджаецца раённым,
гарадскiм, раённым у горадзе аддзелам адукацыi.
37. Бацькам-выхавальнiкам, якiя не маюць неабходных жыллёвых
умоў для арганiзацыi дзiцячага дома сямейнага тыпу, даюцца
шматпакаёвыя асобныя кватэры або дамы сядзiбнага тыпу, якiя
з`яўляюцца ўласнасцю мясцовых Саветаў народных дэпутатаў. Карыстанне
гэтымi жылымi памяшканнямi ажыццяўляецца ў парадку, якi ўстаноўлены
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для карыстання службовымi жылымi
памяшканнямi.
38. Маёмасць, якая набыта за кошт бюджэтных сродках або
атрымана ў якасцi падарунка дзiцячаму дому, прымаецца на баланс
раённым, гарадскiм, раённым у горадзе аддзелам адукацыi, а
бацькi-выхавальнiкi забяспечваюць яе захаванне.
У выпадку закрыцця дзiцячага дома сямейнага тыпу пытанне аб
далейшым лёсе гэтай маёмасцi вырашае выканкам Савета народных
дэпутатаў, якi фiнансаваў набыццё гэтай маёмасцi.
39. Дзiцячы дом карыстаецца пераважным правам на атрыманне
пуцёвак для дзяцей, у тым лiку бясплатных, у санаторыi,
аздараўленчыя лагеры, а таксама дамы адпачынку, санаторыi для
сумеснага адпачынку бацькоў з дзецьмi.
40. Пытанне аб выдзяленнi зямельнага ўчастка для саду, агароду,
будаўнiцтва дачнага домiка вырашаецца рай(гар)выканкамам, зыходзячы
з iнтарэсаў дзяцей.
41. Пенсii, алiменты прызначаныя дзецям-выхаванцам дзiцячага
дома ў памерах згодна з дзеючым заканадаўствам, пералiчваюцца на iх
асабовыя рахункi ў ашчадных банках.
Па прапанове органа апекi (папячыцельства), аддзялення
Беларускага дзiцячага фонду, iншых дабрачынных, грамадскiх,
арганiзацый цi прыватных асоб на асабовыя рахункi дзяцей можа
пералiчвацца таксама частка дабрачынных узносаў, якiя робяцца
дзiцячым дамам.
42. Усе ўзнiкаючыя пытаннi фiнансовага, матэрыяльнага
забеспячэння, забеспячэння бацькоў-выхавальнiкаў жыллём у выпадку
лiквiдацыi дзiцячага дома, якiя не прадугледжаны гэтым Палажэннем,
вырашаюцца выканкамам раённага (гарадскога) Савета народных
дэпутатаў па прапанове органа апекi i папячыцельства.
V. АСОБНЫЯ ПЫТАННI СТВАРЭННI I ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦI
ДЗIЦЯЧЫХ ВЁСАК (ГАРАДКОЎ)
43. Дзiцячая вёска (гарадок) з колькасцю 70-120 дзяцей - гэта
выхаваўчая ўстанова сiстэмы адукацыi, у склад якой уваходзяць
дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, у кожным з якiх выхоўваецца не менш за
пяць дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў.
Па рашэнню абласнога (Мiнскага гарадскога) Савета народных
дэпутатаў магчымы i меншы кантынгент дзяцей ў дзiцячай вёсцы
(гарадку).
44. Рашэнне аб адкрыццi цi закрыццi дзiцячай вёсцы (гарадка),
яе фiнансаваннi i матэрыяльным забеспячэннi, стварэннi неабходных
умоў для выхавання дзяцей прымаецца выканкамам абласнога (Мiнскага
гарадскога) Савета народных дэпутатаў па прадстаўленню ўпраўлення
адукацыi.
45. Дзiцячая вёска (гарадок) можа знаходзiцца ў падпарадкаваннi
абласнога (Мiнскага гарадскога) упраўлення адукацыi, якое ажыццяўляе
яе фiнансаванне i матэрыяльнае забеспячэнне, падбiрае педагагiчныя
кадры, аказвае метадычную дапамогу бацькам-выхавальнiкам, сумесна з
раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi кантралюе выкананне дзеючага
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адносiнах да выхаванцаў.
46. У склад дзiцячай вёскi могуць уваходзiць шматпакаёвыя дамы,
у якiх пражываюць сем`i i персанал вёскi (гарадка), школа, дзiцячая
дашкольная ўстанова, спартыўны комплекс з плавальным басейнам,
клубныя ўстановы, якiя адначасова абслугоўваюць дзяцей прылягаючага
мiкрараёна, адмiнiстрацыйна-гаспадарчыя i медыцынскi блокi,
прысядзiбныя або iншыя зямельныя ўчасткi для сумеснай працы дзяцей i
дарослых.
Для забеспячэння гаспадарча-бытавых функцый магчыма стварэнне
магазiна-стала заказаў, фiлiялаў прыёмных пунктаў прадпрыемстваў
бытавога абслугоўвання.
47. Кiраванне дзiцячай вёскай (гарадком) ажыццяўляе дырэктар,
якi рызначаецца абласным (Мiнскiм гарадскiм) упраўленнем адукацыi на
конкурснай аснове.
48. У штаце дзiцячай вёскi (гарадка) акрамя
бацькоў-выхавальнiкаў могуць быць урач-педыятр, патранажная сястра,
псiхолаг, дэфектолаг, выхавальнiкi, рабочыя па абслугоўванню i
бягучаму рамонту будынкаў, вадзiцель, бухгалтар, сакратар, памочнiкi
выхавальнiкаў.
Штатны расклад дзiцячай вёскi (гарадка) па прапанове дырэктара
зацверджаецца абласным, Мiнскiм гарадскiм упраўленнем адукацыi з
улiкам мясцовых умоў. Дырэктар дзiцячай вёскi мае права заключаць
тэрмiновыя працоўныя дагаворы з настаўнiкамi для падрыхтоўкi
выхаванцаў па асобных дысцыплiнах да паступлення ў навучальныя
ўстановы або для аказання iндывiдуальнай дапамогi выхаванцам, якiя
адстаюць у вучобе.
49. Парадак накiравання дзяцей у дзiцячую вёску (гарадок),
прававое становiшча выхаванцаў, правы i абавязкi
бацькоў-выхавальнiкаў, асобныя пытаннi фiнансавання i матэрыяльнага
забеспячэння прадугледжаны раздзеламi I, Il, III, IV гэтага
Палажэння.
50. Дырэктар дзiцячай вёскi (гарадка) мае права:
- ажыццяўляць кантроль за жыццядзейнасцю сем`яў, выкананнем
патрабаванняў заканадаўства па ахове дзяцiнства, здароўя i працы
дзяцей;
- уносiць прапановы па штатнаму раскладу, устанаўлiваць
надбаўкi да службовых акладаў i ажыццяўляць прэмiраванне за творчыя
дасягненнi ў працы;
- прымаць i звальняць ва ўстаноўленым парадку медыцынскi i
абслугоўваючы персанал дзiцячай вёскi (гарадка);
- размяркоўваць фiнансавыя сродкi дзiцячай вёскi (гарадка);
- набываць, арандаваць, заказваць неабходнае дзiцячай вёсцы
(гарадку) абсталяванне i iншыя матэрыяльныя рэсурсы ў любых
прадпрыемствах, арганiзацыях, кааператывах, у рознiчнай сетцы,
камiсiйных магазiнах цi ў асоб па безнаяўнаму або наяўнаму разлiку;
- заключаць на ўмовах i ў парадку, якi прадугледжаны дзеючым
заканадаўствам, дагаворы з арганiзацыямi, прадпрыемствамi, асобамi,
у тым лiку i выхаванцамi дзiцячай вёскi (гарадка), на выкананне
розных вiдаў будаўнiча-мантажных работ, работ па бягучаму рамонту,
афармленню i гаспадарчаму ўтрыманню памяшканняў, збудаванняў i iнш;
- заключаць дагаворы на выкананне дзiцячай вёскi (гарадком)
паслуг грамадзянам, прадпрыемствам, арганiзацыям i ўстановам;
- заключаць дагаворы аб стварэннi аб`яднанняў з iншымi
навучальна-выхаваўчымi, навуковымi, пазашкольнымi ўстановамi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, кааператывамi;
- на матэрыяльнае i маральнае заахвочванне за паспяховыя вынiкi
дзейнасцi.
51. Дырэктар абавязаны:
- ажыццяўляць прававую i сацыяльную абарону выхаванцаў;
- арганiзоўваць працэс жыццядзейнасцi дзiцячай вёскi,
ажыццяўляць кантроль за эфектыўнасцю яе работы, выкананнем
патрабаванняў заканадаўства па ахове дзяцiнства;
- дапамагаць бацькам-выхавальнiкам у забеспячэннi рацыянальнага
харчавання выхаванцаў, а таксама ў набыццi неабходнага адзення,
абутку, мяккага iнвентару;
- арганiзоўваць сiстэматычнае медыцынскае абслугоўванне
выхаванцаў i бацькоў-выхавальнiкаў;
- кантраляваць паступленне пенсiй i алiментаў на асабовыя
рахункi выхаванцаў;
- ствараць спрыяльныя ўмовы для развiцця схiльнасцей i
здольнасцей выхаванцаў;
- разам з бацькамi-выхавальнiкамi арганiзоўваць выпуск i
ўладкаванне выхаванцаў, iх матэрыяльнае забеспячэнне, стварэнне для
iх неабходных жыллёва-бытавых умоў, падтрымлiваць з iмi пастаянную
сувязь, у выпадку неадходансцi аказваць iм усямерную дапамогу;
- ствараць у вёсцы псiхалагiчную атмасферу, спрыяльную для
выхавання дзяцей;
- асабiстым прыкладам фармiраваць у выхаванцаў вёскi станоўчае
ўяўленне аб сямейным жыццi.
52. У дзiцячай вёсцы (гарадку) арганiзуецца пазакласная,
пазашкольная работа з выхаванцамi, работа гурткоў, спартыўных
секцый, якая садзейнiчае фiзiчнаму выхаванню дзяцей, развiццю iх
схiльнасцей i здольнасцей.
53. Псiхолаг дзiцячай вёсцы (гарадка) працуе ў адпаведнасцi з
Палажэннем аб псiхалагiчнай службе ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi.
Псiхолаг ажыццяўляе штодзённую прафесiйную дапамогу сем`ям
персаналу дзiцячай вёскi, сумесна з бацькамi-выхавальнiкамi
падтрымлiвае сувязь з педагогамi школы i дашкольнай установы, з
выпуснiкамi дзiцячай вёскi ў перыяд iх адаптацыi ў грамадстве.
54. Дырэктар дзiцячай вёскi прадстаўляе бацькам-выхавальнiкам
штогадовы адпачынак у адпаведнасцi з парадкам, якi ўстаноўлены для
выхавальнiкаў дзiцячых дамоў.
55. Дзiцячая вёска (гарадок) забяспечваецца аўтатранспартнымi
сродкамi, сельскагаспадарчай тэхнiкай у тым жа парадку, што i
ўстановы для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi
бацькоў.
56. Дзiцячай вёска (гарадок) з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае
пячатку з выявай Дзяржаўнга Герба Рэспублiкi Беларусь, штамп,
самастойны разлiковы i iншыя рхункi ў банках.
57. Дзiцячая вёска вядзе дакументацыю па вызначанай форме i
прадстаўляе справздачнасць органам адукацыi па падначаленасцi.
Справаздачнасць дзiцячай вёскi прадстаўляецца ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi органаў дзяржаўнай статыстыкi. Патрабаванне iншай
справаздачнасцi любымi дзяржаўнымi i грамадскiмi органамi
забараняецца.
58. Дзiцячая вёска (гарадок) можа ўдзельнiчаць у мiжнародным
супрацоўнiцтве ва ўстаноўленым парадку.
Дзiцячая вёска (гарадок), выкарыстоўваючы наяўныя мiжнародныя
сувязi, мае права заключаць пагадненнi з замежнымi адукацыйнымi i
выхаваўчымi ўстановамi аб абмене дзецьмi, стварэннi сумесных
(асацыiраваных) устаноў, правядзеннi сумесных мерапрыемстваў
(канферэнцыi, летнiкi i г.д.), а таксама ўступаць у мiжнародныя
арганiзацыi ў адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.
59. Дзiцячая вёска (гарадок) можа ва ўстаноўленым парадку
атрымаць права знешнеэканамiчнай дзейнасцi, у тым лiку заключаць ад
свайго iмя здзелкi з замежнымi контрагентамi.
Начальнiк аддзела сацыяльнай
абароны дзяцiнства С.С.Бубен
Дадатак 1
ДАГАВОР
аб умовах выхавання i ўтрымання
дзяцей у дзiцячым доме сямейнага тыпу
г. " " 199 г.
------------------- ---- ------------- --
Орган выканаўчай улады раёна, горада (раёна у горадзе), у асобе
-------------------------------------------------------------------
(пасада, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
i грамадзяне
-------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
якiя пражываюць
---------------------------------------------------
(адрас)
якiя далей называюцца бацькi-выхавальнiкi (мацi-выхавательнiца),
заключылi гэты дагавор аб наступным:
орган выканаўчай улады перадае, а бацькi-выхавальнiкi
(мацi-выхавацельнiца)
----------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
прымаюць на выхавнне ў сям`ю дзяцей:
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку дзяцей поўнасцю, пасведчанне аб
нараджэннi N , якое выдна ЗАГС " " 199 г.)
--------- ---- ----------- --
1. У адпаведнасцi з Палажэннем аб дзiцячым доме сямейнага тыпу,
якое зацверджана загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
" " 199 г. N бацькi-выхавальнiкi
--- ----------------- -- ---------
(мацi-выхавательнiца) абавязуюцца:
1.1. Выхоўваюць дзяцей у атмасферы ўзаемапавагi, арганiзоўваць
агульны быт, адпачынак i ўзаемадапамогу.
1.2. Ствараць неабходныя ўмовы для атрымання iмi адукацыi,
клапацiцца аб iх духоўным i фiзiчным развiццi.
1.3. Ажыццяўляць абарону асабовых i маёмасных правоў дзяцей.
1.4. Несцi адказнасць за жыццё i здароўе дзяцей, забяспечваць
iх сiстэматычны агляд урачом-спецыялiстам у адпаведнасцi з
медыцынскiмi рэкамендацыямi i станам здароўя дзяцей.
1.5. Забяспечваць наведванне дзецьмi агульнаадукацыйнай
установы, сачыць за iх паспяховасцю, падтрымлiваць сувязь з
настўнiкамi, выкладчыкамi i выхавальнiкамi гэтых устаноў. У выпадку
немагчымасцi наведвання выхаванцам агульнаадукацыйнай установы па
стану яго здароўя, забяспечваць атрыманне адукацыi ва ўстноўленным
законам парадку, даступных для дзiцяцi формах.
1.6. Забяспечваць захаванне маёмасцi, якая належыць дзiцячаму
дому.
1.7. Аб усiх змяненнях сямейна-бытавых умоў бацькi-выхавльнiкi
паведамляюць органу кiравання адукацыяй.
2. Орган выканаўчай улады абавязуецца:
2.1. Фiнансаваць дзiцячы дом сямейнага тыпу з улiкам
натуральных норм i ў адпаведнасцi з гэтым Палажэннем.
2.2. У тэрмiн выдзелiць для дзiцячага дома
------------
сямейнага тыпу кватэру (дом) адпаведна абсталяваную(-ы) для
ўтрымання i выхавання дзяцей.
2.3. У тэрмiн выдзелiць зямельны ўчастак
---------- -----------
-------------------------------------------------------------------
(месца размяшчэння)
2.4. Замацаваць дзiцячы дом для набыцця прадуктаў харчавання за
базай магазiнам N .
-------------- -------------
2.5. Замацаваць дзiцячы дом для набыцця адзення, абутку,
мяккага iнвентару за базай магазiнам N , з
------------- -----------
аплатай як па безнаяўнаму, так i па наяўнаму разлiку.
2.6. Дагавор можа быць дапоўнены iншымi ўзаемнымi
абавязацельствамi па ўзгадненню бакоў у залежнасцi ад мясцовых
умоў. Пры невыкананнi ўмоў дагавора бакi маюць права яго скасаваць.
У выпадку ўзнiкнення спрэчкi кожны з бакоў мае права звярнуцца
ў суд.
Намеснiк старшынi выканкама Бацькi-выхавальнiкi
подпiс подпiс
----------- ------------
Дадатак 2
ПАСВЕДЧАННЕ
Гэта пасведчанне выдадзена грамадзянiну(цы)
------------------------
якi (якая) пражывае
------------------------------------------------
у тым, што ён(яна) у адпаведнасцi з пастановай
---------------------
ад " " 199 г. N
--- ------------ ---- -----------
з`яўляецца бацькам-выхавальнiкам (мацi-выхавательнiцай)
непаўналетнiх дзяцей (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, год нараджэння
кожнага дзiцяцi)
---------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
-------------------------------------------------------------------
Бацькi-выхавальнiкi з`яўляюцца законнымi прадстаўнiкамi дзяцей
ва ўсiх дзяржаўных органах, установах i арганiзацыях, у т.л. у
судзе, без асобых на тое паўнамоцтваў.
Намеснiк старшынi выканкама
Сакратар
-----------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 266/12.
Дата: 16.03.94 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|