ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 чэрвеня 1993 г. № 211
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI "ЧАСОВАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАВЫШЭННI
КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ КАДРАЎ СIСТЭМЫ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНАЙ АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ", ПАЛАЖЭННЯЎ
"АБ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫМ ЗАБЕСПЯЧЭННI СIСТЭМЫ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНАЙ АДУКАЦЫI", "АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ
КААРДЫНАЦЫЙНЫМ САВЕЦЕ ПА ПРАФЕСIЯНАЛЬНАЙ АДУКАЦЫI"
У мэтах удасканалення iснуючай сiстэмы павышэння квалiфiкацыi,
стварэння сiстэмы арганiзацыйна-метадычнага забеспячэння
прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi загадваю:
1. Зацвердзiць "Часовае палажэнне аб павышэннi квалiфiкацыi i
перападрыхтоўцы кадраў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi Рэспублiкi
Беларусь", "Палажэнне аб навукова-метадычным забеспячэннi сiстэмы
прафесiянальнай адукацыi", "Палажэнне аб рэспублiканскiм
каардынацыйным савете па прафесiянальнай адукацыi" (дадаткi 1, 2,
3).
2. Давесцi дадзены загад да ведама галiновых мiнiстэрстваў i
ведамстваў, якiя маюць у падпарадкаваннi навучальныя ўстановы,
абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi,
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра
Гарнака А.М.
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
Дадатак 1
да загада
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
30.06.1993 № 211
ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў
сiстэмы прафесiянальнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
1. Мэты i задачы
Асноўнай мэтай павышэння квалiфiкацыi кадраў з`яўляецца
забеспячэнне адпаведнасцi ўзроўню квалiфiкацыi кадраў i спецыялiстаў
сiстэмы прафесiянальнай адукацыi ўзрастаючым патрабаванням
эканомiкi, навукi, нацыянальнай культуры ва ўмовах станаўлення i
развiцця дзяржаўнасцi Рэспублiкi Беларусь.
Навучанне работнiкаў у сiстэме павышэння квалiфiкацыi носiць
бесперапынны характар i проводзiцца на працягу ўсёй iх працоўнай
дзейнасцi. Бесперапыннасць забяспечваецца шляхам рацыянальнага
сумяшчэння разнастайных формаў навучання i вiдаў паслядыпломнай
падрыхтоўкi кадраў.
Прафесiянальная тэарэтычная i практычная падрыхтоўка павiнна
праводзiцца на аснове адзiнага падыходу да планавання навучання i
вызначэння яго зместу. Пры гэтым павiнны ўлiчвацца канкрэтныя ўмовы
навучальных устаноў i катэгорый работнiкаў.
Пастаяннае павышэнне квалiфiкацыi з`яўляецца прамым службовым
абавязкам кожнага работнiка сiстэмы прафесiанальнай адукацыi.
Службовыя перамяшчэннi кiруючых, iнжынерна-педагагiчных кадраў
i спецыялiстаў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi, вызначэнне i
ўстанаўленне iм квалiфiкацыйных катэгорый i разрадаў павiнны быць
увязаны з вынiкамi павышэння квалiфiкацыi.
Персанальная адказнасць за арганiзацыю бесперапыннага навучання
работнiкаў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi ўскладаецца на
кiраўнiкоў органаў упраўлення адукацыяй i навучальных устаноў.
Кiраўнiкам i работнiкам сiстэмы прафесiянальнай адукацыi
Мiнадукацыi Беларусi даецца права самастойнага выбару навучальнай
установы (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi, форм, метадаў i
тэрмiнаў навучання.
2. Кiраванне i структура
Кiраванне павышэннем квалiфiкацыi i перападрыхтоўкай кадраў
ажыццяўляе Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, абласныя i
Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi.
Сiстэма павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
прафесiянальнай адукацыi ўключае: Рэспублiканскi iнстытут
прафесiянальнай адукацыi (РIПА), абласныя i Мiнскi гарадскi
iнстытуты ўдасканалення настаўнiкаў (IУН), факультэты павышэння
квалiфiкацыi пры ВНУ, базавыя навучальныя ўстановы прафесiянальнай
адукацыi i прадпрыемствы.
Мiнiстэрства адукацыi выконвае наступныя асноўныя функцыi:
- фармiруе сiстэму бесперапыннага павышэння квалiфiкацыi
кадраў, вызначае шляхi яе развiцця i ўдасканалення;
- зацвярджае тыпавыя вучэбныя планы i патрабаваннi да
прафесiянальнай падрыхтоўкi, арганiзуе выданне падручнiкаў, вучэбных
дапаможнiкаў i вучэбна-метадычных матэрыялаў па павышэнню
квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў;
- стварае, рэгiструе i лiквiдуе навучальныя ўстановы павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, якiя падпарадкоўваюцца
Мiнiстэрству адукацыi;
- камандзiруе работнiкаў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi
прадпрыемствы, у фiрмы i навучальныя ўстановы замежных краiн для
вывучэння вопыту перападрыхтоўкi кадраў.
Абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi:
- ажыццяўляюць у сваiм рэгiёне арганiзацыйна-метадычнае
кiраўнiцтва перападрыхтоўкай кадраў, павышэннем
квалiфiкацыi работнiкаў прафесiянальнай адукацыi;
- распрацоўваюць бягучыя i перспектыўныя планы павышэння i
перападрыхтоўкi кадраў;
- фармiруюць рэгiянальную сiстэму бесперапыннага павышэння
квалiфiкацыi работнiкаў прафесiянальнай адукацыi;
- вырашаюць пытаннi развiцця вучэбна-матэрыяльнай i
нацыянальнай базы навучальных устаноў прафесiянальнай адукацыi.
Установы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
прафесiянальнай адукацыi забяспечваюць:
- задавальненне патрэб рэспублiканскiх мiнiстэрстваў i
ведамстваў па павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кiруючых,
iнжынерна-педагагiчных кадраў i спецыялiстаў прафесiянальнай
адукацыi;
- выкананне навуковых даследаванняў па актуальных праблемах
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў прафесiянальнай
адукацыi;
- аператыўнае авалоданне iнжынерна-педагагiчнымi работнiкамi i
спецыялiстамi сiстэмы прафесiянальнай адукацыi перадавым
педагагiчным айчынным i замежным вопытам;
- развiццё ў слухачоў-кiраўнiкоў навыкаў i ўменняў кiравання
сiстэмай i ўстановамi прафесiянальнай адукацыi на аснове эфектыўнага
выкарыстання камп`ютэрных тэхналогiй, прымянення ў практыцы
кiраўнiцтва калектывамi эканамiчных, прававых i
сацыяльна-псiхалагiчных метадаў;
- забеспячэнне вучэбна-матэрыяльнай базы сучасным абсталяваннем
i аргтэхнiкай (сумесна з органамi кiравання адукацыяй);
- стварэнне слухачам неабходных жыллёва-бытавых умоў,
арганiзацыя самастойнай работы i творчай праграмы адпачынку на
перыяд навучання.
Кiраўнiкi навучальных устаноў, арганiзацый i ўстаноў
прафесiянальнай адукацыi забяспечваюць i персанальна адказваюць за:
- паляпшэнне якасцi навучання слухачоў, удасканаленне форм i
метадаў перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў;
- распрацоўку i рэалiзацыю планаў бесперапыннага павышэння
квалiфiкацыi прафесарска-выкладчыцкага саставу i работнiкаў сваiх
устаноў;
- аналiз i ацэнку этапаў навучання.
Навукова-метадычнае кiраўнiцтва павышэннем квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкай кадраў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi
Мiнiстэрства адукацыi ажыццяўляе праз Рэспублiканскi iнстытут
прафесiянальнай адукацыi (РIПА), вызначаны галоўным. У абласцях i
горадзе Мiнску вядучымi цэнтрамi з`яўляюцца абласныя i Мiнскi
гарадскi iнстытуты ўдасканалення настаўнiкаў (IУН).
Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi ажыццяўляе:
- перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi кадраў
прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў i тэхнiкумаў у адпаведнасцi з
"Пералiкам катэгорый работнiкаў прафесiянальнай адукацыi i
навучальных устаноў павышэння квалiфiкацыi";
- каардынацыю работы па распрацоўцы i распрацоўку
квалiфiкацыйных патрабаванняў для кожнай катэгорыi работнiкаў
прафесiянальнай адукацыi;
- аналiз i вызначэнне зместу павышэння квалiфiкацыi (праз
правядзенне экспертызы i зацвярджэнне вучэбных планаў i праграм);
- стварэнне экзаменацыйных камiсiй для атэстацыi работнiкаў
сiстэмы прафесiянальнай адукацыi;
- аказанне арганiзацыйна-метадычнай дапамогi навучальным
установам, установам i арганiзацыям сiстэмы прафесiянальнай
адукацыi.
Базавыя навучальныя ўстановы прафесiянальнай адукацыi
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i маюць
права на прыярытэтнае фiнансавае i вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
Яны ўдзельнiчаюць у распрацоўцы i апрабацыi iнавацый
навучальна-выхаваўчага працэсу. На базе iх праводзяцца стажыроўкi,
установачныя сесii работнiкаў дадзенага рэгiёна, якiя навучаюцца па
завочнай форме.
3. Накiрункi i арганiзацыйныя формы навучання
Навучанне можа ажыццяўляцца ў выглядзе павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў.
Павышэнне квалiфiкацыi праводзiцца ў мэтах удасканалення ведаў,
уменняў i навыкаў кiраўнiчай, педагагiчнай i iншых вiдаў
прафесiянальнай дзейнасцi. Асноўнымi накiрункамi павышэння
квалiфiкацыi могуць быць:
- функцыянальны;
- на павышэнне катэгорыi;
- псiхолага-педагагiчны;
- павышэнне квалiфiкацыйнага разраду (для майстроў вытворчага
навучання).
Павышэнне квалiфiкацыi можа ажыццяўляцца ў наступных формах:
- самаадукацыi;
- працяглага перыядычнага навучання;
- кароткатэрмiновага навучання;
- стажыроўкi;
- праблемных семiнараў, навукова-метадычных канферэнцый;
- аспiрантуры (дактарантуры).
Самаадукацыя ажыццяўляецца ў мiжкурсавы перыяд шляхам
самастойнага вывучэння па iндывiдуальным плане перадавога вопыту
арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, новых дасягненняў
педагагiчнай, псiхалагiчнай навукi, сацыялогii, эканомiкi, права i
г.д. У дапамогу працуючым самастойна праводзяцца кансультацыйныя
заняткi (лекцыi, гутаркi i г.д.). Самаадукацыя не можа праводзiцца
без цеснай узаемасувязi з iншымi формамi навучання.
Працяглае перыядычнае навучанне з`яўляецца сiстэматычнай
паглыбленай формай павышэння квалiфiкацыi работнiкаў сiстэмы
прафесiянальнай адукацыi. Праграма гэтай формы навучання
рэалiзоўваецца кожным работнiкам раз у пяць гадоў у Рэспублiканскiм
iнстытуце прафесiянальнай адукацыi, iнстытутах удасканалення
настаўнiкаў на факультэтах павышэння квалiфiкацыi пры ВНУ.
Працяглае перыядычнае навучанне праводзiцца па планах i
праграмах, распрацаваных навучальнымi ўстановамi (падраздзяленнямi)
павышэння квалiфiкацыi. Аб`ём праграмы - не менш 144 гадзiн. Гэтая
форма прадугледжвае навучанне слухачоў з поўным адрывам ад работы
(стацыянарны цi вочны варыянт), частковым адрывам (вочна-завочны
варыянт) i без адрыву (завочны варыянт).
Тэрмiн навучання слухачоў з адрывам ад работы - не менш аднаго
месяца. Пры правядзеннi практычных заняткаў, дзелавых гульняў,
трэнiнгаў, лабараторных работ навучальная група разбiваецца на
падгрупы, што дазваляе iндывiдуалiзаваць навучанне i кантроль.
Агульны тэрмiн навучання слухачоў без адрыву ад работы не
павiнен перавышаць шасцi месяцаў. У гэты перыяд праводзяцца дзве
ўстановачныя i залiковая сесii працягласцю не менш пяцi дзён кожная
(з адрывам ад работы). Сесii праводзяцца па рэгiёнах у базавых
навучальных установах. Гэтая форма павышэння квалiфiкацыi
арганiзуецца для асоб, якiя не маюць магчымасцi па ўважлiвых
прычынах навучацца з адрывам ад работы. Пералiк такiх асоб
разглядаецца i зацвярджаецца органамi непасрэднага кiравання
адукацыяй. У гэты пералiк не ўключаюцца катэгорыi работнiкаў апарату
Мiнiстэрства адукацыi, абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў
адукацыi, дырэктары сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў i iх намеснiкi.
Агульны тэрмiн навучання слухачоў з частковым адрывам ад работы
- не больш трох месяцаў. На працягу гэтага часу праводзяцца адна
ўстановачная i адна залiковая сесii, кожная аб`ёмам 36-40 гадзiн i
працягласцю ў адзiн тыдзень.
Кароткатэрмiновае навучанне праводзiцца ў выпадку неабходнасцi
i дапускае мэтавую, тэматычную падрыхтоўку. Гэтая форма павышэння
квалiфiкацыi арганiзуецца па заяўках з месц цi па прапановах
навучальных устоноў. Тэрмiн навучання - не менш тыдня па праграме
аб`ёмам 36-40 гадзiн. Навучанне праводзiцца з адрывам ад работы.
Стажыроўка кiруючых, iнжынерна-педагагiчных работнiкаў i
спецыялiстаў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi праводзiцца ў РIПА,
абласных i Мiнскiм гарадскiм iнстытутах удасканалення настаўнiкаў,
навуковых i навучальна-метадычных установах, навучальных установах,
на прадпрыемствах Рэспублiкi Беларусь i за мяжой. Працягласць
стажыроўкi да аднаго месяца. Стажыроўка завяршаецца справаздачай па
месцы асноўнай работы.
Навучанне ў форме праблемных семiнараў, навукова-метадычных
канферэнцый ажыццяўляецца з мэтай аператыўнага i комплекснага
азнаямлення з навейшымi дасягненнямi навукi i тэхнiкi, што дазваляе
педагагiчным калектывам больш эфектыўна вырашаць вучэбна-выхаваўчыя
i сацыяльна-эканамiчныя задачы. Тэматыка, працягласць навучання,
формы кантролю ведаў, атрымлiваемых слухачамi, рэжым правядзення
заняткаў устанаўлiваюцца навучальнай установай, якая арганiзуе iх.
Навучанне ў аспiрантуры (дактарантуры) работнiкаў
прафесiянальнай адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным
дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Планы прыёму ў
аспiрантуру (дактарантуру) распрацоўваюцца i зацвярджаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi.
Напаўняльнасць навучальных груп для розных формаў навучання
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючымi "Палажэннем аб бесперапынным
прафесiянальным навучаннi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў" i
"Палажэннем аб навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў".
Працэс павышэння квалiфiкацыi завяршаецца здачай экзамену,
залiку цi абаронай выпускной работы з выдачай дакумента
ўстаноўленага ўзору.
У тых выпадках, калi слухач накiроўваецца навучальнай установай
цi органам кiравання адукацыяй на павышэнне квалiфiкацыi з мэтай
прысваення першай i вышэйшай катэгорый, ён здае квалiфiкацыйны
экзамен.
Квалiфiкацыйны экзамен прымае камiсiя, назначаемая РIПА. У
склад камiсii ўключаюцца прадстаўнiкi Мiнiстэрства гарадскога
ўпраўлення адукацыi, iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў,
навучальных устаноў прафесiянальнай адукацыi.
Рашэнне камiсii аб паспяховай здачы экзамену з`яўляецца
канчатковым для прысваення кандыдату належнай катэгорыi. Адпаведны
дакумент, выдадзены яму, сапраўдны на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь i не страчвае сiлы пры пераходзе работнiка з адной
навучальнай установы ў другую.
Перападрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца Рэспублiканскiм iнстытутам
прафесiянальнай адукацыi, факультэтамi павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў у мэтах атрымання адукацыi па новай
спецыяльнасцi. Навучанне ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
4. Планаванне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
Бесперапыннае павышэнне квалiфiкацыi плануецца навучальнымi
ўстановамi, арганiзацыямi, установамi i прадпрыемствамi сiстэмы
прафесiянальнай адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Планаванне ажыццяўляецца на перспектыву (3-5 гадоў) i ў разрэзе
года. У планах павiнны адлюстроўвацца:
- катэгорыi работнiкаў (з улiкам профiлю iх работы,
спецыяльнасцi i пасады), якiя падлягаюць перыядычнаму навучанню ў
сiстэме павышэння квалiфiкацыi;
- месца навучання (навучальныя ўстановы прафесiянальнай
адукацыi);
- развiццё вучэбна-матэрыяльнай базы навучальных устаноў.
Распрацоўка перспектыўных планаў павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца Рэспублiканскiм iнстытутам
прафесiянальнай адукацыi сумесна з абласным i Мiнскiм гарадскiм
упраўленнямi адукацыi.
Гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi слухачоў у Рэспублiканскiм
iнстытуце прафесiянальнай адукацыi распрацоўваюцца ў наступным
парадку:
- РIПА да 1 кастрычнiка дае ў Мiнiстэрства адукацыi, галiновыя
мiнiстэрствы i ведамствы, абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi
адукацыi праект плана навучання для яго абмеркавання з навучальнымi
ўстановамi i ўстановамi прафесiянальнай адукацыi;
- дадзены прает плана з заўвагамi i прапановамi не пазней 1
лiстапада падаецца ў РIПА, дзе да 15 лiстапада фармiруецца варыянт,
узгоднены з прадстаўнiкамi абласных, Мiнскага гарадскога ўпраўленняў
адукацыi, зацiкаўленых мiнiстэрстваў i ведамстваў;
- канчатковы варыянт праекта плана да 1 снежня зацвярджаецца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Падрыхтоўка гадавых планаў павышэння квалiфiкацыi слухачоў
iншых устаноў прафесiянальнай адукацыi ажыццяўляецца ў парадку,
устаноўленым у адукацыi, зацiкаўленых мiнiстэрстваў i ведамастваў;
- канчатковы варыянт праекта плана да 1 снежня зацвярджаецца
мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Падрыхтоўка гадавых планаў павышэння квалiфiкацыi слухачоў
вышэйшых устаноў прафесiянальнай адукацыi ажыццяўляецца ў парадку,
устаноўленым рэгiянальнымi органамi кiравання адукацыяй.
РIПА, навучальныя ўстановы павышэння квалiфiкацыi кадраў могуць
арганiзоўваць навучанне слухачоў па дадатковых (пазапланавых)
заяўках упраўленняў адукацыi, навучальных устаноў, мiнiстэрстваў,
ведамстваў.
Катэгорыi работнiкаў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi з
указаннем месца павышэння квалiфiкацыi прыведзены ў прыкладным
пералiку.
Адказнасць за распрацоўку i выкананне плана павышэння
квалiфiкацыi ўскладаецца на кiраўнiкоў навучальных устаноў
прафесiянальнай адукацыi, а таксама на намеснiкаў абласных i
Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi, якiя вядуць пытаннi
прафесiянальнай адукацыi.
Упраўленнi адукацыi, навучальныя ўстановы i iншыя ўстановы
прафесiянальнай адукацыi складаюць i падаюць ва ўстаноўленыя тэрмiны
i ў пэўныя адрасы статыстычныя справаздачы па бесперапынным
павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў.
5. Фiнансаванне выдаткаў
Фiнансаванне выдаткаў на павышэнне квалiфiкацыi i
перападрыхтоўку кадраў (у тым лiку i на правядзенне квалiфiкацыйных
экзаменаў) ажыццяўляецца як з бюджэтных сродкаў, так i з даходаў,
якiя атрымлiваюць навучальныя ўстановы прафесiянальнай адукацыi.
Аплата выдаткаў на навучанне слухачоў, камандзiраваных у
навучальныя ўстановы прафесiянальнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi,
iншымi мiнiстэрствамi, ведамствамi, прадпрыемствамi i ўстановамi
робiцца за кошт сродкаў камандзiруючых арганiзацый.
Умовы аплаты працы прафесарска-выкладчыцкага саставу
навучальных устаноў сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў рэгламентуюцца дзеючым заканадаўствам.
Дырэктар па вучэбнай рабоце
Рэспублiканскага iнстытута
прафесiянальнай адукацыi В.М.Казубоўскi
Прыкладны пералiк
катэгорый работнiкаў прафесiянальнай адукацыi i
навучальных устаноў павышэння квалiфiкацыi
1. Супрацоўнiкi апарату Мiнiстэрства адукацыi,
абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў
адукацыi, якiя вядуць пытаннi прафесiянальнай РIПА
адукацыi РIПККРА
2. Работнiкi навучальна-метадычных устаноў, якiя
вядуць пытаннi прафесiянальнай адукацыi РIПА
3. Дырэктары ўсiх тыпаў навучальных устаноў, цэнтраў
прафесiянальнай адукацыi i iх намеснiкi РIПА
4. Загадчыкi аддзяленняў, фiлiялаў,
вучэбна-вытворчых майстэрняў, вучэбных гаспадарак РIПА
5. Метадысты навучальных устаноў прафесiянальнай
адукацыi (ССНУ, ПТВ) РIПА, АIУН
6. Старэйшыя майстры РIПА
7. Выкладчыкi спецыяльных i агульнатэхнiчных
дысцыплiн:
- прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў РIПА
- сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў РIПА, БДПА
8. Выкладчыкi агульнаадукацыйных дысцыплiн АIУН,
ГIУН па
асобным
наву-
чальным
плане для
груп ПТВ
9. Майстры вытворчага навучання i iнструктары ССНУ, базавыя
ПТВ, РIПА, НКК, НВК ўстановы,
прадпры-
емствы
РIПА,
базавыя
навучаль-
ныя
ўстановы
10. Iнжынерна-педагагiчныя работнiкi ведамасных
навучальных устаноў РIПА
11. Выкладчыкi iнфарматыкi i вылiчальнай тэхнiкi АIУН,
(аўтаматызацыi вытворчасцi) БДПА,
РIПА
12. Iнжынерна-педагагiчныя работнiкi, выхавацелi
спецвучылiшчаў РIПА
13. Выхавацелi iнтэрнатаў прафесiянальных
навучальных устаноў РIПА
14. Практычныя псiхолагi ССНУ i ПТВ РIПА,
РIПККРА,
АIУН
15. Бiблiятэкары навучальных устаноў прафесiянальнай РIПА,
адукацыi АIУН,
ГIУН
16. Галоўныя бухгалтары, бухгалтары РIПА
Дадатак 2
да загада Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
30.06.1993 № 211
ПАЛАЖЭННЕ
аб навукова-метадычным забеспячэннi
сiстэмы прафесiянальнай адукацыi
1. Агульныя палажэннi
1.1. Навукова-метадычнае забеспячэнне сiстэмы прафесiянальнай
адукацыi будуецца на аснове прагнастычнага даследавання перспектыў
развiцця галiн вытворчасцi, зместу, характару i аб`ектаў працы
рабочых i спецыялiстаў адпаведнага профiлю i рэалiзуецца на
прынцыпах сiстэмна-комплекснага падыходу да арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага працэса.
1.2. Галоўнымi накiрункамi дзейнасцi органаў па стварыннi
комплекснага навукова-метадычнага забеспячэння сiстэмы
прафесiянальнай адукацыi з`яўляюцца распрацоўка сумесна з Дзяржаўным
камiтэтам па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва Рэспублiкi
Беларусь дзяржаўных стандартаў прафесiянальнай адукацыi, пералiкаў
вучэбных прафесiй, спецыяльнасцей, вучэбна-планiруючай дакументацыi,
вучэбнай i вучэбна-метадычнай лiтаратуры.
1.3. У структуру органаў, якiя прымаюць удзел у распрацоўцы
комплекснага навукова-метадычнага забеспячэння прафесiянальнай
адукацыi, уваходзяць:
- Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi (РIПА);
- галiновыя мiнiстэрствы i ведамствы, якiя маюць у
падпарадкаваннi навучальныя ўстановы;
- вучэбна-метадычныя падраздзяленнi прафесiянальнай падрыхтоўкi
абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi;
- Рэспублiканскi навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнiгi i
сродкаў навучання;
- навучальныя ўстановы сiстэмы прафесiянальнай адукацыi.
2. Арганiзацыя работы
Галоўным органам навукова-метадычнага забеспячэння сiстэмы
прафесiянальнай адукацыi з`яўляецца Рэспублiканскi iнстытут
прафесiянальнай адукацыi.
2.1. Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi:
- забяспечвае распрацоўку дзяржаўнага стандарту па ўзроўнях
прафесiянальнай адукацыi, прафесiях i спецыяльнасцях;
- распрацоўвае метадалогiю фармiравання зместу прафесiянальнай
адукацыi;
- арганiзуе распрацоўку пералiкаў вучэбных прафесiй,
спецыяльнасцей;
- вызначае сумесна з Нацыянальным iнстытутам адукацыi i
Нацыянальным iнстытутам гуманiтарных навук змест базавай
агульнаадукацыйнай i сацыяльна-гуманiтарнай падрыхтоўкi навучэнцаў;
- арганiзуе распрацоўку для падведамных навучальных устаноў
базавых (тыпавых) вучэбных планаў, праграм агульнатэхнiчных,
агульнапрафесiянальных, спецыяльных дысцыплiн, вытворчага навучання
з прыцягненнем на ўмовах часовых творчых калектываў (ЧТК)
спецыялiстаў рэгiянальных метадычных органаў,
iнжынерна-педагагiчных, навуковых, навукова-педагагiчных кадраў,
вядучых навуковых спецыялiстаў галiновых мiнiстэрстваў i ведамстваў,
вытворчасцi;
- складае на падставе прапаноў абласных i Мiнскага гарадскога
ўпраўленняў адукацыi, галiновых мiнiстэрстваў i ведамстваў,
навучальных устаноў Рэспублiканскi каардынацыйны план распрацоўкi
комплекснага метадычнага забеспячэння прафесiй i спецыяльнасцей i
арганiзуе яго выкананне;
- арганiзуе ў 2-месячны тэрмiн экспертызу праектаў
вучэбна-планiруючай дакументацыi, распрацаванай галiновымi
мiнiстэрствамi i ведамствамi, а таксама па iнiцыятыве рэгiянальных
метадычных органаў, навучальных устаноў;
- арганiзуе распрацоўку па заказах мiнiстэрстваў, ведамстваў,
навучальных устаноў эксперыментальнай i iндывiдуальнай
вучэбна-планiруючай дакументацыi.
2.2. Абласныя i Мiнскi гарадскi вучэбна-метадычныя органы:
- арганiзуюць экспертызу рабочых планаў i праграм,
распрацаваных прафесiянальна-тэхнiчнымi вучылiшчамi вобласцi
(г.Мiнска) на падставе тыпавых;
- забяспечваюць сумесна з падведамнымi навучальнымi ўстановамi
распрацоўку зместу рэгiянальна-галiновага кампанента прафесiянальнай
падрыхтоўкi рабочых;
- арганiзуюць згодна з Рэспублiканскiм каардынацыйным планам
работ распрацоўку i экспертызу комплекснага метадычнага забеспячэння
прафесiй, уносяць прапановы РIПА па яго выкарыстаннi ў сiстэме
прафесiянальнай адукацыi рэспублiкi;
- праводзяць эксперыментальную работу з навучальнымi ўстановамi
па ўкараненнi ў практыку работы новых камплектаў вучэбна-планiруючай
дакументацыi i iх сiстэматычнай мадэрнiзацыi.
2.3. Галiновыя мiнiстэрствы i ведамствы, якiя маюць у
падпарадкаваннi навучальныя ўстановы:
- распрацоўваюць на аснове дзяржаўнага стандарту тыпавыя
вучэбныя планы па спецыяльнасцях сваёй галiны вытворчасцi;
- распрацоўваюць, зацвярджаюць тыпавыя праграмы спецыяльных
дысцыплiн, вытворчага навучання, арганiзуюць распрацоўку
комплекснага метадычнага забеспячэння прафесiянальнай падрыхтоўкi
навучэнцаў у падведамных навучальных установах.
2.4. Навучальныя ўстановы:
- сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы распрацоўваюць на
аснове тыпавых i зацвярджаюць рабочыя вучэбныя планы i праграмы,
пералiк i вучэбныя праграмы факультатыўных дакументаў; плануюць
выкарыстанне рэзерву часу, адведзенага тыпавымi планамi, i
забяспечваюць яго праграмнай дакументацыяй;
- прафесiянальна-тэхнiчныя вучылiшчы распрацоўваюць рабочыя
вучэбныя планы i праграмы i прадстаўляюць iх для экспертызы i
зацвярджэння ў орган непасрэднага ўпраўлення;
- сярэднiя спецыяльныя i прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя
ўстановы ўдзельнiчаюць у распрацоўцы комплекснага метадычнага
забеспячэння прафесiй i спецыяльнасцей, праводзяць эксперыментальную
работу па вызначэнню эфектыўнасцi яго прымянення ў вучэбным працэсе.
3. Экспертыза, зацвярджэнне, рэгiстрацыя i выданне
вучэбных планаў i праграм
3.1. Праекты тыпавых, эксперыментальных i iндывiдуальных
вучэбных планаў распрацоўшчыкi прадстаўляюць у РIПА для арганiзацыi
экспертызы.
3.2. Тыпавыя, эксперыментальныя i iндывiдуальныя вучэбныя планы
па прафесiях i спецыяльнасцях для ўсiх навучальных устаноў незалежна
ад падпарадкаванасцi зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
3.3. Зацверджаныя вучэбныя планы рэгiструюцца ў РIПА, дзе i
захоўваецца кантрольны экзэмпляр.
3.4. Тыпавыя вучэбныя праграмы агульнаадукацыйных i
сацыяльна-гуманiтарных прадметаў зацвярджаюцца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь, спецыяльных дысцыплiн - Мiнiстэрствам
адукацыi i галiновымi Мiнiстэрствамi i ведамствамi для падведамных
навучальных устаноў.
3.5. Рабочыя вучэбныя планы i праграмы спецыяльных прадметаў па
прафесiях зацвярджаюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi
адукацыi, галiновымi мiнiстэрствамi i ведамствамi для падведамных
навучальных устаноў.
3.6. Тыражыраванне i забеспячэнне тыповай вучэбна-планiруючай
дакументацыяй падведамных навучальных устаноў ажыццяўляюць РIПА i
галiновыя Мiнiстэрствы i ведамствы ў адпаведнасцi з заяўкамi
абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi i навучальных
устаноў.
Загадчыца дыдактычным цэнтрам
Рэспублiканскага iнстытута
прафесiянальнай адукацыi А.П.Канановiч
Дадатак 3
да загада Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
30.06.1993 № 211
ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспублiканскiм каардынацыйным
савеце па прафесiянальнай адукацыi
1. Агульныя палажэннi
Рэспублiканскi каардынацыйны савет ствараецца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь сумесна з Дзяржаўным камiтэтам
Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва.
Асноўнай задачай Савета з`яўляецца аналiз i каардынацыя работы
рэспублiканскiх i абласных службаў i фармiраванняў па выпрацоўцы
метадалогii рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне прафесiянальнай
адукацыi.
У сваёй рабоце Рэспублiканскi каардынацыйны савет кiруецца
дзеючымi заканадаўчымi актамi па прафесiянальнай адукацыi, вынiкамi
навуковых даследаванняў, а таксама аналiзу практычнай работы ўстаноў
i арганiзацый, якiя забяспечваюць прафесiянальную адукацыю
насельнiцтва.
Савет фармiруецца з прадстаўнiкоў Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па
працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва, мiнiстэрстваў i ведамстваў,
Рэспублiканскага iнстытута прафесiянальнай адукацыi, рэгiянальных
упраўленняў адукацыi, iх метадычных службаў i навуковых устаноў.
Склад савета вызначаецца яго заснавальнiкамi. Структура, парадак i
змест работы савета вызначаюцца яго членамi. Дзейнасць савета
ажыццяўляецца на грамадскiх пачатках.
2. Асноўныя накiрункi работы савета
2.1. Аналiз рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне
прафесiянальнай адукацыi i арганiзацыя распрацоўкi на аснове
дырэктыўных матэрыялаў iнструктыўных дакументаў i рэкамендацый па
ўдасканаленнi работы ўстаноў i арганiзацый, якiя займаюцца
прафесiянальнай падрыхтоўкай.
2.2. Разгляд i зацвярджэнне прыярытэтных накiрункаў далейшага
развiцця сiстэмы прафесiянальнай адукацыi, дзейнасцi навучальных
устаноў.
2.3. Абмеркаванне рэкамендацый работнiкаў сiстэмы
прафесiянальнай адукацыi на вучобу ў аспiрантуру, на стажыроўку ў
замежныя краiны, на прадстаўленнi да ўзнагарод.
2.4. Разгляд матэрыялаў перадавога вопыту арганiзацыi
прафесiянальнай адукацыi i выпрацоўка рэкамендацый па яго ўкараненнi
ў практыку работы.
2.5. Аказанне кансультатыўнай i метадычнай дапамогi галiновым
мiнiстэрствам i ведамствам па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэннi квалiфiкацыi кадраў.
2.6. Каардынацыя работы па планаваннi i правядзеннi масавых
мерапрыемстваў.
2.7. Аказанне садзейнiчання ў распрацоўцы, выпуску i
сiстэматычным аднаўленнi сродкаў навучання, вучэбна-праграмных,
метадычных i дыдактычных матэрыялаў.
2.8. Удзел у размеркаваннi цэнтралiзаваных бюджэтных сродкаў на
навуковую працу, удасканаленне вучэбна-матэрыяльнай базы i
правядзенне масавых мерапрыемстваў.
3. Прававыя асновы дзейнасцi
3.1. Рэспублiканскi каардынацыйны савет па прафесiянальнай
адукацыi ствараецца як грамадская арганiзацыя. Савет узначальвае
намеснiк Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь. У складзе савета
ствараюцца секцыi па найбольш актуальных праблемах прафесiянальнай
адукацыi.
3.2. Савет мае права:
- вывучаць i аналiзаваць дзейнасць устаноў i арганiзацый
прафесiянальнай адукацыi;
- знаёмiцца са зместам праектаў новых нарматыўных дакументаў i
заканадаўчых актаў па прафесiянальнай адукацыi;
- ажыццяўляюць сувязi з органамi дзяржтэлерадыё, рэдакцыямi
газет i часопiсаў, цэнтрамi навукова-тэхнiчнай iнфармацыi,
выдавецтвамi i iншымi арганiзацыямi па пытаннях, уваходзячых у
кампетэнцыю савета.
Прарэктар па навуковай рабоце
Рэспублiканскага iнстытута
прафесiянальнай адукацыi Э.М.Калiцкi
<<< Главная
страница | < Назад
|