ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


            МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                                           Зацверджана загадам
                                           Мiнiстра адукацыi
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           ад 28 чэрвеня 1993 г.,
                                           N 203


 Узгоднена
 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк Мiнiстра    А.I.Сверж

 15.11.93 г.


 Дзяржаўны камiтэт
 Рэспублiкi Беларусь па
 працы i сацыяльнай абароне
 насельнiцтва

 15.11.93 г.


                             ПАЛАЖЭННЕ
           АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ IНСПЕКЦЫI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
            МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===
         ___________________________________________________________
         Утратило силу постановлением Министерства образования от  6
         апреля  2004  г.  №  26  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/11109 от 15.06.2004 г.) 

                     1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1. Дзяржаўная   iнспекцыя  навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь (у далейшым Дзяржiнспекцыя)  з`яўляецца
самастойным   падраздзяленнем,   падведамным  Мiнiстэрству  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.

     1.2. Асноўнымi задачамi дзейнасцi Дзяржiнспекцыi з`яўляюцца:

     1.2.1. Аналiз выканання Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi
ў  Рэспублiцы  Беларусь"  галiновымi  мiнiстэрствамi  i ведамствамi,
прадпрыемствамi,    арганiзацыямi,     грамадскiмi     аб`яднаннямi,
грамадзянамi,   навучальнымi   ўстановамi  незалежна  ад  ведамаснай
прыналежнасцi i форм уласнасцi, менавiта:
     - рэалiзацыя  мэт  нацыянальнай  сiстэмы  адукацыi ў Рэспублiцы
Беларусь;
     - выкананне прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi;
     - ажыццяўленне функцый сiстэмы адукацыi;
     - выкарыстанне правоў i выкананне абавязкаў у сферы адукацыi;
     - забеспячэнне  матэрыяльнай  базы   i   фiнансавання   сiстэмы
адукацыi;
     - ажыццяўленне супрацоўнiцтва i мiжнародных  сувязей  у  галiне
адукацыi.

     1.2.2. Аналiз  выканання  законаў  Вярхоўнага Савета,  пастаноў
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  i  iншых  заканадаўчых  актаў,
якiя адносяцца да галiны адукацыi.

     1.2.3. Ажыццяўленне  кантролю  за  выкананнем пастаноў калегii,
загадаў i распараджэнняў Мiнiстэрства адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь
органамi кiравання i навучальнымi ўстановамi.

     1.2.4. Аналiз    дзейнасцi    (iнспектаванне,    атэстацыя    i
акрэдытацыя)   усiх   тыпаў   i   вiдаў   агульнаадукацыйных   школ,
прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчаў,  сярэднiх  спецыяльных  i вышэйшых
навучальных устаноў,  навучальных  устаноў  павышэння  квалiфiкацыi,
размешчаных   на   тэрыторыi  рэспублiкi,  незалежна  ад  ведамаснай
прыналежнасцi i форм уласнасцi.

     1.2.5. Аналiз   забеспячэння   рэгiянальных   патрэбнасцей    у
квалiфiкаваных  рабочых  i  спецыялiстах  з  сярэдняй  спецыяльнай i
вышэйшай адукацыяй iснуючымi навучальнымi ўстановамi i наменклатурай
спецыяльнасцей у iх.

     1.2.6. Вывучэнне    i   прадстаўленне   Мiнiстэрству   адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  матэрыялаў  на  прадмет  выдачы  лiцэнзiй  для
адкрыцця   новых   тыпаў   навучальных  устаноў  (лiцэяў,  гiмназiй,
каледжаў,  вышэйшых  прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчаў);  аналiз   iх
дзейнасцi i перспектыў развiцця.

     1.2.7. Аналiз  стану  i развiцця сiстэмы адукацыi,  кантроль за
навучальнымi i iншымi ўстановамi адукацыi на тэрыторыi рэспублiкi па
выкананнi iмi дзяржаўных патрабаванняў да адукацыi.

     1.3. Дзяржiнспекцыя  кiруецца  ў сваёй дзейнасцi заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь i гэтым Палажэннем.

     1.4. Дзяржiнспекцыя   працуе   ў   непасрэдным    кантакце    з
упраўленнямi,   аддзеламi  i  iншымi  структурнымi  падраздзяленнямi
Мiнiстэрства адукацыi,  ва ўзаемадзеяннi з галiновымi мiнiстэрствамi
i  ведамствамi,  якiя  маюць  у  сваiм  падпарадкаваннi  навучальныя
установы;  абласнымi,  гарадскiмi, раённымi ўпраўленнямi i аддзеламi
адукацыi, а таксама базавымi прадпрыемствамi.

     1.5. Дзяржiнспекцыя    ажыццяўляе   кантроль   за   ўмацаваннем
дзяржаўнай,  планавай,  працоўнай i выканаўчай дысцыплiны ў  сiстэме
адукацыi, за павышэннем адказнасцi кiруючых i педагагiчных кадраў за
стан спраў на давераным участку работы,  за  ўдасканаленнем  сiстэмы
кантролю ў сферы адукацыi на аснове яго галоснасцi,  дэмакратызацыi,
спалучэння дзяржаўных i грамадскiх формаў,  павышэннем  дзейнасцi  i
эфектыўнасцi кантролю з боку органаў упраўлення.

     1.6. Найважнейшымi     ўмовамi    эфектыўнасцi    iнспектавання
з`яўляецца   планавасць   i    сiстэматычнасць,    усебаковасць    i
навукова-педагагiчная   глыбiня   аналiзу,   аб`ектыўнасць   ацэнак,
доказнасць  ведаў,  прынцыповая   патрабавальнасць   i   тактоўнасць
iнспектуючых  асоб,  шырокая  галоснасць i дэмакратычнасць у работе,
аказанне дапамогi па лiквiдацыi недахопаў i праверка выканання сваiх
рашэнняў.

     1.7. Дзяржiнспекцыя з`яўляецца юрыдычнай асобай,  мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са  сваiм  найменнем,
разлiковыя   i   iншыя   рахункi   ў  банках,  якiя  адкрываюцца  ва
ўстаноўленным парадку.

     1.8. Пастанова Дзяржiнспекцыi можа быць апратэставана згодна  з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

                 2. ЗМЕСТ РАБОТЫ ДЗЯРЖIНСПЕКЦЫI

     2.1. Работа        Дзяржiнспекцыi        ажыццяўляецца       па
тэрытарыяльна-праблемнаму прынцыпу.

     2.2. Для выканання ўскладзеных на яе задач Дзяржiнспекцыя:
     - сумесна   з   органамi  ўпраўлення,  навучальнымi  ўстановамi
распрацоўвае i  каардынуе  кантрольныя  мерапрыемствы  па  вырашэннi
задач, вынiкаючых з Закона "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь";
     - арганiзуе i праводзiць iнспектаванне, атэстацыю i акрэдытацыю
ўсiх тыпаў i вiдаў агульнаадукацыйных школ, прафесiянальна-тэхнiчных
вучылiшчаў, сярэднiх спецыяльных, вышэйшых, павышэння квалiфiкацыi i
iншых навучальных устаноў,  размешчаных на тэрыторыi рэспублiкi, дае
дзяржаўную ацэнку навучання i якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў;
     - арганiзуе  састаўленне  i экспертызу заданняў для правядзення
комплексных кантрольных работ па спецыяльнасцях,  кантрольных  работ
па     асобных     прадметах,     анкет     i    iншых    неабходных
кантрольна-дыягнастычных матэрыялаў па пытаннях,  якiя уваходзяць  у
яе кампетэнцыю;
     - складае  аналiтычныя   агляды   па   вывучаных   пытаннях   з
абавязковай ацэнкай стану работы, прычын iснуючых недахопаў i шляхоў
iх лiквiдацыi,  даводзiць  да  ведама  кiраўнiцтва  мiнiстэрстваў  i
ведамстваў свае заключэннi;
     - сумесна з педагагiчнымi калектывамi навучальных устаноў вядзе
пошук  найбольш  эфектыўных  форм  i метадаў работы,  накiраваных на
рашэнне канкрэтных  задач  навучання  i  выхавання,  на  падрыхтоўку
квалiфiкаваных  рабочых  i  спецыялiстаў  з  сярэдняй  спецыяльнай i
вышэйшай адукацыяй;
     - аказвае    арганiзацыйна-метадычную    дапамогу   навучальным
установам у дэмакратызацыi навучальна-выхаваўчага  працэсу  i  стылю
кiравання iмi;
     - дае аналiтычны  агляд  стану  кiраўнiцкай  дзейнасцi  апарату
ўстановы   i   ўносiць   прапановы  органам  кiравання  па  аказаннi
неабходнай  дапамогi  кiраўнiцтву  i  педагагiчнаму   калектыву   па
пытаннях удасканалення навучальна-выхаваўчага працэсу;
     - вызначае дасягненнi навучэнцамi  iнспектуемых,  атэстуемых  i
акрэдытуемых  навучальных  устаноў  дзяржаўнага  стандарту адукацыi,
адпаведнасць  зместу  навучання  вучняў   агульнаадукацыйных   школ,
навучэнцаў    прафесiянальна-тэхнiчных    вучылiшчаў    i   сярэднiх
спецыяльных  навучальных  устаноў,  студэнтаў  вышэйшых  навучальных
устаноў патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык.

     2.3. Асноўнымi  метадамi  i  прыёмамi ў дзейнасцi супрацоўнiкаў
Дзяржiнспекцыi з`яўляюцца  назiраннi,  аналiз,  гутаркi  з  вучнямi,
навучэнцамi, студэнтамi, настаўнiкамi i выкладчыкамi, прадстаўнiкамi
прадпрыемстваў  i  кiраўнiкамi  навучальных  устаноў,   анкетаванне,
правядзенне  вусных  i  пiсьмовых праверак ведаў,  уменняў i навыкаў
навучаючыхся  ў  адпаведнасцi   з   патрабаваннямi   квалiфiкацыйных
характарыстык да спецыялiстаў,  атрыманне водзываў з прадпрыемстваў,
дзе працуюць выпускнiкi навучальнай установы,  наведванне  заняткаў,
аналiз навучальна-плануючай дакументацыi i iнш.

     2.4. Вынiкi iнспектарскай праверкi афармляюцца актам, даведкай,
iнфармацыяй,  дакладной  запiскай   з   абгрунтаванай   высновай   i
канкрэтнымi  прапановамi  па  лiквiдацыi  недахопаў  цi абагульненнi
вопыту.

     2.5. Па вынiках праверкi  ў  залежнасцi  ад  яе  мэт,  задач  i
абставiн  праводзяцца  вучоны  савет,  савет  навучальнай  установы,
педагагiчны    (метадычны)     савет,     пасяджэннi     структурных
падраздзяленняў i г.д.

     2.6. Пастановы   i   заключэннi   Дзяржiнспекцыi   ў  межах  яе
кампетэнцыi  з`яўляюцца  абавязковымi  да   выканання   навучальнымi
ўстановамi,   мiнiстэрствамi,   ведамствамi,  абласнымi,  гарадскiмi
ўпраўленнямi i раённымi аддзеламi адукацыi.

     2.7. Для   рашэння   ўскладзеных   на   iх   задач    работнiкi
Дзяржiнспекцыi маюць права:

     - прымаць удзел у пасяджэннях вучоных саветаў, калегiй, саветаў
аддзелаў адукацыi,  педагагiчных  (метадычных)  саветаў  навучальных
устаноў,   прысутнiчаць   на  пераводных,  семестравых,  курсавых  i
выпускных экзаменах, абароне курсавых i дыпломных работ;
     - атрымлiваць    ва    ўстаноўленым   парадку   ад   адпаведных
мiнiстэрстваў   i   ведамстваў,   прадпрыемстваў,   арганiзацый    i
навучальных   устаноў   матэрыялы,   якiя   тычацца   падрыхтоўкi  i
выкарыстання спецыялiстаў i рабочых кадраў;
     - вывучаць   арганiзацыю  практычнага  навучання  вучняў  школ,
навучэнцаў  ПТВ  i  ССНУ,  студэнтаў  ВНУ  на  прадпрыемствах  i   ў
арганiзацыях;
     - у   выпадку   нездавальняючай   ацэнкi   вынiкаў    дзейнасцi
навучальнай  установы  цi  асобных  педагагiчных  работнiкаў ставiць
пытанне перад атэстацыйнай камiсiяй або вучоным саветам  навучальнай
установы  аб  адпаведнасцi апошнiх прысвоенай катэгорыi цi займаемай
пасадзе;  адначасова ўносiць прапановы аб заахвочваннi работнiкаў за
поспехi   ў   педагагiчнай   дзейнасцi   i  выхаваннi  падрастаючага
пакалення;
     - уносiць  на  разгляд  у  мясцовыя органы ўлады,  Мiнiстэрства
адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь,  iншыя  мiнiстэрствы   i   ведамствы
прапановы  па  ўдасканаленнi  дзейнасцi,  закрыццi  цi рэарганiзацыi
асобных навучальных устаноў, аб спыненнi падрыхтоўкi спецыялiстаў па
асобных  спецыяльнасцях  у выпадку нездавальняючых вынiкаў атэстацыi
(iнспектавання) або выяўленай неадпаведнасцi  структуры  падрыхтоўкi
спецыялiстаў, попыту на iх;
     -  патрабаваць  адмены  загадаў,  указанняў  i iншых ведамасных
нарматыўных  актаў,  выдадзеных  кiраўнiкамi  органаў  упраўлення  i
навучальных устаноў з парушэннем дзеючага заканадаўства;
     -   удзельнiчаць   у   падрыхтоўцы   i   разглядзе   калегiй
Мiнiстэрства   адукацыi,   другiх  мiнiстэрстваў   i   ведамстваў
Рэспублiкi   Беларусь   пытанняў,   уваходзячых   у   кампетэнцыю
Дзяржiнспекцыi;
     -  прыцягваць  да  правядзення  аналiтычнай,  iнспектарскай,
атэстацыйнай   i  акрэдытацыйнай  работы,  распрацоўкi   заданняў
кантрольных работ высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў адукацыi (СШ,
ПТВ,  ССНУ,  ВНУ, НДI, установы павышэння квалiфiкацыi),  базавых
прадпрыемстваў  i грамадскасць з вызваленнем на  гэты  тэрмiн  ад
асноўнай работы па ўзгадненнi з iх кiраўнiцтвам;
     -   па  ўзгадненнi  з  вучэбнымi  ўпраўленнямi  Мiнiстэрства
адукацыi,  iншых  мiнiстэрстваў i ведамстваў Рэспублiкi  Беларусь
утвараць  незалежныя  дзяржаўныя  камiсii  па  прыёму  дзяржаўных
экзаменаў  i абароне дыпломных работ, калi тэрмiны iх правядзення
супадаюць  з  тэрмiнамi iнспектавання, атэстацыi або  акрэдытацыi
навучальнай установы.

               3. СТРУКТУРА I КАДРЫ ДЗЯРЖIНСПЕКЦЫI

     3.1. Штатная колькасць i структура Дзяржiнспекцыi зацвярджаецца
Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  у межах асiгнаванняў,
выдзеленых на яе ўтрыманне.

     3.2. Дзяржiнспекцыя     ўзначальваецца     начальнiкам,     якi
прызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь з лiку асоб,
што маюць вышэйшую адукацыю,  вопыт педагагiчнай i кiруючай работы ў
сiстэме  адукацыi.  Ён  з`яўляецца   членам   калегii   Мiнiстэрства
адукацыi.

     3.3. Начальнiк    Дзяржiнспекцыi     ажыццяўляе     кiраўнiцтва
Дзяржiнспекцыяй,   нясе   персанальную   адказнасць  за  яе  работу,
устанаўлiвае службовыя абавязкi работнiкаў, з`яўляецца распарадчыкам
крэдытаў.

     3.4. Намеснiк   начальнiка   Дзяржiнспекцыi   прызначаецца   яе
начальнiкам  з  лiку  асоб,  якiя  маюць  вышэйшую  адукацыю,  вопыт
педагагiчнай i кiруючай работы ў органах адукацыi.

     3.5. Iнспектары  Дзяржiнспекцыi  падбiраюцца  i прызначаюцца яе
начальнiкам на конкурснай аснове з найбольш аўтарытэтных  кiраўнiкоў
навучальных устаноў,  выкладчыкаў (настаўнiкаў), якiя маюць вышэйшую
адукацыю   i   педагагiчны   стаж   не    менш    за    10    гадоў;
навукова-педагагiчных    работнiкаў,    якiя    валодаюць    шырокай
педагагiчнай эрудыцыяй,  арганiзатарскiмi  навыкамi,  добра  ведаюць
прынцыпы   арганiзацыi  i  дзейнасцi  навучальных  устаноў,  органаў
упраўлення iмi.

     3.6. Начальнiк  Дзяржiнспекцыi,  яго  намеснiк   i   iнспектары
з`яўляюцца  прадстаўнiкамi  ў  дзяржаўных i грамадскiх арганiзацыях,
установах i прадпрыемствах Рэспублiкi  Беларусь  па  пытаннях,  якiя
ўваходзяць у iх кампетэнцыю, без асобай на тое даверанасцi.

     3.7. Работнiкi  Дзяржiнспекцыi  нясуць  ва ўстаноўленым парадку
персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных  на  iх  абавязкаў,
правiльнае  выкарыстанне  дадзеных  iм правоў,  за захаванне ў сваёй
дзейнасцi агульнадзяржаўных iнтарэсаў.

    3.8. Кiраўнiкi  i  iнспектары  Дзяржiнспекцыi   павышаюць   сваю
квалiфiкацыю  ў  iнстытутах  павышэння  квалiфiкацыi,  удасканалення
настаўнiкаў не менш аднаго разу ў  5  гадоў,  а  таксама  праходзяць
адзiн  раз  у 5 гадоў атэстацыю.  У вынiку нездавальняючай атэстацыi
яны вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым законам парадку.

 ----------------------------------
 Дзяржаўная рэгщстрацыя.
 Нумар: 95/12
 Дата: 16.11.93 г. 



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России