ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       8 лютага 1993 г. № 43

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ЧАСОВАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЭФЕКТАЛАГIЧНЫМ
ПУНКЦЕ
         ___________________________________________________________
         Утратил силу постановлением  Министерства образования от 20
         ноября 2000 г. N 53 (зарегистрирован в Национальном реестре
         - N 8/4485 от 30.11.2000 г.) 

    З мэтай стварэння максiмальна спрыяльных  умоў  для  навучання,
выхавання i сацыяльнай рэабiлiтацыi дзяцей з недахопамi разумовага i
фiзiчнага развiцця загадваю:
     1. Зацвердзiць  Часовае  палажэнне  аб  дэфекталагiчным  пункце
Рэспублiкi Беларусь (дадатак 1).
     2. Абласным,    Мiнскаму   гарадскому   ўпраўленням   адукацыi,
райгарана ажыццявiць арганiзацыйна-практычныя меры па  рэарганiзацыi
iснуючых  лагапедычных  пунктаў у дэфекталагiчныя пункты i пашырэнню
iх сеткi ў Рэспублiцы Беларусь.

Мiнiстр                                                 В.А.ГАЙСЁНАК

                         ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                     аб дэфекталагiчным пункце

                       I. Агульныя палажэннi

     1. Дэфекталагiчны  пункт  з`яўляецца карэкцыйна-рэабiлiтацыйнай
установай, у якой аказваецца квалiфiкаваная дэфекталагiчная дапамога
дзецям дашкольнага  i  школьнага  ўзросту,  якiя  маюць  недахопы  ў
разумовым i фiзiчным развiццi.
     2. На дэфекталагiчны пункт ускладаюцца наступныя задачы:
     - садзеянне     псiхолага-медыка-педагагiчным     кансультацыям
(дыягнастычным цэнтрам)  у  своечасовым  выяўленнi,  улiку  i ранняй
дыягностыцы дзяцей з адхiленнямi ў развiццi;
     - аказанне  аператыўнай  квалiфiкаванай  дапамогi,  выпраўленне
дэфектаў развiцця  ў  працэсе  спецыяльных   карэкцыйных   заняткаў,
садзеянне дасягненню  ўзроўню  агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi,  якая
неабходна для   сацыяльнай   адаптацыi   i   самастойнай   працоўнай
дзейнасцi;
     - правядзенне   кансультатыўнай   работы   сярод   настаўнiкаў,
выхавацеляў, бацькоў   (асоб,   якiя   iх   замяняюць)   па  вынiках
дыягностыкi, па пытаннях iндывiдуалiзацыi навучання  i  выхавання  з
улiкам структуры дэфекта.
     3. Рашэнне аб  адкрыццi  цi  закрыццi  дэфекталагiчнага  пункта
прымаецца выканкамам раённага (гарадскога) Савета народных дэпутатаў
па прадстаўленню  раённага   (гарадскога)   аддзела   адукацыi   пры
наяўнасцi кантынгенту   дзяцей   не   менш  4  груп,  квалiфiкаваных
дэфекталагiчных кадраў, неабходнай матэрыяльна-рэабiлiтацыйнай базы.
     4. Дэфекталагiчны  пункт  можа размяшчацца ў памяшканнi масавай
агульнаадукацыйнай, спецыяльнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
недахопамi разумовага  i  фiзiчнага развiцця,  дашкольнай,  лячэбнай
установы, псiхолага-педагагiчнай кансультацыi i г.д.
     5. Дэфекталагiчны  пункт знаходзiцца ў падпарадкаваннi раённага
(гарадскога) аддзела  адукацыi,  якi   ажыццяўляе   фiнансаванне   i
кантроль за яго работай.
     6. Дэфекталагiчны пункт арганiзуе сваю работу ў адпаведнасцi  з
Законамi Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь",
"Аб правах дзiцяцi", даным Палажэннем.
     7. На   аснове   данага  Палажэння  дэфекталагiчны  пункт  можа
распрацоўваць свой статут,  у якiм вызначаюцца нормы i правiлы жыцця
калектыву з  улiкам яго асаблiвасцей i перспектыў развiцця,  правы i
абавязкi членаў калектыву.
     8. Дэфекталагiчны  пункт пры наяўнасцi 12 i больш груп дзяцей з
недахопамi разумовага  i  фiзiчнага  развiцця  з`яўляецца  юрыдычнай
асобай, мае пячатку са сваёй поўнай назвай, а таксама штамп.
     Пры наяўнасцi  дзяцей  менш  12   груп   дэфекталагiчны   пункт
з`яўляецца структурным     падраздзяленнем     дзiцячай     установы
(агульнаадукацыйная, спецыяльная  школа  (школа-iнтэрнат),   дзiцячы
сад, псiхолага-медыка-педагагiчная кансультацыя, лячэбная ўстанова i
г.д.), на базе якой ён адкрыты.

      II. Структура дэфекталагiчнага пункта, кантэнгент дзяцей

     9. На  дэфекталагiчным   пункце   пры   наяўнасцi   адпаведнага
кантынгенту могуць быць арганiзаваны наступныя групы дзяцей:
     - з парушэннямi мовы (дзяцей, якiя заiкаюцца, маюць парушэннi ў
пабудове артыкуляцыйнага  апарату,  са стойкiмi парушэннямi пiсьма i
чытання, абумоўленымi парушэннямi мовы,  з парушэннямi вуснай мовы -
агульным недаразвiццём  мовы,  фанетыка-фанематычным  недаразвiццём,
фанетычнымi парушэннямi, з дыягназам дыслялiя);
     - з парушэннямi слыху (глухiх дзяцей, дзяцей са слабым слыхам i
познааглухлых дзяцей з адносна  развiтой  мовай,  дзяцей  са  слабым
слыхам з грубым недаразвiццём мовы);
     - з парушэннямi зроку;
     - з затрымкай псiхiчнага развiцця;
     - з парушэннямi эмацыянальна-валявой сферы;
     - з недахопамi разумовага развiцця (разумова адсталыя дзецi);
     - з вынiкамi полiямiэлiту i цэрэбральных паралiчоў;
     - з камбiнаванымi дэфектамi.
     Магчыма стварэнне   груп   дзяцей   i   з   iншымi    дэфектамi
псiхафiзiчнага цi разумовага развiцця.
     10. Напаўняльнасць  груп  дзяцей  з  парушэннямi  мовы,  слыху,
зроку, затрымкай псiхiчнага развiцця, недахопамi разумовага развiцця
(разумова адсталыя  дзецi),  вынiкамi  полiямiэлiту  i  цэрэбральных
паралiчоў, парушэннямi  эмацыянальна-валявой сферы - 5-6 чалавек,  з
камбiнаванымi дэфектамi - 3-4 чалавекi.
     Колькасць дзяцей з дыягназам дыслалiя не павiнна складаць больш
25% ад колькасцi залiчаных на заняткi да лагапеда.
     Колькасць i  напаўняльнасць  груп на дэфекталагiчным пункце пры
адсутнасцi на   данай   тэрыторыi   дастатковай   колькасцi   вучняў
вызначаецца выканкамам   раённага   (гарадскога)   Савета   народных
дэпутатаў па прапанове раённага (гарадскога) аддзела адукацыi.
     На дэфекталагiчны  пункт  для  правядзення карэкцыйных заняткаў
могуць залiчвацца i дзецi,  якiя  навучаюцца  на  даму  па  праграме
спецыяльнай або масавай школы.
     11. Группы  дэфекталагiчнага  пункта  камплектуюцца  з   дзяцей
дашкольнага i   школьнага   ўзросту,  якiя  прайшлi  абследаванне  ў
псiхолага-медыка-педагагiчнай кансультацыi  (дыягнастычным  цэнтры),
маюць заключэнне аб наяўнасцi i характары адхiленняў у псiхафiзiчным
i разумовым развiццi i патрэбу ў  карэкцыi  цi  кампенсацыii   гэтых
адхiленняў.
     У групы  аб`ядноўваюцца  дзецi  з  аднолькавым  дэфектам  i  па
магчымасцi аднолькавага ўзросту.
     З дзяцей  дашкольнага  ўзросту  могуць  камплектавацца  асобныя
групы.
     Камплектаванне дэфекталагiчнага пункта ажыццяўляецца на  аснове
паказанняў да прыёму на дэфекталагiчны пункт (дадатак 1).
     12. Камплектаванне груп дэфекталагiчнага пункта  ажыццяўляецца,
як правiла,   да   пачатку   навучальнага   года.  Пры  неабходнасцi
накiраванне на дэфекталагiчны пункт  можа  ажыццяўляцца  i  ў  iншыя
каляндарныя тэрмiны.
     13. Для залiчэння на дэфекталагiчны пункт  бацькi  (або  асобы,
якiя iх замяняюць) прадстаўляюць наступныя дакументы:
     - заява аб залiчэннi на дэфекталагiчны пункт;
     - накiраванне    i   заключэнне   псiхолага-медыка-педагагiчнай
кансультацыi (дiягнастычнага цэнтра).
     Накiраванне i      заключэнне     псiхолага-медыка-педагагiчнай
кансультацыi (дыягнастычнага  цэнтра)  неабавязковыя  для  дзяцей  з
дыягназам дыслалiя.
     14. Залiчэнне ажыццяўляецца загадам па дэфекталагiчнаму  пункту
цi ўстанове,  на  базе якой створаны пункт,  якi выдаецца загадчыкам
або кiраўнiком установы.

               III. Карэкцыйна-рэабiлiтацыйны працэс

     15. Дэфекталагiчны  пункт  у  працэсе  спецыяльных  карэкцыйных
заняткаў забяспечвае    дзецям    выпраўленне   дэфектаў   развiцця,
садзейнiчае дасягненню ўзроўня агульнаадукацыйных ведаў  i  ўменняў,
неабходных для   сацыяльнай   адаптацыi   i   самастойнай  працоўнай
дзейнасцi.
     16. Асноўнай  формай  арганiзацыi карэкцыйнай работы з`яўляюцца
групавыя i iндывiдуальныя заняткi.  У залежнасцi ад узросту дзiцяцi,
цяжкасцi i  структуры  дэфекту  працягласць  карэкцыйных  заняткаў з
групай 35-45 мiн, iндывiдуальных заняткаў - 20-30 мiн.
     Перыядычнасць заняткаў 3-5 разоў у тыдзень. Заняткi праводзяцца
па раскладу, зацверджанаму загадчыкам пункта цi кiраўнiком установы,
на базе якой ён адкрыты.
     17. Тэрмiны  правядзення  карэкцыйных  заняткаў,  у   асноўным,
супадаюць з тэрмiнамi навучальнага года,  але магчыма выкарыстанне i
канiкулярнага часу.
     Адказнасць за    наведванне   дзецьмi    карэкцыйных   заняткаў
ускладаецца на  бацькоў  (асоб,  якiя  iх  замяняюць),   дэфектолага
пункта, класнага кiраўнiка,  выхавацеля,  адмiнiстрацыю той дзiцячай
установы, дзе навучаюцца цi выхоўваюцца дзецi.
     18. Змест  карэкцыйных  заняткаў вызначаецца тэматычным планам,
якi распрацоўваецца  спецыялiстам-дэфектолагам, згодна з заключэннем
псiхолага-медыка-педагагiчнай кансультацыi  (дыягнастычнага цэнтра),
i зацвярджаецца загадчыкам  дэфекталагiчнага  пункта  цi  кiраўнiком
установы, на базе якой ён адкрыты.
     19. Пры правядзеннi карэкцыйных заняткаў  арганiзуецца  работа,
якая накiравана  на  выпраўленне парушэнняў у псiхафiзiчным развiццi
дзяцей, аднаўленне страчаных  iмi  функцый,  пераадоленне  другасных
адхiленняў, якiя абмоўлены парушэннямi цэнтральнай нервовай сiстэмы,
рэалiзацыю больш поўнага асобаснага самавызначэння для iнтэграцыi  ў
грамадства.
     20. Карэкцыйныя  заняткi  праводзяцца  на  той  мове,  на  якой
праводзiцца навучанне  i  выхаванне  дзiцяцi ў навучальна-выхаваўчай
установе.
     21. Выпуск  дзяцей  з  дэфекталагiчнага  пункта  праводзiцца на
працягу навучальнага  года  пасля  лiквiдацыi  дэфекту   на   аснове
заключэння псiхолага-медыка-педагагiчнай                кансультацыi
(дыягнастычнага цэнтра).  Для выпуску дзяцей  з  дыягназам  дыслалiя
заключэнне псiхолага-медыка-педагагiчнай  кансультацыi неабавязкова.
Дзецi, якiя  не   паддаюцца   карэкцыйнаму   ўздзеянню   ва   ўмовах
дэфекталагiчнага пункта, абследуюцца i накiроўваюцца на стацыянарнае
лячэнне або ў спецыяльную  школу-iнтэрнат  (школу)  ва  ўстаноўленым
парадку.

           IV. Кадры. Кiраўнiцтва дэфекталагiчным пунктам

     22. Карэкцыйную  работу  з  дзецьмi  на  дэфекталагiчным пункце
праводзяць спецыялiсты-дэфектолагi,     якiя     маюць      вышэйшую
дэфекталагiчную адукацыю  i  адпаведную спецыялiзацыю (сурдапедагог,
тыфлапедагог, алiгафрэнапедагог, лагапед i г.д.) i могуць прынiмацца
на работу на кантрактнай аснове.
     23. Непасрэднае кiраўнiцтва работай дэфекталагiчнага пункта пры
наяўнасцi 12   i   больш   груп   дзяцей  ажыццяўляе  загадчык,  якi
назначаецца раённым (гарадскiм) аддзелам адукацыi  з  лiку  найбольш
вопытных спецыялiстаў-дэфектолагаў,  пры  наяўнасцi  менш  12 груп -
кiраўнiк той установы, на базе якой адкрыты дэфекталагiчны пункт.
     24. Загадчык дэфекталагiчнага пункта:
     - адказвае за камплектаванне дэфекталагiчнага  пункта  дзецьмi,
арганiзацыю i  якасць  карэкцыйнай  работы,  кантралюе  ажыццяўленне
дыферэнцыраванага падыходу да дзяцей з улiкам структуры  i  цяжкасцi
дэфекту, афармляе адпаведную дакументацыю,  стварае ўмовы для работы
спецыялiстаў-дэфектолагаў, забяспечвае пункт сучасным абсталяваннем;
     - ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва спецыялiстамi-дэфектолагамi
па пытаннях карэкцыйнай работы;
     - арганiзуе      сувязь     з     псiхолага-медыка-педагагiчнай
кансультацыяй (дыягнастычным  цэнтрам),  iншымi   ўстановамi,   якiя
прызначаны для  навучання,  выхавання,  лячэння  дзяцей з недахопамi
разумовага i фiзiчнага развiцця.
     25. Дэфектолаг праводзiць падрабязнае абследаванне асаблiвасцей
развiцця дзiцяцi з улiкам дыягназу. Вынiкi абследавання даводзiць да
ведама настаўнiкаў,   выхавацеляў,  якiя  працуюць  з  дзецьмi,  для
ажыццяўлення дэфекталагiчнага  падыходу  ў   працэсе   навучання   i
выхавання з улiкам характару парушэння,  ступенi яго выражанасцi. На
аснове матэрыялаў абследавання арганiзуе работу,  якая накiравана на
кампенсацыю i  карэкцыю недахопаў у фiзiчным або разумовым развiццi,
выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогii,  разнастайныя  метады,  прыёмы,
сродкi. Нясе   адказнасць   за  правiльную  арганiзацыю  карэкцыйнай
работы, якую праводзiць з дзецьмi.
     Ажыццяўляе сувязь   з   бацькамi   дзяцей   (асобамi,  якiя  iх
замяшчаюць) шляхам  асабiстых  кантактаў  з   бацькамi,   удзелу   ў
бацькоўскiх сходах,    правядзення    групавых    i   iндывiдуальных
кансультацый.
     Захоўвае прафесiйную тайну, не распаўсюджвае звесткi, якiя былi
атрыманы ў вынiку дыягнастычнай,  кансультатыўнай работы,  калi гэта
можа нанесцi шкоду дзiцяцi.
     26. На   дэфекталагiчных   пунктах   арганiзуюцца    метадычныя
аб`яднаннi спецыялiстаў-дэфектолагаў.

                          V. Дакументацыя

     27. На дэфекталагiчным пункце павiнны запаўняцца згодна дадатку
2 наступныя дакументы,  якiя складаюць фiнансавую справаздачнасць:
     - журнал улiку дзяцей, якiя залiчаны на дэфекталагiчны пункт;
     - журнал улiку праведзеных заняткаў  i  наведвання  iх  дзецьмi
(запаўняецца  кожным  з  дэфектолагаў  аналагiчна старонкам класнага
журнала);
     - расклад заняткаў;
     - тэматычныя    планы    карэкцыйных    заняткаў     (групавых,
iндывiдуальных) на навучальны год (чвэрцi);
     - асабовыя справы дзяцей;
     - iндывiдуальная (моўная) картка дзiцяцi;
     - журнал улiку праведзеных кансультацый;
     - кнiга загадаў па дэфекталагiчнаму пункту;
     - пашпарт дэфекталагiчнага пункта або картатэка абсталявання  i
наглядных дапаможнiкаў, якiя ёсць на дэфекталагiчным пункце.
     Дакументацыя вядзецца на роднай мове.

         VI. Абсталяванне. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць

     28. Дэфекталагiчны пункт павiнен мець неабходны набор сучаснага
абсталявання для   арганiзацыi  карэкцыйна-рэабiлiтацыйнага  працэсу
(дадатак 3).
     29. Аплата   працы   спецыялiстам-дэфектолагам   налiчваецца  з
разлiку 20 акадэмiчных гадзiн,  з  iх  дзве  акадэмiчныя  гадзiны  ў
тыдзень можа  выдзяляцца дэфектолагу для правядзення кансультатыўнай
работы з  бацькамi  (асобамi,  якiя  iх  замяняюць),   настаўнiкамi,
выхавацелямi i  для  паглыбленага  абследавання  дзяцей,  якiя маюць
адхiленнi ў  разумовым  i  фiзiчным  развiццi  i  не   залiчаны   на
дэфекталагiчны пункт для заняткаў.
     30. Колькасць     штатных     пасад      педагогаў-дэфектолагаў
(сурдапедагог,  алiгафрэнапедагог,  тыфлапедагог, настаўнiк-лагапед,
дэфектолаг для работы з дзецьмi  з  затрымкай  псiхiчнага  развiцця)
вызначаецца   загадчыкам   дэфекталагiчнага  пункта  або  кiраўнiком
установы, на базе якой ён адкрыты, з разлiку 4 груп на 1 пасаду.
     Пасада практычнага  псiхолага  ўводзiцца  ў  штатны расклад пры
наяўнасцi на дэфекталагiчным пункце 12 i больш груп.
     Колькасць iншых    штатных    пасад    вызначаецца   загадчыкам
дэфекталагiчнага пункта або кiраўнiком установы,  на  базе  якой  ён
адкрыты, з улiкам колькасцi груп, спецыфiкi кантынгенту дзяцей, умоў
для правядзення карэкцыйна-рэабiлiтацыйных заняткаў, захавання жыцця
дзяцей.

                                            Дадатак 1
                                            да Часовага палажэння аб
                                            дэфекталагiчным пункце

           I. Паказаннi i процiпаказаннi да прыёму дзяцей
                      на дэфекталагiчны пункт

------------T-------------------------------------------------------
Групы дзяцей¦
з недахопамi¦
разумовага i¦                       Паказаннi
фiзiчнага   ¦
развiцця    ¦
------------+-------------------------------------------------------
     1      ¦                           2
------------+-------------------------------------------------------

Групы для    а) агульнае недаразвiццё мовы (алалiя, дызартрыя,
дзяцей з        афазiя, рыналалiя, заiканне);
парушэннямi  б) фанетыка-фанематычныя парушэннi мовы;
мовы         в) парушэннi пiсьма i чытання, абмоўленыя парушэннямi
                мовы;
             г) дыслалiя

Групы для    панiжэнне слыху любой ступенi, якое з`яўляецца
дзяцей з     перашкодай для нармальнага развiцця мовы дзiцяцi
парушэннямi
слыху

Групы для    любое панiжэнне вастрынi зроку, якое з`яўляецца
дзяцей з     перашкодай для нармальнага развiцця дзiцяцi,
парушэннямi  паспяховага навучання ў школе
зроку

Групы для    а) затрымка псiхiчнага развiцця цэрэбральна-арганiчнага
дзяцей з        генезу
затрымкай    б) затрымка псiхiчнага развiцця па тыпу
псiхiчнага      канстытуцыянальнага псiхiчнага i псiхафiзiчнага
развiцця        iнфантылiзму;
             в) затрымка псiхiчнага развiцця саматагеннага
                паходжання са з`явамi саматычнай астэнii,
                саматагеннай iнфантылiзацыяй;
             г) затрымка псiхiчнага развiцця псiхагеннага паходжання
                пры паталагiчным развiццi асобы па неўратычнаму тыпу
                са з`явамi псiхiчнага затарможвання, псiхагеннай
                iнфантылiзацыi

Групы для    а) алiгафрэнiя ў ступенi дэбiльнасцi i iмбецыльнасцi;
дзяцей з     б) арганiчная дэменцыя, якая з`яўляецца вынiкам
недахопамi      iнфекцыйных, iнтаксiкацыйных, траўматычных i iншых
разумовага      паражэнняў галоўнага мозга;
развiцця     в) эпiлептычная дэменцыя пры адсутнасцi дзённых i
(разумова       частых начных сутаргавых прыпадкаў;
адсталыя     г) шызафрэнiчная дэменцыя пры адсутнасцi псiхатычных
дзецi)          расстройстваў

Групы        а) цэрэбральныя паралiчы;
дзяцей з     б) з вынiкамi полiямiэлiту;
вынiкамi     в) з рознымi прыроджанымi i набытымi дэфармацыямi
полiямiэлiту    апорна-рухальнага апарату;
i            г) артрагрыпоз;
цэрэбральных д) хандрадыстрафiя;
паралiчоў    е) мiяпатыя

Групы        парушэннi эмацыянальна-валявой сферы (раннi дзiцячы
дзяцей з     аўтызм)
парушэннямi
эмацыяналь-
на-валявой
сферы

     Процiпаказаннi да прыёму дзяцей на дэфекталагiчны пункт:
     а) цяжкая форма разумовай  адсталасцi  (алiгафрэнiя  ў  ступенi
iдыятыi);
     б) слепаглуханемата;
     в) псiхiчныя захворваннi, пры якiх, акрамя недахопаў разумовага
цi фiзiчнага  развiцця,   назiраюцца   яўныя   псiхапатападобныя   i
псiхапатычныя расстройствы;
     г) дзённы энурэз i энкапрэз.

     Заўвага. Дзецi,  у якiх назiраюцца эпiлепсiя i цяжкiя рухальныя
парушэннi,   наведваюць   заняткi   на   дэфекталагiчным   пункце  ў
суправаджэннi бацькоў (асоб, якiя iх замяняюць).

                                            Дадатак 2
                                            да Часовага палажэння аб
                                            дэфекталагiчным пнукце

                               ЖУРНАЛ
        улiку дзяцей, якiя залiчаны на дэфекталагiчны пункт

---------------T-------T-------T-------------T----------T-----T-------T-------
               ¦       ¦       ¦Найменне     ¦Заключэнне¦     ¦       ¦
Прозвiшча, iмя,¦Год на-¦Дамашнi¦ўстановы, дзе¦псiхолага-¦Дата ¦       ¦
iмя па бацьку  ¦раджэн-¦адрас, ¦навучаецца   ¦медыка-пе-¦залi-¦Дата   ¦Заўвагi
дзiцяцi        ¦ня     ¦тэлефон¦(выхоўваецца)¦дагагiчнай¦чэння¦выпуску¦
               ¦       ¦       ¦дзiця        ¦кансуль-  ¦     ¦       ¦
               ¦       ¦       ¦             ¦тацыi     ¦     ¦       ¦
---------------+-------+-------+-------------+----------+-----+-------+-------

                               ЖУРНАЛ
        улiку праведзенных заняткаў i наведвання iх дзецьмi

                                               Прозвiшча, iмя, iмя
                                               па бацьку дэфектолага
                                               _____________________

----------T------T---------------T------------T-------------T-------
Прозвiшча,¦Месяц,¦               ¦            ¦             ¦
iмя       ¦дата  ¦               ¦Дата i месяц¦Тэма заняткаў¦Заўвагi
дзiцяцi   ¦      +---T---T---T---+            ¦             ¦
----------+------+---+---+---+---+------------+-------------+-------

                               ЖУРНАЛ
                   улiку праведзеных кансультацый

           ------T-------------------------------T------
            Дата ¦ З кiм праведзена кансультацыя ¦ Тэма
           ------+-------------------------------+------

                   Iндывiдуальная картка дзiцяцi

1. Прозвiшча, iмя, дата нараджэння _________________________________
2. Дамашнi адрас, тэлефон __________________________________________
3. Даныя аб  раннiм  развiццi  (калi  стаў  сядзець,  хадзiць,  калi
з`явiлiся першыя словы, фразы i iнш.) ______________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
4. Цi  звярталiся  бацькi раней да спецыялiстаў-дэфектолагаў,  калi,
якiя рэкамендацыi дадзены __________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
5. Дата залiчэння на дэфекталагiчны пункт __________________________
____________________________________________________________________
6. Заключэнне    псiхолага-медыка-педагагiчнай    кансультацыi   пры
паступленнi ________________________________________________________
____________________________________________________________________
7. Вынiкi карэкцыйнай работы (на канец года)
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
8. Кансультацыi ў спецыялiстаў-медыкаў _____________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
9. Дата выпуска ____________________________________________________

     Подпiс дэфектолага

                                            Дадатак 3
                                            да Часовага палажэння аб
                                            дэфекталагiчным пнукце

                         Прыкладны пералiк
      абсталявання для арганiзацыi карэкцыйна-рэабiлiтацыйнага
                 працэсу на дэфекталагiчным пункце

     Для дзяцей з парушэннямi зроку:
     - камп`ютары для навучання чытанню i пiсьму па Брайлю;
     - партатыўныя счытываючыя ўстройствы;
     - друкарскiя машынкi;
     - вiдэамагнiтафон;
     - прайгравальнiк;
     - дыяпраектар з дыстанцыйным кiраваннем;
     - набор луп, тэлескапiчных акуляраў;
     - транспарцiры,  лiнейкi,  якiя  аснашчаны  лупамi двухкратнага
павелiчэння;
     - прыборы  для  выпраўлення касавокасцi i развiцця прасторавага
зроку;
     - таблiцы па падбору iндывiдуальных сродкаў карэкцыi зроку;
     - спецыяльная вучэбная мэбля;
     - настольныя свяцiльнi;
     - метадычныя i вучэбныя дапаможнiкi.
     Для дзяцей з парушэннямi слыху:
     - камп`ютары;
     - апаратура тыпу "Бачная мова";
     - гукаўзмацняльная апаратура для калектыўнага карыстання;
     - слыхавыя апараты iндывiдуальнага карыстання;
     - вiдэамагнiтафон;
     - дыяпраектар з дыстанцыйным кiраваннем;
     - графапраектар;
     - прайгравальнiк;
     - музычныя iнструменты (пiянiна i iнш.);
     - настольныя гульнi, цацкi;
     - метадычныя i вучэбныя дапаможнiкi;
     - люстра для лагапедычных заняткаў 50х100;
     - люстэркi для iндывiдуальнай работы 9х12;
     - лагапедычныя зонды;
     - наглядны матэрыял па абследаванню i развiццю мовы.
     Для дзяцей з парушэннямi мовы:
     - камп`ютары;
     - апаратура тыпу "Бачная мова";
     - вiдэамагнiтафон;
     - прайгравальнiк;
     - дыяпраектар з дыстанцыйным кiраваннем;
     - люстра для лагапедычных заняткаў 50х100;
     - люстэркi для iндывiдуальнай работы 9х12;
     - лагапедычныя зонды;
     - наглядны матэрыял па абследаванню i развiццю мовы;
     - настольныя гульнi, цацкi;
     - метадычныя i вучэбныя дапаможнiкi.
     Для дзяцей   з   затрымкай   псiхiчнага   развiцця,  недахопамi
разумовага развiцця (разумова адсталыя дзецi), вынiкамi полiямiэлiту
i цэрэбральных паралiчоў, парушэннямi эмацыянальна-валявой сферы:
     - камп`ютары;
     - вiдэамагнiтафон;
     - дыяпраектар з дыстанцыйным кiраваннем;
     - электрафон;
     - трэнажоры;
     - матэрыял  для  даследавання  i  развiцця  ўвагi,  успрымання,
мыслення, мовы, памяцi, эмацыянальна-валявой сферы;
     - наглядныя дапаможнiкi для лагiчных практыкаванняў;
     - гульнi, цацкi;
     - канструктары;
     - метадычныя i вучэбныя дапаможнiкi. 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России