Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь
i Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
29 снежня 1994 г. N 3478-XII/275
г.Мiнск
АБ ПРЫСУДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЭМIЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1994 ГОДА Ў ГАЛIНЕ ЛIТАРАТУРЫ, МАСТАЦТВА I АРХIТЭКТУРЫ
===
Разгледзеўшы прапановы Камiтэта па Дзяржаўных прэмiях
Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры,
Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь i Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:
1. Зацвердзiць рашэнне Камiтэта па Дзяржаўных прэмiях
Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры i
прысудзiць Дзяржаўныя прэмii Рэспублiкi Беларусь 1994 года:
У галiне лiтаратуры
iмя Янкi Купалы
Баравiковай Раiсе Андрэеўне - за кнiгу паэзii "Люстэрка для
самотнай" (вершы, пераклады, паэма "Барбара Радзiвiл")
iмя Кастуся Калiноўскага
Жданоўскаму Мiхаiлу Андрэевiчу, рэжысёру, - за створаныя на
кiнастудыi "Беларусьфiльм" дакументальныя фiльмы "Дарога на
Курапаты", "Жаўрукi Беларусi", "Успамiн пра Мiколу Равенскага"
За творы лiтаратуры i мастацтва
для дзяцей i юнацтва
Юрэвiчу Уладзiмiру Мiхайлавiчу - за навукова-папулярную кнiгу
"Слова жывое, роднае, гаваркое..."
У галiне журналiстыкi
Мяснiкову Анатолiю Фёдаравiчу - за кнiгу "Нацдэмы". Лёс i
трагедыя Фабiяна Шантыра, Усевалада Iгнатоўскага, Язэпа Лёсiка"
У галiне музыкi i канцэртна-выканальнiцкай
дзейнасцi
Захлеўнаму Леанiду Канстанцiнавiчу, кампазiтару, - за песнi
апошнiх гадоў (1990-1994) i зборнiк песень для дзяцей "Вераснёвы
вальс"
Алоўнiкаву Iгару Уладзiмiравiчу, пiянiсту, - за канцэртныя
праграмы 1991-1993 гадоў (фартэпiяна)
У галiне тэатра i кiно
Бандарэнку Андрэю Васiльевiчу, кампазiтару, - за оперу "Князь
Наваградскi", пастаўленую ў Дзяржаўным акадэмiчным Вялiкiм тэатры
оперы i балета
Мажэйка Зiнаiдзе Якаўлеўне, аўтару сценарыяў, Савва Нiне
Пракопаўне, рэжысёру, Шклярэўскаму Алегу Iванавiчу, аператару i
рэжысёру, - за стварэнне цыкла музычна-этнаграфiчных кiнафiльмаў
(студыя "Беларусьфiльм") "Палескiя калядкi", "Галасы вякоў", "Памяць
стагоддзяў", "Палескiя вяселлi", "Пранясi, божа, хмару", "Крывыя
вечары"
У галiне выяўленчага мастацтва
Тоўсцiку Уладзiмiру Антонавiчу, мастаку, - за серыю жiвапiсных
работ "Святло i ценi" i трыпцiх "Спадчына".
2. Устанавiць у 1994 годзе Дзяржаўную прэмiю Рэспублiкi
Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры ў памеры 100
мiнiмальных заработных плат.
Старшыня Вярхоўнага Савета Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
М.Грыб М.Чыгiр
<<< Главная
страница | < Назад
|