ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



              АБ СТАЎКАХ АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ
                ЗА СТВАРЭННЕ ТВОРАЎ ВЫЯЎЛЕНЧАГА I
                ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА

                             ПАСТАНОВА
             Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                    ад 12 снежня 1994 г. N 243
       (Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
       Министров Республики Беларусь, 1994 г., N 14, ст.367)

===
         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики   Беларусь   от  25  сентября  2002  г.  №  1319
         (Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
         2002 г., № 111, 5/11204)  


        [Приостановление действия:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         6  июля  1995  г.  N  362  (Собрание  указов  Президента  и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1995 г., N 20, ст.471) ;
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         12  февраля  1996  г.  N  95  (Собрание указов Президента и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1996 г., N 5, ст.123) ;

         Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15
         июля 2002  г.  №  949  (Национальный  реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2002 г., № 82, 5/10802) 

         ___________________________________________________________
         Действие постановления  приостановлено до 1 июля  1996 г. -
         постановлением Кабинета Министров Республики Беларусь от 12
         февраля 1996 г. N 95

         Действие постановления приостановлено до 1 января 1996 г. -
         постановлением Кабинета Министров  Республики Беларусь от 6
         июля 1995 г. N 362
         ___________________________________________________________


     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Устанавiць  стаўкi  аўтарскага  ўзнагароджання за стварэнне
твораў  выяўленчага  i  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва  згодна з
дадаткам.

     2.  Парадак  стварэння  i   выкарыстання  твора  выяўленчага  i
дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва прадугледжваецца  дагаворам памiж
аўтарам  i  арганiзацыяй  -  заказчыкам  гэтага  твора з вызначэннем
памеру аўтарскага ўзнагароджання за твор у адпаведнасцi са стаўкамi,
устаноўленымi дадзенай пастановай, на момант заключэння дагавора.

     3. Дазволiць  Мiнiстэрству культуры i друку  ў асобных выпадках
павялiчваць да 100 працэнтаў памеры ставак аўтарскага ўзнагароджання
за  выкананыя  работы  павышанай  складанасцi  i  высокай  мастацкай
каштоўнасцi  ў адпаведнасцi  з рашэннем  мастацка-экспертнай камiсii
названага Мiнiстэрства.
     Выплата   аўтарскага   ўзнагароджання   па   павышаных  стаўках
праводзiцца   ў   межах   40   працэнтаў   асiгнаванняў,  выдзеленых
Мiнiстэрству  культуры  i  друку  на  набыццё  твораў  выяўленчага i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

     4.   Стаўкi  i   парадак  выплаты   аўтарскага  ўзнагароджання,
прадугледжаныя дадзенай  пастановай, прымяняюцца да  плацяжоў, права
на атрыманне якiх узнiкла з 15 снежня 1994 г.

                                  Дадатак
                                  да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
                                  Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня
                                  1994 г. N 243

 Стаўкi аўтарскага  ўзнагароджання за
 стварэнне твораў выяўленчага i
 дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

 _________________________________________________________________
                                            ¦  Стаўкi аўтарскага
                                            ¦   ўзнагароджання
       Вiды твораў                          ¦     (базавых
                                            ¦     велiчынь)
 ___________________________________________¦_____________________

         ___________________________________________________________
         Наименование графы    -    с    изменениями,     внесенными
         постановлением  Совета  Министров Республики Беларусь от 15
         июля 2002 г. № 949

         ___________________________________________________________
                                                 ¦ Стаўкi аўтарскага
                                                 ¦  ўзнагароджання
            Вiды твораў                          ¦  (мiнiмальных
                                                 ¦ заработных плат)
         ________________________________________¦__________________

              I. Творы станковага жывапiсу i станковай графiкi

     1. Твор станковага жывапiсу                       10 - 50
     2. Твор станковай графiкi                          2 - 20

Заўвага.  Аплата графiчных  твораў, выкананых  у тэхнiцы  гравюры на
дрэве,  метале,  лiнолеуме,  каменi,  шкле,  павышаецца  на  20 - 50
працэнтаў.

     3. Эцюд, эскiз, накiд твора:
     у тэхнiцы жывапiсу                                 4 - 15

     у тэхнiцы графiкi (аловак, туш,
     пяро, вугаль)                                      2  - 15

           II. Скульптурныя творы ў мяккiм матэрыяле

     1.  Станковая скульптура:
      круглая скульптура, фiгурная кампазiцыя,
      бюст, галава i iншыя кампазiцыi вышыней
      0,25 м i вышэй                                    15  - 25
      рэльеф-пано памерам да 4 кв. метраў               15  - 25

     2. Мiнiяцюрная скульптура:
      статуэтка вышыней да 0,25 м                        10 - 20
      медалi, плакеткi                                    3 - 15

          III. Скульптурныя творы ў цвердым матэрыяле

     1. Аўтарскае ўзнагароджанне за  стварэнне скульптурных твораў у
цвердым  матэрыяле  ўстанаўлiваецца  ў  залежнасцi  ад апрацоўваемых
матэрыялаў у працэнтах ад  аўтарскага ўзнагароджання за скульптуру ў
мяккiм матэрыяле:
     у  гранiце,   базальце  i  iншых  роўных   iм  па  цвердасцi  i
складанасцi  апрацоўкi матэрыялах,  у лiтым  метале (па выплаўляемай
васковай мадэлi) - да 250 працэнтаў;
     у лiставой сталi i лiставой  медзi, у тэхнiцы кавальства, лiтым
шкле,  мармуры,  дрэве,  вапняку,   лiставым  алюмiнii,  у  змешаных
тэхнiках i  ў спалучэннi з рознымi  матэрыяламi, у керамiцы, бетоне,
пластмасе, дутым  i лiставым шкле  i iншых роўных  iм па складанасцi
апрацоўкi матэрыялах - да 200 працэнтаў.

     Пры апрацоўцы твора аўтарскае ўзнагароджанне павялiчваецца на 5
- 20 працэнтаў ад узнагароджання за мадэль у мяккiм матэрыяле.

     2.  Пры  стварэннi  аўтарскiх  паўтораў  скульптурных твораў да
дзесяцi  экземпляраў  аўтарскае  ўзнагароджанне  за  другi,  трэцi i
наступны экземпляр  твора ўстанаўлiваецца ў памеры  да 100 працэнтаў
ад аўтарскага ўзнагароджання за  стварэнне арыгiнала твора ў цвердым
матэрыяле ў залежнасцi ад тэхнiкi выканання.

     3.  Аўтарскае  кiраўнiцтва  выкананнем  скульптурнага  твора  ў
цвердым  матэрыяле аплачваецца  ў памеры   ад 5  да 20  працэнтаў ад
аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твора ў мяккiм матэрыяле.

 _________________________________________________________________
                                            ¦  Стаўкi аўтарскага
                                            ¦   ўзнагароджання
       Вiды твораў                          ¦     (базавых
                                            ¦     велiчынь)
 ___________________________________________¦_____________________

         ___________________________________________________________
         Наименование графы    -    с    изменениями,     внесенными
         постановлением  Совета  Министров Республики Беларусь от 15
         июля 2002 г. № 949

         ___________________________________________________________
                                                 ¦ Стаўкi аўтарскага
                                                 ¦  ўзнагароджання
            Вiды твораў                          ¦  (мiнiмальных
                                                 ¦ заработных плат)
         ________________________________________¦__________________


     IV. Манументальная i манументальна-дэкаратыўная скульптура

     1. Эскiзны праект помнiка (скульптурныя
        групы, аднафiгурная кампазiцыя, бюст,
        архiтэктурная кампазiцыя тыпу абелiска,
        стэлы, аркi, мемарыяльнай дошкi i iншыя)     10 - 25

      Заўвагi:

      1.      Да     эскiзнага      праекта     манументальнай     i
манументальна-дэкаратыўнай  скульптуры адносяцца:  эскiзная мадэль у
зададзеным маштабе, фрагмент  скульптурнай кампазiцыi, архiтэктурнае
рашэнне, планы i перспектывы.

      2.  Выкананне   канструкцыйных  чарцяжоў,  шаблонаў   i  iншых
праектаў аплачваецца дадаткова.

      3. Работы  па фармоўцы i адлiўцы  ў гiпсе скульптурнай часткi,
архiтэктурных элементаў, а таксама  па выкананню макетаў аплачваюцца
дадаткова.

      2. Рабочая мадэль:
      круглай скульптуры вышыней да 2 м                  10 - 40

      рэльефнай камлазiцыi памерам да
      3 кв. метраў                                       20 - 40

      3. Мадэль у велiчыню твора:
      круглай скульптуры:
         фiгурная кампазiцыя вышыней да 6 м              15  - 40
         бюст, галава вышыней да 1 м                     15  - 35

      рэльефу:
      фiгурная кампазiцыя (за 1 кв. метр)                  5 - 15
      бюст, галава памерам да 1 кв. метра                 10 - 15
      геральдычная, арнаментная i iншыя
      вiды кампазiцыi (за 1 кв. метр)                      2 - 10
      скульптуры архiтэктурна-дэкаратыўных
      форм:
      памерам да 2 м па найбольшаму
      вымярэнню (вышынi, шырынi, глыбiнi)                 10 - 15

      памерам звыш 2 м па найбольшаму
      вымярэнню                                        не менш 20

               V. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

      1. Заслона (свабодны роспiс, бацiк,
      аплiкацыя i iншая тэхнiка выканання)
      - за 1 кв. метр                                     2 - 5

      Заўвагi:

      1. Выплата  ўзнагароджання ажыццяўляецца паэтапна  ў наступных
памерах:
      форэскiз - не менш 15 працэнтаў;
      эскiз - 25 працэнтаў;
      кардон - 25 працэнтаў;
      выкананне ў матэрыяле - астатак сумы па дагавору.

      2. Узнагароджанне  за варыянты эскiза,  выкананыя па пiсьмовай
просьбе заказчыка, вызначаецца ў памеры не менш 20 працэнтаў ад сумы
дагавора.

      2. Творы (прадметы) рознага
      функцыянальнага прызначэння (ваза, блюда,
      шкатулка, камiнныя прылады, плакетка,
      рама, падсвечнiк, пано, абажур,
      твор ювелiрнага мастацтва, нагрудны
      знак i iншыя)                                        4 - 15

      3. Творы, выкананыя ў тэхнiцы ручнога
      ткацтва (габелен, дыван, шпалера
      i iншыя), - за 1 кв. метр                            2 - 5

         __________________________________________________________



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России