ЗАЦВЯРДЖАЮ ЗАЦВЯРДЖАЮ
Мiнiстр адукацыi i навукi Старшыня Дзяржкамстата
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
В.I.Стражаў В.Н.Нiчыпаровiч
29 верасня 1994 г. 29 верасня 1994 г.
ПАЛАЖЭННЕ
АБ СIСТЭМЕ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI
Ў ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI
===
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Сiстэма статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi
ствараецца i дзейнiчае ў мэтах забеспячэння органаў кiравання
якаснай iнфармацыяй для выпрацоўкi i кантролю выканання кiраўнiчых
рашэнняў, станаўлення i функцыянiравання механiзму кiравання
адукацыяй праз мэтавыя комплексныя праграмы.
Яна з`яўляецца састаўной часткай агульнадзяржаўнай сiстэмы
статыстычнай справаздачнасцi Рэспублiкi Беларусь i адначасова, праз
сумяшчальнасць з прынятай у мiжнароднай практыцы сiстэмай улiку i
статыстыкi ў галiне адукацыi, стварае падставы для параўнання стану
развiцця адукацыi ў Беларусi i iншых краiнах сусвету.
Асноўнымi заказчыкамi i карыстальнiкамi статыстычнай
справаздачнасцi ў галiне адукацыi з`яўляюцца органы дзяржаўнага
кiравання, у тым лiку органы кiравання адукацыяй рознага ўзроўню.
II. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПА РАСПРАЦОЎЦЫ, ЗБОРУ, АПРАЦОЎЦЫ
I ПРАДСТАЎЛЕННЮ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI
Асноўным арганiзатарам работ па распрацоўцы, збору, апрацоўцы i
прадстаўленню статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi
з`яўляецца Дзяржаўны камiтэт па статытстыцы i аналiзу. Ён, з улiкам
заўваг Мiнiстэрства адукацыi i навукi, тэрытарыяльных (абласных,
гарадскiх i раённых) i галiновых (iншыя мiнiстэрствы i ведамствы,
якiя маюць навучальна-выхаваўчыя ўстановы) органаў кiравання
адукацыяй, ажыццяўляе ўвесь комплекс работ па вядзенню дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi дашкольнай, сярэдняй спецыяльнай i
вышэйшай адукацыi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ўдзельнiчае ў распрацоўцы i
пераглядзе паказчыкаў статыстычнай справаздачнасцi гэтых узроўняў
адукацыi, тэрмiнаў i форм яе прадстаўлення.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi, разам з абласнымi, раённымi i
гарадскiмi органамi кiравання адукацыяй, адказвае за ўвесь комплекс
работ па вядзенню статыстычнай справаздачнасцi агульнай сярэдняй,
прафесiянальна-тэхнiчнай i пазашкольнай адукацыi. Формы дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi агульнай сярэдняй,
прафесiянальна-тэхнiчнай i пазашкольнай адукацыi зацвярджаюцца
Дзяржкамстатам.
Улiчваючы тое, што адпаведнымi дакументамi Урада Рэспублiкi
Беларусь Мiнiстэрству адукацыi i навукi даручана распрацоўваць i
ажыццяўляць дзяржаўную палiтыку ў галiне адукацыi, Дзяржаўны камiтэт
па статыстыцы i аналiзу ў пярвiчных формах дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi
прадугледжвае таксама адрас Мiнiстэрства адукацыi i навукi для ўсiх
сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальна-выхаваўчых устаноў
незалежна ад ведамаснага падпарадкавання i формы ўласнасцi.
У мэтах павышення якасцi кiраўнiцтва галiной Мiнiстэрства
адукацыi i навукi мае права, ва ўстаноўленым парадку i па ўзгадненнi
з Дзяржаўным камiтэтам па статыстыцы i аналiзу, уводзiць ведамасныя
формы статыстычнай справаздачнасцi.
З гэтай жа мэтай Мiнiстэрства адукацыi i навукi мае права
праводзiць разавыя цi лангiцюдныя статыстычныя абследаваннi.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi арганiзоўвае, ва ўстаноўленым
парадку, выкананне тэрмiновых запытаў вышэйстаячых органаў
кiравання.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi распрацоўвае праект "Табелю форм
статыстычнай справаздачнасцi ў галiне адукацыi", якi, пасля
ўзгаднення з Дзяржкамстатам, зацвярджаецца загадам Мiнiстра адукацыi
i навукi i вызначае пералiк форм справаздачнасцi ў адукацыi, тэрмiны
i парадак iх прадстаўлення.
Тэрмiны прадстаўлення, разгляду i зацвярджэння зводных
справаздач (раённых, абласных i рэспублiканскiх) устанаўлiваюцца
аднолькавымi для органаў Дзяржкамстата i органаў кiравання сiстэмай
адукацыi.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi распрацоўвае i вядзе
аўтаматызаваны банк устаноў адукацыi ў рэспублiцы незалежна ад
ведамаснага падпарадкавання i форм уласнасцi.
Абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi, раённыя (гарадскiя)
аддзелы адукацыi:
ажыццяўляюць арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва падначаленымi
ўстановамi вобласцi (горада, раёна) па пытаннях вядзення
статыстычнай справаздачнасцi ў адукацыi;
забяспечваюць падначаленыя ўстановы бланкамi форм галiновай
статыстычнай справаздачнасцi i ўказаннямi па iх запаўненню;
кантралююць якасць справаздачнай iнфармацыi i выкананне
тэрмiнаў яе прадстаўлення;
распрацоўваюць на ўзроўнi вобласцi (горада, раёна) i
прадстаўляюць ў Мiнiстэрства адукацыi i навукi (абласныя ўпраўленнi
адукацыi) i тэрытарыяльныя органы Дзяржкамстата зводную
справаздачнасць, прадугледжаную адпаведнымi загадамi Мiнiстэрства
адукацыi i навукi i Дзяржкамстатам;
арганiзоўваюць, ва ўстаноўленым парадку, выкананне тэрмiновых
запытаў Мiнiстэрства адукацыi i навукi i iншых вышэйстаячых органаў
кiравання;
садзейнiчаюць Мiнадукацыi i навукi, ва ўстаноўленым парадку, ў
правядзеннi разавых i лангiцюдных статыстычных абследаванняў;
укараняюць тыповыя праграмныя сродкi для апрацоўкi галiновай
статыстычнай справаздачнасцi;
вядуць аўтаматызаваны банк iнфармацыi аб установах адукацыi
свайго рэгiёну;
падрыхтоўваюць прапановы па ўдасканаленню зместу i структуры
форм галiновай статыстычнай справаздачнасцi i ўказанняў па iх
запаўненню.
Усе навучальна-выхаваўчыя ўстановы, незалежна ад форм уласнасцi
i ведамаснага падпарадкавання, ажыццяўляюць распрацоўку i
прадстаўленне статыстычнай справаздачнасцi згодна з Табелем форм
статыстычный справаздачнасцi. Службовыя асобы, якiя непасрэдна
выконваюць работы па вядзенню статыстычнай справаздачнасцi
канкрэтнай навучальна-выхаваўчай установы, прадпрыемства цi
арганiзацыi, вызначаюцца спецыяльнымi загадамi кiраўнiкоў гэтых
устаноў i нясуць поўную адказнасць за стан пярвiчнага ўлiку i якасць
прадстаўляемай iнфармацыi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Аб усiх змяненнях, якiя датычацца заўважаных памылак ва ўжо
зацверджаных справаздачах, адначасова iнфармуюцца адпаведныя органы
Дзяржкамстата i органы кiравання сiстэмай адукацыi.
На ўсiх узроўнях кiравання адукацыяй забараняецца збор ад
падначаленых устаноў дадатковай iнфармацыi, не прадугледжанай
адпаведнымi рашэннямi Мiнiстэрства адукацыi i навукi цi
Дзяржкамстата.
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Дзяржаўны камiтэт па працы Мiнiстэрства фiнансаў
i сацыяльнай абароне насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк старшынi Намеснiк мiнiстра
В.I.Паўлаў А.I.Сверж
23 сентября 1994 г. 26 сентября 1994 г.
----------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 582/12.
Дата: 18.10.94 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|