ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 мая 1994 г. № 128
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ САЎГАСЕ-ТЭХНIКУМЕ
У мэтах развiцця нацыянальнай сiстэмы адукацыi, ажыццяўлення
падрыхтоўкi спецыялiстаў для сельскай гаспадаркi на аснове цеснай
сувязi навучання з вытворчасцю вучэбнай гаспадаркi i на падставе
Пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г.
№ 304 загадваю:
1. Зацвердзiць прыкладнае Палажэнне аб саўгасе-тэхнiкуме
(дадаецца).
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 06.05.94 г. N 128
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк Мiнiстра
А.И.Сверж
Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi
Беларусь па працы i сацыяльнай
абароне насельнiцтва
Старшыня
Г.П.Бадзей
Мiнiстэрства сельскай
гаспадаркi i харчавання
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстр
Ф.У.Мiрачыцкi
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб саўгасе-тэхнiкуме
1. Саўгас-тэхнiкум - дзяржаўная сярэдняя спецыяльная
навучальная ўстанова, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў з сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй на аснове цеснай сувязi навучання з
вытворчасцю вучэбнай гаспадаркi, якая з`яўляецца структурным
падраздзяленнем саўгаса-тэхнiкума.
2. Саўгас-тэхнiкум ствараецца ва ўстаноўленным парадку на базе
сярэдняй спецыяльнай сельскагаспадарчай навучальнай установы i
перадавой па ўзроўню вытворчасцi гаспадаркi, размешчаных у
непасрэднай блiзасцi адзiн ад другога.
3. Галоўнымi задачамi саўгаса-тэхнiкума з`яўляюцца:
падрыхтоўка па дзеннай i завочнай формах навучання спецыялiстаў
для аграпрамысловага комлексу рэспублiкi, а таксама гаспадарак
незалежна ад форм уласнасцi, здольных актыўна ўдзельнiчаць у
тэхнiчным перааснашчэннi сельскай гаспадаркi, укараненнi новых умоў
i прынцыпаў гаспадарання, выконваць тэхналагiчныя аперацыi па
забяспячэнню вытворчасцi прадукцыi высокай якасцi;
павышенне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка спецыялiстаў сярэдняга
звяна з улiкам новых дасягненняў навукi i тэхнiкi, прагрэсiўных
тэхналогiй;
забеспячэнне вытворчасцi, перапрацоўкi i захоўвання
сельскагаспадарчай i iншых вiдаў прадукцыi;
паляпшэнне культурна-бытавых i жыллёвых умоў калектыву
работнiкаў i навучэнцаў, стварэнне наўбольш спрыяльных i бяспечных
умоў працы.
4. Саўгас-тэхнiкум ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з
Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i "Аб прадпрыемствах у Рэспублiцы
Беларусь", Прыкладным палажэннем аб сярэдняй навучальнай установе,
гэтым Палажэннем i iншымi заканадаўчымi актамi. Саўгас-тэхнiкум
вядзе сваю работу ў цесным узаемадзеяннi з рэспублiканскiмi,
абласнымi i раеннымi органамi кiравання аграпрамысловай вытворчасцi
i органамi адукацыi.
У вучэбна-выканаўчай рабоце саўгас-тэхнiкум кiруецца
нарматыўнымi актамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, у
вытворчай дзейнасцi - нарматыўнымi актамi для дзяржаўных
сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Саўгас-тэхнiкум падпарадкоўваецца ў сваёй дзейнасцi
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання.
5. Саўгас-тэхнiкум можа ажыццяўляць таксама знешнеэканамiчную,
эксперыментальна-канструктарскую, гаспадарчую, камерцыйную i iншыя
вiды дзейнасцi, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
6. Саўгас-тэхнiкум удзельнiчае ў мiжнародным супрацоўнiцтве па
праблемах адукацыi, падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi
спецыялiстаў, можа наладжваць прамыя сувязi з замежнымi ўстановамi i
арганiзацыямi адукацыi, уключаючы i такiя, як накiраванне на вучобу
i стажыроўку навучэнцаў, выкладчыкаў i спецыялiстаў.
Мiжнародная дзейнасць саўгаса-тэхнiкума ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь".
7. Саўгас-тэхнiкум з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае разлiковы i
iншыя рахункi ва ўстановах банкаў, пячатку з адлюстраваннем
дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваёй назвы.
8. Саўгас-тэхнiкум у часцы, адноснай да сельскагаспадарчай
дзейнасцi, можа на дабраахвотных пачатках уступаць у аб`яднаннi
розных арганiзацыйна-прававых формаў з мэтай найбольш поўнага
выкарыстання наяўных матэрыяльных, фiнансавых i працоўных рэсурсаў,
павелiчэння вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi, работ i паслуг,
сацыяльнага развiцця калектыву.
У мэтах удасканальвання арганiзацыйных форм i метадаў кiравання
навучальна-выхаваўчым працэсам i кааперацыi вытворчай дзейнасцi
саўгас-тэхнiкум можа ствараць на галiновай i межгалiновай,
рэгiянальнай i межрэгiянальнай аснове без павелiчэння бюджэтных
асiгнаванняў навучальна-навукова-гаспадарчыя або
навучальна-гаспадарчыя фiрмы, асацыяцыi i iншыя рацыянальныя формы
сумеснай дзейнасцi.
9. На аснове гэтага Палажэння саўгас-тэхнiкум распрацоўвае
статут, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i
харчавання i рэгiструецца ў Мiнiстэрстве адукацыi.
10. Статут саўгаса-тэхнiкума павiнен утрымлiваць: назву
саўгаса-тэхнiкума, яго месца знаходжання, мэты дзейнасцi i
структуру, правы i абавязкi навучэнцаў i членаў калектыву, яго
органы кiравання i кантролю, парадак утварэння маемасцi i ўмовы
выкарыстання яе, парадак размеркавання прыбытку (даходу).
11. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя саўгаса-тэхнiкума праводзiцца ў
адпаведнасцi з парадкам, прадугледжаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
II. СТРУКТУРА САЎГАСА-ТЭХНIКУМА,
АРГАНIЗАЦЫЯ ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОТЫ
12. Саўгас-тэхнiкум акрамя вучэбнай гаспадаркi можа мець у
сваей структуры аддзяленнi, вучэбна-кансультацыйныя пункты,
спецыяльныя аддзяленнi, курсы павышэння квалiфiкацыi, курсы па
падрыхтоўцы для паступлення ў навучальную ўстанову, бiблiятэку з
чытальнай залай, вучэбны вылiчальны цэнтр i вучэбныя палiгоны,
метадычныя, вучэбна-вытворчыя i iншыя неабходныя для ажыццяўлення
ўскладзенных на яго задач падраздзяленнi, а таксама
спартыўна-аздараўленчыя i iншыя ўстановы сацыяльна-бытавога i
культурнага прызначэння.
Саўгас-тэхнiкум самастойна фармiруе сваю структуру. Структурныя
падраздзяленнi дзейнiчаюць на аснове адпаведных палажэнняў, якiя
распрацаваны ва ўстаноўленным парадку.
13. Вучэбная гаспадарка саўгаса-тэхнiкума з`яўляецца асноўнай
базай практычнага навучання навучэнцаў. Нароўнi з вытворчымi
падраздзяленнямi ў ей ствараюцца вучэбна-вытворчыя фармiраваннi ў
адпаведнасцi з профiлем навучальнай установы i дзеючымi вучэбнымi
планамi i праграмамi. Вучэбна-вытворчыя фармiраваннi з`яўляюцца
структурнымi падраздзяленнямi саўгаса-тэхнiкума, за iмi
замацоўваюцца зямля, сельскагаспадарчая тэхнiка, жывела i iнш.
14. Саўгас-тэхнiкум ажыццяўляе падрыхтоўку i павышэнне
квалiфiкацыi спецыялiстаў па вучэбных планах i праграмах, якiя
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i Мiнiстэрствам сельскай
гаспадаркi i харчавання.
Увядзенне i лiквiдацыя спецыяльнасцей праводзiцца Мiнiстэрствам
сельскай гаспадаркi i харчавання па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
адукацыi i Дзяржэканомпланам.
На асоб, якiя навучаюцца ў саўгасе-тэхнiкуме, распаўсюджваюцца
ўмовы матэрыяльнага забеспячэння (уключаючы стыпендыю) i iльготы,
якiя прадугледжаны для навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў.
Навучэнцы ў перыяд практыкi залiчваюцца на рабочыя месцы або
аплачваемыя пасады ва ўстаноўленым парадку, на iх распаўсюджваюцца
дзеянне працоўнага заканадаўства, палажэнне аб працы i дзяржаўным
сацыяльным страхаваннi, яны забяспечваюцца спецыяльнай вопраткай па
нормах, вызначаных для працуючых у сельскай гаспадарцы.
Намеснiкам дырэктара па навучальнай рабоце i вытворчаму
навучанню, выкладчыкам, майстрам вытворчага навучання i iншым
работнiкам саўгаса-тэхнiкума па рашэнню дырэктара могуць рабiць
даплаты па канчатковых вынiках работы калектыву.
15. Выкладанне прадметаў вучэбнага плана вядуць, як правiла,
штатныя выкладчыкi саўгаса-тэхнiкума, якiя маюць адпаведную вышэйшую
адукацыю. Выкладчыкi спецыяльных прадметаў павiнны мець вопыт
практычнай работы па спецыяльнасцi на сельскагаспадарчых
прадпрыемствах i ў арганiзацыях па профiлю спецыяльнасцi i
педагагiчную адукацыю. Кадрамi выкладчыкаў на вакантныя месцы
саўгас-тэхнiкум камплектуецца на конкурснай аснове.
Да выкладання спецыяльных прадметаў прыцягваюцца спецыялiсты
вучэбнай гаспадаркi на ўмовах пагадзiннай аплаты, пры гэтым гадавы
аб`ём iх вучэбнай нагрузкi не павiнен перавышаць 360 вучэбных
гадзiн.
Кiраўнiцтва саўгаса-тэхнiкума арганiзоўвае, а выкладчыкi
суместна з навучэнцамi i спецыялiстамi вучэбнай гаспадаркi абавязаны
ўдзельнiчаць ва ўкараненнi ў вытворчасць дасягненняў навукi i
перадавога вопыту ў павышэннi прадуктыўнасцi палёў i ферм,
правядзеннi канструктарскай, вопытнiцкай, даследчай i iншых вiдаў
работ.
Кiраўнiкi i спецыялiсты вучэбнай гаспадаркi i яе вытворчых
падраздзяленняў нясуць адказнасць за якасць практычнага абучэння
навучэнцаў; стварэнне неабходных умоў для выканання праграмы
практыкi. Кiраўнiкi i галоўныя спецыялiсты вучэбнай гаспадаркi
могуць быць выбраны ў педагагiчны савет саўгаса-тэхнiкума.
III. КIРАВАННЕ САЎГАСАМ-ТЭХНIКУМАМ
16. Кiраванне дзейнасцю саўгаса-тэхнiкума ажыццяўляе дырэктар.
Найманне дырэктара ажыццяўляе Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання шляхам заключэння з iм кантракта з лiку спецыялiстаў,
якiя маюць вышэйшую адукацыю, адпавядаючую профiлю навучальнай
установы, i вопыт педагагiчнай працы.
17. Дырэктар без даверанасцi дзейнiчае ад iмя
саўгаса-тэхнiкума, прадстаўляе яго iнтарэсы на ўсiх прадпрыемствах,
у арганiзацыях i ўстановах, распараджаецца маемасцю i сродкамi
саўгаса-тэхнiкума ў межах правоў, устаноўленых уласнiкам або
ўпаўнаважаным iм органам, заключае дагаворы, выдае даверанасцi,
з`яўляецца распарадчыкам крэдытаў, зацвярджае штатны расклад, выдае
ў межах кампетэнцыi саўгаса-тэхнiкума загады i дае ўказаннi,
абавязковыя для ўсiх работнiкаў i навучэнцаў.
18. Дырэктар саўгаса-тэхнiкума ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам назначае i вызваляе з пасады сваiх намеснiкаў,
галоўнага бухгалтара, загадчыкаў структурных падраздзяленняў,
выкладчыкаў i iншых работнiкаў навучальнай установы, размяркоўвае
абавязкi памiж намеснiкамi, вызначае службовыя абавязкi работнiкаў
навучальнай установы.
Першым намеснiкам дырэктара з`яўляецца намеснiк па навучальнай
рабоце.
19. Працоўны калектыў саўгаса-тэхнiкума складаюць усе
грамадзяне, якiя сваей працай удзельнiчаюць у яго дзейнасцi на
аснове працоўнага дагавору, а таксама iншых форм, рэгулюючых
працоўныя адносiны работнiкаў з саўгасам-тэхнiкумам.
20. З мэтай развiцця калегiяльных, дэмакратычных форм у
кiраваннi саўгасам-тэхнiкумам, аб`яднання намаганняў выкладчыкаў,
супрацоўнiкаў i навучэнцаў для дасягнення высокiх канчатковых
вынiкаў у падрыхтоўцы i выхаваннi спецыялiстаў з сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй у саўгасе-тэхнiкуме ствараецца савет начале з
дырэктарам. Колькасць членаў савета вызначаецца статутам
саўгаса-тэхнiкума.
21. Савет саўгаса-тэхнiкума:
намячае меры па паляпшэнню падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i
павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай
адукацыяй;
устанаўлiвае на аснове Правiл прыему у сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы рэспублiкi дадатковыя патрабаваннi па прыему з
улiкам профiлю падрыхтоўкi;
вызначае агульныя напрамкi эканамiчнага i сацыяльнага развiцця
саўгаса-тэхнiкума;
устанаўлiвае парадак размеркавання прыбыткаў;
прымае рашэннi, якiя датычаць асноўных пытанняў
знешнеэканамiчнай дзейнасцi саўгаса-тэхнiкума;
вызначае формы ўзаемадзеяння саўгаса-тэхнiкума з
навукова-даследчымi iнстытутамi, аб`яднаннямi i iншымi
фармiраваннямi сiстэмы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання
з мэтай стварэння неабходных умоў для ўсебаковага развiцця i творчай
здзейнасцi выкладчыкаў, а таксама спецыялiстаў вучэбнай гаспадаркi;
заслухоўвае справаздачы кiраўнiцтва i асобных работнiкаў аб
ходзе выканання планаў развiцця саўгаса-тэхнiкума, вынiках
вучэбна-выхаваўчай i гаспадарча-фiнансавай дзейнасцi;
разглядае канфлiктныя сiтуацыi, якiя ўзнiкаюць памiж
адмiнiстрацыяй саўгаса-тэхнiкума i працоўным калектывам, прымае меры
для iх вырашэння;
вырашае iншыя пытаннi, прадугледжаныя статутам
саўгаса-тэхнiкума.
22. У склад савета ўваходзяць прадстаўнiкi выкладчыкаў,
навучэнцаў, работнiкаў вучэбнай гаспадаркi i iншых супрацоўнiкаў,
адмiнiстрацыi, грамадскiх арганiзацый.
Склад савета саўгаса-тэхнiкума выбiраецца на пяць гадоў, пры
чарговых выбарах ен можа абнаўляцца не меней, чым на трэць.
Прадстаўнiкi навучэнцаў могуць выбiрацца i давыбiрацца штогодна.
Пасяджэннi савета праводзяцца ў адпаведнасцi з планам работы, а
таксама па меры неабходнасцi.
Пасяджэнне савета з`яўляецца правамоцным, калi на iм
прысутнiчае не меньш як дзве трэцi яго складу. Рашэнне прымаецца
адкрытым галасаваннем, простай большасцю галасоў.
Член савету, якi не апраўдаў даверу калектыву, можа быць
выведзены з яго складу па рашэнню большасцi членаў савета,
удзельнiчаючых у галасаваннi.
23. У мэтах забеспячэння калегiяльнасцi разгляду
вучэбна-выхаваўчай i метадычнай работы, фiзiчнага выхавання
навучэнцаў i iншых пытанняў вучэбнага характару пад старшынствам
дырэктара ствараецца ў якасцi дарадчага органа педагагiчны савет,
работа якога рэгламентуецца Палажэннем аб педагагiчным савеце
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.
IV. МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА I ФIНАНСАВАННЕ САЎГАСА-ТЭХНIКУМА
24. Матэрыяльную базу саўгаса-тэхнiкума складаюць збудаваннi,
машыны i абсталяванне, сельскагаспадарчая жывела, транспартныя
сродкi i iншая маемасць, якая выкарыстоўваецца для навучэння,
выхавання i аздараўлення навучэнцаў, вытворчасцi прадукцыi,
здавальнення спецыяльных i эканамiчных iнтарэсаў работнiкаў
саўгаса-тэхнiкума, а таксама для вырашэння iншых задач у сферы
адукацыi.
25. Вытворчая дзейнасць саўгаса-тэхнiкума ажыццяўляецца на
аснове гаспадарчага разлiку. Выдаткi саўгаса-тэхнiкума, звязаныя з
падрыхтоўкай спецыялiстаў i павышэннем квалiфiкацыi кадраў,
праводзяцца за кошт дзяржаўных цi iншых сродкаў. Асноўнай крынiцай
фiнансавання з`яўляюцца сродкi, якiя выдзяляюцца з дзяржаўнага
бюджэту ў адпаведнасцi з Законам аб дзяржаўным бюджэце,
прадугледжаным спецыяльнымi актамi ўрада Рэспублiкi Беларусь. Iншымi
сродкамi з`яўляюцца даходы ад платных паслуг, вытворчай i навуковай
дзейнасцi, дагаварныя або кантрактныя сумы за падрыхтоўку кадраў,
узносы прадпрыемстваў, спонсараў i грамадзян.
Спагнанне платы за навучанне (акрамя дадатковых ведаў), за
iншыя паслугi навучальнай установы, якiя аплачваюцца з дзяржаўнага
бюджэту, не дазваляецца.
26. Для абнаўлення i развiцця вучэбна-матэрыяльнай i вытворчай
базы з улiкам росту патрабаванняў да ўзроўню i якасцi адукацыi
Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання выдзяляе
саўгасу-тэхнiкуму матэрыяльныя рэсурсы i капiтальныя ўкладаннi; у
першую чаргу перадае навейшыя вiды сельскагаспадарчых машын,
трактары, камбайны, аўтамабiлi, станочнае i iншае абсталяванне,
сартавое насенне, мiнеральныя ўгнаеннi, племянную жывелу,
канцэнтраваныя кармы, iнвентар, будаўнiчыя i iншыя матэрыялы.
Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне вучэбна-вытворчай базы
саўгас-тэхнiкум арганiзуе шляхам набыцця рэсурсаў на рынку тавараў i
паслуг па прамых дагаворах, у аптовым гандлi, у арганiзацыях
матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i iншых пасрэднiцкiх
арганiзацыях.
27. Саўгас-тэхнiкум самастойна плануе i ажыццяўляе сваю
дзейнасць, распараджаецца вырабленай прадукцыяй i атрыманым
прыбыткам, вызначае перспектывы развiцця зыходзячы з попыту на сваю
прадукцыю, патрабавання вучэбных планаў i праграм, неабходнасцi
забеспячэння развiцця вучэбна-матэрыяльнай, вытворчай i сацыяльнай
базы, удасканалення абучэння навучэнцаў i слухачоў. Аснову планаў
складаюць дагаворы, якiя заключаюцца са спажыўцамi прадукцыi,
падраднымi арганiзацыямi, пастаўшчыкамi матэрыяльна-тэхнiчных
рэсурсаў.
28. Саўгас-тэхнiкум згодна з устаноўленым парадкам ажыццяўляе
бухгалтарскi, аператыўны i статыстычны ўлiк, справаведства i архiў,
складае справаздачнасць па зацверджаных формах i прадстаўляе яе ва
ўстаноўленыя тэрмiны адпаведным органам.
Саўгас-тэхнiкум мае адзiны баланс i прадстаўляе яго з усiмi
дадаткамi па формах, устаноўленых для дзяржаўных прадпрыемстваў
(саўгасаў) i, акрамя таго, па асiгнаваннях з бюджэту на падрыхтоўку
кадраў - па формах, устаноўленых для сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў.
________________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 355/12.
Дата: 6.05.94 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|