МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
15 красакавiка 1994 года N 84/108
Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб прадстаўленнi
акадэмiчных адпачынкаў студэнтам ВНУ,
навучэнцам ССНУ i ПТНУ па медыцынскiх
паказаннях.
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi
навучальных устаноў
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб прадстаўленнi акадэмiчных
адпачынкаў студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам
сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў па
медыцынскiх паказаннях.
2. Лiчыць страцiўшым сiлу iнструкцыйныя лiсты Мiнiстэрства
аховы здароўя СССР ад 17 жнiўня 1964 г. i Мiнiстэрства вышэйшай i
сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР ад 9 верасня 1964 г.;
Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 11.10.93 г.
N 02-3-10/4885 i Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
11.10.93 г. N 08-12/88.
Мiнiстр аховы здароўя Мiнiстр адукацыi
В.С.Казакоў В.А.Гайсёнак
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загадам Мiнiстра аховы здароўя i
Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад 15 красавiка 1994 г. N 84/108
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПРАДСТАЎЛЕННI АКАДЭМIЧНЫХ АДПАЧЫНКАЎ
СТУДЭНТАМ ВЫШЭЙШЫХ (ВНУ), НАВУЧЭНЦАМ
СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ (ССНУ) I
ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫХ (ПТНУ) НАВУЧАЛЬНЫХ
УСТАНОЎ ПА МЕДЫЦЫНСКIХ ПАКАЗАННЯХ
===
Студэнты ВНУ i навучэнцы ССНУ, ПТНУ маюць права на акадэмiчны
адпачынак па медыцынскiх паказаннях, падставай для прадстаўлення
якога з`яўляецца панiжэнне працаздольнасцi ў вынiку парушэнняў
функцый арганiзма, абумоўленых абвастрэннем хранiчных хвароб,
працяглымi цi частымi вострымi захворваннямi, траўмамi, а таксама
нармальна працякаючая цяжарнасць з 24 тыдняў (па жаданню цяжарнай) i
паталагiчна працякаючая цяжарнасць любога тэрмiну.
Пытанне аб прадстаўленнi акадэмiчнага адпачынка студэнтам,
навучэнцам па медыцынскiх паказаннях вырашаецца рэктарам ВНУ,
дырэктарамi ССНУ цi ПТНУ на падставе заключэння
ўрачэбна-кансультатыўнай камiсii (УКК), а там дзе яе няма, галоўнага
ўрача лячэбна-прафiлактычнай установы, якая займаецца медыцынскiм
абслугоўваннем студэнтаў, навучэнцаў навучальных устаноў.
1. Для вынясення экспертнага рашэння УКК аб магчымасцi
прадстаўлення акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях
студэнт, навучэнец прад`яўляе ў лячэбна-прафiлактычную ўстанову,
якая абслугоўвае ВНУ, ССНУ, ПТНУ, сваю падрабязную выпiску з
медыцынскай карты лячэбна-прафiлактычнай установы, пад назiраннем
якой ен знаходзiцца, а таксама запыт навучальнай установы.
2. Урачэбна-кансультатыўная камiсiя, у тым выпадку, калi яе
няма, галоўны ўрач, выносiць заключэнне аб неабходнасцi
прадастаўлення хвораму /цяжарнай/ акадэмiчнага адпачынку або
рэкамендацыi аб пераводзе па стану здароўя на вучобу на iншы
факультэт /аддзяленне/ або другую навучальную ўстанову.
3. Заключэнне ўрачоў ведамасных i тэрытарыяльных
лячэбна-прафiлактычных устаноў без рашэння УКК або заключэння
галоўнага ўрача /загадчыка/ лячэбна-прафiлактычнай установы (у тым
выпадку, калi няма УКК) аб неабходнасцi прадстаўлення студэнтам,
навучэнцам акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях,
вызваленнi ад фiзiчнай работы, або пераводу на iншы факультэт
/аддзяленне/ цi ў другую навучальную ўстанову, лiчацца
несапраўднымi.
4. Пытаннi аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў па
медыцынскiх паказаннях студэнтам I-га курса вырашаецца
адмiнiстрацыяй навучальнай установы ў строга iндывiдуальным парадку.
5. Ва ўсiх выпадках абвастрэння хранiчных або вострых,
псiхiчных захворванняў, асаблiва на малодшых курсах, рэктарат,
дырэкцыя на падставе заключэння УКК псiханеўралагiчнага дыспансера
павiнны разгледзець i вырашыць пытанне аб адлiчэннi студэнта,
навучэнца з навучальнай установы або аб прадастаўленнi акадэмiчнага
адпачынку па медыцынскiх паказаннях цi аб пераводзе на другi
факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову.
6. Студэнтам, навучэнцам хворым на туберкулез, прадастаўляецца
акадэмiчны адпачынак тэрмiнам на 1 год. У выпадку прагрэсiравання
туберкулезнага працэсу пасля працяглага лячэння пытанне аб працягу
навучання або пераводзе ў iншую навучальную ўстанову вырашаецца ў
iндывiдуальным парадку.
7. Пры аднаўленнi на вучобу студэнты, навучэнцы, якiя вярнулiся
з акадэмiчных адпачынкаў, павiнны праходзiць медыцынскае
абследаванне па захворванню, якое з`явiлася прычынай прадастаўлення
адпачынку i прадстаўляюць даведку ў навучальную ўстанову аб стане
здароўя ад лячэбнай установы, якая назiрала хворага.
8. Пры пераводзе студэнтаў, навучэнцаў вячэрнiх i завочных
факультэтаў на дзенныя неабходна прадстаўляць у
лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае студэнтаў,
навучэнцаў, медыцынскую даведку аб стане здароўя па ўстаноўленай
форме.
-----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 329/12.
Дата: 20.04.94 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|