МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7.02.94 г. N 33
Аб зацвярджэннi тыпавога Палажэння аб
атэстацыi i акрэдытацыi навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь
___________________________________________________________
Утратил силу приказом Министерства образования и науки от 9
января 1997 г. N 4 (зарегистрировано в Национальном реестре
- N 8/2314 от 23.12.1999 г.)
Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi, зацверджаным пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 мая 1993 г. N 295, на яго
ўскладзены кантроль за выкананнем усiмi навучальнымi ўстановамi на
тэрыторыi рэспублiкi дзяржаўных патрабаванняў да адукацыi, аналiз
стану навучальна-выхаваўчага працэсу ў навучальных установах усiх
тыпаў, а таксама iх атэстацыя.
На падставе вышэйпададзенага ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненае з Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi
Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва i Мiнiстэрствам
фiнансаў Рэспублiкi Беларусь тыпавое Палажэнне аб атэстацыi i
акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадатак 1).
2. Зацвердзiць форму пасведчання аб Дзяржаўнай атэстацыi
навучальнай установы (дадатак 2).
3. Зацвердзiць форму сертыфiката аб Дзяржаўнай акрэдытацыi
навучальнай установы (дадатак 3).
4. Лiчыць усе дзеючыя дзяржаўныя навучальныя ўстановы на
тэрыторыi рэспублiкi па стану на 1 верасня 1993 года акрэдытаванымi.
5. Ускласцi абавязкi па атэстацыi пад арганiзацыйна-метадычным
кiраўнiцтвам i кантролем Дзяржiнспекцыi навучальных устаноў:
- дашкольных устаноў i сярэднiх агульнаадукацыйных школ на
раённыя, гарадскiя аддзелы i ўпраўленнi адукацыi рай(гар)
выканкамаў;
- прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў на ўпраўленнi адукацыi
аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама;
- вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, вышэйшых
прафесiйных вучылiшчаў, гiмназiй i лiцэяў на Дзяржаўную iнспекцыю
навучальных устаноў i мiнiстэрствы (ведамствы), у падпарадкаваннi
якiх яны знаходзяцца.
6. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi:
6.1. Даручыць правядзенне акрэдытацыi i выбарчай атэстацыi ўсiх
навучальных устаноў незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i формаў
уласнасцi.
6.2. Прыняць да кiраўнiцтва тыпавое Палажэнне аб атэстацыi i
акрэдытацыi навучальных устаноў i ажыццяўляць арганiзацыйна-
практычныя меры по яго выкананнi.
6.3. Даручыць выдачу пасведчанняў аб Дзяржаўнай атэстацыi
навучальных устаноў.
Мiнiстр В.А.Гайсенак
ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ АТЭСТАЦЫI
I АКРЭДЫТАЦЫI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 7 лютага 1994 г. N 33
Узгоднена
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж
18 студзеня 1994 г.
Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь
па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва
Старшыня Г.П.Бадзей
31 студзеня 1994 г.
===
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI.
1.1. Дадзенае палажэнне вызначае асноўныя нормы i прынцыпы
атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў (агульнаадукацыйныя
школы, дашкольныя, прафесiйна-тэхнiчныя, сярэднiя спецыяльныя i
вышэйшыя навучальныя установы), якiя ўваходзяць ў нацыянальную
сiстэму адукацыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад ведамаснай
прыналежнасцi i формаў уласнасцi.
1.2. Атэстацыя i акрэдытацыя навучальных устаноў уяўляе сабой
афiцыйнае прызнанне адпаведнасцi дзейнасцi навучальных устаноў
прынцыпам дзяржаўнай нацыянальнай палiтыкi ў многаступеньчатай
структуры адукацыi i дае права навучальнай установе ажыццяўляць
набор, падрыхтоўку i выпуск спецыялiстаў (навучэнцаў) адпаведнага
профiлю i ўзроўню.
1.3. Мэтай атэстацыi навучальных устаноў з`яўляецца
устанаўленне адпаведнасцi iх асноўнай дзейнасцi патрабаванням Закона
"Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i дзяржаўных стандартаў.
1.4. Мэтай акрэдытацыi з`яўляецца пацвярджэнне статусу
навучальнай установы на права выдачы дакументаў дзяржаўнага ўзору аб
адпаведным узроўнi адукацыi або змены статусу.
1.5. Атэстацыя i акрэдытацыя навучальных устаноў ажыццяўляецца
на адзiнай метадалагiчнай аснове па метадычных i iнструктыўных
матэрыялах, якiя распрацоўвае i зацвярджае Мiнiстэрства адукацыi.
1.6. Звесткi аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў
публiкуюцца ў зборнiку нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi
i сродках масавай iнфармацыi.
2. АТЭСТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ.
2.1. Атэстацыя з яўляецца адным з вiдаў дзяржаўнага кантролю i
прызначана для выяўлення эфектыўнасцi работы навучальнай установы,
устанаўлення адпаведнасцi зместу, узроўню i якасцi падрыхтоўкi
выпускнiкоў патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў.
2.2. Атэстацыi падлягаюць усе навучальныя ўстановы. Яна
праводзiцца адзiн раз у 5 гадоў. У асобных выпадках перыядычнасць
атэстацыi можа быць зменена. Навучальныя ўстановы, якiя атрымалi
лiцензiю на адукацыйную дзейнасць, падлягаюць атэстацыi праз 1-2
гады.
2.3. Атэстацыя навучальных устаноў праводзiцца Дзяржаўнай
iнспекцыяй навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь i пад яе метадычным кiраўнiцтвам мiнiстэрствамi i
ведамствамi, органамi кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца
навучальныя ўстановы.
2.4. Атэстацыя навучальных устаноў, якiя маюць статус
мiжнародных, праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй паводле сумеснага
рашэння Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i адпаведных
папячыцельскiх або мiжнародных арганiзацый.
2.5. Атэстацыя навучальных устаноў, якiя маюць лiцэнзiю на
адукацыйную дзейнасць i жадаюць яе прадоўжыць, праводзiцца пры iх
звароце не пазней аднаго месяца да заканчэння яе тэрмiну i за iх
кошт органамi кiравання, якiя выдалi лiцэнзiю.
2.6. Для ажыццяўлення атэстацыi навучальнай установы органам па
яе правядзеннi ствараецца атэстацыйная камiсiя, якая ў сваёй
дзейнасцi кiруецца законамi Рэспублiкi Беларусь, пастановамi
Вярхоўнага Савета i Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Атэстацыйная камiсiя ствараецца з лiку высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў навучальных i навукова-даследчых устаноў, аб`яднанняў,
прадпрыемстваў i арганiзацый незалежна ад формаў уласнасцi, членаў
грамадскiх арганiзацый, прадстаўнiкоў цэнтраў занятасцi
насельнiцтва.
2.7. Атэстацыйная камiсiя вызначае:
- патэнцыял навучальнай установы i ступень яго выкарыстання
(прыкладны пералiк паказчыкаў i праграма вызначаюцца тыпам, вiдам,
катэгорыяй адукацыйнай установы або яе лiцэнзiяй);
- адпаведнасць узроўню падрыхтоўкi навучэнцаў дзяржаўнаму
стандарту i патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык,
- адпаведнасць дасягнутых вынiкаў заяўленаму статусу
навучальнай установы.
2.8. Атэстацыйная камiсiя працуе непасрэдна ў навучальнай
установе. Тэрмiн атэстацыi вызначаецца яе праграмай i тыпам
навучальнай установы.
2.9. Па вынiках атэстацыi камiсiя робiць заключэнне, у якiм дае
ацэнку навучальнай установе па ўсiх вiдах яе дзейнасцi.
Матэрыялы атэстацыi i заключэнне атэстацыйнай камiсii
накiроўваюцца Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў i
разглядаюцца ёю ў месячны тэрмiн. Пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi
навучальнай установы Дзяржiнспекцыя навучальных устаноў прымае
пастанову аб яе атэстацыi i па даручэннi Мiнiстэрства адукацыi выдае
адпаведнае пасведчанне. Форма пасведчання аб атэстацыi навучальнай
установы зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi.
2.10. У выпадку няпоўнай адпаведнасцi дзейнасцi навучальнай
установы Дзяржiнспекцыя навучальных устаноў вызначае тэрмiн
паўторнай атэстацыi праз 1-2 гады. Пры паўторнай адмоўнай ацэнцы
дэейнасцi навучальнай установы праводзiцца дыягностыка прычын
неадпаведнасцi ўзроўню падрыхтоўкi навучэнцаў прад`яўляемым
патрабаванням на падставе ўсебаковага аналiзу i праверкi
адукацыйнага працэсу. Пасля гэтага атэстацыйная камiсiя ўносiць
прапановы па рэарганiзацыi, перапрафiлiраваннi або лiквiдацыi
навучальнай установы, аб чым прымаецца пастанова Дзяржiнспекцыi
навучальных устаноў i накiроўваецца ў адпаведны орган кiравання.
2.11. Прызнанне неатэставанай навучальнай установы спыняе
дзеянне лiцэнзii.
2.12. Калi навучальная ўстанова не згодна з ацэнкай
атэстацыйнай камiсii, яна мае права на працягу месяца з дня
атрымання пастановы падаць у Дзяржiнспекцыю навучальных устаноў
заяву аб пераглядзе заключэння атэстацыйнай камiсii. Дадзеная заява
разглядаецца ў месячны тэрмiн з дня яе паступлення.
Пастанова Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў можа быць
абскарджана ў Мiнiстэрстве адукацыi на працягу аднаго месяца. Для
канчатковага вырашэння гэтага пытання Мiнiстэрствам ствараецца
экспертная камiсiя.
2.13. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў кантралюе
выкананне пастаноў аб вынiках атэстацыi навучальных устаноў, ва
ўстаноўленым законам парадку прыцягвае да адказнасцi службовых асоб,
якiя самаўхiляюцца ад iх рэалiзацыi.
3. АКРЭДЫТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ.
3.1. Акрэдытацыя з`яўляецца формай дзяржаўнага прызнання
статусу навучальнай установы, яе права на выдачу выпускнiкам
дзяржаўнага дакумента цi дакумента дзяржаўнага ўзору аб адпаведным
узроўнi адукацыi.
3.2. Акрэдытацыя праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных
устаноў з прыцягненнем квалiфiкаваных спецыялiстаў не пазней 30 дзён
з дня падачы заявы навучальнай установай i прад`яўлення пастановы аб
яе атэстацыi. Заява аб акрэдытацыi падаецца ў Дзяржаўную iнспекцыю
навучальных устаноў не раней, чым за паўгода да першага выпуску з
навучальнай установы.
3.3. Затраты на правядзенне акрэдытацыi аплачваюцца навучальнай
установай на падставе заключаных дагавароў.
3.4. У выпадку, калi навучальная ўстанова па вынiках атэстацыi
пацвердзiла высокi ўзровень падрыхтоўкi спецыялiстаў, для яе
акрэдытацыi дастаткова пастановы аб атэстацыi.
Для правядзення акрэдытацыi пастанова аб вынiках атэстацыi
сапраўдна на працягу аднаго каляндарнага года.
3.5. Навучальная ўстанова мае права патрабаваць паўторную
атэстацыю не раней чым праз 1-2 гады з моманту адмовы ў акрэдытацыi.
3.6. Акрэдытаванай навучальнай установе Мiнiстэрствам адукацыi
выдаецца сертыфiкат устаноўленага ўзору, якi сапраўдны да заканчэння
тэрмiну дзеяння лiцэнзii.
3.7. Навучальная ўстанова можа быць пазбаўлена дзяржаўнай
акрэдытацыi па вынiках атэстацыi.
3.8. Апеляцыя па акрэдытацыi праводзiцца ў парадку, вызначаным
пры атэстацыi.
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 7 лютага 1994 г. N 33
Герб Рэспублiкi Беларусь
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНАЯ IНСПЕКЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
ПАСВЕДЧАННЕ
АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ АТЭСТАЦЫI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
Выдадзена ў тым, што __________________________________________
___________________________________________________________________
(поўная назва навучальнай установы)
у адпаведнасцi з пастановай Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных
устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад " ____ " ____________ N _____________
(месяц, год)
атэставана(ы) ў Рэспублiцы Беларусь.
Тэрмiн дзеяння пасведчання _______________ з дня выдачы.
(колькасць гадоў)
"_____" __________________ N ______________
(месяц, год выдачы) (рэгiстрацыйны
нумар)
М.П. Начальнiк Дзяржаўнай iнспекцыi
навучальных устаноў ______________________________________
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 7 лютага 1994 г. N 33
Герб Рэспублiкi Беларусь
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
сертыфiкат
аб дзяржаўнай акрэдытацыi навучальнай установы
Выдадзены ў тым, што _________________________________________
___________________________________________________________________
(поўная назва навучальнай установы)
у адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад " ___ " _____________ N _____________
(месяц, год)
акрэдытавана(ы) ў Рэспублiцы Беларусь з прадстаўленнем статусу
___________________________________________________________________
(поўная назва прадстаўляемага статусу)
i мае права выдачы ________________________________________________
(назва дакумента)
____________________________________________ дзяржаўнага ўзору
" ____ " __________________ N __________________
(месяц, год выдачы) (рэгiстрацыйны нумар)
М.П. Мiнiстр ___________________
_________________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 230/12
Дата: 18.02.1994 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|