Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
15 снежня 1995 г. N 690
г.Мiнск
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ФРАНЦУЗСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
МАЛАДЗЁЖНАЙ ПАЛIТЫКI I СПОРТУ
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства адукацыi i навукi, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам замежных спраў, аб заключэннi
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Французскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне маладзёжнай палiтыкi i спорту.
Упаўнаважыць Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь Мяснiковiча Мiхаiла Уладзiмiравiча на падпiсанне названага
Пагаднення.
Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг