УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА
з Прэзiдыумам Рэспублiканскага загадам мiнiстра
камiтэта прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi
адукацыi i навукi Беларусi Рэспублiкi Беларусь
Пратакол N 4 ад 07.12.1995 г.
ад 05.12.1995 г. N 456
Старшыня Т.I.Чобатава
ПАЛАЖЭННЕ
аб квалiфiкацыйным экзамене
===
Агульныя палажэннi
Мэтай правядзення квалiфiкацыйнага экзамену з`яўляецца
вызначэнне ўзроўню навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi,
устанаўленне адпаведнасцi прафесiйных характарыстык педагагiчных
работнiкаў патрабаванням, якiя прад`яўляюцца да спецыялiстаў
вышэйшай катэгорыi, незалежная экспертная ацэнка iх здольнасцi
творча i якасна ажыццяўляць навучальна-выхаваўчы працэс.
Арганiзацыя экзамену
1. Для правядзення квалiфiкацыйнага экзамену загадамi па
Iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, Рэспублiканскiм iнстытуце
прафесiйнай адукацыi, абласных (Мiнскiм гарадскiм) iнстытутах
удасканалення настаўнiкаў тэрмiнам на год ствараюцца квалiфiкацыйныя
камiсii з лiку выкладчыкаў кафедраў, педагогаў вышэйшай катэгорыi,
выкладчыкаў ВНУ, спецыялiстаў гаспадаркi.
2. Арганiзацыйна-метадычнае i гаспадарчае забеспячэнне
дзейнасцi квалiфiкацыйных камiсiй ажыццяўляюць навучальныя ўстановы
павышэння квалiфiкацыi, пры якiх яны ўтвараюцца.
3. Гэтыя навучальныя ўстановы маюць права з улiкам
патрабаванняў да квалiфiкацыйнага экзамену самастойна вызначаць яго
формы. Абавязкова прапаноўваць педагагiчным работнiкам розныя формы
экзамену на выбар адной з iх атэстуемым.
4. Тэрмiны правядзення квалiфiкацыйных экзаменаў вызначаюцца
рэктарам (дырэктарам) iнстытута.
5. Да здачы квалiфiкацыйнага экзамену дапускаюцца асобы, якiя
ўключаны ў графiк атэстацыi i маюць накiраванне
навучальна-выхаваўчых устаноў цi органаў кiравання адукацыяй.
6. З праграмай i патрабаваннямi да экзамену педагога павiнна
азнаёмiць па месцы яго работы адмiнiстрацыя навучальна-выхаваўчай
установы.
7. Экзаменацыйныя групы фармiруюцца, як правiла, па 10-15
чалавек. Магчымы iндывiдуальны прыём экзамена.
8. Пры здачы экзамену атэстуемы абавязкова робiць запiсы ў
экзаменацыйным лiсце са штампам навучальнай установы, якi
захоўваецца ў матэрыялах квалiфiкацыйнага экзамену i падлягае ўлiку.
9. Па вынiках экзамену на пасяджэннi квалiфiкацыйнай камiсii
рашэннем большасцi яе членаў выстаўляецца ацэнка: "здаў" ("не здаў")
квалiфiкацыйны экзамен на адпаведнасць вышэйшай катэгорыi.
10. Вынiкi экзамену фiксуюцца ў ведамасцi, якая падпiсваецца
старшынёй камiсii i яе членамi.
11. Атэстуемаму выдаецца даведка аб вынiках здачы экзамену на
адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю.
12. Пры нязгодзе педагагiчнага работнiка з вынiкамi
квалiфiкацыйнага экзамену, ён мае права звярнуцца з апеляцыяй да
кiраўнiка ўстановы, дзе здаваў пэўны экзамен. Апеляцыя разглядаецца
апеляцыйнай камiсiяй, якая ствараецца загадам кiраўнiка гэтай
установы. У склад камiсii не могуць уваходзiць члены квалiфiкацыйных
камiсiй.
Фiнансаванне экзамену
13. Фiнансаванне правядзення квалiфiкацыйных экзаменаў
ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якiя выдзяляюцца iнстытуту павышэння
квалiфiкацыi i ўдасканалення настаўнiкаў на павышэнне квалiфiкацыi.
14. Аплата членам камiсii праводзiцца, зыходзячы з фактычна
патрачанага часу на экзаменацыйнай сесii.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1188/12.
Дата: 15.12.95 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|