МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
07.12.95 N 456
Аб зацвярджэннi Палажэння аб атэстацыi
педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi
(акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь i
Палажэння аб квалiфiкацыйным экзамене
З мэтай удасканалення працэдуры атэстацыi i паляпшэння ўмоў яе
праходжання педагагiчнымi работнiкамi
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў
сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб
квалiфiкацыйным экзамене, адобраныя калегiяй Мiнiстэрства адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь (пратакол N 13 ад 28.11.95 г.).
2. Палажэннi ўвесцi ў дзеянне з 1 верасня 1996 года.
3. Часовае палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў
сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь, Часовае палажэння
аб квалiфiкацыйным экзамене, зацверджаныя калегiяй Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26.02.1992 г. N 4-п, загады
Мiнiстэрства ад 07.10.93 г. N 301 "Аб унясеннi дапаўненняў у Часовае
палажэнне аб атэстацыi", ад 29.04.94 г. N 123 "Аб змяненнях у
Часовым палажэннi", лiчыць страцiўшымi сiлу з дня ўвядзення ў
дзеянне палажэнняў.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|