ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 лiстапада 1995 г. N 430
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж В.I.Паўлаў
7 лiпеня 1995 г. 20 лiпеня 1995 г.
IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку стажыроўкi на прадпрыемствах,
у арганiзацыях i навуковых установах выкладчыкаў
вышэйшых навучальных устаноў
===
1. Стажыроўка з`яўляецца адной з асноўных форм павышэння
квалiфiкацыi выкладчыкаў.
Асноўная мэта стажыроўкi - прафесiйная падрыхтоўка выкладчыкаў,
у першую чаргу па прафiлiруючым дысцыплiнам, азнаямленне iх з
навейшай тэхналогiяй, перспектывамi развiцця i арганiзацыi
вытворчасцi, яе эканомiкай, сучасным абсталяваннем ва ўмовах
фармiравання рыначных адносiн, а таксама выпрацоўка канкрэтных
прапаноў па ўдасканаленню вучэбнага працэсу, укараненню ў практыку
навучання перадавых дасягненняў навукi, тэхнiкi i вытворчасцi,
аказанне практычнай дапамогi прадпрыемствам, арганiзацыям, навуковым
установам. Галоўная ўвага ў працэсе праходжання стажыроўкi павiнна
ўдзяляцца навукова-даследчай працы.
2. Стажыроўка выкладчыкаў праводзiцца па iндывiдуальнаму плану
з адрывам ад работы тэрмiнам да пяцi месяцаў i да васьмi месяцаў без
адрыву ад работы. Канкрэтныя тэрмiны стажыроўкi вызначаюцца
рэктаратамi ВНУ ў iндывiдуальным парадку па прадстаўленню адпаведных
кафедраў. Iндывiдуальны план стажыроўкi выкладчыка распрацоўваецца i
зацвярджаецца кафедрай па ўзгадненню з прадпрыемствам, арганiзацыяй,
навуковай установай, дзе плануецца правядзенне стажыроўкi, i
прадугледжвае з улiкам iх спецыяльнасцi выкананне канкрэтнай
iнжынернай, эканамiчнай цi другой прафесiйнай задачы, а таксама
распрацоўку прапаноў, якiя накiраваны на паляпшэнне работы
прадпрыемства, арганiзацыi, навуковай установы.
3. Вышэйшыя навучальныя ўстановы накiроўваюць на стажыроўку
выкладчыкаў на аснове дагавораў з вытворчымi прадпрыемствамi,
арганiзацыямi, навуковымi ўстановамi. Прапановы да планаў
праходжання стажыроўкi выкладчыкамi рыхтуюцца кафедрамi i
зацвярджаюцца рэктарам у канцы бягучага вучэбнага года на наступны
вучэбны год.
Накiраванне на стажыроўку выкладчыкаў афармляецца загадам па
вышэйшай навучальнай установе.
4. Загадам па прадпрыемству, арганiзацыi або навуковай установе
па ўзгадненню з вышэйшай навучальнай установай, якая накiравала
выкладчыка на стажыроўку, кожнаму стажору прызначаецца
кiраўнiк-кансультант з лiку вядучых iнжынерна-тэхнiчных або
навуковых работнiкаў.
5. Кiраўнiцтва вышэйшай навучальнай установы ажыццяўляе
кантроль за праходжаннем стажыроўкi выкладчыкаў.
6. У выпадку невыканання выкладчыкам-стажорам ускладзеных на
яго абавязкаў кiраўнiк прадпрыемства, арганiзацыi, навуковай
установы можа вызвалiць яго ад далейшага праходжання стажыроўкi i
паведамiць аб гэтым у вышэйшую навучальную установу.
Кiраўнiцтва вышэйшай навучальнай установы можа вынесцi на
рашэнне Вучонага савету ВНУ /факультэта/ пытанне аб датэрмiновых
перавыбарах адзначанага выкладчыка ва ўстаноўленым парадку.
7. Па вынiках стажыроўкi выкладчык прадстаўляе па месцы
асноўнай працы справаздачу, зацверджаную кiраўнiком прадпрыемства,
арганiзацыi, навуковай установы з падцвярджэннем выканання
дагаворных умоў i водгукам аб працы стажора.
Абарона вынiкаў стажыроўкi праводзiцца на пасяджэннi кафедры
перш за ўсе з улiкам яе практычнай значнасцi для паляпшэння
вучэбна-выхаваўчага працэсу i развiцця вытворчасцi. Кафедра прымае
рашэнне аб зацвярджэннi або адхiленнi справаздачы /пры неабходнасцi
- аб яе дапрацоўцы/, а таксама дае рэкамендацыi па выкарыстаннi
вынiкаў стажыроўкi.
Адзначанае рашэнне кафедры ўлiчваецца пры атэстацыi выкладчыкаў
i праходжаннi iмi конкурса на замяшчэнне пасад
прафесарска-выкладчыцкага саставу.
8. Вучэбна-метадычныя распрацоўкi i дапаможнiкi, выкананыя ў
адпаведнасцi з iндывiдуальным планам стажыроўкi i адобраныя кафедрай
/факультэтам/, перадаюцца ў распараджэнне вышэйшай навучальнай
установы. Iнжынерныя i другiя распрацоўкi, выкананыя стажорам па
заказах прадпрыемстваў, арганiзацый, навуковых устаноў перадаюцца ў
iх распараджэнне для экспертызы i ўкаранення ў вытворчасць.
9. Матэрыяльнае забеспячэнне выкладчыкаў ВНУ на перыяд
стажыроўкi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
10. Накiраванне выкладчыкаў на стажыроўку праводзiцца ў межах
устаноўленай колькасцi прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых
навучальных устаноў.
Пасады выкладчыкаў ВНУ, накiроўваемых на стажыроўку, могуць
замяшчацца другiмi асобамi без конкурсу на ўмовах тэрмiновага
працоўнага дагавору ў межах колькасцi i фонду заработнай платы,
вядзяляемых вышэйшым навучальным установам.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1199/12.
Дата: 20.12.95 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|