ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 лiстапада 1995 г. N 430
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж В.I.Паўлаў
7 лiпеня 1995 г. 20 лiпеня 1995 г.
ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб курсах павышэння квалiфiкацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
===
___________________________________________________________
Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
- № 8/9106 от 10.02.2003 г.)
I. Агульныя палажэннi
1.1. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi пры
мiнiстэрствах, iншых цэнтральных органах кiравання, дзяржаўных
навучальных установах, арганiзацыях i прадпрыемствах дзяржаўнай
формы ўласнасцi, а таксама пры навучальных установах, арганiзацыях i
прапрыемствах iншых форм уласнасцi арганiзуюцца згодна Прыкладнаму
палажэнню аб навучальных установах /падраздзяленнях/ павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў i
на падставе дадзенага Тыпавога палажэння.
1.2. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi пры
мiнiстэрствах, iншых цэнтральных органах кiравання ствараюцца
адпаведнымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання
па ўзгадненню з Мiнадукацыi i навукi, пры навучальных установах,
арганiзацыях i прадпрыемствах дзяржаўнай формы ўласнасцi -
самастойна па ўзгадненню з адпаведнымi мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання, пры навучальных установах,
арганiзацыях i прадпрыемствах iншых форм уласнасцi - самастойна.
Мiнiстэрствы (iншыя цэнтральныя органы кiравання), а таксама
суб`екты гаспадарання розных формаў уласнасцi, за выключэннем
дзяржаўных навучальных устаноў, падведамных Мiнадукацыi i навукi,
абавязаны ва ўстаноўленым парадку атрымаць лiцэнзiю (дазвол)
Мiнiстэрства адукацыi i навукi на стварэнне курсаў павышэння
квалiфiкацыi.
1.3. Лiквiдацыя i рэарганiзацыя мiжгалiновых /галiновых/ курсаў
павышэння квалiфiкацыi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для iх
стварэння.
Аб стварэннi, рэарганiзацыi або лiквiдацыi своечасова
паведамляецца органам дзяржаўнай статыстыкi.
1.4. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi на
падставе дадзенага палажэння распрацоўваюць статут з улiкам
спецыфiкi галiн /галiны/, якi зацвярджаецца дырэктарам i
рэгiструецца вышэйстаячай арганiзацыяй па падпарадкаванасцi.
1.5. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi
ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi са статутам, на падставе
пагадненняў з мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання, аб`яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi,
службамi занятасцi.
1.6. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi ва
ўстаноўленым парадку праходзяць акрэдытацыю ў адпаведнасцi з
Палажэннем, зацверджаным Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 6 лiстапада 1992 года N 673 "Аб акрэдытацыi навучальных
устаноў /падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кадраў" /Збор пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь N 32, 19 лiстапада
1992 г./.
1.7. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi
кадраў, якiя карыстаюцца правам юрыдычнай асобы, самастойна рашаюць
пытаннi арганiзацыi навучальнага працэсу, фiнансава-гаспадарчай i
iншых вiдаў дзейнасцi пры захаваннi дзяржаўных iнтарэсаў i
патрабаванняў да паслядыпломнай адукацыi з улiкам правоў слухачоў,
педагагiчных i iншых работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.
1.8. Курсы павышэння квалiфiкацыi навучальнай установы могуць
з`яўляцца яе структурным падраздзяленнем.
1.9. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi
кадраў з`яўляюцца вучэбным падраздзяленнем сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi.
Пры адсутнасцi iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi мiжгалiновыя
/галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi кадраў ажыццяўляюць
арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва работай па павышэнню
квалiфiкацыi кадраў у адпаведнай галiне.
1.10. На мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi
кадраў ускладаецца:
- аператыўнае задавальненне патрабаванняў мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных органаў кiравання, аб`яднанняў, прадпрыемстваў,
арганiзацый i ўстаноў, а таксама iндывiдуальных патрабаванняў
грамадзян у павышэннi сваёй прафесiйнай падрыхтоўкi;
- забеспячэнне авалодання слухачамi навейшымi метадамi
гаспадарання i кiравання ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi;
- садзейнiчанне гарманiчнаму развiццю асобы, найбольш поўнай
рэалiзацыi яе творчых здольнасцей;
- авалоданне навейшымi дасягненнямi ў галiне навукi i тэхнiкi,
тэхналогii вытворчасцi i арганiзацыi працы на базе перадавога
айчыннага i замежнага вопыту;
- развiццё ў слухачоў навыкаў выкарыстання ў рабоце
электронна-вылiчальнай тэхнiкi, умення арыентавацца ў сучаснай
навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, эфектыўна яе выкарыстоўваць для
рашэння практычных задач;
- заўседнае паляпшэнне якасцi навучання слухачоў, узмацненне
яго практычнай накiраванасцi на рашэнне канкрэтных задач
удасканалення работы галiны, аб`яднанняў, прадпрыемстваў i
арганiзацый, працоўных калектываў ва ўмовах суверэнiтэту рэспублiкi,
пераходу да рыначнай эканомiкi;
- удасканаленне форм i метадаў правядзення вучэбных заняткаў,
развiццё практыкi iндывiдуалiзацыi навучання работнiкаў на падставе
канкрэтных заданняў, якiя зацвярджаюцца кiраўнiкамi мiнiстэрстваў,
iншых цэнтральных органаў кiравання, аб`яднанняў, прадпрыемстваў i
арганiзацый;
- захаванне зваротнай сувязi з прадпрыемствам, арганiзацыяй,
якiя накiравалi слухачоў на навучанне, кансультацыйная дапамога ва
ўкараненнi ведаў, атрыманых у ходзе навучання;
- стварэнне банка мадэлей прафесiйных сiтуацый для навучання i
комплекснай ацэнкi падрыхтоўкi спецыялiстаў розных службовых
катэгорый з выдачай рэкамендацый па iх далейшым выкарыстаннi ў
вытворчасцi;
- сумесна з мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання, прадпрыемствамi i арганiзацыямi стварэнне сучаснай
навучальна-матэрыяльнай базы, аснашчэнне яе навейшым абсталяваннем,
палiграфiчнай, арганiзацыйнай i вылiчальнай тэхнiкай, забеспячэнне
слухачоў неабходнымi жыллёва-бытавымi ўмовамi, арганiзацыя iх
самастойнай работы i вольнага часу, забеспячэнне якаснага складу
выкладчыцкiх кадраў, павышэнне iх квалiфiкацыi, педагагiчнага,
спецыяльнага i агульнакультурнага ўзроўню;
- прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку мiнiстэрствам, iншым
цэнтральным органам кiравання, прадпрыемствам i арганiзацыям, пры
якiх яны арганiзаваны, справаздачнасцi i другiх звестак.
1.11. Мiжгалiновыя /галiновыя/ курсы павышэння квалiфiкацыi,
якiя фiнансуюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, маюць права весцi
гаспадарча-разлiковую дзейнасць па аказанню адукацыйных i iншых
вiдаў паслуг згодна профiлю дзейнасцi курсаў, якiя не супярэчаць
дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.
2. Слухачы мiжгалiновых /галiновых/ курсаў
павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
2.1. На курсы павышэння квалiфiкацыi кадраў накiроўваюцца
кiраўнiкi i спецыялiсты прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў з
вышэйшай, сярэдне-спецыяльнай i агульнай сярэдняй адукацыяй.
2.2. Слухачы курсаў павышэння квалiфiкацыi пры прыбыццi
прад`яўляюць накiраванне прадпрыемства, арганiзацыi, установы.
2.3. Залiчэнне слухачоў курсаў павышэння квалiфiкацыi кадраў на
вучобу праводзiцца загадам дырэктара курсаў згодна дагаворам з
мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
аб`яднаннямi, прадпрыемствамi i г.д.
2.4. Камплектаванне груп слухачоў на курсах праводзiцца з
улiкам спецыяльнасцi, адукацыi i займаемай пасады.
2.5. Слухачы курсаў павышэння квалiфiкацыi маюць права:
- карыстання падручнiкамi i дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай,
неабходнай для навучання, а таксама вучэбна-вытворчай i навуковай
базай;
- на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання;
- на забеспячэнне неабходнымi жыллёва-бытавымi ўмовамi;
- на абскарджанне ўчынкаў выкладчыкаў i адмiнiстрацыi.
2.6. Слухачы курсаў павышэння квалiфiкацыi абавязаны выконваць
правiлы ўнутранага распарадку, усе вiды вучэбнай работы,
прадугледжаныя вучэбнымi планамi i праграмамi, iншыя патрабаваннi,
якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i статутам
курсаў павышэння квалiфiкацыi кадраў.
2.7. Слухачы, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана i
праграм, здалi ўстаноўленыя залiкi або экзамены, прайшлi iншыя вiды
вынiковага кантролю ведаў, атрымлiваюць пасведчанне ўстаноўленага
ўзору /пры ўмове праходжання курсамi ва ўстаноўленым парадку
акрэдытацыi/.
Паспяховае праходжанне навучання на курсах павышэння
квалiфiкацыi ўлiчваецца пры атэстацыi спецыялiстаў. Пры невыкананнi
вучэбнага плана, таксама ў выпадку грубага парушэння правiлаў
унутранага распарадку, слухач выключаецца загадам па курсах з
выдачай адпаведнай даведкi аб знаходжаннi на курсах павышэння
квалiфiкацыi.
2.8. Матэрыяльнае забеспячэнне слухачоў курсаў на перыяд
навучання i стварэнне для iх неабходных жыллёва-бытавых умоў
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
3. Вучэбная i метадычная работа
на курсах павышэння квалiфiкацыi
3.1. Навучанне на курсах праводзiцца з адрывам, без адрыву i з
частковым адрывам ад работы, у спалучэннi гэтых форм.
3.2. Навучанне праводзiцца па вучэбных планах i праграмах,
распрацаваных курсамi самастойна на падставе адпаведных Тыпавых,
узгодненых з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi
органамi кiравання, прадпрыемствамi, установамi i зацверджаных
кiраўнiком курсаў.
3.3. Парадак арганiзацыi навучальнага працэсу вызначаецца
курсамi самастойна.
3.4. Для вызначэння ўзроўню ведаў, уменняў i навыкаў слухачоў
праводзiцца кантроль ведаў з выкарыстаннем сучасных метадаў, у тым
лiку тэстыравання. Устанаўлiваюцца наступныя формы кантролю ведаў:
залiк, экзамен, кантрольная, курсавая i выпускная работа (рэферат).
Выпускныя работы слухачоў абараняюцца перад экзаменацыйнай камiсiяй.
На падставе вынiкаў кантролю ажыццяўляецца карэкцiроўка
вучэбна-тэматычных планаў, вызначаюцца формы iндывiдуальнай працы са
слухачамi.
3.5. Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды вучэбных заняткаў:
лекцыi, практычныя (семiнарскiя i выязныя заняткi, дзелавыя,
арганiзацыйна-дзейнасныя i iнавацыйныя гульнi, разыгрыванне роляў,
разгляд канкрэтных сiтуацый, семiнары па абмену вопытам),
самастойная работа слухачоў i iнш.
Вучэбныя заняткi на курсах праводзяцца ў адпаведнасцi з
раскладам.
Паспяховасць слухачоў пры павышэннi квалiфiкацыi вызначаецца
наступнымi адзнакамi: "выдатна", "добра", "здавальняюча",
"нездавальняюча", "залiчана", "незалiчана".
3.6. Для выкладання на курсах павышэння квалiфiкацыi
прыцягваецца прафесарска-выкладчыцкi састаў вышэйшых, сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў, а таксама спецыялiсты народнай
гаспадаркi на ўмовах пагадзiннай аплаты.
3.7. Курсы павышэння квалiфiкацыi выконваюць
арганiзацыйна-метадычную работу для паляпшэння якасцi навучання i
выхавання, удасканалення педагагiчнага майстэрства выкладчыцкага
складу, выкарыстоўваюць у навучальным працэсе метады актыўнага
навучання, вылiчальную тэхнiку i сучасныя тэхнiчныя сродкi.
3.8. Аплата працы адмiнiстрацыйна-гаспадарчага,
вучэбна-дапаможнага i абслугоўваючага персаналу на курсах павышэння
квалiфiкацыi ажыццяўляецца адпаведна заканадаўству.
4. Кiраванне курсамi павышэння квалiфiкацыi
4.1. Кiраванне курсамi павышэння квалiфiкацыi ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з iх статутам.
4.2. Дзяржаўныя органы могуць умешвацца ў дзейнасць курсаў
павышэння квалiфiкацыi толькi тады, калi гэта дзейнасць супярэчыць
Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, дзеючаму заканадаўству, статуту
курсаў.
4.3. Кiраўнiцтва работай курсаў пры мiнiстэрствах, iншых
цэнтральных органах кiравання, прадпрыемствах, установах i
арганiзацыях ажыццяўляе дырэктар (загадчык), з якiм мiнiстэрства,
iншыя цэнтральныя органы кiравання /кiраўнiк прадпрыемства,
установы, арганiзацыi/ заключаюць кантракт.
4.4. Галоўны бухгалтар (бухгалтар) курсаў пры мiнiстэрствах
прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад займаемай пасады дырэктарам.
Галоўны бухгалтар (бухгалтар) курсаў пры прадпрыемствах,
арганiзацыях, установах, прызначаецца кiраўнiком прадпрыемства,
арганiзацыi, або ўстановы, пры якой яны створаны, або дырэктарам
курсаў (калi з`яўляюцца юрыдычнай асобай).
4.5. Асобы, якiя ажыццяўляюць кiраванне курсамi павышэння
квалiфiкацыi, у сваёй службовай дзейнасцi кiруюцца толькi
патрабаваннямi заканадаўства i не звязаны з рашэннямi палiтычных
партый i аб`яднанняў, якiя маюць палiтычныя мэты.
5. Маёмасць i сродкi курсаў павышэння квалiфiкацыi
5.1. Фiнансаванне мерапрыемстваў па навучанню слухачоў, iншых
вiдаў работ i паслуг, якiя выконваюцца курсамi, ажыццяўляецца за
кошт дзяржаўнага бюджэту або на падставе пагадненняў за кошт сродкаў
мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемстваў,
арганiзацый, устаноў i асобных грамадзян.
5.2. Мiнiстэрствы, iншыя цэнтральныя органы кiравання,
аб`яднаннi, прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы, якiя накiроўваюць
слухачоў на навучанне, ў адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi
пералiчваюць курсам павышэння квалiфiкацыi сродкi за навучанне ў
тэрмiн, абумоўлены дагаворам.
У выпадку няяўкi або выключэння слухачоў з курсаў пералiчаныя
за iх навучанне сродкi прадпрыемствам не вяртаюцца.
5.3. Курсы павышэння квалiфiкацыi, якiя знаходзяцца на
дзяржаўным бюджэце, маюць адносна замацаванай за iмi дзяржаўнай
маёмасцi правамоцтвы валодання, карыстання i распараджэння ёю ў
адпаведнасцi з мэтамi сваёй дзейнасцi i прызначэннем маёмасцi i ў
межах, устаноўленых уласнiкам i дзеючым заканадаўствам.
5.4. Курсы павышэння квалiфiкацыi, якiя з`яўляюцца юрыдычнай
асобай, маюць пячатку ўстаноўленага ўзору са сваiм найменнем,
разлiковы i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым
парадку, штогод прадстаўляюць прадугледжаныя статыстычныя
справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт - у Мiнiстэрства адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1197/12.
Дата: 20.12.95 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|