ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 лiстапада 1995 г. № 430
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВЫХ НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ
[Изменения и дополнения:
Постановлением Министерства образования от 30 января
2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
8/9106 от 10.02.2003 г.) .
У сувязi з неабходнасцю стварэння нацыянальнай нарматыўнай базы
для сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў i ў
адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10
мая 1993 г. № 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб
агульнаадукацыйных i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы
адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi загадваю:
1. Зацвердзiць узгодненыя з Мiнiстэрствам фiнансаў i
Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь, iншымi зацiкаўленымi
нiжэйадзначаныя Тыпавыя палаженнi аб навучальных установах
(падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў i
iнструкцыi:
__________________________________________________________
Абзацы второй - шестой пункта 1 утратили силу
постановлением Министерства образования от 30 января 2003
г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/9106
от 10.02.2003 г.)
- Тыпавое палажэнне аб iнстытуце павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў;
- Тыпавое палажэнне аб факультэце павышэння квалiфiкацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў;
- Тыпавое палажэнне аб спецыяльным факультэце па
перападрыхтоўцы кадраў;
- Тыпавое палажэнне аб курсах павышэння квалiфiкацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў;
- Тыпавое палажэнне аб вычэбна-курсавым камбiнаце па
прафесiйнаму навучанню рабочых;
__________________________________________________________
- Iнструкцыю аб парадку стажыроўкi на прадпрыемствах, у
арганiзацыях i навуковых установах выкладчыкаў вышэйшых навучальных
устаноў;
- Iнструкцыю аб парадку стажыроўкi выкладчыкаў сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў на перадавых прадпрыемствах i ў
арганiзацыях;
- Iнструкцыю аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы пасведчання
асобам, якiя прайшлi навучанне ў iнстытутах, на факультэтах, курсах
i ў вучэбных цэнтрах па падрыхтоўцы, перападрыхтохцы i павышэнню
квалiфiкацыi кадраў.
2. Упраўленню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
спецыялiстаў (Абрамаў А.I.):
2.1. у месячны тэрмiн давесцi адзначаныя Тыпавыя палажэннi i
iнструкцыi да ведама ўсiх мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць у
сваiм падпарадкаваннi навучальныя ўстановы (падраздзяленнi)
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, падначаленых
навучальных устаноў (падраздзяленняў);
2.2. на працягу 1995 г. забяспечыць прывядзенне ў адпаведнасць
з дадзенымi Тыпавымi палажэннямi дзеючых статутаў (палажэнняў)
навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў сiстэмы Мiнадукацыi, аказаць
арганiзацыйна-метадычную дапамогу ў рабоце ў гэтым накiрунку
адпаведным галiновым навучальным установам.
3. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на ўпраўленне
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў (Абрамаў
А.I.).
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|