ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 кастрычнiка 1995 г. № 410
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНЫХ ПАЛАЖЭННЯЎ АБ
НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧЫХ УСТАНОВАХ СIСТЭМЫ
ДАШКОЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ
У адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г. №
304 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб адукацыi i выхаваўчых
установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб
адукацыi" загадваю:
1. Зацвердзiць наступныя Прыкладныя палажэннi аб
навучальна-выхаваўчых установах сiстэмы дашкольнага выхавання:
"Аб дашкольнай установе з паглыбленым накiрункам у рабоце";
"Аб санаторнай дашкольнай установе";
"Аб дашкольным Цэнтры развiцця дзiцяцi";
"Аб адукацыйна-выхаваўчай установе "школа-дзiцячы сад".
2. Увесцi ў дзеянне вышэйпералiчаныя палажэннi з 1 снежня 1995
г.
Намеснiк Мiнiстра В.П.СТАЎРОЎ