АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 31 САКАВIКА
1995 г. N 184
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 19 кастрычнiка 1995 г. N 584
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 22 декабря 1999 г. N 1976
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2000 г., N 4, 5/2289)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31
сакавiка 1995 г. N 184 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку
карэкцiроўкi фактычнага заработку пенсiянера пры назначэннi i
пераразлiку пенсiй, гранiчных памераў заработнай платы i павышэння
пенсiй, вылiчаных у мiнiмальным памеры, у сувязi з ростам сярэдняй
заработнай платы" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 10, арт. 237) пасля пункта
3 дапоўнiць пунктам 4 наступнага зместу:
"4. Гранiчны памер заработку, прадугледжаны ў пункце 2
пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 снежня 1992 г.
N 758 "Аб умовах назначэння пенсiй асобным катэгорыям работнiкаў
авiяцыi i лётна-выпрабавальнага складу" i ў пункце 6.2 Палажэння аб
парадку назначэння i выплаты пенсiй за выслугу гадоў работнiкам
лётна-выпрабавальнага складу, зацверджанага названай пастановай (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 35, арт. 644; 1993 г., N 28, арт.
545; 1994 г., N 10, арт. 165), карэкцiруецца ў парадку,
устаноўленым дадзенай пастановай".
Пункты 4 i 5 лiчыць адпаведна пунктамi 5 i 6.
2. Гэту пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 жнiўня 1995 г.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
<<< Главная
страница | < Назад
|