Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
28 верасня 1995 г. N 535
г.Мiнск
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ I ДАПАЎНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ
КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 5 МАЯ
1995 г. N 241
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Палажэнне аб парадку ўстанаўлення фактаў i перыядаў
знаходжання грамадзян Рэспублiкi Беларусь у месцах прымусовага
ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады другой
сусветнай вайны, зацверджанае пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1995 г. N 241 (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 13,
арт.308), наступныя змяненне i дапаўненне:
з пункта 3 выключыць слова "выхаваўчыя";
пункт 5 дапоўнiць наступнага зместу:
"Факты насiльнага вывазу грамадзян на тэрыторыю Германii або яе
саюзнiкаў устанаўлiваюцца па назначэнню пенсiй на падставе
паказанняў аднаго або некалькiх сведак, якiм вядомы акалiчнасцi
вывазу. Наяўнасць у сведак дакументаў, пералiчаных у пункце 4 гэтага
Палажэння, не патрабуецца".
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
<<< Главная
страница | < Назад
|