УКАЗ
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
8 жнiўня 1995 г. N 299 г.Мiнск
Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку
выдачы дыпламатычных i службовых
пашпартоў грамадзянам Рэспублiкi
Беларусь
===
___________________________________________________________
Указ утратил силу Указом Президента Республики Беларусь от
13 января 1997 г. N 33 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1997 г., N 2, ст.40)
[В отношении настоящего Указа см. Заключение
Конституционного Суда от 3 ноября 1995 г. N З-21/95
(Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь, 1995 г.,
N 32, ст.426)
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку выдачы
дыпламатычных i службовых пашпартоў грамадзянам Рэспублiкi Беларусь.
2. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прывесцi рашэннi
Урада ў адпаведнасць з гэтым Указам.
3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указам Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
ад 8 жнiўня 1995 г.
N 299
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы дыпламатычных i
службовых пашпартоў грамадзянам
Рэспублiкi Беларусь
1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак выдачы грамадзянам
Рэспублiкi Беларусь дыпламатычных i службовых пашпартоў
для паездак за мяжу.
2. Выдача дыпламатычных i службовых пашпартоў ажыццяўляецца
Мiнiстэрствам замежных спраў па заяўках камандзiруючых арганiзацый.
Пры гэтам выдаюцца:
2.1. дыпламатычныя пашпарты:
Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь;
Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь i яго
намеснiкам;
Прэм`ер-мiнiстру Рэспублiкi Беларусь i яго намеснiкам;
Старшынi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекi, яго намеснiку i членам
Савета бяспекi;
Кiраўнiку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i яго
намеснiкам;
Кiраўнiку спраў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
Кiраўнiку Службы кантролю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
кiраўнiку сакратарыята Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
Старшынi Кантрольнай палаты Рэспублiкi Беларусь;
Генеральнаму пракурору Рэспублiкi Беларусь;
Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;
мiнiстрам, старшыням дзяржаўных камiтэтаў;
Начальнiку Галоўнага ўпраўлення пагранiчных войскаў Рэспублiкi
Беларусь;
Кiраўнiку Апарату Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
Старшынi Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii;
старшыням абласных, Брэсцкага, Вiцебскага, Гомельскага,
Гродзенскага, Магiлёўскага, Мiнскага гарадскiх выканаўчых камiтэтаў;
работнiкам Мiнiстэрства замежных спраў, якiя займаюць дыпламатычныя
пасады;
работнiкам дыпламатычных прадстаўнiцтаў, консульскiх устаноў
Рэспублiкi Беларусь за мяжой i пастаянных прадстаўнiцтваў Рэспублiкi
Беларусь пры мiжнародных арганiзацыях, якiя займаюць дыпламатычныя
пасады, згодна з дадаткам 1 да Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
ад 6 красавiка 1995 г. N 142, i членам iх сем`яў;
работнiкам мiжнародных арганiзацый, якiя займаюць пасады,
прыраўнаваныя да дыпламатычных, па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь, а таксама членам iх сем`яу;
дыпламатычным кур`ерам Мiнiстэрства замежных спраў;
2.2. службовыя пашпарты:
службовым асобам;
Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
Апарату Савета Бяспекi;
Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
цэнтральнага апарату Службы кантролю Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь;
Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
Апарату Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь;
Кантрольнай палаты Рэспублiкi Беларусь;
Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь;
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;
мiнiстэрстваў, дзяржаўных камiтэтаў;
Галоўнага ўпраўлення пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь;
Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь;
Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii;
намеснiкам старшынь абласных, Брэсцкага, Вiцебскага,
Гомельскага, Гродзенскага, Магiлёўскага, Мiнскага гарадскiх
выканаўчых камiтэтаў;
старшыням, намеснiкам старшынь абласных i Мiнскага гарадскога
Саветаў дэпутатаў;
асобам тэхнiчнага i абслуговага персаналу дыпламатычных
прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой;
iншым асобам, якiя накiроўваюцца за мяжу па рашэннях Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь, Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
3. Дыпламатычныя i службовыя пашпарты выдаюцца на час
камандзiравання за мяжу i не пазней чым праз 10 сутак пасля вяртання
грамадзянiна ў Рэспублiку Беларусь падлягаюць здачы на захоўванне ў
парадку, устаноўленным камандзiруючай арганiзацыяй.
4. Кiраўнiк камандзiруючай арганiзацыi забяспечвае перадачу
дыпламатычных i службовых пашпартоў у Мiнiстэрства замежных спраў у
выпадку страты грамадзянамi права на карыстанне iмi.
<<< Главная
страница | < Назад
|