Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
7 жнiўня 1995 г. N 422
г. Мiнск
ПЫТАННI МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ
ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 4 февраля 2002 г. N 140
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2002 г., N 19, 5/9892)
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
23 октября 1997 г. N 1421 ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23
августа 2000 г. N 1331 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., N 83, 5/3935)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Утратил силу.
___________________________________________________________
Пункт 1 утратил силу постановлением Совета Министров от 23
августа 2000 г. N 1331
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Мiнiстэрстве
аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.
___________________________________________________________
2. Лiчыць неабходным мець у Мiнiстэрстве аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь калегiю ў складзе 13 чалавек.
___________________________________________________________
Пункт 2 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 23 октября 1997 г. N 1421
2. Лiчыць неабходным мець у Мiнiстэрстве аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь калегiю ў складзе 11 чалавек.
___________________________________________________________
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад
3 красавiка 1969 г. N 128 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Мiнiстэрстве
аховы здароўя Беларускай ССР" (ЗЗ БССР, 1969 г., N 12, арт. 215) i
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 верасня 1992 г.
N 537 "Пытаннi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 25, арт. 463).
Прэм`ер мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
___________________________________________________________
Положение утратило силу постановлением Совета Министров от
23 августа 2000 г. N 1331
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 7 жнiўня 1995 г. N 422
ПАЛАЖЭННЕ
аб Мiнiстэрстве аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
1. Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь
(Мiнздароўе) з`яўляецца цэнтральным органам дзяржаўнага
кiравання i падпарадкоўваецца Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
2. Мiнздароўе ў сваёй дзейнасцi кiруецца актамi
заканадаўства i дадзеным Палажэннем.
3. Галоўнымi задачамi Мiнздароўя з`яўляюцца:
забеспячэнне ўсямернага развiцця аховы здароўя
насельнiцтва рэспублiкi;
арганiзацыя аказання насельнiцтву бясплатнай медыцынскай
дапамогi ў дзяржаўных установах аховы здароўя i лекавага
забеспячэння;
арганiзацыя i правядзенне мерапрыемстваў па прафiлактыцы
захворванняў, аздараўленню ўмоў жыццядзейнасцi чалавека i
навакольнага асяроддзя;
забеспячэнне санiтарна-эпiдэмiчнага дабрабыту
насельнiцтва.
4. Мiнздароўе ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi
з мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
Саветамi дэпутатаў, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi
органамi, мiжнароднымi арганiзацыямi, недзяржаўнымi
структурамi.
5. Мiнздароўе ажыццяўляе кiраўнiцтва аховай здароўя праз
упраўленнi аховы здароўя абласных i Мiнскага гарадскога
выканаўчых камiтэтаў, а таксама кiраўнiцтва
прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi,
падпарадкаванымi непасрэдна Мiнiстэрству. Мiнздароўе,
органы кiравання аховай здароўя выканкомаў Саветаў
дэпутатаў, падведамныя iм лячэбна-прафiлактычныя i
санiтарна-прафiлактычныя ўстановы, медыцынскiя
навукова-даследчыя, вышэйшыя i сярэднiя навучальныя
ўстановы i iншыя падведамныя прадпрыемствы, установы i
арганiзацыi складаюць сiстэму Мiнiстэрства.
6. Мiнздароўе ў адпаведнасцi з галоўнымi задачамi:
6.1. вывучае стан здароўя насельнiцтва, вызначае
асноўныя напрамкi развiцця аховы здароўя, распрацоўвае i
сумесна з мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi
камiтэтамi праводзiць мерапрыемствы па прадухiленню
захворванняў, знiжэнню захворваемасцi, iнвалiднасцi i
смяротнасцi, далейшаму павелiчэнню працягласцi жыцця
насельнiцтва рэспублiкi;
6.2. каардынуе i кантралюе прафесiйную дзейнасць органаў
i ўстаноў аховы здароўя незалежна ад iх ведамаснай
прыналежнасцi i форм уласнасцi, а таксама медыцынскiх i
фармацэўтычных работнiкаў, якiя практыкуюць самастойна;
6.3. арганiзоўвае i кантралюе прафесiйную падрыхтоўку
медыцынскiх i фармацэўтычных работнiкаў;
6.4. ажыццяўляе кiраўнiцтва падведамнымi медыцынскiмi
навукова-даследчымi ўстановамi i каардынацыю навуковых
даследаванняў у галiне аховы здароўя;
6.5. забяспечвае арганiзацыю дзяржаўнага санiтарнага
нагляду i кантралюе выкананне санiтарнага заканадаўства
мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi, службовымi
асобамi i грамадзянамi;
6.6. зацвярджае санiтарна-гiгiенiчныя i
санiтарна-процiэпiдэмiчныя правiлы i нормы;
6.7. распрацоўвае агульныя прынцыпы арганiзацыi i
развiцця санаторна-курортнай дапамогi;
6.8. распрацоўвае мерапрыемствы па ахове мацярынства i
дзяцiнства, сумесна з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання ажыццяўляе мерапрыемствы па
ахове працы жанчын i падлеткаў, аздараўленню, фiзiчнаму i
гiгiенiчнаму выхаванню дзяцей, арганiзуе кантроль за станам
здароўя дзяцей у дзiцячых дашкольных i вучэбна-выхаваўчых
установах ад iх ведамаснага падпарадкавання i форм
уласнасцi, кантралюе выкананне абавязковых патрабаванняў да
вытворчасцi, рэалiзацыi i ўжывання прадуктаў харчавання;
6.9. устанаўлiвае па ўзгадненню з зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання
парадак выдачы лiсткоў непрацаздольнасцi, арганiзуе
экспертызу парушэнняў жыццядзейнасцi грамадзян,
медыка-сацыяльную i медыка-прафесiйную рэабiлiтацыю хворых
i iнвалiдаў, кiруе пастаноўкай медыка-рэабiлiтацыйнай
экспертызы;
6.10. кiруе пастаноўкай судова-медыцынскай i
судова-псiхiятрычнай экспертызы;
6.11. арганiзуе i кантралюе забеспячэнне насельнiцтва i
ўстаноў аховы здароўя лекавымi i прафiлактычнымi сродкамi,
вырабамi медыцынскага прызначэння, медыцынскай тэхнiкай i
абсталяваннем, запаснымi часткамi да iх. Ажыццяўляе
рэгiстрацыю новых лекавых сродкаў, лекавай сыравiны,
медыцынскай тэхнiкi i абсталявання. Арганiзуе эксплуатацыю
i рамонт медыцынскай тэхнiкi;
6.12. ажыццяўляе гiгiенiчную рэгламентацыю i рэгiстрацыю
хiмiчных i бiялагiчных рэчываў i вырабаў з iх, а таксама
сыравiны, матэрыялаў i харчовых прадуктаў;
6.13. ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку лiцэнзаванне
асобных вiдаў медыцынскай i фармацэўтычнай дзейнасцi;
6.14. стварае ва ўстаноўленым парадку за кошт вызначаных
крынiц цэнтралiзаваныя iнвестыцыйныя фонды, спецыяльныя
галiновыя i мiжгалiновыя фонды навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ i асваення новых вiдаў
навукаёмiстай прадукцыi, iншыя фонды;
6.15. аказвае падведамным прадпрыемствам, установам i
арганiзацыям дапамогу ва ўмацаваннi iх
фiнансава-эканамiчнага становiшча;
6.16. праводзiць адзiную эканамiчную палiтыку ў галiне,
распрацоўвае парадак абследавання i лячэння хворых,
забяспечвае кантроль за яго выкананнем;
6.17. узаемадзейнiчае з мясцовымi выканаўчымi i
распарадчымi органамi ў вырашэннi эканамiчных,
сацыяльна-бытавых i iншых пытанняў, узгадняе з iмi рашэннi
аб стварэннi, размяшчэннi, рэарганiзацыi i развiццi
падведамных прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, прымае
сумесныя з абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi
камiтэтамi меры па ўдасканаленню дзейнасцi i развiццю
сiстэмы аховы здароўя, структуры яе кiравання;
6.18. арганiзуе правядзенне медыцынскiх i
санiтарна-процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў пры ўзнiкненнi
надзвычайных сiтуацый у выпадку катастроф i стыхiйных
бедстваў;
6.19. арганiзуе i ажыццяўляе неабходную работу па
мiнiмiзацыi медыцынскiх паследкаў катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС;
6.20. арганiзуе i кантралюе ва ўстаноўленым парадку
захаванне падведамнымi прадпрыемствамi, установамi i
арганiзацыямi тэхнiкi бяспекi i патрабаванняў вытворчай
санiтарыi;
6.21. ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку
знешнеэканамiчную i iншую мiжнародную дзейнасць, аказвае
дапамогу падведамным прадпрыемствам, установам i
арганiзацыям у наладжваннi мiжнародных сувязей;
6.22. выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя дзеючым
заканадаўствам.
7. Мiнздароўе ўзначальвае Мiнiстр, якi назначаецца на
пасаду i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi
Беларусь.
Мiнiстр аховы здароўя мае намеснiкаў, якiя назначаюцца
на пасаду i вызваляюцца ад пасады ў адпаведнасцi з
заканадаўствам. Колькасць намеснiкаў Мiнiстра вызначаецца
Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
8. Мiнiстр аховы здароўя:
кiруе Мiнздароўем i нясе персанальную адказнасць за
выкананне ўскладзеных на Мiнiстэрства задач i функцый;
уносiць ва ўстаноўленым парадку ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь праекты актаў заканадаўства па
пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Мiнiстэрства;
размяркоўвае абавязкi i ўстанаўлiвае ступень адказнасцi
сваiх намеснiкаў, кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў
цэнтральнага апарату Мiнiстэрства за кiраўнiцтва асобнымi
напрамкамi яго дзейнасцi;
зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтральнага
апарату Мiнiстэрства ў межах расходаў на яго ўтрыманне,
палажэннi аб структурных падраздзяленнях цэнтральнага
апарату Мiнiстэрства, а таксама палажэннi (статуты)
падведамных яму органаў;
наймае на работу, у тым лiку на кантрактнай аснове,
работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства i кiраўнiкоў
падведамных прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый;
стварае ва ўстаноўленым парадку фонды на прадстаўнiцкiя
мэты i iншыя няпланавыя мерапрыемствы.
9. Мiнздароўе ва ўстаноўленым парадку ў межах сваёй
кампетэнцыi, а пры неабходнасцi - сумесна з iншымi органамi
цэнтральнага кiравання выдае загады, iнструкцыi, указаннi
па пытаннях дзейнасцi сiстэмы аховы здароўя насельнiцтва на
аснове i ў мэтах выканання заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь, арганiзуе i кантралюе iх выкананне.
10. У Мiнздароўi ствараецца калегiя ў складзе Мiнiстра
(старшыня калегii), намеснiкаў Мiнiстра па пасадзе i iншых
кiруючых работнiкаў Мiнiстэрства i падведамных яму
прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый.
Колькасны i персанальны склад калегii зацвярджаецца
Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Калегiя на пасяджэннях разглядае актуальныя пытаннi
дзейнасцi Мiнiстэрства. Рашэннi калегii, як правiла,
рэалiзуюцца загадамi Мiнiстра.
У выпадку рознагалоссяў памiж Мiнiстрам i членамi
калегii Мiнiстр праводзiць у жыццё свае рашэннi i дакладвае
аб iх Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а члены
калегii маюць права паведамiць сваё меркаванне ў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
11. Колькасць i фонд аплаты працы работнiкаў
цэнтральнага апарату Мiнздароўя зацвярджаюцца Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
12. Мiнздароўе з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку
з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм
найменнем.
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|