АБ СТВАРЭННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА МIЖВЕДАМАСНАГА
САВЕТА ПА ПРАБЛЕМАХ IНВАЛIДАЎ
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 13 лiпеня 1995 г. N 372
(Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 20, арт. 478)
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 2 мая 1997 г. N 429 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1997 г., N 14, ст.507)
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров от 12 января 1996 г.
N 31
У адпаведнасцi з артыкулам 6 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11
лiстапада 1991 г. "Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы
Беларусь" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць Рэспублiканскi мiжведамасны савет па праблемах
iнвалiдаў у наступным складзе:
Русакевiч - Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Уладзiмiр Васiльевiч Беларусь (старшыня савета)
Даргель - Мiнiстр сацыяльнай абароны (намеснiк
Вольга Бранiславаўна старшынi савета)
Батура - Мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi
Барыс Васiльевiч
Бутэвiч - Мiнiстр культуры i друку
Анатолiй Iванавiч
Ганчарэнка - Мiнiстр сувязi i iнфарматыкi
Уладзiмiр Iванавiч
Драбышэўская - Мiнiстр аховы здароўя
Iнеса Мiхайлаўна
Збароўскi - дырэктар Беларускага навукова-даследчага
Эдуард Iосiфавiч iнстытута экспертызы працаздольнасцi i
арганiзацыi працы iнвалiдаў
Каўбаска - старшыня Цэнтральнага праўлення Беларус-
Мiкалай Iгнатавiч кага таварыства iнвалiдаў
Коласава - старшыня праўлення Беларускага фонду мi-
Валянцiна Уладзiмiраўна ласэрднасцi i здароўя
Лукашоў - Мiнiстр транспарту i камунiкацый
Аляксандр Васiльевiч
Макейчанка - намеснiк Мiнiстра эканомiкi
Барыс Андрэевiч
Навiцкi - Мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва
Генадзiй Васiльевiч
Нятылькiн - старшыня Цэнтральнага праўлення
Анатолiй Iванавiч Беларускага таварыства iнвалiдаў па
зроку
Раманоўскi - старшыня Цэнтральнага камiтэта Таварыст-
Антон Аляксеевiч ва Чырвонага Крыжа Рэспублiкi Беларусь
Рыжанкоў - намеснiк Мiнiстра культуры i друку -
Уладзiмiр Мiкалаевiч старшыня Камiтэта па спорту Мiнiстэрства
культуры и друку
Сасноў - Мiнiстр працы
Аляксандр Вiктаравiч
Сверж - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч
Стражаў - Мiнiстр адукацыi i навукi
Васiлiй Iванавiч
Шарко - старшыня Цэнтральнага праўлення
Мiкалай Пiлiпавiч Беларускага таварыства глухiх
Шыпiца - саветнiк сакратарыята Намеснiка Прэм`ер-
Вiктар Сцяпанавiч мiнiстра Рэспублiкi Беларусь (сакратар
савета)
Маркiянаў С.К. - галоўны спецыялiст ўпраўлення адукацыi,
навукi, культуры, аховы здароў`я i
сацыяльнай абароны Апарату Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (сакратар
савета)
___________________________________________________________
В состав совета введен С.К.Маркиянов; из состава совета
исключен В.С.Шипица постановлением Кабинета Министров от 12
января 1996 г. N 31
Шыпiца - саветнiк сакратарыята Намеснiка
Вiктар Сцяпанавiч Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Беларусь (сакратар савета)
2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Рэспублiканскiм
мiжведамасным савеце па праблемах iнвалiдаў.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 12 сакавiка 1992 г. N 135 "Аб Рэспублiканскiм
мiжведамасным савеце па праблемах iнвалiдаў" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1992 г., N 8, арт. 126) i ад 29 снежня 1993 г. N 872 "Аб
змяненнi складу Рэспублiканскага мiжведамаснага савета па праблемах
iнвалiдаў" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 36, арт. 695).
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiпеня
1995 г. N 372
ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспублiканскiм мiжведамасным савеце
па праблемах iнвалiдаў
1. Рэспублiканскi мiжведамасны савет па праблемах iнвалiдаў
(далей - савет) ствараецца ў мэтах каардынацыi дзеянняў дзяржаўных
органаў, грамадскiх аб`яднанняў, працоўных калектываў па рэалiзацыi
Законаў Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у
Рэспублiцы Беларусь" i "Аб папярэджаннi iнвалiднасцi i рэабiлiтацыi
iнвалiдаў".
2. У сваёй дзейнасцi савет кiруецца Сусветнай праграмай
дзеянняў у адносiнах да iнвалiдаў (Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеi
ААН 37/52 ад 3 снежня 1982 г.), Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб
сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы Беларусь" i "Аб
папярэджаннi iнвалiднасцi i рэабiлiтацыi iнвалiдаў", iншымi
заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, пастановамi i
распараджэннямi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i гэтым
Палажэннем.
3. Галоўнымi задачамi савета з`яўляюцца:
каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх
аб`яднанняў, працоўных калектываў па ажыццяўленню мерапрыемстваў,
накiраваных на рэалiзацыю законаў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях
абароны iнвалiдаў;
вывучэнне прычын iнвалiднасцi i садзейнiчанне ў распрацоўцы
эфектыўных мер па яе папярэджванню i аднаўленню працаздольнасцi
iнвалiдаў, а таксама праграм навуковых даследванняў па праблемах
iнвалiднасцi;
стварэнне адзiнай сiстэмы медыцынскай, сацыяльнай i прафесiйнай
рэабiлiтацыi iнвалiдаў;
развiццё разнастайных форм сацыяльна-бытавога абслугоўвання
iнвалiдаў, стварэнне сацыяльна-эканамiчных i прававых умоў для
забеспячэння iм роўных магчымасцей у грамадстве;
распрацоўка мер па павышэнню ўзроўню занятасцi iнвалiдаў у
народнай гаспадарцы рэспублiкi, садзейнiчанне развiццю
матэрыяльна-тэхнiчнай базы рэспублiканскiх таварыстваў iнвалiдаў,
пашырэнню сеткi камбiнатаў надомнай працы, спецыялiзаваных цэхаў i
ўчасткаў, кааператываў для працаўладкавання асоб з панiжанай
працаздольнасцю;
садзейнiчанне развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва па праблемах
iнвалiдаў.
4. Савет адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
4.1. аналiзуе выкананне законаў Рэспублiкi Беларусь, якiя
датычацца iнвалiдаў, пастаноў i распараджэнняў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь па рэалiзацыi такiх законаў;
4.2. аналiзуе стан спраў па прафiлактыцы iнвалiднасцi i
рэабiлiтацыi iнвалiдаў, стварэнню iм роўных магчымасцей у
грамадстве, рыхтуе рэкамендацыi па ўстраненню прычын, якiя
садзейнiчаюць росту iнвалiднасцi. Пры неабходнасцi ўносiць гэтыя
пытаннi на разгляд адпаведных органаў або Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь;
4.3. падрыхтоўвае з удзелам зацiкаўленых i ўносiць ва
ўстаноўленым парадку прапановы па паляпшэнню арганiзацыi
абслугоўвання iнвалiдаў, забяспечвае распрацоўку праектаў
доўгатэрмiновых праграм па праблемах iнвалiднасцi i садзейнiчае iх
ажыццяўленню;
4.4. заслухоўвае на сваiх пасяджэннях паведамленнi
мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемстваў i
арганiзацый аб прымаемых iмi мерах па прафiлактыцы iнвалiднасцi i
сацыяльна-працоўнай рэабiлiтацыi iнвалiдаў;
4.5. прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў заканадаўчых актаў па
сацыяльнай абароне правоў i iнтарэсаў iнвалiдаў;
4.6. стварае рабочыя i экспертныя групы, творчыя калектывы для
падрыхтоўкi i разгляду адпаведных прапаноў.
5. Рашэннi савета па пытаннях, якiя ўваходзяць у яго
кампетэнцыю, з`яўляюцца абавязковымi для выканання мiнiстэрствамi,
iншымi цэнтральнымi органамi кiравання, выканаўчымi камiтэтамi
мясцовых Саветаў дэпутатаў, прадпрыемствамi, аб`яднаннямi,
арганiзацыямi, установамi i даводзяцца да iх у выглядзе выпiсак з
пратаколаў пасяджэнняў савета.
6. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не
радзей аднаго разу ў паўгоддзе.
7. Пытаннi, якiя ўносяцца на разгляд савета, i праекты яго
рашэнняў распрацоўваюцца членамi савета сумесна з работнiкамi
зацiкаўленых мiнiстэрстваў, аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама,
прадпрыемстваў, аб`яднанняў, арганiзацый i ўстаноў.
Неабходныя для разгляду на пасяджэннях савета матэрыялы
падаюцца мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам, прадпрыемствамi,
аб`яднаннямi, арганiзацыямi i ўстановамi.
8. Падрыхтоўку звязаных з работай савета матэрыялаў ажыццяўляе
сакратар савета.
<<< Главная
страница | < Назад
|