У К А З
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
26 чэрвеня 1995 г. N 231 г. Мiнск
Аб пераўтварэннi Акадэмii
кiравання
===
У мэтах забеспячэння падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння
квалiфiкацыi кадраў сiстэмы дзяржаўнага i гаспадарчага кiравання
п а с т а н а ў л я ю:
1. Ператварыць Акадэмiю кiравання пры Кабiнеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь у Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi
Беларусь.
2. Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь вырашыць
пытанне аб выдзяленнi Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi
Беларусь будынкаў i збудаванняў, неабходных для арганiзацыi яе
работы.
3. Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць фiнансаванне Акадэмii
кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь з рэспублiканскага
бюджету.
4. Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны
тэрмiн зацвердзiць статут Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце
Рэспублiкi Беларусь i ўнесцi прапановы Прэзiдэнту Рэспублiкi
Беларусь аб кандыдатуры на пасаду рэктара гэтай Акадэмii.
5. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь сумесна з Акадэмiяй
кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь распрацаваць яе
канцэпцыю, праграму развiцця i прадставiць на зацвярджэнне
Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка