ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 1995 г. № 230
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ МIЖВЕДАМАСНЫМ
САВЕЦЕ ПА ПЫТАННЯХ ДАШКОЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ
У мэтах забеспячэння каардынацыi дзейнасцi мiнiстэрстваў i
ведамстваў, якiя маюць дзiцячыя дашкольныя ўстановы па пытаннях
развiцця дашкольнага выхавання, загадваю:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб Рэспублiканскiм мiжведамасным
савеце па пытаннях дашкольнага выхавання i новы склад членаў
мiжведамаснага савета.
2. Загад Мiнiстэрства народнай адукацыi БССР ад 15 мая 1989 г.
№ 165 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у склад i Палажэнне аб
Рэспублiканскiм мiжведамасным савеце па пытаннях грамадскага
дашкольнага выхавання" лiчыць страцiўшым сiлу.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства
адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
13.06.1995 № 230
ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспублiканскiм мiжведамасным савеце па пытаннях
дашкольнага выхавання
1. Рэспублiканскi мiжведамасны савет па пытаннях дашкольнага
выхавання ствараецца пры Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь.
2. Асноўнымi задачамi Рэспублiканскага мiжведамаснага савета па
пытаннях дашкольнага выхавання з`яўляюцца:
- здзяйсненне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi i
выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту;
- каардынацыя дзеянняў мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць
дзiцячыя дашкольныя ўстановы па пытаннях развiцця дашкольнага
выхавання;
- распаўсюджванне лепшага вопыту работы па выхаванню, развiццю
i навучанню дзяцей дашкольнага ўзросту.
3. Рэспублiканскi мiжведамасны савет у адпаведнасцi з
ускладзенымi на яго асноўнымi задачамi:
3.1. каардынуе дзейнасць мiнiстэрстваў, ведамстваў, арганiзацый
i ўпраўленняў адукацыi абласных i Мiнскага гарадскога выканкамаў па
кiраўнiцтву дзiцячымi дашкольнымi ўстановамi, садзейнiчае
правядзенню адзiнай дзяржаўнай палiтыкi па пытаннях дашкольнага
выхавання;
3.2. разглядае пытаннi i здзяйсняе кантроль за выкананнем
рашэнняў Кабiнета Мiнiстраў, Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь
па развiццю i ўдасканаленню дашкольнага выхавання;
3.3. ва ўстаноўленым парадку ўносiць прапановы ў Кабiнет
Мiнiстраў, Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь па пытаннях
дашкольнага выхавання;
3.4. вывучае, абагульняе i прапагандуе лепшы вопыт работы
дзiцячых дашкольных устаноў.
4. Рэспублiканскi мiжведамасны савет мае права:
4.1. правяраць стан работы ў мiнiстэрствах i ведамствах па
выкананню рашэнняў Кабiнета Мiнiстраў, Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь па пытаннях дашкольнага выхавання;
4.2. заслухоўваць на сваiх пасяджэннях прадстаўнiкоў
мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых зацiкаўленых арганiзацый па
пытаннях захавання i развiцця дашкольнага выхавання;
4.3. атрымлiваць ад мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых
арганiзацый iнфармацыю па пытаннях дашкольнага выхавання;
4.4. па ўзгадненню з прадстаўнiкамi мiнiстэрстваў, ведамстваў,
устаноў i арганiзацый прыцягваць квалiфiкаваных спецыялiстаў для
вывучэння i распрацоўкi праблем, дакументаў па развiццю дашкольнага
выхавання.
5. Мiжведамасны савет па пытаннях дашкольнага выхавання
фармiруецца з прадстаўнiкоў Мiнiстэрства адукацыi i навукi,
галiновых мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых зацiкаўленых
арганiзацый.
6. Дзейнасць мiжведамаснага савета ажыццяўляецца на грамадскiх
пачатках.
Рэспублiканскi мiжведамасны савет узначальвае намеснiк Мiнiстра
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
<<< Главная
страница | < Назад
|