МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
30.05.95 N 197
г. Мiнск
Аб змяненнi п.5 Тыпавых правiлаў прыёму ў вышэйшыя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1995 год,
зацверджаных загадам ад 23.12.94 г. N 420 i п.11
Правiлаў прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных загадам
ад 27.01.95 г. N 36
===
У адпаведнасцi з вынiкамi рэспублiканскага рэферэндума ад 14 мая
1995 года i на падставе рашэння калегii Мiнiстэрства адукацыi i
навукi ад 29.05.95 г.
ЗАГАДВАЮ:
1. Пункт 5 Тыпавых правiлаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1995 год, заяверджаны загадам ад
23.12.94 г. N 420 (рэгiстрацыйны N 649/12 ад 23.12.94 г.) выкласцi ў
наступнай рэдакцыi:
"ВНУ вызначае пералiк з 3-5 уступных экзаменаў, адзiн з iх - па
беларускай мове i лiтаратуры цi рускаi мове i лiтаратуры абiтурыенты
могуць здаваць па выбары. Выключэннем з`яўляецца спецыяльнасць
"Беларуская мова i лiтаратура", пры паступленнi на якую, абiтурыенты
здаюць уступны экземен па беларускай мове i лiтаратуры".
2. Пункт 11 Правiлаў прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных загадам ад 27.01.1995 г.
N 36 (рэгiстрацыйны N 1733/12 ад 31.01.1995 г.) выкласцi ў
наступнай рэдакцыi:
"Абiтурыенты здаюць два ўступныя экзамены адзiн з якiх па
выбару абiтурыентаў па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай
мове i лiтаратуры (пiсьмова) праводзiцца па рашэнню прыёмнай
камiсii ў выглядзе дыктоўкi, пераказу або сачынення. Выключэннем
з`яўляецца спецыяльнасць "Выкладанне беларускай мовы i лiтаратуры",
дзе экзамен па беларускай мове i лiтаратуры з`яўляецца абавязковым.
Другi экзамен i форму яго правядзення вызначаюць навучальныя
ўстановы.
Акрамя таго, паступаючыя на асобная спецыяльнасцi культуры i
мастацтва, адукацыi, архiтэктуры i будаўнiцтва, аховы здароўя i iнш.
трымаюць дадатковы ўступны экзамен па спецыяльнасцi, якi вызначаецца
сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай i праводзiцца па
праграме, зацверджанай органам кiравання па падначаленасцi.
Экзамены па спецыяльнасцi праводзяцца ў першую чаргу".
3. Рэктарам вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi ўнесцi
адпаведныя змяненнi ў правiлы прыёму ВНУ.
4. Рэктарам ВНУ i дырэктарам сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў рэспублiкi забяспечыць выкананне дадзенага загада.
5. Лiчыць мэтазгодным, у далейшым, увесцi ў пералiк уступных
экзаменаў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных ўстаноў два
экзамены (па беларускай i рускай мове i лiтаратуры).
Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) i
ўпраўленню сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.) правесцi
неабходную работу па распрацоўцы тыпавых правiлаў прыёму ў вышэйшыя
i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы на 1996 год.
6. Указаны загад ўвесцi ў дзеянне з моманту ўнясення яго ў
Рэестр Дзяржаўнай рэгiстрацыi нарматыўных актаў мiнiстэрстваў,
Дзяржаўных камiтэтаў i ведамстваў Рэспублiкi Беларусь i яго
афiцыйнага апублiкавання.
7. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра
Т.Я. Галко
Мiнiстр В.I. Стражаў
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 909/12.
Дата: 30.05.95 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|