У К А З
ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 мая 1995 г. N 205
г.Мiнск
АБ УТВАРЭННI КАМIТЭТА ДЗЯРЖАЎНЫХ
ЗНАКАЎ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ ФIНАНСАЎ
===
У мэтах стварэння спецыялiзаванай галiны па вытворчасцi
абароненых ад падробкi бланкаў каштоўных папер i дакументаў з пэўнай
ступенню абароны, па распрацоўцы i вырабу сродкаў iх абароны, у тым
лiку паперы з вадзянымi знакамi, п а с т а н а ў л я ю:
1. Утварыць Камiтэт дзяржаўных знакаў пры Мiнiстэрстве
фiнансаў.
2. Перадаваць у веданне Камiтэта дзяржаўных знакаў пры
Мiнiстэрстве фiнансаў папяровую фабрыку ў г.Барысаве, Мiнскую
картаграфiчную фабрыку Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва i
Навукова-тэхнiчны цэнтр былога Галоўнага ўпраўлення па вытворчасцi
дзяржаўных знакаў пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
3. Устанавiць, што асноўнымi задачамi Камiтэта дзяржаўных
знакаў пры Мiнiстэрстве фiнансаў з`яўляюцца:
фармiраванне i рэалiзацыя адзiнай тэхнiчнай палiтыкi ў галiне
вытворчасцi дзяржаўных знакаў, бланкаў каштоўных папер i дакументаў
з пэўнай ступенню абароны (надалей - каштоўныя паперы);
распрацоўка сумесна з мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi
органамi кiравання арганiзацыйна-метадычнай, навукова-тэхнiчнай i
нарматыўна-прававой дакументацыi, што ўстанаўлiвае патрабаваннi да
бланкаў каштоўных папер i арганiзацыi iх вытворчасцi;
стварэнне неабходнай навуковай i вытворчай базы для вырабу
каштоўных папер i спецыяльных матэрыялаў, а таксама ўкараненне
перспектыўных распрацовак для iх вытворчасцi;
каардынацыя дзейнасцi прадпрыемстваў, што атрымалi ва
ўстаноўленым парадку лiцэнзii на вытворчасць каштоўных папер;
арганiзацыя вытворчасцi i абарачэння акцызных марак i iншых
знакаў аплаты падаткаў;
забеспячэнне захоўвання ўзораў каштоўных папер i спецыяльных
матэрыялаў для iх вырабу.
4. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняць неабходныя
для рэалiзацыi гэтага Указа рашэннi, у тым лiку аб унясеннi
змяненняў у адпаведныя рашэннi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
<<< Главная
страница | < Назад
|