ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 красавiка 1995 г. № 39
ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 мая 1995 г. № 159
АБ УЗАЕМАДЗЕЯННI МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ I МIНIСТЭРСТВА
АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ЎДАСКАНАЛЕННЮ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНАЙ ПАДРЫХТОЎКI, ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I
ПЕРАПАДРЫХТОЎКI БЕСПРАЦОЎНЫХ
Мiнiстэрства працы i Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь адзначаюць, што ў адпаведнасцi з Законам аб занятасцi
насельнiцтва i ў мэтах забеспячэння сацыяльнай аховы часова
незанятых грамадзян, павышэння iх канкурэнтаздольнасцi на рынку
працы ў рэспублiцы арганiзавана работа па прафесiянальнай
падрыхтоўцы, павышэнню квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы беспрацоўных.
Створана неабходная нарматыўна-прававая база, пастаянна
пашыраюцца пералiкi перападрыхтоўкi, абнаўляюцца вучэбныя планы i
праграмы для слухачоў, улiчваюцца пры гэтым запатрабаваннi рынку
працы i неабходнасць падрыхтоўкi да працы ва ўмовах пераходнага да
рыначнай эканомiкi перыяду.
За мiнулыя тры з паловай гады пасля прыняцця Закона аб
занятасцi ў рэспублiцы прайшлi прафесiянальную перападрыхтоўку больш
чым 24 тысячы беспрацоўных.
Разам з тым, ва ўмовах нарастання беспрацоўя, пашырэння
многаукладнасцi эканомiкi i форм уласнасцi карэнным чынам мяняюцца i
патрабаваннi да якасцi падрыхтоўкi кадраў, павялiчваецца попыт на
спецыялiстаў рыначна арыентаваных прафесiй, патрэбнасцi рынку працы
ўсё больш не задавальняюцца аб`ёмамi прафесiянальнага перанавучання
незанятага наседьнiцтва.
У арганiзацыi перападрыхтоўкi беспрацоўных, яе
навукова-метадычным i прыкладным забеспячэннi недастатковы ўдзел
прымаюць навукова-даследчыя арганiзацыi i мясцовыя органы дзяржаўнай
сiстэмы адукацыi i навукi. У многiх выпадках працягваюць заставацца
неўпарадкаванымi фiнансавыя ўзаемаадносiны органаў службы занятасцi
i ўстаноў адукацыi, а iх камерцыялiзацыя прыводзiць да празмернага i
неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў.
У мэтах далейшага ўпарадкавання i павышэння эфектыўнасцi
работы, якая праводзiцца ў рэспублiцы па прафесiйнай падрыхтоўцы
беспрацоўных, i з улiкам рэкамендацый каардынацыйнай нарады органаў
Дзяржаўнай службы занятасцi, устаноў i арганiзацый адукацыi i
навукi, што адбылася ў г.Мiнску ў лiстападзе 1994 г., Мiнiстэрства
працы i Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляюць:
1. Лiчыць мэтазгодным ускласцi:
1.1. на Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi
Мiнiстэрства адукацыi i навукi наступныя функцыi ў галiне
прафесiянальнай перападрыхтоўкi беспрацоўных па заказу
Рэспублiканскага цэнтра занятасцi насельнiцтва:
- распрацоўку тыповай вучэбна-плануючай дакументацыi;
- распрацоўку вучэбнай i вучэбна-метадычнай лiтаратуры;
- павышэнне квалiфiкацыi iнжынерна-педагагiчных работнiкаў
навучальных устаноў па пытаннях арганiзацыйна-метадычнага навучання
беспрацоўнага насельнiцтва;
- рэцэнзаванне i адаптацыю вучэбна-метадычнай дакументацыi i
распрацоўку дакументацыi, якой не хапае;
- ажыццяўленне метадычнага кiраўнiцтва выкананнем вучэбных
планаў i праграмм у навучальных установах сiстэмы Мiнiстэрства
адукацыi i навукi;
1.2. на Рэспублiканскi цэнтр занятасцi i тэрытарыяльныя органы
занятасцi насельнiцтва:
- вызначэнне пералiку прафесiй i спецыяльнасцей для арганiзацыi
прафесiянальнага навучання беспрацоўных з улiкам патрэбнасцi рынку
працы;
- вызначэнне патрэбнасцi ў вучэбных месцах i вучэбна-праграмнай
дакументацыi, фармiраванне i папаўненне банка дадзеных вучэбнай базы
i вучэбна-праграмнай дакументацыi;
- арганiзацыю i каардынацыю работы па навучанню беспрацоўных
у рэспублiцы i рэгiёнах;
- накiраванне, камплектаванне i кантроль за якасцю навучання,
прыняцце ўдзелу ў квалiфiкацыйных камiсiях;
- заключэнне дагавораў з РIНа, вучэбнымi ўстановамi i пакрыццё
выдаткаў, звязаных з арганiзацыяй i правядзеннем вучэбнага працэсу;
1.3. на Рэспублiканскi навукова-метадычны i навучальны цэнтр
"Алгарытм":
- распрацоўку тыпавых планаў i праграм сумесна з iнстытутам
прафесiянальнай адукацыi ў частцы камп`ютэрнага насычэння праграм па
асобных прафесiях i спецыяльнасцях;
- адаптацыю тыпавых вучэбных планаў i праграм па заказу
рэспублiканскага i рэгiянальных цэнтраў занятасцi;
- укараненне ў эксплуатацыю, суправаджэнне i развiццё
аўтаматызаванай вучэбна-курсавой сеткi для аўтаматызаванага
ўпраўлення працэсам прафесiйнай адукацыi;
1.4. на навукова-даследчы iнстытут працы Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь:
- даследаванне кан`юктуры рынку працы, распрацоўку i
сiстэматычнае абнаўленне пералiку прафесiй i спецыяльнасцей,
рэкамендуемых для прафесiянальнага навучання;
- распрацоўку квалiфiкацыйных патрабаванняў па новым
рыначна арыентаваным прафесiям i спецыяльнасцям.
2. Рэкамендаваць абласным упраўленням адукацыi i ўпраўленням па
працы i самазанятасцi насельнiцтва стварыць каардынацыйныя саветы па
пытаннях прафесiянальнай падрыхтоўкi беспрацоўных, уключаючы ў iх
склад прадстаўнiкоў абласнога (гарадскiх, раённых) цэнтраў
занятасцi, грамадскiх арганiзацый, наймальнiкаў, зацвердзiць
палажэнне аб парадку iх работы.
3. Зацвердзiць пералiк навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi i навукi (дадатак 1) i пералiк прафесiй (дадатак 2),
рэкамендуемых для перападрыхтоўкi беспрацоўных у 1995-1996 гадах.
4. Зацвердзiць пералiк выдаткаў, якiя будуць кампенсавацца
навучальным установам (аддзяленням) цэнтрамi занятасцi насельнiцтва
пры заключэннi дагавораў на перападрыхтоўку беспрацоўных (дадатак
3).
5. Рэспублiканскаму цэнтру занятасцi насельнiцтва ў другiм
квартале 1995 года падрыхтаваць i прадставiць ва ўстаноўленым
парадку прапановы аб унясеннi змяненняў, выцякаючых з дадзенай
пастановы, у Палажэнне аб арганiзацыi прафесiйнага навучання
беспрацоўных.
6. Абласным, гарадскiм, раённым цэнтрам занятасцi насельнiцтва
ў абавязковым парадку ажыццяўляць прафесiянальнае кансультаванне i
прафадбор накiроўваемых на перападрыхтоўку беспрацоўных,
кантраляваць арганiзацыю вучэбнага працэсу i сумесна з вучэбнымi
ўстановамi, прадстаўнiкамi наймальнiкаў прымаць удзел у рабоце
экзаменацыйных камiсiй.
7. Рэспублiканскаму iнстытуту прафесiйнай адукацыi правесцi на
працягу першага паўгоддзя 1995 года экспертызу дзеючай
вучэбна-метадычнай дакументацыi i па заказу Рэспублiканскага цэнтра
занятасцi распрацаваць дакументацыю, якой не хапае.
8. Мiнiстэрству адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь да 1
лiпеня 1995 г. распрацаваць i прадставiць ва ўстаноўленым парадку
для зацвярджэння адзiныя ўзоры дакументаў аб заканчэннi
беспрацоўнымi навучальных устаноў прафесiйнага навучання i атрыманнi
спецыяльнасцi, прафесii, квалiфiкацыi.
9. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў (Мiнгарвыканкама) сумесна
з тэрытарыяльнымi органамi занятасцi з улiкам сiтуацыi, якая
складаецца ў рэгiёне па прыёму на вучобу выпускнiкоў (11-12 класаў)
школ i дэмабiлiзаваных воiнаў, якiя не маюць прафесii,
прадугледжваць прыём iх у ПТВ у IV квартале. Пры неабходнасцi
аператыўна вырашаць пытаннi змянення тэрмiнаў прыёму дакументаў i
забяспечваць фiнансаванне такой падрыхтоўкi.
10. Дазволiць упраўленням адукацыi, кiраўнiкам сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў уключаць колькасць беспрацоўных,
праходзячых перападрыхтоўку, у сярэднегадавы кантынгент навучэнцаў
для разлiку заработнай платы кiруючаму i дапаможнаму персаналу, якi
прымае ўдзел у арганiзацыi вучэбнага працэсу.
11. Кiраўнiкам прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў:
11.1. па ўзгадненню з упраўленнямi адукацыi аблвыканкамаў,
абласнымi цэнтрамi занятасцi пры неабходнасцi ўносiць змяненнi ў
тыпавую праграмна-метадычную дакументацыю;
11.2. забяспечваць бранiраванне вучэбных месцаў для слухачоў з
лiку беспрацоўных, накiроўваемых на навучанне;
11.3. аказваць садзейнiчанне ў арганiзацыi харчавання i
пражывання слухачоў груп перападрыхтоўкi.
Мiнiстр працы Мiнiстр адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
М.В.САСНОЎ В.I.СТРАЖАЎ
Дадатак 1
Пералiк
сярэднiк спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь, на базе якiх арганiзуецца
навучанне i перападрыхтоўка беспрацоўных
Брэсцкая вобласць
1. ПТВ-65 г.Брэст (муляр, цясляр-сталяр,
аблiцоўшчык-плiтачнiк,
электрагазазваршчык)
2. ПТВ-102 г.Кобрын (муляр, муляр-тынкоўшчык)
3. ПТВ-61 г.Баранавiчы (пячнiк-муляр, цясляр-сталяр,
аблiцоўшчык-плiтачнiк,
электрагазазваршчык)
4. ПТВ-88 г.Пiнск (муляр-тынкоўшчык)
5. ПТВ-159 г.Пiнск (электрагазазваршчык,
электраманцёр)
6. ПТВ-82 г.Белаазёрск (электрагазазваршчык,
слесар-электрамантажнiк)
7. ПТВ-151 г.Брэст (токар-фрэзероўшчык)
8. ПТВ-223 г.Брэст (прадавец)
9. ПТВ-108 г.Пiнск (кравец з уменнем кроiць,
швачка-матарыстка)
10. ПТВ-5 г.Баранавiчы (кравец з уменнем кроiць,
швачка-матарыстка)
11. ПТВ-164 г.Столiн (кравец з уменнем кроiць,
швачка-матарыстка)
12. ПТВ-27 г.Брэст (сакратар-рэферент)
13. Тэхнiкум г.Баранавiчы (кравец з уменнем кроiць,
лёгкай швачка-матарыстка)
прамысловасцi
Вiцебская вобласць
1. ПТВ-57 г.Вiцебск (муляр-пячнiк)
2. ПТВ-110 г.Орша (муляр-пячнiк,
электрагазазваршчык)
3. ПТВ-59 г.Вiцебск (цясляр-сталяр)
4. ПТВ-101 г.Орша (швачка, слесар-сантэхнiк)
5. ПТВ-3 г.п.Ула (трактарыст)
6. ПТВ-165 г.Паставы (трактарыст)
7. ПТВ-166 п.Высокае (трактарыст)
8. ПТВ-167 г.п.Ветрына (трактарыст)
9. ПТВ-168 г.Глыбокае (трактарыст)
10. ПТВ-169 г.п.Вiдзы (трактарыст, вадзiцель аўтамабiля)
11. ПТВ-122 г.Орша (слесар-рамонтнiк)
12. ПТВ-154 г.Вiцебск (слесар-рамонтнiк)
13. ПТВ-96 г.Вiцебск (электрык)
14. ПТВ-46 г.Вiцебск (вязальшчыца)
15. ПТВ-16 г.Вiцебск (кулiнарыя)
16. ПТВ-19 г.Вiцебск (кравец з уменнем кроiць)
17. ПТВ-175 г.Лепель (трактарыст)
18. ПТВ-233 г.Полацк (ткач (вытворчасць шкловалакна)
19. ПТВ-3 г.п.Ула (трактарыст, аператар газавай
кацельнi)
20. ПТВ-83 г.Новалукомль (цесляр-сталяр, маляр-тынкоўшчык,
муляр)
21. ПТВ-171 г.Дуброўна (трактарыст, аператар газавай
кацельнi)
22. ПТВ-172 г.п.Друя (вадзiцель аўтамабiля, механiзатар
мелiяратыўных работ)
23. ПТВ-174 г.Гарадок (трактарыст, аператар газавай
кацельнi)
24. Механiка- г.Орша (бухгалтар)
тэхналагiчны
тэхнiкум
Гомельская вобласць
1. ПТВ-22 г.Гомель (муляр)
2. ПТВ-68 г.Мозыр (муляр, сталяр-цясляр)
3. ПТВ-131 г.Мозыр (муляр, сталяр-цясляр)
4. ПТВ-178 г.Рэчыца (электразваршчык, трактарыст)
5. ПТВ-150 г.Рагачоў (токар)
6. ПТВ-228 г.Мозыр (токар, фрэзероўшчык)
7. ПТВ-50 г.Светлагорск (маляр-тынкоўшчык, муляр-зваршчык,
электраманцёр)
8. ПТВ-184 г.Калiнкавiчы (механiзатар)
9. ПТВ-224 г.Гомель (прадавец)
10. ПТВ-143 г.Жлобiн (кравец з уменнем кроiць)
11. ПТВ-20 г.Гомель (швачка-матарыстка)
12. ПТВ-81 г.Гомель (электраманцёр)
13. ПТВ-87 г.Гомель (муляр)
14. ПТВ-78 г.Гомель (фрэзероўшчык)
Гродзенская вобласць
1. ПТВ-119 г.Гродна (сталяр-цясляр, муляр-тынкоўшчык,
муляр, аблiцоўшчык-плiтачнiк,
газаэлектразваршчык,
сакратар-машынiстка)
2. ПТВ-41 г.Гродна (кравец з уменнем кроiць,
сантэхнiк)
3. ПТВ-74 г.Гродна (цырульнiк, кравец з уменнем
кроiць, майстар гадзiннiкаў,
абутнiк)
4. ПТВ-192 г.Ашмяны (кравец з уменнем кроiць)
5. ПТВ-129 г.Слонiм (бухгалтар, кравец з уменнем
кроiць)
6. ПТВ-141 г.Гродна (токар-фрэзероўшчык)
7. ПТВ-128 г.Смаргонь (аператар станкоў з лiкавым
праграмным кiраваннем)
8. ПТВ-235 г.Лiда (кравец з уменнем кроiць)
9. ПТВ-194 г.п.Бераставiца (швачка)
10. ПТВ-198 г.Шчучын (газаэлектразваршчык)
11. Хiмiка- г.Гродна (бухгалтар малога падпрыемства)
тэхналагiчны
тэхнiкум
Мiнская вобласць
1. ПТВ-203 г.п.Смiлавiчы (закройшчык)
2. ПТВ-206 г.Клецк (кравец, швачка, муляр)
3. ПТВ-209 г.Слуцк (цырульнiк)
4. Мiжшкольны г.Салiгорск
ВВК
г.Мiнск
1. ПТВ-93 (швачка)
2. ПТВ-31 (слесар па рамонту аўтамабiляў)
3. ПТВ-63 (маляр-тынкоўшчык, тынкоўшчык,
аблiцоўшчык-плiтачнiк, плiтачнiк,
сталяр, сталяр-цясляр,
сталяр-станочнiк)
4. РiПА
Магiлёўская вобласць
1. ПТВ-1 г.п.Буйнiчы (вадзiцель аўтамабiля,
трактарыст-машынiст, фермер,
гаспадыня фермы,
сакратар-машынiстка з веданнем
бухулiку, аператар машыннага
даення)
2. ПТВ-142 г.Бабруйск (газаэлектразваршчык, токар)
3. ПТВ-237 г.Магiлёў (муляр-мантажнiк,
маляр-тынкоўшчык, сталяр-цясляр,
аблiцоўшчык-плiтачнiк, мазаiчнiк,
слесар-сантэхнiк, пячнiк-муляр,
станочнiк дрэваапрацоўкi)
4. ВПТВ-60 г.Бабруйск (муляр-мантажнiк, сталяр-цясляр,
слесар-сантэхнiк)
5. ПТВ-58 г.Магiлёў (страхар-бляхар, машынiст
аўтакрана, машынiст бульдозера,
экскаватара, слесар МЗР, КВ i А)
6. ПТВ-4 г.Магiлёў (электраманцёр по рамонту i
абслугоўванню
электраабсталявання, радыёмеханiк
па рамонту i абслугоўванню РТА,
слесар-электрык)
7. ПТВ-18 г.Магiлёў (прадавец змешаных тавараў,
повар)
8. ПТВ-226 г.Бабруйск (прадавец змешаных тавараў)
9. ПТВ-73 г.Бабруйск (кравец-швачка)
10. ПТВ-33 г.Магiлёў (слесар-iнструментальшчык)
11. ПТВ-14 г.Магiлёў (слесар-рамонтнiк)
12. ПТВ-213 г.Бабруйск (трактарыст-машынiст, фермер,
гаспадыня фермы)
13. ПТВ-98 г.Магiлёў (аператар кручэння i выцяжкi)
14. Будаўнiчы г.Магiлёў (бухгалтар прамысловых i малых
каледж прадпрыемстваў, падатковы
iнспектар, бухгалтар-аудытар)
15. Аўтатранс- г.Бабруйск (бухгалтар прамысловых i малых
партны прадпрыемстваў)
тэхнiкум
Дадатак 2
Пералiк
прафесiй i спецыяльнасцей для арганiзацыi
прафесiянальнага навучання беспрацоўных i незанятага
насельнiцтва
Агент (страхавы, рэкламны, камерцыйны)
Бетоншчык
Брокер
Бухгалтар (аудзiтар, камерцыйных структур i др.)
Вадзiцель
Вязальшчыца
Вышывальшчыца
Вытворца мастацкiх вырабаў з дрэва, скуры, лазы, керамiкi, метала,
саломкi, бяросты
Закройшчык
Муляр (муляр-тынкоўшчык, муляр, пячнiк)
Страхар (страхар-бляхар)
Лiфцёр
Ляснiк-садавод
Менеджар
Механiзатар
Машынiст (аўтакрана, маставога крана, бульдозера, экскаватара)
Масажыст
Мантажнiк
Мантажнiк радыёапаратуры
Муляр
Медыцынская сястра
Падатковы iнспектар
Наладчык абсталявання
Абутнiк (па iндывiдуальнаму пашыву абутку, па рамонту абутку)
Аператар кацельнi
Аператар машыннага даення
Аператар станкоў з ЛПК
Аператар ПЭВМ
Цырульнiк
Кравец
Прадавец
Праваднiк
Прадпрымальнiк
Цясляр
Паркетчык
Радыётэлемайстар
Слесар (iнструментальшчык, электрык, электрамантажнiк, рамонтнiк i
др.)
Станочнiк шырокага профiлю
Станочнiк дрэваапрацоўкi
Спецыялiст па маркетынгу
Сакратар-рэферэнт
Сакратар-машынiстка
Свiдравальшчык
Токар
Трактарыст
Фрэзероўшчык
Фермер
Гаспадыня фермы
Электраманцёр
Электрамеханiк
Швачка
Дадатак 3
Пералiк выдаткаў,
якiя ўключаюцца ў каштарыс расходаў за
навучанне беспрацоўных, накiроўваемых
Дзяржаўнай службай занятасцi ў навучальныя
ўстановы на падрыхтоўку, перападрыхтоўку i
павышэнне квалiфiкацыi
1. Фонд аплаты працы
Ў тым лiку:
Фонд аплаты працы выкладчыкаў тэарытычнага навучання;
Фонд аплаты працы майстроў вытворчага навучання;
Фонд аплаты працы абслугоўваючага персаналу;
Выплаты прэмiй па дзеючаму палажэнню;
Аплата працы членаў экзаменацыйных камiсiй
2. Арэнда будынкаў i абсталявання
3. Палiва
4. Электраэнергiя, вада
5. Кошт сыравiны, матэрыялаў, iнструменту i спецвопраткi
6. Канцылярскiя расходы i расходы на набыццё вучэбнай i метадычнай
лiтаратуры
7. Гаспадарчыя-расходы
8. Падаткi, бюджэтныя i небюджэтныя плацяжы
9. Iншыя расходы
10. Прыбытак
11. Усяго па каштарысу за навучанне
<<< Главная
страница | < Назад
|