МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14.04.95 г. N 137
ЗАГАД
Аб унясеннi змяненняў у загад Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 08.08.94 г.
N 228 "Аб зацвярджэннi прыкладнага палажэння
аб дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтры"
===
___________________________________________________________
Утратил силу приказом Министерства образования от
31 августа 1999 г. N 559 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/840 от 10.09.99 г.)
У адпаведнасцi з прапановамi абласных упраўленняў адукацыi,
практычных работнiкаў унесцi наступныя змяненнi ў загад Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 08.08.94 г. N 228 "Аб зацвярджэннi
прыкладнага палажэння аб дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтры"
(рэгiстрацыйны нумар 539/12 ад 9 верасня 1994 г.).
1. Пункт 2 "Прыкладнага палажэння аб дыягностыка-
рэабiлiтацыйным цэнтры даполнiць абзацам наступнага зместу:
"дыягностычны".
2. Пункт 4 "Прыкладнага палажэння аб дыягностыка-
рэабiлiтацыйным цэнтры" дапоўнiць абазацам наступнага зместу:
"Абласныя, Мiнскi гарадскi дыягностыка-рэабiлiтацыйныя цэнтры
ствараюцца рашэннем абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых
камiтэтаў па прапанове абласных, Мiнскага гарадскога ўпраўленняў
адукацыi з разлiку 120 тысяч дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў".
3. Пункт 24 "Прыкладнага палажэння аб дыягностыка-
рэабiлiтацыйным цэнтры" выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Дыягнастычную, карэкцыйна-рэабiлiтацыйную i лячэбна-карэкцыйную
работу ў цэнтры могуць праводзiць:
- настаўнiкi дэфектолагi /настаўнiк-лагапед, алiгафрэнапедагог,
тыфлапедагог, сурдапедагог/, якiя маюць вышэйшую адукацыю;
- псiхолагi;
- урачы /псiхiятр, неўрапатолаг, псiхатэрапеўт, педыятр,
оталарынголаг, афтальмолаг, артапед/;
- сацыёлагi;
- юрысты.
4. Пункт 25 "Прыкладнага палажэння аб дыягностыка-
рэабiлiтацыйным цэнтры" пасля слова "дыягнастычнай" дапоўнiць
словамi "карэкцыйна-рэабiлiтацыйнай" i далей па тэксту.
5. Пункты 33, 34 "Прыкладнага палажэння аб дыягностыка-
рэабiлiтацыйным цэнтры" лiчыць страцiўшымi сiлу.
6. Пункты 35, 36, 37 "Прыкладнага палажэння аб дыягностыка-
рэабiлiтацыйным цэнтры" лiчыць адпаведна 33, 34, 35.
7. Загад Мiнiстэрства народнай адукацыi i Мiнiстэрства аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 30.11.1991 г. N 236/193 "Аб
зацвярджэннi часовага палажэння аб псiхолага-медыка-педагагiчнай
кансультацыi /дыягнастычным цэнтры/" лiчыць страцiўшым сiлу.
8. Абласным, Мiнскаму гарадскому ўпраўленню адукацыi ў
трохмесячны тэрмiн рэарганiзаваць псiхолага-медыка-педагагiчныя
кансультацыi /дыягнастычныя цэнтры/ у дыягностыка-рэабiлiтацыйныя
цэнтры згодна дзеючага заканадаўства.
9. Упраўленню аховы дзяцiнства i спецыяльнай адукацыi /Бубен
С.С./ давесцi змест гэтага загада да ведама абласных, Мiнскага
гарадскога ўпраўленняў адукацыi.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Узгоднена:
Мiнiстр аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
_________________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 844/12.
Дата: 19.04.95 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|