ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


           АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У КОДЭКС
      РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АБ АДМIНIСТРАЦЫЙНЫХ ПРАВАПАРУШЭННЯХ

                               ЗАКОН
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                ад 11 красавiка 1995 г. N 3705-ХII
             (Газета "Звязда" ад 28 красавiка 1995 г.)

===

     У сувязi   з   прыняццем   Закона   Рэспублiкi   Беларусь   "Аб
аўтамабiльных дарогах"   Вярхоўны    Савет    Рэспублiкi    Беларусь
пастанаўляе:

     Унесцi ў   Кодэкс   Рэспублiкi   Беларусь  аб  адмiнiстрацыйных
правапарушэннях, прыняты Вярхоўным  Саветам  Рэспублiкi  Беларусь  6
снежня 1984 года (ЗЗ БССР,  1984 г.,  N 35,  арт.505; 1990 г., N 13,
арт.186, 187;  Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992
г., N 15,  арт.253; 1993 г., N 23, арт.288; 1995 г., N 18, арт.194),
наступныя змяненнi i дапаўненнi:

     1. Артыкул 129-131 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

     "Артыкул 129. Пашкоджанне i забруджванне аўтамабiльных
                   дарог агульнага карыстання, чыгуначных
                   пераездаў i iншых дарожных збудаванняў

     Пашкоджанне i  забруджванне   аўтамабiльных   дарог   агульнага
карыстання i  паласы  адводу,  чыгуначных пераездаў,  iншых дарожных
збудаванняў або тэхнiчных  сродкаў  рэгулявання  дарожнага  руху,  а
таксама стварэнне  перашкод  для  дарожнага руху,  у тым лiку шляхам
загрувашчвання аўтамабiльных дарог i дарожных збудаванняў, -
     цягне накладанне  штрафу ў размеры ад адной да пяцi мiнiмальных
заработных плат.
     Правоз у транспартных сродках, прычэпах без адпаведнай упакоўкi
матэрыялаў i грузаў, якiя могуць забрудзiць дарогу i паласу адводу,-
     цягне накладанне  штрафу  ў  размеры ад 0,5 да трох мiнiмальных
заработных плат.

     Артыкул 130. Парушэнне парадку карыстання аўтамабiльнымi
                  дарогамi агульнага карыстання i iх кантралюемымi
                  зонамi

     Спуск каналiзацыйных, прамысловых i сцёкавых вод у водаадводныя
збудаваннi, сплаў  лесаматэрыялаў  пад  не прыстасаванымi для гэтага
мастамi, прычальванне да апор мастоў плывучых транспартных  сродкаў,
размяшчэнне пад   мастамi  лодачных  станцый  i  iншых  збудаванняў;
будаўнiцтва, рэканструкцыя,  рамонт  i  лiквiдацыя  плацiн,  шлюзаў,
сажалак, iншых    мелiярацыйных    i   гiдратэхнiчных   збудаванняў,
паглыбленне рэчышчаў  рэк   i   вадацёкаў   у   кантралюемых   зонах
аўтамабiльных дарог  без  узгаднення  з  прадпрыемствамi  дзяржаўнай
дарожнай гаспадаркi -
     цягне накладанне  штрафу  на  грамадзян  у  размеры ад адной да
дзвюх мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад дзвюх  да
чатырох мiнiмальных заработных плат.
     Правядзенне на аўтамабiльных  дарогах  агульнага  карыстання  з
цвёрдым пакрыццём  заводскiх  выпрабаванняў аўтамабiляў,  трактароў,
iншых самаходных i прычапных транспартных сродкаў без  узгаднення  з
прадпрыемствамi дзяржаўнай  дарожнай  гаспадаркi;  праезд  машын  на
гусенiчным хаду цi з металiчнымi  шыпамi  па  аўтамабiльных  дарогах
агульнага карыстання   з   удасканаленым  пакрыццём  без  пiсьмовага
дазволу прадпрыемстваў дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -
     цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад дзвюх да трох
мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад  трох  да  пяцi
мiнiмальных заработных плат.
     Правядзенне ў кантралюемых  зонах аўтамабiльных дарог агульнага
карыстання   геалагiчных,  вышукальных,   будаўнiчых,  мелiярацыйных
работ, пракладка лiнiй сувязi  i электраперадачы, iншых камунiкацый,
размяшчэнне   ў  паласе   адводу  пляцовак   для  стаянкi   i  мыцця
транспартных сродкаў, аб`ектаў  сервiсу,  кiёскаў, павiльёнаў, iншых
збудаванняў  без  узгаднення  з  прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай
гаспадаркi -
     цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да пяцi
мiнiмальных заработных  плат  i  на службовых асоб - ад пяцi да сямi
мiнiмальных заработных плат.
     Уезд на  аўтамабiльную дарогу агульнага карыстання i з`езд з яе
транспартных сродкаў  цi  прагон  жывёлы  цераз   дарогу   агульнага
карыстання ў неўстаноўленых i неабсталяваных месцах -
     цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5  да  трох  мiнiмальных
заработных плат.
     Стварэнне пастаянных   i   часовых    уездаў    (з`ездаў)    на
аўтамабiльныя дарогi    агульнага    карыстання,    прымыканняў    i
перасячэнняў з   iншымi    дарогамi,    а    таксама    будаўнiцтва,
рэканструкцыя, рамонт   i   лiквiдацыя   чыгуначных   пераездаў  без
узгаднення з прадпрыемствами дзяржаўнай дарожнай  гаспадаркi -
     цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да пяцi
мiнiмальных заработных  плат i  на  службовых  асоб  -  ад  пяцi  да
дзесяцi мiнiмальных заработных плат.
     Устаноўка  на аўтамабiльных  дарогах агульнага  карыстання i  ў
паласе адводу  знакаў i паказальнiкаў, якiя  не адносяцца да бяспекi
руху,   рэкламных   пано   i    транспарантаў   без   узгаднення   з
прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -
     цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да трох
мiнiмальных плат   i   на   службовых   асоб   -  ад  трох  да  сямi
мiнiмальных заработных плат.
     Узворванне зямель  у  паласе  адводу,  а  таксама  высечка  або
пашкоджанне ахоўных насаджэнняў уздоўж аўтамабiльных дарог агульнага
карыстання -
     цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да трох
мiнiмальных заработных  плат  i  на службовых асоб - ад трох да пяцi
мiнiмальных заработных плат.

     Артыкул 131. Парушенне абавязкаў карыстальнiкамi зямельных
                  участкаў, якiя знаходзяцца ў кантралюемых зонах
                  аўтамабiльных дарог агульнага карыстання

     Невыкананне або неналежнае  выкананне карыстальнiкамi зямельных
участкаў, якiя знаходзяцца ў  кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог
агульнага  карыстання, абявязкаў  па выкладванню  i рамонту  ў межах
населеных  пунктаў  тратуараў,   пешаходных  дарожак,  па  ўстаноўцы
асвятлення, а таксама па ўтрыманню ў тэхнiчна спраўным стане выездаў
з замацаваных  участкаў  на  дарогi  агульнага карыстання, уключаючы
пераезныя мосцiкi, -
     цягне накладанне  штрафу  на  грамадзян  у  размеры ад адной да
дзвюх мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад дзвюх  да
трох мiнiмальных заработных плат".

     2. Артыкул 148 дапоўнiць часткай чацвёртай наступнага зместу:

     "Гандаль на  абочынах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання,
гандаль у паласе адводу без узгаднення з прадпрыемствамi  дзяржаўнай
дарожнай гаспадаркi -
     цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5  да  трох  мiнiмальных
заработных плат".

     3. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 208-1 наступнага зместу:

     "Артыкул 208-1. Органы дзяржаўнага кiравання дарожнай
                     гаспадаркай

     Органы дзяржаўнага  кiравання  дарожнай гаспадаркай разглядаюць
справы аб    адмiнiстрацыйных    правапарушэннях,     прадугледжаных
артыкуламi 129-131  i часткай чацвёртай артыкула 148 гэтага Кодэкса,
калi гэтыя правапарушэннi выяўлены  органамi  дзяржаўнага  кiравання
дарожнай гаспадаркай.
     Разглядаць справы   аб   адмiнiстрацыйных   правапарушэннях   i
накладаць адмiнiстрацыйныя  спагнаннi  ад  iмя  органаў  дзяржаўнага
кiравання дарожнай гаспадаркай маюць права кiраўнiкi  прадпрыемстваў
дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi".

     4. У артыкуле 234-1:

     абзац дзевятнаццаты часткi першай выключыць;
     пункт 1 часткi другой дапоўнiць абзацам наступнага зместу:
     "органаў дзяржаўнага кiравання дарожнай  гаспадаркай  (артыкулы
129-131, артыкул  148  (за  гандаль  на абочынах аўтамабiльных дарог
агульнага карыстання,  гандаль у  паласе  адводу  без  узгаднення  з
прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гападаркi)".


 Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                          А.ЛУКАШЭНКА




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России